Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Для ўсталёўкі пятага патча можа спатрэбіцца выдаленьне Baldurʼs Gate 3

Карыстачам стаў даступны пяты патч для ролевай гульні Baldurʼs Gate 3.

Абнаўленьне заклікана выправіць праблемы з трэцім актам, якія ўзьніклі пасьля папярэдняга буйнога абнаўленьня, а гэтак жа дадаць шэраг навін, сярод якіх паўнавартасны эпілог, у якім ґеймерам прапануюць вярнуцца ў лаґер праз паўгода пасьля фіналу, даведацца новыя гісторыі з жыцьця старых сяброў і яшчэ раз пагладзіць Шкраба!

У гульню гэтак жа ўвялі звышскладаны рэжым "Гэраізму", і розныя дробязі (накшталт магчымасьці капацца ў інвэнтары спадарожнікаў, якія засталіся ў лаґеры).

Нюансам аказалася вага абнаўленьня — амаль 30 ГБ, а для яго усталёўкі спатрэбіцца прыкладна 130 Гб месца на дыску, што можа стаць праблемай для некаторых карыстальнікаў.
Калі ў вас мала месца на дыску, то распрацоўшчыкі раяць цалкам пераўсталяваць гульню.
🥴113👍21
📰 Стваральнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl падзяліліся падрабязнасьцямі гульні

Стваральнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl са студыі GSC Game World, далі інтэрвію кітайскаму СМІ, у якім падзяліліся некаторымі падрабязнасьцямі будучага шутэра:

🔸На праходжаньне асноўнага сюжэту кампаніі спатрэбіцца каля 40 гадзін;
🔸Асноўны сюжет будзе мець 4 канцоўкі, распрацоўшчыкі гэтак жа заяўляюць, што многія другарадныя заданьні таксама маюць розныя варыянты разьвіцьця падзеяў;
🔸На Xbox Series X у гульні будзе два ґрафічных рэжыму, але аўтары імкнуцца сфакусавацца менавіта на рэжыме прадукцыйнасьці з 60 FPS;
🔸З дапамогай магчымасьцяў Unreal Engine 5 у стваральнікаў атрымалася дамагчыся больш рэалістычнай сыстэмы асьвятленьня пры пераходзе дня ў ноч;
🔸У гульні будзе сыстэма стэлса.

Рэліз S.T.A.L.K.E.R. 2 чакаецца ў лютым 2024 году.
🔥16👍4
📢 Усё што паказалі на новым PC Gaming Show

Увечары 30 лістапада прайшло PC Gaming Show: Most Wanted, дзе паказалі ролікі будучых гульняў і вызначылі самыя чаканыя праекты.

У 2024-м у ґеймераў сапраўды ня будзе недахопу ў самых разнастайных паектах (асабліва ў хорарах), сярод іх асобна можна вылучыць S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2, Path of Exile 2, Homeworld 3 і іншыя гульні, ролікі якіх былі прадстаўленыя на шоў.

Усе навінкі якія паказалі на імпрэзе, можна паглядзець у нашым невялікім допісе!
❤‍🔥12
📢 Дарожная мапа рэлізаў на сьнежань 2023, ад Беларускага геймера.

Наступіла зіма, і першы яе месяц (як й амаль заўсёды) ня можа пахваліцца мноствам крутых рэлізаў, таму, на жаль, наша падборка на сьнежань выйшла даволі беднай, аднак тут усё роўна ёсьць на што паглядзець! Як мінімум гэта Warhammer 40,000: Rogue Trader, House Flipper 2 і Avatar: Frontiers of Pandora!

Заставайцеся з намі, каб анічога не прапусьціць!

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
15🔥2
📰 Першы трэйлер новай GTA VI пакажуць 5 сьнежня

Rockstar абвясьціла, што першы трэйлер новай часткі GTA будзе паказаны 5 сьнежня, а 17:00 па Менску!
Раней меркавалася, што трэйлер пакажуць у рамках The Game Awards 7 сьнежня, але распрацоўшчыкі вырашылі не адкладаць такую знакавую падзею.

