📢 Ubisoft прадставіла ґеймплэйны трэйлер Skull and Bones
Распрацоўнікі прапануюць гульцам адчуць сябе піратамі ў Індыйскім акіяне ў часы росквіту марскіх разбояў. Сьвет будзе адчыненым і прапануе мноства спосабаў заробку й ролевых мэханік, а гуляць можна як у адзіночку, так і ў каапэратыве.
Сюжэт пачнецца пасьля караблекрушэньня, калі створаны вамі гэрой разам з памагатаю пачынаюць узыходжаньне да марской славы!
Рэліз гульні заплянаваны на 16 лютага 2024 году, для PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

YouTube
Skull and Bones: Gameplay Deep Dive Trailer
Skull and Bones will release on February 16th, 2024!
Pre-order available now: https://ubi.li/yreb8
Play up to 3 days early with the Premium Edition, or by subscribing to Ubisoft+.
Dive into the perilous world of Skull and Bones. In this overview of Skull…

👍5🤣5❤1
📢 Сэрвэра The Walking Dead Betrayal зачыняць праз 3 месяцы пасьля рэлізу
Студыя Other Ocean Interactive паведаміла, што ўжо 15 сьнежня сэрвэра клона Among Us у сьвеце "The Walking Dead" будуць зачынены, 11 сьнежня гульня зьнікне зь віртуальных паліц крам, усё гэта праз 3 месяцы пасьля рэлізу.
Гульня была халаднавата ўспрынята ґеймерамі, шмат у чым дзякуючы тэхнічным праблем, а таксама нестабільнаму злучэньню й агульнай недапрацаванасьці праекту.
За ўвесь час, пікавы онлайн склаў усяго ≈1000 чалавек.
Усім хто набыў гульню абяцаюць вярнуць ґрошы (незалежна ад праведзенага ў гульні часу), для гэтага неабходна зьвярнуцца ў падтрымку Steam.
Распрацоўнікі заявілі, што нягледзячы на цяжкую працу й укладзеную душу, стварыць «энэрґічную» супольнасьць фанатаў не атрымалася».

😁11👍4😢3
📰 Фанат аднавіў трэйлер GTA 6 на рухавіку Vice City
Трэйлер Grand Theft Auto VI узрушыў гульнявую індустрыю й дазволіў шматлікім ґеймерам зірнуць на стары добры Вайс-Сіці праз шмат гадоў!
Адзін з фанатаў серыі стварыў параўнальны ролік, у якім можна ўбачыць як зьмяніўся леґендарны горад з часоў рэлізу Grand Theft Auto: Vice City у 2002 годзе.
Асабіста агледзець новы Вайс-Сіці можна будзе ў 2025 году на PlayStation 5 і Xbox Series.

GTA 6 (2025) vs Vice City (2002) Trailer Remake
Some shots from the recent GTA 6 trailer compared side by side with the old GTA Vice City (2002) gathered from across social media.
Twitter Source: @gta6centre, @RStarUniverse
💰 Make Free Money to Buy Netflix/Steam: https://r.honeygain.me/GTAG
#gta6 #gtavicecity

🔥10👍3❤1😁1😐1
📰 Каапэратыўны мод для Starfield не выйдзе ў рэліз
Робі Брайсінк (ён жа Cosideci), вядомы стварэньнем каапэратыўнага мода Skyrim Together, абвясьціў, што перастае працаваць над адаптацыяй свайго мода для касьмічнай ролевай гульні Starfield. Гэтае рашэньне ён прыняў пасьля таго, як бліжэй пазнаёміўся з гульнёй.
Па словах Cosideci, ён зь нецярпеньнем чакаў рэлізу Starfield і правёў першыя некалькі дзён пасьля запуску за адаптацыяй функцыі мультыплэернага мода Skyrim Together да будучага Starfield Together, але ў выніку новая гульня Bethesda расчаравала моддэра.
Cosideci заве Starfield сумнай і безгустоўнай гульнёй, і не жадае ўкладваць сваю душу ў праект у якім яе няма зусім.
Па словах аўтара, Starfield Together гатова прыблізна на 70% і ён абяцае выкласьці свае напрацоўкі ў адкрыты доступ, для тых хто вырашыць працягнуць ягоную справу.

