Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз SteamWorld Build
Пад вашым мястэчкам знаходзіцца закінутая шахта, і, па чутках, яна напоўнена старажытнымі тэхналёгіямі, якія зьмяшчаюць ключ да таго, каб пазьбегнуць пагібелі. Выкарыстоўвайце прыродныя рэсурсы над зямлёй і багатыя руды, закапаныя пад ёй, каб пашырыць сваё места. Капайце глыбей, шукайце багацьце й веды, якія ў канчатковым выніку дапамогуць вам вывесьці сваіх грамадзян з плянэты!
Кошт — $14.49 (да 8 сьнежня гульню можна набыць са зьніжкай у 10%).

❤7👍5
📰 Нядаўні анонс трэйлера GTA 6, выклікаў хвалю "перайманьняў"
Нядаўна студыя Rockstar Games абвясьціла, што першы трэйлер GTA 6 пакажуць ужо 5 сьнежня, а 17:00 па Менску, і дадзены анонс выклікаў хвалю перайманьняў мінімалістычнага стылю арту-анонсу.
Многія кампаніі й так жа адзін горад у Бразыліі сталі заяўляць аб выхадзе трэйлераў сваіх гульняў аналягічным спосабам (апошні ж, горад Сан-Паўлу, такім чынам вырашыў прыцягнуць увагу да фэстывалю Dia Do Samba).

🌚20😁6👍3❤🔥1🥱1😭1
Вітаю спадарства!
Мяне саслалі ў камандыроўку, у месца дзе інтэрнэт гэта раскоша, таму нажаль на гэтым тыдні допісаў верагодна нябудзе (або будзе, але мала)!
Спадзяюся на вашае разуменьне ❤️

❤60😱7🫡4
📢 У сеціве зьявіўся першы трэйлер GTA 6
Трэйлер будучай Grand Theft Auto VI, які былі павінны афіцыйна прадставіць сёньня, раней тэрміну ўцёк у сеціва.
Распрацоўнікі пацьвердзілі яго праўдзівасьць і перазалілі яго ж афіцыйна!
У роліку дэманструюць сцэны з Вайс-Сіці, дзе па вуліцах гуляюць розныя пэрсанажы. Акрамя таго, у відэа можна заўважыць і двух цэнтральных гэрояў, пра якіх згадвалі чуткі раней, адным зь іх (упершыню ў гісторыі серыі) стала жанчына — Люсія.
Рэліз гульні адбудзецца ў 2025 годзе на PS5 і Xbox Series (пра PC інфармацыі не было).

YouTube
Grand Theft Auto VI Trailer 1
Song: Love Is A Long Road
Artist: Tom Petty
Written by Thomas Earl Petty and Michael W. Campbell
Published by Universal Music Works on behalf of Wild Gator Music (GMR) and Wixen Music Publishing, Inc. as agent for Gone Gator Music (ASCAP) and NotoriousJBPSongs…

👍17🔥11🥱7🥴2❤1
📢 Dragon Age Dreadwolf прадставяць гульцам летам 2024
Electronic Arts выпусьціла чарговы тызер будучай ролевай прыгоды Dragon Age: Dreadwolf. У ім нам паказалі прыгожыя пэйзажы розных лякацый Тэдаса, а таксама паведамілі, што паўнавартаснае прадстаўленьне новай часткі культавай франшызы адбудзецца летам 2024.
Дакладнай інфармацыі аб гульні з моманту анонсу ў 2020 практычна няма, аднак тызер пацьвярджае, што нас чакае візыт у Антыву, сталіцу сумна знакамітай касты Крумкачоў, а таксама ў каралеўства Рывейн і Андэрфелс (радзіму Шэрых Стражаў).

Thedas Calls - Dragon Age Day (2023)
Dragon Age: Dreadwolf™ full reveal summer 2024.
Enter Thedas, a vibrant land of rugged wilderness, treacherous labyrinths, and glittering cities – steeped in savage combat and secret magics. Now, its fate teeters on a knife's edge.
Add Dragon Age: Dreadwolf™…

👍10❤1🔥1
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Predecessor і GigaBash
Predecessor — гэта дынамічны экшэн на базе Paragon, які спалучае ў сабе ґеймплэй MOBA і шутэра ад першай асобы, у якім вы апыняецеся ў цэнтры бітвы з магчымасьцямі стратэгічнага выбару!
Распрацоўшчык — Omeda Studios (Вялікабрытанія)
GigaBash — заваюйце сваё каралеўскае месца сярод Тытанаў! GigaBash — гэта шматкарыстальніцкае месіва на арэне з гіганцкімі кайдзю ў духу японскіх фільмаў і гэроямі каласальных памераў!
Распрацоўшчык — Passion Republic Games (Малайзія)
❗️Забраць гульні можна да 14 сьнежня.

