Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Для Baldurʼs Gate 3 могуць рыхтаваць рэжым «Гэраізм»

Карыстальнікі GOG зьвярнулі ўвагу, што разам з чацьвёртым патчам, у гульні зьявілася дасягненьне "Foehammer", якое выдаецца за праходжаньне гульні ў рэжыме «Гэраізм» (аналягічны такому ў Divinity: Original Sin 2 - Definitive Edition).
У дадзеным рэжыме гулец атрымлівае толькі адзін слот захаваньняў, які выдаляецца пры сьмерці групы.

Афіцыйнай інфармацыі няма, але судзячы па ўсім, хуткім часам, аматары складанасьцяў, змогуць ізноў вярнуцца ў сьвет Забытых каралеўстваў!
👍122
📰 Epic Games Store да гэтага часу не прыносіць прыбытку

У рамках судовага разбору паміж Epic і Google (прычынай якога стала нежаданьне Epic выплoчваць камісыю за выкарыстаньне плацежнай сыстэмы ад Google (падобныя праблемы ў кампаніі раней былі з Apple)) стала вядома, што Epic Games Store да гэтага часу не прыносіць кампаніі прыбытку.

Пра гэта згадаў генэральны мэнэджар Epic Games Store Стыў Элісан — пры гэтым ён дадаў, што фірма ўсё яшчэ нацэлена на далейшы рост, які (калі верыць аналітыкам усё той жа Epic) здарыцца не раней чым у 2027 годзе!

Нядаўна, дарэчы, прадстаўнікі EGS заявілі, што працягнуць раздаваць гульні й у наступным годзе, з мэтай прыцягненьня новых карыстачоў у краму.
🌚15😨4😁2👍1
📢 BioWare выпусьцілі тызер новай Mass Effect у гонар дня N7

BioWare адзначыла штогадовае сьвята Mass Effect — дзень N7, выхадам новага тызера й постэра да будучай гульні!
Дадаткова кіраўнік серыі Майкл Гэмбл паабяцаў, што фанаты абавязкова атрымаюць адказы на многія свае пытаньні:

Мы задавалі сабе многія з тых самых пытаньняў, якія вы задавалі нам на працягу многіх гадоў! Што здарылася з усімі, каго вы ведаеце й любіце ў гульнях? Хто насамрэч памёр? У каго ад каго былі дзеці? Які голас у юнага волуса? А як наконт усіх галяктык? Канцоўкі! Што, чорт вазьмі, адбываецца з нашым навукоўцам-Азары, які стаў Ценявым Пасрэднікам? А што наконт S... Усё роўна. Вы зразумелі. І, вядома ж, на гэтыя пытаньні ёсьць адказы, але вам давядзецца пачакаць, каб іх пачуць!


Новая Mass Effect па-ранейшаму знаходзіцца на раньняй стадыі вытворчасьці, пакуль асноўная частка каманды занята завяршэньнем працы над Dragon Age: Dreadwolf.
Чакаецца, што падзеі наступнай часткі гульні разгорнуцца праз шматлікія сотні гадоў пасьля арыґінальнай трылёгіі.
🔥9🌚5👍32
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У рэліз выйшла Stronghold Definitive Edition (праз 22 гады пасьля выхаду арыґінала)

Вітаем вас, сір! Ваша крэпасьць чакае вас. Разьвівайце свае землі й абложвайце замкі калярытных супернікаў у «сімулятары замка», які заклаў асновы жанру. Гуляйце ў клясычную RTS з новай ґрафікай, палепшаным гульнявым працэсам і Steam-мультыплэерам у абноўленай Stronghold: Definitive Edition!

Гульцы засталіся задаволеныя перавыданьнем знакамітай гульні, і дзякуюць распрацоўшчыкам за магчымасьць вернуцца ў дзяцінства!
У Definitive Edition, каманда Firefly перапрацавала кіраваньне, абнавіла ґрафіку, дадала новую кампанію, перазапісала саўндтрэк і дадала новыя рэплікі з акторамі, якія агучвалі арыґінальную Stronghold.

