Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Абвешчаны пераможцы гульнявой прэміі Golden Joystick Awards 2023

Арґанізатары гульнявой прэміі Golden Joystick Awards 2023 правялі юбілейную, саракавую цырымонію ўзнагароджаньня пераможцаў.
Абсалютным чэмпіёнам па колькасьці ўзнагарод стала Baldurʼs Gate 3. Яна атрымала ўзнагароды ў шасьці намінацыях і стала гульнёй году ў цэлым і на РС у прыватнасьці (па вэрсіі GJA 2023):

🔸Найлепшае апавяданьне — Baldurʼs Gate III;
🔸Найлепшая падтрымка гульні — No Manʼs Sky;
🔸Студыя году — Larian Studios;
🔸Найлепшы візуальны дызайн — Baldurʼs Gate III;
🔸Найлепшае DLC — Cyberpunk 2077: Phantom Liberty;
🔸Найлепшая гульня для віртуальнай рэальнасьці — Horizon Call of the Mountain;
🔸Найлепшы мультыплэер — Mortal Kombat 1;
🔸Найлепшая незалежная гульня — Sea of Stars;
🔸Найлепшы гук — Final Fantasy XVI;
🔸Найлепшы трэйлер — Cyberpunk 2077: Phantom Liberty;
🔸Выбар стрымераў — Valorant;
🔸Найлепшая гульнявая супольнасьць — Baldurʼs Gate III;
🔸Найлепшае гульнявое жалеза — PlayStation VR2;
🔸Прарыў году — Cocoon;
🔸Выбар крытыкаў — Alan Wake 2;
🔸Найлепшы актор галоўнай ролі — Бэн Стар (Клайв Росьфілд — Final Fantasy XVI);
🔸Найлепшы актор другараднай ролі — Ніл Ньюбон (Астарыён — Baldurʼs Gate III);
🔸Гульня году на Nintendo Switch — The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom;
🔸Гульня году на РС — Baldurʼs Gate III;
🔸Гульня году на Xbox — Starfield;
🔸Гульня году на PlayStation — Resident Evil 4;
🔸Самая чаканая гульня — Final Fantasy VII: Rebirth;
🔸Гульня году — Baldurʼs Gate III.
👍216🏆1
Усіх вітаю ў першым, у беларускай прасторы, канале звязаным з сусветам Warcraft.

Гэты канал быў створаны для таго каб аб'яднаць беларускае кам'юніці Варкрафту і ствараць разам кантэт. Кожны хто хоча падзяліцца сваімі думкамі, матэрыялам і г.д. Могуць напісаць мне ў Прапаноўку.

Таксама тут ёсць чат - Таверна "Вядзьмарства і Крумкачы".

Ствараем беларускі Варкрафт разам!!!
🔥152
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшаў першы трэйлер Hogwarts Legacy для Nintendo Switch

Распрацоўнікі магічнай прыгоды ў сьвеце Дж.К.Роўлінг з Avalanche Software прадставілі першы трэйлер Hogwarts Legacy для Nintendo Switch.

Hogwarts Legacy — гэта ролевая гульня-экшн з адкрытым сьветам, які упершыню быў прадстаўлены ў кнігах пра Гары Потэра. Адпраўляйцеся ў падарожжа па знаёмых і новых месцах, дасьледуючы й адкрываючы для сябе чароўных зьвяроў, наладжваючы свайго пэрсанажа, вырабляючы зельля, асвойваючы загаворы, паляпшаючы таленты, каб у выніку, стаць чараўніком, якім хочаце быць!

Рэліз на Switch адбудзецца 14 лістапада.
Гульня таксама даступна на PC, PlayStation і Xbox.
👍10👎1
📰 Larian прыпісала свой трыюмф на Golden Joystick Awards 2023 інтэлекту ґеймераў

На цырымоніі ўручэньня прэмій Golden Joystick Awards 2023 (якая завяршылася нядаўна) абсалютным трыюмфатарам стала ролевая гульня Baldurʼs Gate III, якая прынесла Larian 6 узнагарод!

Кіраўнік студыі Свэн Вінке прызнаўся пасьля цырымоніі, што аніхто ў студыі не чакаў такога выніку, бо гульня зь нішавага й напаўзабытага жанру здолела такі абысьці буйныя й гучныя праекты.

