Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Новы трэйлер Suicide Squad Kill the Justice League прысьвяцілі Харлі Кўін

Яна, гэтае маніякальнае шоў адной жанчыны, і па-іншаму мы яе не падаем.
У Харлі Кўін ёсьць акрабатыка, зброя й уменьне яе выкарыстоўваць! Яна менавіта тое, што патрэбна Атраду Самагубцаў.


Suicide Squad: Kill the Justice League — будучая кампутарная гульня ў жанры action-adventure з адкрытым сьветам, якая распрацоўваецца брытанскай студыяй Rocksteady Studios.
Сюжэт будуецца вакол спроб атрада супрацьстаяць Брэйніяку, які ўрываецца на Зямлю й захоплівае розум Лігі Справядлівасьці.

Рэліз заплянаваны на 2 лютага 2024.
🤔62👍21
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: Styx Shards of Darkness

Styx Shards of Darknessстыкс вяртаецца ў новай стэлс-прыгодзе! Дасьледуйце й асвойвайце велізарныя адкрытыя асяродзьдзі, пракрадайцеся міма або забівайце новых ворагаў і босаў, эксьперыментуйце з новым наборам сьмяротных здольнасьцяў і зброі ў арсэнале нашага гобліна-забойцы!
Распрацоўшчык — Cyanide Studio (Францыя).

❗️Забраць гульню можна да 24 лістапада.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
👍12🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🍁 У Steam пачаўся вялікі восеньскі распродаж!

з 21 па 28 лістапада 2023 году праходзіць традыцыйны найбуйнейшы распродаж, у рамках якой можна набыць са зьніжкай тысячы розных гульняў!
Гэтак жа, у пэрыяд распродажу, кожны карыстач можа прыняць удзел у працы адборачнага камітэту на прэмію The Steam Awards 2023, да 10 катэгорый якой, дадалі новую — «Найлепшая гульня на Steam Deck».
За выкананьне заданьняў, дарэчы, выдаюць значок, а за наведванне катэгорый (адной любой) раз у суткі дораць стыкеры!

Некаторыя прапановы:

▫️Divinity: Original Sin 2 - Eternal Edition — $24.74 (-45%);
▫️Victoria 3 — $16.74 (-50%);
▫️Crusader Kings III — $14.99 (-50%);
▫️Dark Souls: Remastered — $19.99 (50%);
▫️Hunt: Showdown — $7.66 (-65%);
▫️Lies of P — $47.99 (-20%);
▫️Yes, Your Grace — $3.14 (-70%);
▫️God of War — $23.99 (-40%);
▫️DAVE THE DIVER — $8.39 (-20%) і іншыя цікавыя гульні!
👍14🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Pathfinder: Wrath of the Righteous атрымала DLC "Уладар Нічога"

“Уладар Нічога” — гэта пяты сюжэтны дадатак для Pathfinder: Wrath of the Righteous, які завяршае гісторыю другога дапаўненьня “Крокі па попелу”. Дасьледуйце новыя ўнікальныя лякацыі, знаходзьце новых сяброў і змагайцеся з магутным лордам дэманаў, каб прывесьці гісторыю Сендры й Рэкарта да доўгачаканага фіналу. Толькі ад вас будзе залежаць чым абернецца гэтая прыгода для пэрсанажаў. Бо ў DLC больш за пяць унікальных канцовак!

Сьпіс новаўвядзеньняў і зьменаў апынуўся настолькі абʼёмным, што распрацоўнікам прыйшлося разьбіць яго на дзьве часткі, зь якімі можна азнаёміцца тут.

Кошт DLC — $6.49
3👍21🫡1
📰 Распрацоўнікі Little Nightmares 3 раскрылі новыя падрабязнасьці аб гульні

Прадусарка Little Nightmares 3 Коралі Фэніэла ў сьвежым роліку адказала на некаторыя пытаньні аб будучай каапэратыўнай навінцы, а гэтак жа падзякавала ґеймерам за цёплы прыём анонсу гульні.

Калі коратка:

🔸Трэцяя частка раскажа зусім новую гісторыю (якая аднак адбываецца ў тым жа сьвеце), але гульцы змогуць знайсьці шмат адсылак да мінулых гульняў;
🔸У працэсе праходжаньня гульцам трэба будзе пераадолець Сьпіраль — жудаснае месца, дзе ў кожным разьдзеле прадстаўлены ўнікальныя ворагі, пагрозы й атмасфэра.
🔸Першай часткай Сьпіралі будзе Некропаль — месца, якое паднялося зь пяскоў пустыні, своеасаблівы горад-прывід.
🔸На вуліцах Некропаля карыстальнікам трэба хавацца ад вялізнай Жудаснай Дзеткі — новай гэраіні серыі, якая перасьледуе пэрсанажаў.
🔸Праходзіць навінку, можна й у каапэратыве, а функцыя Friends Pass дазволіць гэта зрабіць нават у тым выпадку, калі ў вашага сябра ня будзе сваёй копіі.
🔸Карыстальнікі будуць кіраваць новымі гэроямі, у кожнага зь іх ёсьць свае асаблівыя ўменьні, якія трэба прымяняць для вырашэньня загадак.