👍9✍1
📰 Падводзім вынікі The Game Awards 2023
Няхай і са спазьненьнем, але мы падвялі для вас кароткі вынік ўсёй імпрэзы The Game Awards 2023!
У нашым артыкуле вы можаце даведацца пра сьпіс пераможцаў гульнявой прэміі, а таксама паглядзець што новага анонсавалі ці проста паказалі на мерапрыемстве (а паглядзець ёсьць на што! Тут і новая гульня Кадзімы, і праект ад Arkane, і нават гэтакая No Man's Sky у сьвеце фэнтэзі).
#TheGameAwards

Telegraph
Вынікі The Game Awards 2023
Сьпіс ляўрэатаў і намінантаў у асноўных катэгорыях TGA Галоўным трыюмфатарам TGA 2023 стала Baldurʼs Gate 3, RPG ад Larian Studios, гульня атрымала 6 узнагарод! Наступная за ёй па колькасьці ўзнагарод — Alan Wake 2, якая перамагла ў трох катэгорыях.
❤12⚡3👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз RPG Warhammer 40000 Rogue Trader
Пачніце сваё падарожжа ў першай cRPG ў змрочнай сусьвету 41-га тысячагодзьдзя. Станьце вольным гандляром — спадкаемцам старажытнай дынастыі дзёрзкіх капераў, якія кіруюць уласнай гандлёвай імпэрыяй і дасьледуюць межы Імпэрыюма з дабраславеньня Бога-Імпэратара!
На Metacritic вэрсію для PC ацанілі ў 75 балаў, вэрсія для PlayStation 5 набрала 80 балаў. Крытыкі як і гульцы засталіся ўражаныя неверагоднай атмасфэрай сьвету Warhammer, якую змаглі перадаць распрацоўшчыкі.
Гульню стварыла студыя Owlcat Games (Расея), вядомая па кампутарных гульнях у сусьвеце Pathfinder.
Кошт гульні — $22.99.

👍12❤2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз «Найлепшай стратэгіі 2023 году» — Against the Storm
Адрадзіце цывілізацыю й выратуйце яе ад сьмяротных дажджоў у горадабудаўнічым сімулятары ў сьвеце цёмнага фэнтэзі. У ролі намесьніка каралевы ўзначальце людзей, баброў, яшчараў, ліс ды гарпій і падпарадкуйце сабе прыроду!
Раней гульня знаходзілася ў раньнім доступе й многімі ґеймерамі называецца найлепшай стратэгіяй 2023 году (што можна лічыць заслужаным званьнем, бо гульня мае 91 бал на OpenCritic, 93 бала на Metacritic і вельмі станоўчыя водгукі ў Steam).
Кошт гульні — $14.99 (да 15 сьнежня Against the Storm можна набыць са зьніжкай ў 35% за $9.74).

👍14❤4
📰 Starbreeze Entertainment (уладальнікі франшызы Payday) працуюць над гульнёй у сусьвеце Dungeons and Dragons
Кампанія Starbreeze Entertainment абвясьціла, што атрымала ў Wizards of the Coast ліцэнзію на выкарыстаньне матэрыялаў Dungeons & Dragons для сваёй новай гульні, пад кодавым назовам Project Baxter.
Дзеяньне Project Baxter адбываецца ў сьвеце Dungeons & Dragons, і для праекту, распрацоўшчык рыхтуе ўсе свае клясычыня функцыі: каапэратыўны мультыплэер, мадэлі гульні-сэрвісу, уцягваньне супольнасьці ў стварэньне кантэнту і мноства розных заняткаў.
Рэліз гульні зплянаваны на 2026 год.

🤡7👍4🤔4
📢 Ubisoft прадставіла ґеймплэйны трэйлер Skull and Bones
Распрацоўнікі прапануюць гульцам адчуць сябе піратамі ў Індыйскім акіяне ў часы росквіту марскіх разбояў. Сьвет будзе адчыненым і прапануе мноства спосабаў заробку й ролевых мэханік, а гуляць можна як у адзіночку, так і ў каапэратыве.
Сюжэт пачнецца пасьля караблекрушэньня, калі створаны вамі гэрой разам з памагатаю пачынаюць узыходжаньне да марской славы!
Рэліз гульні заплянаваны на 16 лютага 2024 году, для PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

Skull and Bones: Gameplay Deep Dive Trailer
Skull and Bones will release on February 16th, 2024!
Pre-order available now: https://ubi.li/yreb8
Play up to 3 days early with the Premium Edition, or by subscribing to Ubisoft+.
Dive into the perilous world of Skull and Bones. In this overview of Skull…