Кошт гульні — $11.99 (зараз гульню можна набыць са зьніжкай у 10%).
👍13❤‍🔥3🔥1
📰 Першапачаткова пратаганіст Starfield ня быў «нямым»

Пра гэта расказаў актор Элайас Туфексіс, які вядомы шматлікім, па агучваньні Адама Джэнсэна ў Deus Ex.
Актор заявіў, што некалькі месяцаў адказваў за агучку мужчыны-пратаганіста (жанчыну-пратаганіста агучвала Сісі Джонс, якая раней падарыла свой голас Вользе з Half-Life: Alyx), аднак пазьней Bethesda вырашыла зрабіць галоўнага гэроя гульні "нямым".

Туфекіс адзначыў, што падобнага ў гульнявой індустрыі звычайна не адбываецца й калі актора зьмяняюць або прыбіраюць, то на гэтым яго супрацоўніцтва з камандай распрацоўшчыкаў заканчваецца, аднак у дадзеным выпадкі, яму й Сісі прапанавалі агучыць гэрояў Сэма Коў і Андрэю (у якіх, дарэчы, калі прыслухацца ідэнтычныя з галоўным гэроем ўздыхі пры скачках).
👍9🤔3
📢 Беларуская студыя Weappy анансавала свой новы праект — Hollywood Animal

Распрацоўнікі This is the Police зь Менскай студыі Weappy анансавалі сваю новую гульню — стратэгічную Hollywood Animal, падзеі якой разгортваюцца ў кінаіндустрыі 1920-х гадоў.

Увасоб свае мары — або разбуры чужыя!
Узначальце галівудзкую студыю на пачатку эры гукавога кіно й правядзіце яе празь дзесяцігодзьдзі творчых дасягненьняў, гламура, распусты, паламаных лёсаў і ўгодаў з сумленьнем!


Рэліз заплянаваны на 2024 год.
Заяўлены афіцыйны пераклад на беларускую мову!
👍32🔥133
📰 Першы трэйлер GTA 6 зьявіцца ўжо ў сьнежні

Аб гэтым паведаміў сузаснавальнік кампаніі Сэм Хаўзэр, які нагадаў, што ў сьнежні студыі споўніцца 25 гадоў і ў гонгар гэтага гульцам варта чакаць першы трэйлер новай часткі GTA!

Гульцам падзякавалі за неверагодную падтрымку, якая дала магчымасьць ствараць тыя гульні, якімі Rockstar па-сапраўднаму захоплена. Таксама ў студыі спадзяюцца, што яны змогуць дзеліцца сваімі творамі з карыстальнікамі яшчэ на працягу многіх гадоў.
16🔥12👍2🌚1
📰 Blizzard закрые Overwatch League

У сьвежым звароце да СМІ Blizzard афіцыйна заявіла, што закрые кібэрспартыўную Overwatch League.
Кампанія не зьбіраецца цалкам адмаўляцца ад дадзенага сегмента, аднак разьвіваць яго вырашана ў нейкім іншым напрамку.

Свае сумневы ў будучых посьпехах спартовых ліг па Overwatch і Call of Duty кампанія заўляла яшчэ ў траўні ў рамках чарговай квартальнай справаздачы. Галоўнай праблемай быў высокі кошт слотаў для каманд (каля 20 млн. даляраў) і малы ўзровень прыбытку (Overwatch League прыносіла кампаніі менш за 1% ад агульнай выручкі).
🌚18👾3
📰 Cities Skylines 2 не атрымае платныя DLC пакуль распрацоўшчыкі не палепшаць прадукцыйнасьць

Распрацоўнікі Cities Skylines 2 абвясьцілі, што гульня не атрымае платныя DLC да таго моманту, як прадукцыйнасьць ня стане адпавядаць стандартам якасьці Colossal Order.
Ґенэральная дырэктарка студыі Марына Халікайнен заклікала гульцоў да канструктыўнай крытыкі й запэўніла, што распрацоўшчыкі актыўна працуюць над паляпшэньнем гульні.