😁16👍4
📰 Doom — 30 гадоў
10 сьнежня 1993 году адбыўся рэліз Doom — культавага шутэра, які назаўжды зьмяніў жанр і ўвайшоў у пантэон самых важных відэагульняў. У гонар гэтага два ключавыя распрацоўшчыкі Джон Рамэра й Джон Кармак узьядналіся праз доўгія гады й правялі сумесную трансьляцыю!
Распрацоўнікі ўспомнілі старыя часы, абмеркавалі тое як састарэла гульня й ці маглі яны зрабіць яе яшчэ лепш.
Абодва распрацоўшчыкі пахваліліся тым, як крэатыўна падышлі да маркетынгу. Яны маглі б прадаваць Doom у "папяровым пакеце", але замест гэтага заклапаціліся аб фармаце big-box, дзе ў камплект акрамя самой гульні ўваходзілі прыемныя сувэніры. Рамэра гэтак жа ўспомніў, як быў уражаны запускам мультыплэера. Ён убачыў бітву двух гульцоў і зразумеў, што "гэта будзе самая крутая гульня, якую бачыла плянэта".
Дадаткова Джон Рамэра выпусьціў Sigil 2 — працяг мадыфікацыі Sigil, дзе быў дададзены новы эпізод у духу арыґінальнай Doom!

❤18🔥3🎉3👍1
📰 Embracer закрыла студыю-стваральнікаў TimeSplitters
Рэарґанізацыя працягваецца! Embracer Group закрыла студыю Free Radical Design, якая была вядома па серыі TimeSplitters. Цяпер на сайце распрацоўшчыкаў засталося толькі сумнае пасланьне: «404 Company Not Found :-(».
Аўтары TimeSplitters сталі чарговай студыяй, якая трапіла пад рэструктурызацыю — раней аналягічны лёс напаткаў стваральнікаў Saints Row з Volition. За пэрыяд зь ліпеня па верасьня ў Embracer звольнілі ўжо больш за 900 чалавек.
Першапачаткова Free Radical Design адкрылася ў 1999 году й выпусьціла TimeSplitters і Second Sight. Пасьля правальнай Haze распрацоўшчыкаў распусьцілі, а пазьней заснавальнікі студыі Стыў Эліс і Дэвід Доук адрадзілі яе ў 2021 годзе для вяртаньня да жыцьця франшызы TimeSplitters, аднак гэтаму ўжо не бываць.

😢6🤔3👍1
📰 Цяпер дакладна — Е3 адышло ў мінулае
Уладальнікі правоў на Electronic Entertainment Expo (Е3) абвясьцілі, што назаўжды закрываюць леґендарную гульнявую выставу!
Мерапрыемства, якой праводзілася больш за два дзесяцігодзьдзі й якое служыла цэнтральнай падзеяй для сусьветнай індустрыі відэагульняў, афіцыйна скасавана.
Праблемы E3 пачаліся задоўга да 2019 году (калі выстава апошні раз праводзілася ўжывую).
У 2018 годзе Sony адмовілася ад удзелу, а ўсьлед за ёй мерапрыемства пакінуў яшчэ шэраг кампаній. Неўзабаве пасьля гэтага былы супрацоўнік E3 Джэф Кілі пачаў ствараць Summer Game Fest і Game Awards — уласныя гульнявыя імпрэзы.
Пандэмія COVID-19 канчаткова зьнішчыла мерапрыемства, ня здолеўшае прыстасавацца да онлайн-фармату.
Апошняя спроба правесьці шоў ў гэтым годзе не завершылася посьпехам, бо вялікія студыі не выявілі жаданьня прымаць у ім удзел.

😢18🫡16✍1❤1😭1
📢 Для God of War Ragnarök выйшла бясплатнае дапаўненьне-эпілог Valhalla
Выпраўцеся разам з Кратасам у Вальгаллу ў глыбока асабістае й задуменнае падарожжа да будучыні, якое ён ніколі не лічыў магчымым! Спраўцеся з выпрабаваньнямі розуму й цела ў захапляльнай прыгодзе, у якім любімыя баі з God of War Ragnarök спалучаюцца з зусім новымі элемэнтамі, натхнёнымі жанрам рагалікаў!
Падзеі Valhalla разгортваюцца пасьля асноўнага сюжэту God of War Ragnarök. Гульцы могуць пачаць праходзіць DLC у любы момант.
Valhalla ужо даступна для загрузкі на PS4 і PS5 — DLC патрабуе каля 8 ГБ вольнага месца й даступна ўсім уладальнікам арыґінальнай гульні.