Мяркуючы па ўсім (а менавіта арту-анонсу), дзеяньне новай GTA сапраўды разгорнецца ў Вайс-Сіці, куды распрацоўшчыкі адпраўлялі гульцоў 20 гадоў таму ў Grand Theft Auto: Vice City.
❤‍🔥15🔥3🎉2🥱2
📢 Amazon выпусьціла дэбютны трэйлер будучага сэрыяла «Fallout»

Amazon выпусьціла дэбютны трэйлер сэрыяла па матывах культавай серыі гульняў Fallout!
У роліку прадэманстравалі рэаліі постапакаліптычных пустак і трох галоўных гэрояў: Люсі, Максімуса й Гуля.

Люсі (Эла Пернэл) нарадзілася й вырасла ў Сховішчы, яна ні разу ня бачыла сьвет над паверхняй зямлі й смутна ўяўляе, што робіцца наверсе. Але, як і гэрой самай першай гульні, яна мусіць пакінуць бункер, каб выратаваць яго жыхароў.

Максімус (Аарон Мотэн) імкнецца да ваеннай карʼеры ў Братэрстве сталі, але пакуль што служыць толькі збраяносцам у аднаго зь яго байцоў.

Гуль (Уолтан Гогінс) з-за свайго паходжаньня гэрой пражыў ужо дзясяткі гадоў пасьля ядзернага выбуху й напэўна ведае пра асаблівасьці Пусташоў больш за ўсіх іншых разам узятых, але вось ці падзеліцца ён ведамі вялікае пытаньне, бо характар у пэрсанажа не цукар.

Прэмʼера сэрыяла адбудзецца на Amazon Prime 12 красавіка 2024 году.
👍154🔥1🤔1🥴1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз SteamWorld Build

Пад вашым мястэчкам знаходзіцца закінутая шахта, і, па чутках, яна напоўнена старажытнымі тэхналёгіямі, якія зьмяшчаюць ключ да таго, каб пазьбегнуць пагібелі. Выкарыстоўвайце прыродныя рэсурсы над зямлёй і багатыя руды, закапаныя пад ёй, каб пашырыць сваё места. Капайце глыбей, шукайце багацьце й веды, якія ў канчатковым выніку дапамогуць вам вывесьці сваіх грамадзян з плянэты!

Кошт — $14.49 (да 8 сьнежня гульню можна набыць са зьніжкай у 10%).
7👍5
📰 Нядаўні анонс трэйлера GTA 6, выклікаў хвалю "перайманьняў"

Нядаўна студыя Rockstar Games абвясьціла, што першы трэйлер GTA 6 пакажуць ужо 5 сьнежня, а 17:00 па Менску, і дадзены анонс выклікаў хвалю перайманьняў мінімалістычнага стылю арту-анонсу.
Многія кампаніі й так жа адзін горад у Бразыліі сталі заяўляць аб выхадзе трэйлераў сваіх гульняў аналягічным спосабам (апошні ж, горад Сан-Паўлу, такім чынам вырашыў прыцягнуць увагу да фэстывалю Dia Do Samba).
🌚20😁6👍3❤‍🔥1🥱1😭1
Вітаю спадарства!
Мяне саслалі ў камандыроўку, у месца дзе інтэрнэт гэта раскоша, таму нажаль на гэтым тыдні допісаў верагодна нябудзе (або будзе, але мала)!

Спадзяюся на вашае разуменьне ❤️
60😱7🫡4
📢 У сеціве зьявіўся першы трэйлер GTA 6

Трэйлер будучай Grand Theft Auto VI, які былі павінны афіцыйна прадставіць сёньня, раней тэрміну ўцёк у сеціва.
Распрацоўнікі пацьвердзілі яго праўдзівасьць і перазалілі яго ж афіцыйна!

У роліку дэманструюць сцэны з Вайс-Сіці, дзе па вуліцах гуляюць розныя пэрсанажы. Акрамя таго, у відэа можна заўважыць і двух цэнтральных гэрояў, пра якіх згадвалі чуткі раней, адным зь іх (упершыню ў гісторыі серыі) стала жанчына — Люсія.

