Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Апублікаваны першыя кадры з сэрыяла Fallout

Выданьне Vanity Fair апублікавала папярэдні агляд і скрыншоты новага сэрыяла аўтараў "Сьвету Дзікага Захаду", заснаванага, на знакамітым сусьвеце Fallout!

Vanity Fair прадставілі адразу восем паўнавартасных кадраў сэрыяла, на якіх можна ўбачыць знакавыя для сусьвету элемэнты: ад гуляў і Братэрства сталі да дзьвярэй сховішча!

Нагадаем, галоўную ролю ў сэрыяле выконвае Эла Пернэл. Яе гэраіня, Люсі, нарадзілася й вырасла ў Сховішчы, і неабходнасьць адправіцца на місію па выратаваньні прымушае яе ўпершыню ў жыцьці падняцца на паверхню. Там яна сустракае Максімус з Братэрства сталі, які марыць стаць салдатам. А з часам іх шляхі перасякуцца й з трэцім гэроем — гулем.

Прэмʼера сэрыяла адбудзецца на стрымінгавай плятформе Prime Video 12 красавіка 2024 году.
👍17👎3🤔31
📰 Новы рэмэйк Resident Evil не варта чакаць у 2024 годзе

Вядомы інсайдэр Dusk Golem заявіў, што Capcom не плянуе выпускаць у 2024 годзе яшчэ адзін рэмэйк Resident Evil.

Інсайдэр упэўнены, што на будучы год Capcom мае іншыя пляны, якія пераважна зьвязаныя з новымі праектамі.
Так да прыкладу, дакладна вядома, што на 2024 год заплянаваны рэліз Dragonʼs Dogma 2, гэтак жа Dusk Golem запэўнівае, што распрацоўшчыкі даўно працуюць над новым, неанансаваным праектам (дакладнай інфармацыі няма, але карыстачы ўжо мяркуюць што гэта можа быць новая Monster Hunter або й зусім Dino Crisis).
5👍2🍾2😢1
📰 Распрацоўнік The Vanishing of Ethan Carter абвясьціў аб заходзе эпохі сімулятараў хады

Кіраўнік польскай студыі The Astronauts Адрыян Хмеляж у інтэрвію Gamingbolt заявіў, што часы сімулятараў хады ўжо мінулі. Гэты жанр дазваляе расказваць выдатныя гісторыі, але тэрмін «прыдатнасьці» праектаў такога тыпу невялікі, а самі яны занадта простыя й ім не хапае разнастайнасьці.
Менавіта прадчуваньне немінучага канца стала прычынай таго, што наступнай гульнёй студыі стаў магічны шутэр Witchfire.

Нажаль словы Хмеляжа пацьвярджае нядаўні фінансавы правал гульні The Invincible (заснаванай на рамане Станіслава Лема), якая дагэтуль не змагла акупіць свой бюджэт, распрацоўнікі гульні ўжо заявілі, што іх наступны праект будзе зусім у іншым жанры.
Сюды ж можна аднесьці й правал Fort Solis, якую не выратаваў нават удзел галівудзкіх зорак.
😱8🔥3😢2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз стратэгіі Last Train Home

Першая Сусьветная скончылася, але бой працягваецца. Вам будзе неабходна кіраваць эшалонам чэхаславацкіх салдат, што спрабуюць вярнуцца дадому праз Сыбір, у разгар Грамадзянскай вайны.

Крытыкі пахвалілі цікавае спалучэньне ґеймплэйных мэханік, шматлікія дэталі, атмасфэру й пэрсанажаў.
Для некаторых мінусам можа стаць павольны тэмп гульні й дастаткова высокая складанасць.

Кошт гульні — $19.99 (зараз гульню можна набыць са зьніжкай ў 15%).
14👍2
📢 Распрацоўнікі The Thaumaturge паказалі вялікі ґеймплэйны ролік праекту

Распрацоўнікі з польскай студыі Foolʼs Theory, апублікавалі праходжаньне пралёгу сваёй містычнай гульні, дзеяньне якога адбываецца ў невялікай вёсцы, куды галоўны гэрой скірооўваецца з мэтай адшукаць Рыгора Распуціна.
У роліку можна ацаніць асноўныя элемэнты ґеймплэя навінкі, уключаючы варыятыўныя дыялёгі, катсцэны й баі

Нагадаем, The Thaumaturge — гэта сюжэтная ролевая гульня з маральна неадназначнымі выбарамі, дзеяньне якой адбываецца ў культурна разнастайным сьвеце Варшавы пачатку 20-га стагодзьдзя, сьвеце, напоўненым таямнічымі сіламі й дзіўнымі этэрнымі істотамі, якія называюцца салютарамі.