❤12🥱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Змрочны рагалік Darkest Dungeon 2 атрымаў дапаўненьне The Binding Blade
Бясстрашны фэхтавальнік і страчаны рыцар. Адзін чакае адкупленьня на ростанях, другі дрэйфуе ў бязьмежных нетрах Каралеўства. Вазьміце пад кантроль бязьлітаснага дуэлянта, ваюйце праз барыкады й шукайце падказкі, якія прывядуць вас да... апошняга з крыжакоў.
DLC прыўносіць у гульню двух новых гэрояў — Дуэлянтку й Крыжака. Першая можа пераходзіць з абароны ў напад, накладваць узмацненьні й нападаць на супернікаў зь любой пазыцыі. Другі — загартаваны ў баях рыцар, які вытрымлівае магутныя атакі й абараняе атрад зь пярэдніх пазыцыяў.
Таксама ў гульні зьявіцца новы бос.

👍10🔥1
📰 Epic Games перамагла Google у судзе
Кампанія Epic Games выйграла антыманапольны пазоў супраць карпарацыі Google.
Вытокі праблем ляжаць у 2020 годзе, пасьля таго, як Fortnite была выдаленая з Google Play і App Store.
Суд прызнаў, што Google ператварыла сваю краму Google Play у незаконную манаполію.
Рашэньне на карысьць Epic Games было аднагалосным. Google у сваю чаргу плянуе падаваць апэляцыю.
Асобна варта адзначыць, што Epic Games не патрабавала грашовай кампэнсацыі, кампанія (па заяве прадстаўніка) жадае падарыць распрацоўнікам поўную свабоду ў пляне выбару крамы на Android.

❤28🙈2🤡1
📰 Посьпех Baldurs Gate 3 не выратаваў супрацоўнікаў Hasbro ад звальненьняў
Вытворца цацак Hasbro, якому належыць кампанія Wizards of the Coast і правы на сусьвет Dungeons & Dragons, звольніць каля 1100 супрацоўнікаў. Гэта прыкладна 20% працоўнай сілы кампаніі, а зьвязваюць скарачэньні зь нізкімі продажамі цацак.
На працягу першых месяцаў 2023 году Hasbro сутыкалася зь цяжкасьцямі, нягледзячы на гістарычныя максымумы рынку цацак, (што, як лічыцца, было выклікана пандэміяй). Арґанізацыя вымушана стаць больш кампактнай, каб забясьпечыць трывалы прыбытковы падмурак.
Не дапамагае продажам і посьпех Baldurʼs Gate III у сусьвеце D&D, няхай гульня й разышлася мільённымі тыражамі, і стала «Гульнёй году» рэальныя цацкі ад гэтага прадавацца лепш ня сталі.
Hasbro хоча эканоміць да 300 мільёнаў долараў штогод да 2025 году. Для гэтага кампанія засяродзіцца на сваіх брэндах, відэагульнях, лічбавых тэхналогіях і ліцэнзаваньні іншым асобам.

😭16😁3✍2😱1
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Destiny 2: Legacy Collection
Destiny 2: Legacy Collection — стварыце свайго гэроя й адпраўляйцеся ў кінэматаґрафічную гісторыю ў чароўны сьвет, які напоўнены мноствам каапэратыўных місіяў і рэжымам PvP!
У дадзены набор уваходзіць тры дапаўненьні: «Каралева-вядзьмарка», «За Мяжою Сьвятла» і «Прыстанак Ценяў».
Распрацоўшчык — Bungie (ЗША)
❗️Забраць набор можна да 20 сьнежня.
‼️Недаступны на тэрыторыі Беларусі.

👍10😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У рэліз выйшаў тактычны шутэр Ready or Not
Паліцыя Лос-Суэнаса паведамляе аб усплёску злачыннасьці ў горадзе. Атрады спэцпрызна накіраваны для ўрэгуляваньня такіх небясьпечных сытуацыяў, як захоп закладнікаў, пагрозы выбуху й перастрэлкі з падазраванымі!
Карыстальнікі вельмі станоўча ацанілі шутэр, адзначаючы яго рэалістычную складанасьць і настальгічнае падабенства са знакамітай SWAT 4.
Кошт гульні — $29.99.
P.S.
Каапэратыўныя, беларускамоўныя стрымы дадзенай гульні перыядычна можна пабачыць на канале lepus81.