Нагадаем, што горадабудаўнічы сімулятар выйшаў у рэліз, у дрэнным стане, у гульні мноства багаў, а мэтавыя 30 FPS атрымоўваецца дасягнуць і падтрымліваць далёка ня ўсім сыстэмам, аднак у цэлым, гульня аказалася годным працяг арыґінала.
👍22
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Golden Light

Golden Lightсардэчна запрашаем у Мясную Зону! Golden Light гэта шалёны хорар рагалік, у якім падпаленая куча мяса можа зьбіваць кучу кніг, якія закахаліся ў цябе, пакуль ты даядаў свой атручаны трохствольны рэвальвер!
Распрацоўшчык — Mr.Pink (Расея).

❗️Забраць гульню можна да 16 лістапада.
🔥10👍3
📰 У Steam могуць дадаць функцыю ўтойваньня гульняў ад сяброў

Партала SteamDB выявіў, што Valve працуе над даданьнем функцыі ўтойваньня гульняў ад сяброў.
Да паведамленьня быў прымацаваны скрыншот, дзе можна ўбачыць новы пункт у дадатковым мэню гульні, які дазваляе дадаць ёй "прыватную" метку.

Аб даце запуску новай функцыі анічога невядома, але яна відавочна будзе папулярная ў аматараў гульняў з меткай «18+».

Раней SteamDB гэтак жа выявіў у файлах крамы, што Valve працуюць над даданьнем бацькоўскага кантролю. Падрабязнасьцяў ня так шмат, але кантроль будзе прадстаўлены ў выглядзе сямейных груп, у якіх можна ўсталёўваць штодзённыя абмежаваньні па часе ў гульнях, а таксама пацьвярджаць або абвяргаць запыт на пакупкі ад малодшых членаў групы.
Верагодна, такім чынам Valve хоча абараніць карыстальнікаў ад ненаўмысных марнаваньняў з боку дзяцей.
😁225👍1
📰 Valve анансавала Steam Deck з OLED-дысплеем

Valve анансавала новую вэрсію Steam Deck, у якую дадалі OLED-дысплей і павялічылі памер батарэі!
Для пакупкі будуць даступныя дзьве вэрсіі: на 512 ГБ і на 1 ТБ. У продаж абноўленая кансоль паступіць 16 лістапада.

Па дадзеных Digital Foundry, новы дысплей выдае да 1000 ніт яркасьці, а ўнутры прылады цяпер знаходзіцца абноўлены чып AMD Van Gogh з больш эфэктыўным астуджэньнем і трохі палепшанай памяцьцю (у цэлым прадукцыйнасьць палепшылася прыкладна на 10%).

Акрамя новай вэрсіі, Valve абвясьціла аб зьніжэньні кошту на звычайную вэрсію Steam Deck з 256 ГБ, зараз яна будзе каштаваць $399.
Гэтак жа стала вядома, што кампанія спыняе вытворчасьць кансоляў на 64 і 512 ГБ памяці, рэшткі са складоў зараз можна набыць са зьніжкай ($349 і $449).
14😁3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У рэліз выйшла самая "злая" гульня ў гісторыі — Dungeons 4

Абсалютнае Зло й верная "кхм" яму цёмная эльфійка Талія вяртаюцца ў Dungeons 4 пасьля леґендарных падзеяў папярэдняй часткі. Яны гатовы зноў атрымаць перамогу над сіламі дабра!

Гульцы цёпла сустрэлі працяг знакамітай франшызы, адзначаючы наяўнасьць у новай частцы ўсяго таго, чым славіцца серыя Dungeons (уключаючы фірмовы гумар).