Рэліз Little Nightmares 3 намечаны на 2024 для PC, PlayStation, Xbox і Nintendo Switch.
74
📢 Diablo IV стала часова бясплатнай у Steam (але ёсьць нюанс)

21 лістапада ў Steam пачаўся вялікі восеньскі распродаж, адначасова з гэтым, Blizzard абвясьцілі аб старце пробнага пэрыяду Diablo 4 (акцыя, як і распродаж працягнецца да 28 лістапада).

У сваёй абʼяве распрацоўшчыкі не расказвалі аб наяўнасьці якіх-небудзь абмежаваньняў, аднак, як аказалася яны ёсьць. Прамацаваць свайго пэрсанажа можна толькі да 20 ўзроўню.

Тым ня менш, у ґеймераў ёсьць яшчэ тыдзень для таго, каб азнаёміцца з гульнёй (няхай і з абмежаваньнем), якую гэтак жа можна набыць з 40% зьніжкай ($41,99).
👍8🌚1
📢 Рэліз Warhammer 40000 Space Marine 2 перанесьлі

Выдавецтва Focus Entertainment абвясьціла аб пераносе Warhammer 40,000: Space Marine II, рэліз якой павінен быў адбыцца зімой, зараз жа гульню варта чакаць недзе ў другой палове 2024 году.
Дакладную дату рэлізу гульні абяцаюць назваць у пачатку сьнежня.

Warhammer 40k: Space Marine 2 — Чалавецтва ў небяспэцы. Імпэрыюму патрэбны ВЫ. Адчуйце ў сабе звышнатуральныя здольнасьці й жорсткасьць касмадэсантніка, аднаго з найвялікшых ваяроў Імпэратара!
😢11
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Deliver Us Mars

Deliver Us Marsатмасфэрная прыгода ў жанры навуковай фантастыкі. Стаўкі высокія як ніколі. Групоўка Outward сагнала каўчэгі калянізатараў, і вы адпраўляецеся за імі на чырвоную плянэту!
Распрацоўшчык — KeokeN Interactive (Нідэрланды).

❗️Забраць гульню можна да 30 лістапада.
‼️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
9👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Прадстаўлены трэйлер South Park Snow Day — шутэра-файтынга ў сусьвеце мультсэрыяла

Станьце пачаткоўцам у Паўднёвым парку й далучайцеся да Картмана, Стэн, Кайла й Кені ў трохмерным сьвеце, каб адсьвяткаваць самы чароўны дзень у жыцьці любога маленькага дзіцяці — дзень сьнегу!

Новы ролік цалкам прысьвечаны ґеймплэю гульні, у якім гульцам трэба шмат ваяваць з супернікамі пад пацешныя камэнтары Картмана.

Рэліз гульні заплянаваны на 2024 год, для PC, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch.
🔥12🗿4🌚1
📰 GOG прадасьць тры гульні Warhammer па кошце адной

Напярэдадні рэлізу ролевай гульні Warhammer 40,000: Rogue Trader (які адбудзецца 7 сьнежня на РС, PS5 і Xbox Series), крама GOG абвясьціла аб спэцыяльнай акцыі — тыя хто набудуць гульню ў GOG на працягу тыдня пасьля рэлізу, атрымаюць у падарунак яшчэ два праекты ў тым жа сусьвеце: Warhammer 40 000: Chaos Gate і Warhammer 40 000: Rites Of War:

🔸Warhammer 40,000: Chaos Gate — ізамэтрычная пакрокавая стратэгія, якая выйшла ў 1998 годзе;
🔸Warhammer 40,000: Rites of War — таксама пакрокавая стратэгія, але ўжо 1999 годзе.

Warhammer 40,000: Rogue Trader — будучая кампутарная ролевая гульня па сусьвеце Warhammer 40000, якая раскажа гісторыю аднаго вольнага гандляра (створанага ВАМІ).
Над праектам працуюць стваральнікі гульняў па сусьвеце Pathfinder.
🤔8👍2🥱2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Path of Exile 2 атрымала ґеймплейны тызер з дэманстрацыяй агнястрэльнай зброі

Распрацоўнікі з Grinding Gear Games паказала сьвежы ґеймплэйны ролік Path of Exile 2, у якім гэрой выкарыстоўвае агнястрэльную зброю прама на хаду.
Больш падрабязнасьцяў аб гульні абяцаюць раскрыць 30 лістапада, падчас прамой трансьляцыі.