Рэліз гульні адбудзецца 20 лютага 2024, пакуль, што толькі на PC.
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Capcom адкрыла папярэднія заказы Dragonʼs Dogma 2

Capcom афіцыйна адкрыла перадзаказы Dragonʼs Dogma 2.
Любы жадаючы ўжо можа набыць, за $70 стандартнае выданьне й $80 Deluxe Edition гульні (дарэчы, гэта першая гульня кампаніі з падвышаным коштам).
Сьпіс бонусаў за папярэдні заказ можна паглядзець тут.

Гэтак жа, кампанія правяла прэзентацыю-паказ гульні, на якім пацьвердзіла дату рэлізу — 22 сакавіка 2024 году на PS5, Xbox Series і PC, а гэтак жа прадэманстравала ґеймплэйны ролік, у якім гэрой змагаецца з дрэйкам і дулаханам.
🌚6👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Поўнае выданьне Gothic II выйшла на Nintendo Switch

THQ Nordic выпусьціла на Nintendo Switch яшчэ адну клясычную Ґотыку .
Першая гульня серыі выйшла на плятформе ў канцы верасьня, зараз чарга дабралася й да другой гульні!

Карыстальнікі Switch ужо могуць набыць поўнае выданьне Gothic II за 30 даляраў, куды акрамя самой гульні гэтак жа ўваходзіць дапаўненьне «Ноч Крумкачоў, у якім гульцоў чакае працяг гісторыі Безназоўнага гэроя на востраве Харыніс (а гэта 100+ квэстаў).
14🔥2
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Jitsu Squad і Mighty Fight Federation

Mighty Fight Federation — забівайце супернікаў у сьцены, запускайце іх у паветра й выконвайце хуткія вышынныя напады на арэне. Выбірайце з 14 пэрсанажаў, з унікальнымі стылямі гульні. Ваюйце ў матчах 1 на 1, абʼядноўвайцеся зь іншымі байцамі або акуніцеся ў хаос, адкрыты для ўсіх.
Распрацоўшчык — Komi Games Inc. (Канада)

Jitsu Squadгэта каапэратыўная гульня для 4 гульцоў з дынамічным экшэнам і дурнымі хаатычнымі бітвамі! Гульня сумяшчае ў сабе клясычную мэханіку боек, як у такіх гульнях, як Streets of Rage і Final Fight, а гэтак жа хуткасьць і інтэнсіўнасьць файтинг, такіх як Marvel vs. Capcom II, Dragonball FighterZ і Super Smash Bros.
Распрацоўшчык — Tanuki Creative Studio (Нідэрланды)

❗️Забраць гульні можна да 7 сьнежня.
👍72
📰 Для ўсталёўкі пятага патча можа спатрэбіцца выдаленьне Baldurʼs Gate 3

Карыстачам стаў даступны пяты патч для ролевай гульні Baldurʼs Gate 3.

Абнаўленьне заклікана выправіць праблемы з трэцім актам, якія ўзьніклі пасьля папярэдняга буйнога абнаўленьня, а гэтак жа дадаць шэраг навін, сярод якіх паўнавартасны эпілог, у якім ґеймерам прапануюць вярнуцца ў лаґер праз паўгода пасьля фіналу, даведацца новыя гісторыі з жыцьця старых сяброў і яшчэ раз пагладзіць Шкраба!

У гульню гэтак жа ўвялі звышскладаны рэжым "Гэраізму", і розныя дробязі (накшталт магчымасьці капацца ў інвэнтары спадарожнікаў, якія засталіся ў лаґеры).

Нюансам аказалася вага абнаўленьня — амаль 30 ГБ, а для яго усталёўкі спатрэбіцца прыкладна 130 Гб месца на дыску, што можа стаць праблемай для некаторых карыстальнікаў.
Калі ў вас мала месца на дыску, то распрацоўшчыкі раяць цалкам пераўсталяваць гульню.
🥴113👍21
📰 Стваральнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl падзяліліся падрабязнасьцямі гульні

Стваральнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl са студыі GSC Game World, далі інтэрвію кітайскаму СМІ, у якім падзяліліся некаторымі падрабязнасьцямі будучага шутэра:

🔸На праходжаньне асноўнага сюжэту кампаніі спатрэбіцца каля 40 гадзін;
🔸Асноўны сюжет будзе мець 4 канцоўкі, распрацоўшчыкі гэтак жа заяўляюць, што многія другарадныя заданьні таксама маюць розныя варыянты разьвіцьця падзеяў;
🔸На Xbox Series X у гульні будзе два ґрафічных рэжыму, але аўтары імкнуцца сфакусавацца менавіта на рэжыме прадукцыйнасьці з 60 FPS;
🔸З дапамогай магчымасьцяў Unreal Engine 5 у стваральнікаў атрымалася дамагчыся больш рэалістычнай сыстэмы асьвятленьня пры пераходзе дня ў ноч;
🔸У гульні будзе сыстэма стэлса.