👍19❤🔥6
📰 Закрыцьцё Е3 расхвалявала Хідэа Кадзіму
Знакаміты ґеймдызайнэр Хідэа Кадзіма пракамэнтаваў нядаўнюю навіну аб закрыцьці выставы Е3.
Распрацоўнік назваў гэтую навіну вельмі сумнай. Ён падзякаваў E3 за прадстаўленыя магчымасьці, вечарынкі й сустрэчы зь людзьмі з усяго сьвету. Распрацоўнік асобна адзначыў унёсак імпрэзы ў вядомасьць японскіх студыяў і гульняў, а таксама ўспомніў былыя часы.
Упершыню Кадзіма наведаў E3 у 1997 годзе разам з Metal Gear Solid. У далейшым ґеймдызайнэр прыяжджаў на выставу кожны год, а асабліва каштоўным успамінам стала прэзентацыя Metal Gear Solid 2: Sons of Liberty у 2000 годзе.

😢23
📰 «Фларыдзкі Джокер» пагражае Rockstar судом
Лоўрэнс Саліван, вядомы як «Фларыдзкі Джокер» — злачынец якога затрымалі ў 2017 годзе, пасьля таго як той стаў палохаць мінакоў размахваючы зброяй (і які хутка стаў папулярным у сеціве з-за сваёй экстравагантнай зьнешнасьці), выявіў у нядаўнім трэйлеры GTA 6 пародыю на сябе і зараз пагражае распрацоўнікам гульні судом!
Саліван патрабуе ў Rockstar аж 3 мільёны даляраў, за "буйную, бясплатную рэклямную кампанію".
У сваім звароце ён узгадаў выпадак зь Ліндсі Лохан (якая нібыта ўбачыла свой вобраз на вокладцы пятай гульні серыі, але так і не здолела перамагчы кампанію ў судзе), запэўніўшы, што ў яго й яго адвакатаў ёсьць везкія доказы для суда і гэтая гісторыя скончыцца інакш!
Нагадаем, Grand Theft Auto 6 выйдзе ў 2025 годзе на PS5 і Xbox Series..

🤡33😁2
📢 Адбыўся рэліз House Flipper 2
Час стрэсьці пыл з малатка — «Хаўс Фліпэр» вяртаецца ў новым выглядзе! Купляйце й рамантуйце закінутыя дамы! Ці вы жадаеце будаваць новыя? Цяпер можна й гэта! Прымерце ролю фліппера-пачаткоўца й зарабіце грошы, дапамагаючы жыхарам мілага мястэчка!
Кошт гульні $19.99 (да 21 сьнежня яе можна набыць са зьніжкай у 10%).

Official Release Trailer - House Flipper 2
House Flipper 2 is available! https://store.steampowered.com/app/1190970/House_Flipper_2/
Join us on the Official House Flipper Discord and become a member of our amazing community!
- Stay updated about House Flipper's development,
- Chat, ask questions…

👍7🌚3❤🔥1⚡1🥴1
📰 Ґеймдырэктар Baldurs Gate 3 апублікаваў недамоўленную прамову з The Game Awards 2023
Цырымонію The Game Awards 2023 якая прайшла зусім нядаўна, многія раскрытыкавалі за абмежаваны час на прамову пераможцаў, самым непрыемным выпадкам палічылі перапыненую прамову кіраўніка студыі Larian Свэна Вінке, якога спынілі падчас расказу аб спачылым супрацоўніку кампаніі й таксама спачылым бацку самога Вінке (іх усіх не стала за некаторы час да рэлізу).
Тым ня менш, Вінке апублікаваў поўную вэрсію сваёй прамовы. Ён павіншаваў астатніх намінантаў, у тым ліку аўтараў Marvelʼs Spider-Man 2 і Alan Wake 2, а таксама арґанізатараў The Game Awards. Пры гэтым Свэн адзначыў, што 30 сэкунд на размову "даволі мала".
Гэтак жа ён згадаў нядаўнія скарачэньні ў Hasbro і нагадаў шматлікім студыям, што гульні — гэта мастацтва, ня меней важнае чым кіно ці кнігі, а грошы проста "паліва", каб зрабіць іх лепш, але "паліва" ня можа быць мэтай!

❤30❤🔥5👏5
📰 Naughty Dog скасавала онлайн-версію The Last of Us.
Naughty Dog афіцыйна скасавала мультыплэерны праект па The Last of Us (The Last of Us Online). Праца над гульнёй ішла актыўна, але вялікія амбіцыі й пляны на праект яго й пахавалі.
Naughty Dog прыйшлі да высновы, што рэліз і наступная шматгадовая падтрымка The Last of Us Online запатрабавалі б ад студыі ўсіх наяўных рэсурсаў, што ў сваю чаргу спыніла б распрацоўку новых аднакарыстальніцкіх гульняў, а пераўтварацца ў чарговага распрацоўшчыка які робіць гульні-сэрвісы кампанія ня мае намеру.
Афіцыйных скрыншотаў ці ролікаў гульня так і не атрымала, аднак інсайдэрам атрымалася выявіць (меркавана) вонкавы выгляд галоўнага мэню.