Path of Exile 2 будзе ўмоўна-бясплатнай і выйдзе на РС, Xbox Series і PlayStation 5, дакладная дата рэлізу не называецца. Закрыты бэта-тэст заплянаваны на 7 чэрвеня 2024 году.
👍71
📰 У сеціве выявілі згадваньне Prison Architect 2

Карыстальнікі Х, выявілі ў дакумэнтах карэйскага камітэту па рэйтынгу й адміністраваньні гульняў адзнаку Prison Architect 2, неанансаванага сіквела нашумелага сімулятара.

Prison Architect — папулярны сімулятар аб будаўніцтве турмы, які выйшаў у 2015 годзе з-пад крыла брытанскай студыі Introversion Software, у 2019 годзе права на серыю выкупіла Paradox Interactive, якая заявіла аб плянах ператварыць гульню ў франшызу «Architect», цалкам верагодна, што сіквел гульні можа стаць новай цаглінкай на шляху да будаўніцтва новай франшызы.
👍11❤‍🔥2
📰 Valve выпадкова дадала раньні прататып Left 4 Dead у Counter-Strike 1.6

Датамайнеры выявілі ў сьвежым абнаўленьне Counter-Strike 1.6 самы раньні прататып Left 4 Dead, які насіў назоў Terror Strike і само сабой, ґеймеры ўжо знайшлі спосаб яго запусьціць!

Сутнасьць Terror Strike заключалася ў неабходнасьці данесьці бомбу да месца прызначэньня, прайшоўшы праз натоўпы ворагаў, якія прад пэўны час адраджаліся, пасьля ж ўстаноўкі бомбы, на мапе спаўнілася арда, ад якой трэба было адбіцца.
👍6🆒5😱2
​​📰 Стваральнік культавай MediEvil прадае ўзнагароды, каб выжыць

Ґеймдызайнэр, сцэнарыст і мастак Джэй Ган у траўні гэтага году выставіў на продаж велізарны архіў культавай MediEvil, які складаецца з сотняў зробленых уручную арыґінальных малюнкаў, дызайнаў і плянаў. А зараз ён абвясьціў аб продажы статуэткі BAFTA.

Мастак і пісьменьнік доўгі час спрабуе знайсьці працу, але ўсе яго пошукі заканчваюцца нічым. Леґенда індустрыі апынулася на яе завугольлі.
На фоне стрэсу ён патрапіў у лякарню й каб выжыць і стаць на ногі, Ган ахвяруе сваім галоўным трафеем — прызам, які ён атрымаў падчас цырымоніі BAFTA, калі MediEvil 2 атрымала прэмію як лепшая гульня для кансоляў.

Ґеймдызайнэру шкада раставацца з памятнымі рэчамі, але гэта адзіны спосаб «захаваць дах над галавой»:

Прыгодніцкі баявік MediEvil выйшаў на PlayStation у 1998 году. Гульня стала плятынавай у краме PlayStation, толькі ў Эўропе за першы год было прададзена больш за 400 тысяч копіяў. А ў 2000 годзе выйшаў сіквел, MediEvil 2, які атрымаў прэмію BAFTA.
😢27😨7
📢 Сярод магчымых канкурэнтаў The Sims папаўненьне — inZOI

Кампанія Krafton (вядомая па PUBG: Battlegrounds) анансавала сваю новую гульню inZOI — новы рэалістычны сіммулятар жыцьця.

Гульцам прапануюць прымераць на сябе любыя ролі й жыць у віртуальным сучасным сьвеце. Можна будзе наведваць розныя ўстановы, працаваць, абедаць у кавярнях і займацца іншымі паўсядзённымі рэчамі. У хаце можна гатаваць, граць на музычных інструмэнтах і мець зносіны зь іншымі жыхарамі віртуальнага сьвету.

Таксама гульцоў чакае прапрацаваны рэдактар пэрсанажаў з дэталёвай настройкай: ад узросту да мускулатуры й макіяжу. Сваё жыльлё праектуецца ў прапрацаваным рэдактары, дзе можна зьмяняць амаль кожны элемэнт.

Распрацоўка inZOI вядзецца каля году, але плятформы не раскрываюцца. Мяркуючы па фінансавых справаздачах, рэліз можа адбыцца ў 2024 годзе.

Вялікі ролік з ґеймплэем можна паглядзець тут.
❤‍🔥5🤔5👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Сямнаццацігадовая стратэгія Star Wars Empire at War атрымала сьвежы патч

Студыя Petroglyph абʼявіла аб выхадзе сьвежага патча да фантастычнай стратэгіі ў рэальным часе Star Wars: Empire at War, рэліз якой адбыўся ў далёкім 2006-м!