Рэліз S.T.A.L.K.E.R. 2 чакаецца ў лютым 2024 году.
🔥16👍4
📢 Усё што паказалі на новым PC Gaming Show

Увечары 30 лістапада прайшло PC Gaming Show: Most Wanted, дзе паказалі ролікі будучых гульняў і вызначылі самыя чаканыя праекты.

У 2024-м у ґеймераў сапраўды ня будзе недахопу ў самых разнастайных паектах (асабліва ў хорарах), сярод іх асобна можна вылучыць S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2, Path of Exile 2, Homeworld 3 і іншыя гульні, ролікі якіх былі прадстаўленыя на шоў.

Усе навінкі якія паказалі на імпрэзе, можна паглядзець у нашым невялікім допісе!
❤‍🔥12
📢 Дарожная мапа рэлізаў на сьнежань 2023, ад Беларускага геймера.

Наступіла зіма, і першы яе месяц (як й амаль заўсёды) ня можа пахваліцца мноствам крутых рэлізаў, таму, на жаль, наша падборка на сьнежань выйшла даволі беднай, аднак тут усё роўна ёсьць на што паглядзець! Як мінімум гэта Warhammer 40,000: Rogue Trader, House Flipper 2 і Avatar: Frontiers of Pandora!

Заставайцеся з намі, каб анічога не прапусьціць!

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
15🔥2
📰 Першы трэйлер новай GTA VI пакажуць 5 сьнежня

Rockstar абвясьціла, што першы трэйлер новай часткі GTA будзе паказаны 5 сьнежня, а 17:00 па Менску!
Раней меркавалася, што трэйлер пакажуць у рамках The Game Awards 7 сьнежня, але распрацоўшчыкі вырашылі не адкладаць такую знакавую падзею.

Мяркуючы па ўсім (а менавіта арту-анонсу), дзеяньне новай GTA сапраўды разгорнецца ў Вайс-Сіці, куды распрацоўшчыкі адпраўлялі гульцоў 20 гадоў таму ў Grand Theft Auto: Vice City.
❤‍🔥15🔥3🎉2🥱2
📢 Amazon выпусьціла дэбютны трэйлер будучага сэрыяла «Fallout»

Amazon выпусьціла дэбютны трэйлер сэрыяла па матывах культавай серыі гульняў Fallout!
У роліку прадэманстравалі рэаліі постапакаліптычных пустак і трох галоўных гэрояў: Люсі, Максімуса й Гуля.

Люсі (Эла Пернэл) нарадзілася й вырасла ў Сховішчы, яна ні разу ня бачыла сьвет над паверхняй зямлі й смутна ўяўляе, што робіцца наверсе. Але, як і гэрой самай першай гульні, яна мусіць пакінуць бункер, каб выратаваць яго жыхароў.

Максімус (Аарон Мотэн) імкнецца да ваеннай карʼеры ў Братэрстве сталі, але пакуль што служыць толькі збраяносцам у аднаго зь яго байцоў.

Гуль (Уолтан Гогінс) з-за свайго паходжаньня гэрой пражыў ужо дзясяткі гадоў пасьля ядзернага выбуху й напэўна ведае пра асаблівасьці Пусташоў больш за ўсіх іншых разам узятых, але вось ці падзеліцца ён ведамі вялікае пытаньне, бо характар у пэрсанажа не цукар.

Прэмʼера сэрыяла адбудзецца на Amazon Prime 12 красавіка 2024 году.
👍154🔥1🤔1🥴1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз SteamWorld Build

Пад вашым мястэчкам знаходзіцца закінутая шахта, і, па чутках, яна напоўнена старажытнымі тэхналёгіямі, якія зьмяшчаюць ключ да таго, каб пазьбегнуць пагібелі. Выкарыстоўвайце прыродныя рэсурсы над зямлёй і багатыя руды, закапаныя пад ёй, каб пашырыць сваё места. Капайце глыбей, шукайце багацьце й веды, якія ў канчатковым выніку дапамогуць вам вывесьці сваіх грамадзян з плянэты!

Кошт — $14.49 (да 8 сьнежня гульню можна набыць са зьніжкай у 10%).
7👍5
📰 Нядаўні анонс трэйлера GTA 6, выклікаў хвалю "перайманьняў"

Нядаўна студыя Rockstar Games абвясьціла, што першы трэйлер GTA 6 пакажуць ужо 5 сьнежня, а 17:00 па Менску, і дадзены анонс выклікаў хвалю перайманьняў мінімалістычнага стылю арту-анонсу.
Многія кампаніі й так жа адзін горад у Бразыліі сталі заяўляць аб выхадзе трэйлераў сваіх гульняў аналягічным спосабам (апошні ж, горад Сан-Паўлу, такім чынам вырашыў прыцягнуць увагу да фэстывалю Dia Do Samba).
🌚20😁6👍3❤‍🔥1🥱1😭1