👍12😐3😁1🤔1😢1
📰 Сталі вядомыя намінанты на прэмію The Steam Awards 2023
Valve абʼявіла аб хуткім пачатку галасаваньня за лепшыя гульні 2023 году.
Гульцы змогуць аддаць свае галасы за прэтэндэнтаў на прэміі The Steam Awards з 21 сьнежня да 2 студзеня 2024 году.
🔸Гульня году
▫️Baldurʼs Gate 3
▫️Resident Evil 4
▫️FC 24
▫️Hogwarts Legacy
▫️Lethal Company
🔸Гульня году ў віртуальнай рэальнасьці
▫️Gorilla Tag
▫️Ghosts of Tabor
▫️I Expect You To Die 3: Cog in the Machine
▫️Labyrinthine
▫️F1 23
🔸Любімае дзіця
▫️Dota 2
▫️Red Dead Redemption 2
▫️Rust
▫️Deep Rock Galactic
▫️Apex Legends
🔸Найлепшая гульня на Steam Deck
▫️Hogwarts Legacy
▫️Brotato
▫️Dredge
▫️The Outlast Trials
▫️Diablo IV
🔸Сябар спазнаецца ў гульні
▫️Sunkenland
▫️Sons Of The Forest
▫️Party Animals
▫️Warhammer 40,000: Darktide
▫️Lethal Company
🔸Выбітны візуальны стыль
▫️Inward
▫️Darkest Dungeon II
▫️Cocoon
▫️High On Life
▫️Atomic Heart
🔸Самы інавацыйны ґеймплэй
▫️Remnant II
▫️Your Only Move Is HUSTLE
▫️Shadows of Doubt
▫️Contraband Police
▫️Starfield
🔸Лепшая гульня, якая вам не даецца
▫️Street Fighter 6
▫️Lords of the Fallen
▫️Sifu
▫️EA Sports FC 24
▫️Overwatch 2
🔸Найлепшы саўндтрэк
▫️Persona 5 Tactica
▫️Pizza Tower
▫️The Last of Us Part I
▫️Hi-Fi RUSH
▫️Chants of Sennaar
🔸Найлепшая гульня з выдатным сюжэтам
▫️Lies of P
▫️Star Wars Jedi: Survivor
▫️Resident Evil 4
▫️Baldurʼs Gate 3
▫️Love Is All Around
🔸Уладкуйцеся ямчэй
▫️Coral Island
▫️Train Sim World 4
▫️Dave the Diver
▫️Potion Craft: Alchemist Simulator
▫️Cities: Skylines II

⚡15🌚7❤2🏆2
📰 Каманда Total War папрасіла прабачэньня за свае апошнія рэлізы
Паводле сьвежых справаздач, апошнія рэлізы кампаніі Creative Assembly не змаглі прынесьці чаканага прыбытку, замест гэтага яны выклікалі буру абурэньня з боку фанатаў серыі. Самымі "гарачымі" тэмамі аказаліся нядаўняя Total War: Pharaoh і DLC Shadows of Change да Total War: Warhammer III.
Total War: Pharaoh здалася гульцам пустой і больш падобнай на буйное DLC да якой-небудзь гульні серыі, чым самастойным прадуктам. Shadows of Change і зусім была сустрэтая "у багнеты" віной таму падвышаныя кошты на DLC (у неабходнасьці апошняга кампанія так і не змагла пераканаць ґеймераў) і поўная адсутнасьць цікавага кантэнту ў ім.
У канчатковым выніку Creative Assembly прызнала свае памылкі й прынесла прабачэньне. Да Shadows of Change у лютым 2024 году выпусьцяць буйное бясплатнае абнаўленьне, якое заклікана зрабіць дапаўненьне паўнавартасным. Рэліз DLC Thrones of Decay перанесьлі на красавік 2024-а, каб дадаткова над ім папрацаваць.
Што да Total War Pharaoh, кошт гульні ў Steam зьнізілі з 60 да 40 даляраў, з продажу выдалілі выданьні Deluxe Edition і Dynasty Edition. Тым, хто набыў гульню, ужо пачалі часткова вяртаць за яе грошы.

🤡7⚡3👍2