Вось ужо чаго ніколі не чакаеш (пра ўзнагароды). І таму што мы нічога ня ведалі, мы не ішлі на кампрамісы. Мы стараліся зрабіць усё як мага больш даступным, але не ішлі на кампрамісы. Часта гавораць, што кампрамісы павышаюць даступнасьць для вялікай аўдыторыі. Але вось такія падзеі гавораць аб інтэлекце ґеймерскай аўдыторыі, што ня можа не радаваць.
— Свэн Вінке.
26🏆5
📰 Праз 32 гады працы Blizzard пакінуў старэйшы мастацкі дырэктар

Blizzard Entertainment паступова пазбаўляецца сваіх вэтэранаў.
Праз 32 гады працы, кампанію пакінуў старэйшы мастацкі дырэктар Сэмуайз Дыдзье, менавіта ён на працягу ўсяго гэтага часу быў галоўным арт-дырэктарам практычна ўсіх гульняў Blizzard (у тым ліку Warcraft, StarCraft, Diablo, Hearthstone і інш), менавіта ён стварыў візуальны стыль гульняў Blizzard зь яркімі колерамі й утрыраванымі формамі.

Дыдзье прыйшоў у тады яшчэ Silicon & Synapse у сьнежні 1991 году, менавіта ў будучай Blizzard (як ён сам заяўляе) ён навучыўся практычна ўсяму, нават таму як карыстацца кампутарам (завошта й падзякаваў кампаніi ў сваім разьвітальным лісьце).
Гэтак жа напрыканцы, мастак перадаў галоўную мудрасьць свайго рамяства — "Заўсёды малюйце вялікія наплечнікі!".
😢15🫡12🤔1
📰 Абвешчаныя намінанты прэміі The Game Awards 2023

Вядучы й прадусар The Game Awards 2023 Джэф Кілі абʼявіў намінантаў адной з галоўных гульнявых прэмій!
Абсалютнымі лідэрамі аказаліся Alan Wake 2 і Baldurʼs Gate 3, абедзьве гульні атрымалі па 8 намінацыяў!
Ад іх не адстаюць Hi-Fi Rush, Super Mario Bros. Wonder і The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom — па пяць у кожнай.

Да 7 сьнежня, любы жадаючы можа аддаць свой голас за любімую гульню (а таксама кібэрспартыўную каманду й найлепшую кінаадаптацыю).

Дарэчы нядаўна сталі вядомы пераможцы іншай, не менш значнай гульнявой прэміі — Golden Joystick Awards.
👍15❤‍🔥1
📰 Інсайдэра Джэйсана Шраера раскрытыкавалі фанаты GTA

Журналіста Bloomberg і інсайдэра Джэйсана Шраера раскрытыкавалі фанаты GTA, за «зьліў» анонсу Grand Theft Auto VI, які адбыўся 8 лістапада.

Фанаты гульні (сярод якіх быў дастаткова вядомы францускі блоґер Крыс Кліпель) абвінавацілі журналіста ў тым, што з-за яго артыкула Rockstar прыйшлося анансаваць гульню раней часу.
Кліпель заявіў, што Take-Two і Rockstar пачалі расьсьледаваньне з мэтай пошуку крыніцы Шрайера.
Да гэтых абвінавачваньняў далучыліся некаторыя карыстальнікі сац.сетак і мэнэджэр супольнасьці 343 Industries Джон Джунічак, які заклікаў "не псаваць сюрпрыз".

Шраер у сваю чаргу абвінаваціў Кліпеля ў распаўсюджваньні ілжывай інфармацыі й заявіў, што Rockstar сама плянавала анонс новай GTA менавіта 8 лістапада — у дзень справаздачы Take-Two аб сваіх фінансах (варта адзначыць, што Кліпель ужо выдаліў свой арыґінальны допіс).

А як ВЫ ставіцеся да інсайдэраў?
😁13🤡4😡2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ubisoft анансавала DLC для Avatar Frontiers of Pandora

Ubisoft выпусьцілі ролік, які прысьвяцілі будучай падтрымцы гульні, у першую чаргу гаворка ішла аб першых DLC, якія атрымаюць уладальнікі Gold і Ultimate вэрсіяў.

У сэзонны пропуск уключаны два сюжэтныя пашырэньні й бонусная місія. Акрамя гэтага, пакупнікі атрымаюць унікальны скін для воіна Наʼві й адмысловы вонкавы выгляд для баншы. А на момант рэлізу гульні ўладальнікам сэзоннага пропуску будзе даступны бонусны квэст.

DLC The Sky Breaker, выйдзе ўлетку 2024 году. Гульцам будзе неабходна адправіцца ў новую лякацыю, на фэстываль да дружалюбнага клана, але сьвята азмрочыць новая пагроза з боку RDA.
Увосень 2024 выйдзе набор Secrets of the Spires, які адкрые зусім новы рэгіён на Заходняй мяжы.