👍5🤣5❤1
📢 Сэрвэра The Walking Dead Betrayal зачыняць праз 3 месяцы пасьля рэлізу
Студыя Other Ocean Interactive паведаміла, што ўжо 15 сьнежня сэрвэра клона Among Us у сьвеце "The Walking Dead" будуць зачынены, 11 сьнежня гульня зьнікне зь віртуальных паліц крам, усё гэта праз 3 месяцы пасьля рэлізу.
Гульня была халаднавата ўспрынята ґеймерамі, шмат у чым дзякуючы тэхнічным праблем, а таксама нестабільнаму злучэньню й агульнай недапрацаванасьці праекту.
За ўвесь час, пікавы онлайн склаў усяго ≈1000 чалавек.
Усім хто набыў гульню абяцаюць вярнуць ґрошы (незалежна ад праведзенага ў гульні часу), для гэтага неабходна зьвярнуцца ў падтрымку Steam.
Распрацоўнікі заявілі, што нягледзячы на цяжкую працу й укладзеную душу, стварыць «энэрґічную» супольнасьць фанатаў не атрымалася».

😁11👍4😢3
📰 Фанат аднавіў трэйлер GTA 6 на рухавіку Vice City
Трэйлер Grand Theft Auto VI узрушыў гульнявую індустрыю й дазволіў шматлікім ґеймерам зірнуць на стары добры Вайс-Сіці праз шмат гадоў!
Адзін з фанатаў серыі стварыў параўнальны ролік, у якім можна ўбачыць як зьмяніўся леґендарны горад з часоў рэлізу Grand Theft Auto: Vice City у 2002 годзе.
Асабіста агледзець новы Вайс-Сіці можна будзе ў 2025 году на PlayStation 5 і Xbox Series.

GTA 6 (2025) vs Vice City (2002) Trailer Remake
Some shots from the recent GTA 6 trailer compared side by side with the old GTA Vice City (2002) gathered from across social media.
Twitter Source: @gta6centre, @RStarUniverse
💰 Make Free Money to Buy Netflix/Steam: https://r.honeygain.me/GTAG
#gta6 #gtavicecity

🔥10👍3❤1😁1😐1
📰 Каапэратыўны мод для Starfield не выйдзе ў рэліз
Робі Брайсінк (ён жа Cosideci), вядомы стварэньнем каапэратыўнага мода Skyrim Together, абвясьціў, што перастае працаваць над адаптацыяй свайго мода для касьмічнай ролевай гульні Starfield. Гэтае рашэньне ён прыняў пасьля таго, як бліжэй пазнаёміўся з гульнёй.
Па словах Cosideci, ён зь нецярпеньнем чакаў рэлізу Starfield і правёў першыя некалькі дзён пасьля запуску за адаптацыяй функцыі мультыплэернага мода Skyrim Together да будучага Starfield Together, але ў выніку новая гульня Bethesda расчаравала моддэра.
Cosideci заве Starfield сумнай і безгустоўнай гульнёй, і не жадае ўкладваць сваю душу ў праект у якім яе няма зусім.
Па словах аўтара, Starfield Together гатова прыблізна на 70% і ён абяцае выкласьці свае напрацоўкі ў адкрыты доступ, для тых хто вырашыць працягнуць ягоную справу.

😁16👍4
📰 Doom — 30 гадоў
10 сьнежня 1993 году адбыўся рэліз Doom — культавага шутэра, які назаўжды зьмяніў жанр і ўвайшоў у пантэон самых важных відэагульняў. У гонар гэтага два ключавыя распрацоўшчыкі Джон Рамэра й Джон Кармак узьядналіся праз доўгія гады й правялі сумесную трансьляцыю!
Распрацоўнікі ўспомнілі старыя часы, абмеркавалі тое як састарэла гульня й ці маглі яны зрабіць яе яшчэ лепш.
Абодва распрацоўшчыкі пахваліліся тым, як крэатыўна падышлі да маркетынгу. Яны маглі б прадаваць Doom у "папяровым пакеце", але замест гэтага заклапаціліся аб фармаце big-box, дзе ў камплект акрамя самой гульні ўваходзілі прыемныя сувэніры. Рамэра гэтак жа ўспомніў, як быў уражаны запускам мультыплэера. Ён убачыў бітву двух гульцоў і зразумеў, што "гэта будзе самая крутая гульня, якую бачыла плянэта".
Дадаткова Джон Рамэра выпусьціў Sigil 2 — працяг мадыфікацыі Sigil, дзе быў дададзены новы эпізод у духу арыґінальнай Doom!

❤18🔥3🎉3👍1