Рэліз гульні адбудзецца ў 2025 годзе на PS5 і Xbox Series (пра PC інфармацыі не было).
👍17🔥11🥱7🥴21
📢 Dragon Age Dreadwolf прадставяць гульцам летам 2024

Electronic Arts выпусьціла чарговы тызер будучай ролевай прыгоды Dragon Age: Dreadwolf. У ім нам паказалі прыгожыя пэйзажы розных лякацый Тэдаса, а таксама паведамілі, што паўнавартаснае прадстаўленьне новай часткі культавай франшызы адбудзецца летам 2024.

Дакладнай інфармацыі аб гульні з моманту анонсу ў 2020 практычна няма, аднак тызер пацьвярджае, што нас чакае візыт у Антыву, сталіцу сумна знакамітай касты Крумкачоў, а таксама ў каралеўства Рывейн і Андэрфелс (радзіму Шэрых Стражаў).
👍101🔥1
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Predecessor і GigaBash

Predecessor — гэта дынамічны экшэн на базе Paragon, які спалучае ў сабе ґеймплэй MOBA і шутэра ад першай асобы, у якім вы апыняецеся ў цэнтры бітвы з магчымасьцямі стратэгічнага выбару!
Распрацоўшчык — Omeda Studios (Вялікабрытанія)

GigaBash — заваюйце сваё каралеўскае месца сярод Тытанаў! GigaBash — гэта шматкарыстальніцкае месіва на арэне з гіганцкімі кайдзю ў духу японскіх фільмаў і гэроямі каласальных памераў!
Распрацоўшчык — Passion Republic Games (Малайзія)

❗️Забраць гульні можна да 14 сьнежня.
👍91
📰 Падводзім вынікі The Game Awards 2023

Няхай і са спазьненьнем, але мы падвялі для вас кароткі вынік ўсёй імпрэзы The Game Awards 2023!
У нашым артыкуле вы можаце даведацца пра сьпіс пераможцаў гульнявой прэміі, а таксама паглядзець што новага анонсавалі ці проста паказалі на мерапрыемстве (а паглядзець ёсьць на што! Тут і новая гульня Кадзімы, і праект ад Arkane, і нават гэтакая No Man's Sky у сьвеце фэнтэзі).

#TheGameAwards
123👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз RPG Warhammer 40000 Rogue Trader

Пачніце сваё падарожжа ў першай cRPG ў змрочнай сусьвету 41-га тысячагодзьдзя. Станьце вольным гандляром — спадкаемцам старажытнай дынастыі дзёрзкіх капераў, якія кіруюць уласнай гандлёвай імпэрыяй і дасьледуюць межы Імпэрыюма з дабраславеньня Бога-Імпэратара!

На Metacritic вэрсію для PC ацанілі ў 75 балаў, вэрсія для PlayStation 5 набрала 80 балаў. Крытыкі як і гульцы засталіся ўражаныя неверагоднай атмасфэрай сьвету Warhammer, якую змаглі перадаць распрацоўшчыкі.

Гульню стварыла студыя Owlcat Games (Расея), вядомая па кампутарных гульнях у сусьвеце Pathfinder.

Кошт гульні — $22.99.
👍122
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз «Найлепшай стратэгіі 2023 году» — Against the Storm

Адрадзіце цывілізацыю й выратуйце яе ад сьмяротных дажджоў у горадабудаўнічым сімулятары ў сьвеце цёмнага фэнтэзі. У ролі намесьніка каралевы ўзначальце людзей, баброў, яшчараў, ліс ды гарпій і падпарадкуйце сабе прыроду!

Раней гульня знаходзілася ў раньнім доступе й многімі ґеймерамі называецца найлепшай стратэгіяй 2023 году (што можна лічыць заслужаным званьнем, бо гульня мае 91 бал на OpenCritic, 93 бала на Metacritic і вельмі станоўчыя водгукі ў Steam).

Кошт гульні — $14.99 (да 15 сьнежня Against the Storm можна набыць са зьніжкай ў 35% за $9.74).
👍144