Avatar: Frontiers of Pandora выйдзе ў рэліз 7 сьнежня на РС, PlayStation 5, Xbox Series і ў воблачным сэрвісе Amazon Luna.
👎11👍1😁1
​​📢 Намінанты The Game Awards 2023 сталі прычынай гарачых інтэрнэт-дэбатаў

Нядаўна быў абвешчаны сьпіс намінантаў на прэстыжную гульнявую прэмію The Game Awards 2023 — ён стаў прычынай гарачых спрэчак у ґеймерскім асяродзьдзі!

Гульцы аказаліся незадаволеныя некаторымі намінантамі, асабліва "праблемнай" аказалася катэгорыя «Гульня году», куды не ўключылі Starfield і Final Fantasy XVI. Многім гульцам было асабліва крыўдна за апошнюю (гульня сапраўды атрымала высока адзнакі ад крытыкаў і ґеймераў).
Частка карыстальнікаў адзначыла, што з галоўнай катэгорыі было варта прыбраць Resident Evil 4 (2023), бо называць яе "новай" не зусім карэктна.
Шмат каго знэрвавала адсутнасьць ў «галоўных» катэгорыях Hogwarts Legacy.

Асобны шквал крытыкі выклікала наяўнасьць у катэгорыі «Лепшай падтрымкі супольнасьці» Destiny 2, якой дасталася ад карыстальнікаў і былых распрацоўшчыкаў, якія раскрытыкавалі масавыя звальненьні (многім у прынцыпе не спадабалася тое, што дадзеная тэма ніяк не адлюстравана на адным з найважнейшых мерапрыемстваў у індустрыі).

А вось з чым гульцы масава пагадзіліся, дык гэта з тым, што Baldurʼs Gate III знаходзіцца «на сваім месцы».

Нагадаем, што аддаць свой голас можа любы жадаючы, да 7 сьнежня (усяго на шоў заяўлена 31 катэгорыя)!
👍8🤡3
📰 «Вядзьмар 3» атрымае бясплатны рэдактар модаў у 2024 годзе

CD Projekt RED абвясьціла, што "Вядзьмар 3: Дзікае Паляваньне" атрымае бясплатны рэдактар для стварэньня мадыфікацыяў у 2024 годзе.
Гэтак жа распрацоўшчыкі заклікалі набрацца цярпеньня, бо ў наступным годзе ў іх "будзе чым падзяліцца" з фанатамі!

Падрабязнасьцяў аб рэдактары амаль няма, але вядома, што ён дапаможа ствараць зусім новыя гісторыі, распрацоўшчыкі абяцаюць, што можна будзе ня толькі дадаваць новыя заданьні й кантэнт у вадкрыты сьвет, але й зьмяніць ужо існуючыя!

Рэдактар будзе даступны абсалютна ўсім уладальнікам PC-вэрсіі гульні.
21👍3🥱1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Surviving the Aftermath і Earthlock

EARTHLOCKгэта прыгодніцкая ролевая гульня, натхнёная клясычнымі 3D-ролевымі гульнямі канца 90-х гадоў, з новым поглядам на пакрокавыя баі й разьвіцьцё пэрсанажаў.
Распрацоўшчык — Snowcastle Games (Нарвэгія).

Surviving the Aftermathвыжывіце й прыйдзіце да росквіту ў постапакаліптычным сьвеце будучыні, дзе катастрафічна мала рэсурсаў, але затое шмат самых розных магчымасьцяў! Пабудуйце калёнію, гатовую вытрымаць любое бедзтва, забясьпечце каляністам бясьпеку й вярніце цывілізацыю ў разбураны сьвет!
Распрацоўшчык — Iceflake Studios Oy (Фінляндыя).


❗️Забраць гульні можна да 23 лістапада.
15❤‍🔥4👍1
🎁 Цяпер у Steam можна бясплатна забраць: Half-Life

У гонар 25-годзьдзя Half-Life, Valve пачала раздачу знакамітай гульні!
Разам з гэтым у краме праходзіць тэматычны распродаж гульняў серыі, так да прыкладу Half-Life: Alyx можна набыць за $9.51, а ўсю калекцыю Half-Life за $5.91.

Half-Life баявік, прыгода й ганараваная ўзнагародамі тэхналёгія стварэньня цудоўнага рэалістычнага сьвету, у якім гулец павінен думаць, каб выжываць — усё гэта ўладальнік званьня «Гульня году» ад больш чым 50 выданьняў, дэбютная гульня ад Valve — Half-Life.