Самай важнай зьменай стане пераход з 32-бітнай у 64-бітную сыстэму, гэта ўхіляе памылкі, зьвязаныя зь недахопам памяці й збоямі. Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі ліквідавалі праблемы з рассынхранізацыяй мультыплэера й дадалі шматлікія праўкі гульнявога працэсу, у тым ліку скарэктавалі няправільныя паводзіны юнітаў.
👍174
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Аўтары Totally Accurate Battle Simulator анансавалі ранэр Haste Broken Worlds

Швэдзкая студыя Landfall Games, вядомая па пацешным сімулятары Totally Accurate Battle, анансавала свой новы праект — ранэр Haste: Broken Worlds:

Бяжыце хутка, скачыце ў паветра й удасканальвайце свае прызямленьні, спрабуючы зноў і зноў прабіцца празь бясконцую колькасьць сусьветаў, якія развальваюцца ззаду вас!

Дата рэлізу гульні не называецца.
15👍6
📰 Наступная гульня Call of Duty можа насіць назоў Black Ops Gulf War

Партал Windows Central, спасылаючыся на свае крыніцы, апублікаваў сьвежы матэрыял аб новай частцы Call of Duty (рэліз якой заплянаваны на 2024 год), згоднае яму, новая гульня франшызы будзе насіць назоў Black Ops: Gulf War (гэтую ж інфармацыю пацьвярджае інсайдэр Том Хендэрсан).

Паводле наяўнай інфармацыі дзеяньне гульні будзе адбывацца падчас вайны ў Пэрсыдзкім заліве ў пачатку 90-х гадоў, а фокусам сюжэту стане ЦРУ ЗША й іх танныя апэрацыі.
👍9😐3
🎁 Цяпер Ubisoft бясплатна аддае Assassin’s Creed: Syndicate

Assassin’s Creed: Syndicate — 1868 год, Лёндан. У разгары індустрыяльная рэвалюцыя. Кіруйце ўласнай вулічнай бандай і накіруйце ўсе сілы на тое, каб аніхто не адважваўся дзеяць злачынствы, прыкрываючыся імкненьнем да прагрэсу

❗️Забраць гульню можна да 6 сьнежня.
‼️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🔥114🥴3😁1
​​📰 На The Game Awards 2023 будуць прэмʼеры новых праектаў

Вядучы The Game Awards 2023 Джэф Кілі правёў стрым з адказамі на пытаньні адносна выставы, падзяліўшыся сьвежымі падрабязнасьцямі будучага мерапрыемства.

Кілі заявіў, што ў рамках цырымоніі ўзнагароджаньня варта чакаць ня толькі гучныя анонсы па знаёмых франшызах і плянах на будучыню індустрыі, але й паказы цалкам новых IP (у тым ліку ад незалежных студыяў).
Асобна Вядучы расказаў, што на цырымоніі павысяць меры бясьпекі, каб выпадковыя наведвальнікі не "ўрываліся" на сцэну без запрашэньня, як гэта было летась.

Прэмʼера цырымоніі адбудзецца 8 сьнежня, а 3:30 па Менску.
Дарэчы, прама зараз, на сайце The Game Awards, пачалося галасаваньне на прэмію "Выбар гульцоў".
8👍4
📢 Dragon's Dogma 2 выйдзе ў рэліз у сакавіку 2024

У Steam зьявілася інфармацыя аб даце рэлізу ролевага экшэна — ён выходзіць 22 сакавіка 2024 году. Дадзеная дата раней фігуравала на сайце эўрапейскага рэйтынгавага аґенцтва PEGI (верагодна, афіцыйна, дату рэлізу назавуць хуткім часам).

Разам з гэтым, у краме Valve сталі агульнадаступныя й сыстэмныя патрабаваньні гульні:

▫️МІНІМАЛЬНЫЯ:
Працэсар: Intel Core i5 10600 / AMD Ryzen 5 3600
Апэратыўная памяць: 16 GB АЗП
Відэакарта: NVIDIA GeForce GTX 1070/AMD Radeon RX 5500 XT with 8GB VRAM. Для падтрымкі трасіроўкі прамянёў патрабуецца NVIDIA GeForce RTX 2080 Ti або AMD Radeon RX 6800.

▫️РЭКАМЭНДАВАНЫЯ:
Працэсар: Intel Core i7-10700 / AMD Ryzen 5 3600X
Апэратыўная памяць: 16 GB АЗП
Відэакарта: NVIDIA GeForce RTX 2080 / AMD Radeon RX 6700. Для падтрымкі трасіроўкі прамянёў патрабуецца NVIDIA GeForce RTX 2080 Ti або AMD Radeon RX 6800.
4🫡2