❗️Забраць гульню можна да 20 лістапада.
❤‍🔥276
📰 Інсайдэр: Над рэмэйкам Star Wars: Knights of the Old Republic ніхто не працуе

У падкасьце Game Mess Mornings вядомы журналіст і інсайдэр Джэф Грабб заявіў, што праца над рэмэйкам Star Wars: Knights of the Old Republic спынена.
Па яго дадзеных, абноўленай вэрсіяй не займаюцца Aspyr і Saber Interactive, праект таксама не перададзены ніякай іншай студыі.
Усё гэта пацьвярджаецца яшчэ й тым, што нядаўна кіраўнік Embracer Group Ларс Вінґефор адмовіўся размаўляць на тэму рэмэйку Knights of the Old Republic, а яшчэ раней, нібыта з-за праблем зь ліцэнзіяй музыкі быў выдалены трэйлер гульні.

Нагадаем, анонс рэмэйку культавай ролевай гульні Star Wars: Knights of the Old Republic адбыўся ў 2021 годзе, а яго рэліз чакалі ў 2023, але з таго часу пра праект нічога не чуваць.
😢15🌚4😭2
📰 Half-Life зноў у трэндах

Сьвята ў гонар 25-годзьдзя гульні ў самым разгары й 14 тысяч чалавек якія прама зараз ізноў гуляюць ў Half-Life таму доказ!

У гонар сьвята, акрамя раздачы самой гульні, распрацоўшчыкі выпусьціла буйное абнаўленьне.

Калі коратка:

🔸Дададзена міні-кампанія Half-Life: Uplink, якую першапачаткова выпускалі ў якасьці CD-эксклюзіва для гульнявых часопісаў;
🔸Зьявіліся чатыры дадатковыя мапы для шматкарыстальніцкай гульні;
🔸Дададзеныя падтрымка шырокафарматных манітораў і розныя іншыя сучасныя налады;
🔸Зьявілася паўнавартасная падтрымка Steam Deck;
🔸У гульню вярнулі клясычны лягатып Valve, і галоўнае мэню;
🔸Дададзены дадатковы кантэнт, які Valve першапачаткова выпусьціла ў 1999 годзе на дыску Half-Life: Further Data для продажу ў крамах і іншае (поўны сьпіс зьмен).

Дадаткова да вышэйсказанага Valve выпусьціла калекцыю шпалер (глядзіце спасылку вышэй) на працоўны стол і дакумэнтальнае відэа, якое распавядае аб працы над гульнёй.
23🥰5👍3❤‍🔥1🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Hitman Blood Money выйдзе на смартфонах у канцы месяца

Ґрошы вырашаюць усё. Цішыня ўзнагароджваецца. Прыгатуйцеся забіваць. Калі наёмныя забойцы з кантрактнага аґенцтва ICA, былі ліквідаваны ў серыі забойстваў, стала падобна, што ў справу ўступіла больш вялізнае й магутнае аґенцтва. Адчуваючы, што можа стаць наступнай мэтай, 47-ы адпраўляецца ў Амэрыку й рыхтуецца забіваць!

Feral Interactive абвясьцілі, што рэмайстар Hitman Blood Money зьявіцца на прыладах пад кіраваньнем Android і iOS — 30 лістапада, зімой карыстальнікам варта чакаць вэрсію для Switch.

У гонар хуткага выхаду гульні, распрацоўшчыкі апублікавалі невялікі ролік, у якім можна ацаніць ґеймплэй гульні (першапачатковы рэліз якой адбыўся ў 2006 на PC, PlayStation 2 і Xbox).

Кошт гульні — $14,99.
👍11❤‍🔥21🔥1
📰 Актор Астарыёна з Baldurʼs Gate 3 зьбіраўся скончыць карʼеру

Ніл Ньюбон — актор які выканаў ролю Астарыёна ў Baldurʼs Gate III нядаўна быў удастоены прэміі Golden Joystick Awards 2023 за лепшую мужчынскую ролю другога пляна, а зараз ён і зусім намінаваны на прэмію The Game Awards 2023!
Аднак як аказалася, любімы многімі Астарыён мог апынуцца зусім іншым!

Ньюбон распавёў, што быў блізкі да таго, каб пакінуць гульнявую індустрыю — у яго былі цяжкія часы, і менавіта гэта зачапіла яго ў ягоным пэрсанажы (бо ён гэтак жа прайшоў праз траўму й змог выжыць).
Актор удзячны Larian за магчымасьць выканаць дадзеную ролю, а гэтак жа яму імпануе, што многія з фанатаў, што зьвярталіся да яго асацыююць сябе з гэроямі Baldurʼs Gate 3, што сьведчыць аб тым, што іх гісторыі запалі ім у душу, а значыцца гэта добрыя гісторыі!
🔥275👍2
📢 Naughty Dog анансавалі рэмайстар The Last of Us 2

Каманда Naughty Dog рада анансаваць The Last of Us Part II Remastered — новы спосаб выпрабаваць знакаміты сіквел The Last of Us, першапачаткова выпушчаны ў 2020 годзе.
Мы рады пацьвердзіць, што вам не прыйдзецца доўга чакаць гэтага, эмацыйныя падарожжы Элі й Эбі на кансолі (PlayStation 5) выйдуць 19 студзеня 2024.


Дадаткова абвешчана, што ўладальнікі The Last of Us 2 на PS4 змогуць палепшыць сваю вэрсію да рэмайстра ўсяго за $10.
Фанаты серыі таксама змогуць папоўніць сваю калекцыю W.L.F. Edition, з рознымі прыемнымі дробязямі!
👎9👍6🗿4
📰 Стваральнікі The Sims сапраўды плянуюць мультыплэер для новай гульні

Maxis і Electronic Arts ужо не ўпершыню дзеляцца сваімі плянамі й напрацоўкамі на новую частку The Sims (якая ў дадзены момант мае кодавы назоў Project Rene), распрацоўшчыкі ўжо паабяцалі поўную свабоду й нават прадэманстравалі раньнюю вэрсію рэжыму будаўніцтва!

Цяпер жа, у інтэрвію Radio Times Ліндсэй Пірсан (віцэ-прэзыдэнтка кампаніі Maxis па The Sims) заявіла, што распрацоўшчыкі сапраўды мараць аб мультыплэеры ў гульні:

Мы сапраўды жадаем увесьці шматкарыстальніцкі рэжым. Але не ў тым сэнсе, што гульцоў закінуць у сьвет, поўны незнаёмцаў. Мы хочам, каб вы й вашыя сябры змаглі пагуляць разам, але якім чынам? Магчыма мноства розных варыянтаў і мы вывучаем іх усе!


Як адзін з варыянтаў які разглядаюць распрацоўшчыкі — мультыплэер Animal Crossing, дзе гульцы будуюць свой востраў, а іншыя могуць заходзіць да іх у госьці (дарэчы раней Maxis ужо расказвалі аб мультыплэеры, але тады ідэя была іншай).

Дата рэлізу новай часткі The Sims невядома.
🤔14👍31
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Фанаты магчыма выявілі музычную кампазыцыю з будучай Dragon Age

Фанаты Dragon Age, якія набылі вінілавыя пласьцінкі з усімі музычнымі кампазыцыямі з трох гульняў знайшлі на іх сакрэтны трэк, які зьмяшчае намёк да Dragon Age: Dreadwolf.

Навінка складаецца з кампазыцыяў асноўных частак франшызы, але трэк Dʼread Koda зусім не ўпісваецца ў агульную карціну й раней нідзе ня быў апублікаваны.
Dʼread Koda стартуе адразу пасьля музыкі з DLC Dragon Age: Inquisition – Trespasser, зьвязанага з Соласам (далей спойлер да сюжэту Inquisition) (які будзе галоўным антаганістам новай гульні).

Як пазьней удалося высьветліць, аўтарамі трэка зьяўляюцца Лорн Бэлф і Ханс Цымер, які па чутках выступае кампазытарам навінкі.
❤‍🔥5👍2
📰 Рэмайстар The Last of Us Part 2 ствараюць пачаткоўцы

Джордан Мідлер, журналіст VGC спасылаючыся на свае крыніцы, заявіў, што праца над рэмайстрам —своеасаблівы праект для новых супрацоўнікаў Naughty Dog, і праца над ім дапаможа ўвесці іх у курс спраў. А тым часам асноўная каманда цалкам працуе над новым праектам.

Вядучы дызайнэр The Last of Us: Part II у сваю чаргу заявіў, што рэмайстар вельмі важная праца, бо яна надасьць серыі яшчэ большай каштоўнасьці!

Самі гульцы сустрэлі анонс рэмайстра без асаблівай радасьці (дызлайкі пад відэа з анонсам пераўзыходзіць лайкі). Ґеймеры масава крытыкуюць Sony, якая прымушае добрую студыю "вечна капіяваць свой папярэдні табель пасьпяховасьці".

Нагадаем, што рэмайстар выходзіць 19 студзеня 2024.
😁13👍4👎2