Кошты:
Звычайнае выданьне — $35.99;
Deluxe Edition — $43.99.
Акрамя PC, гульня даступна на Xbox Series і PlayStation 5.
👍10🆒6
📰 Абвешчаны пераможцы гульнявой прэміі Golden Joystick Awards 2023

Арґанізатары гульнявой прэміі Golden Joystick Awards 2023 правялі юбілейную, саракавую цырымонію ўзнагароджаньня пераможцаў.
Абсалютным чэмпіёнам па колькасьці ўзнагарод стала Baldurʼs Gate 3. Яна атрымала ўзнагароды ў шасьці намінацыях і стала гульнёй году ў цэлым і на РС у прыватнасьці (па вэрсіі GJA 2023):

🔸Найлепшае апавяданьне — Baldurʼs Gate III;
🔸Найлепшая падтрымка гульні — No Manʼs Sky;
🔸Студыя году — Larian Studios;
🔸Найлепшы візуальны дызайн — Baldurʼs Gate III;
🔸Найлепшае DLC — Cyberpunk 2077: Phantom Liberty;
🔸Найлепшая гульня для віртуальнай рэальнасьці — Horizon Call of the Mountain;
🔸Найлепшы мультыплэер — Mortal Kombat 1;
🔸Найлепшая незалежная гульня — Sea of Stars;
🔸Найлепшы гук — Final Fantasy XVI;
🔸Найлепшы трэйлер — Cyberpunk 2077: Phantom Liberty;
🔸Выбар стрымераў — Valorant;
🔸Найлепшая гульнявая супольнасьць — Baldurʼs Gate III;
🔸Найлепшае гульнявое жалеза — PlayStation VR2;
🔸Прарыў году — Cocoon;
🔸Выбар крытыкаў — Alan Wake 2;
🔸Найлепшы актор галоўнай ролі — Бэн Стар (Клайв Росьфілд — Final Fantasy XVI);
🔸Найлепшы актор другараднай ролі — Ніл Ньюбон (Астарыён — Baldurʼs Gate III);
🔸Гульня году на Nintendo Switch — The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom;
🔸Гульня году на РС — Baldurʼs Gate III;
🔸Гульня году на Xbox — Starfield;
🔸Гульня году на PlayStation — Resident Evil 4;
🔸Самая чаканая гульня — Final Fantasy VII: Rebirth;
🔸Гульня году — Baldurʼs Gate III.
👍216🏆1
Усіх вітаю ў першым, у беларускай прасторы, канале звязаным з сусветам Warcraft.

Гэты канал быў створаны для таго каб аб'яднаць беларускае кам'юніці Варкрафту і ствараць разам кантэт. Кожны хто хоча падзяліцца сваімі думкамі, матэрыялам і г.д. Могуць напісаць мне ў Прапаноўку.

Таксама тут ёсць чат - Таверна "Вядзьмарства і Крумкачы".

Ствараем беларускі Варкрафт разам!!!
🔥152
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшаў першы трэйлер Hogwarts Legacy для Nintendo Switch

Распрацоўнікі магічнай прыгоды ў сьвеце Дж.К.Роўлінг з Avalanche Software прадставілі першы трэйлер Hogwarts Legacy для Nintendo Switch.

Hogwarts Legacy — гэта ролевая гульня-экшн з адкрытым сьветам, які упершыню быў прадстаўлены ў кнігах пра Гары Потэра. Адпраўляйцеся ў падарожжа па знаёмых і новых месцах, дасьледуючы й адкрываючы для сябе чароўных зьвяроў, наладжваючы свайго пэрсанажа, вырабляючы зельля, асвойваючы загаворы, паляпшаючы таленты, каб у выніку, стаць чараўніком, якім хочаце быць!

Рэліз на Switch адбудзецца 14 лістапада.
Гульня таксама даступна на PC, PlayStation і Xbox.
👍10👎1
📰 Larian прыпісала свой трыюмф на Golden Joystick Awards 2023 інтэлекту ґеймераў

На цырымоніі ўручэньня прэмій Golden Joystick Awards 2023 (якая завяршылася нядаўна) абсалютным трыюмфатарам стала ролевая гульня Baldurʼs Gate III, якая прынесла Larian 6 узнагарод!

Кіраўнік студыі Свэн Вінке прызнаўся пасьля цырымоніі, што аніхто ў студыі не чакаў такога выніку, бо гульня зь нішавага й напаўзабытага жанру здолела такі абысьці буйныя й гучныя праекты.

Вось ужо чаго ніколі не чакаеш (пра ўзнагароды). І таму што мы нічога ня ведалі, мы не ішлі на кампрамісы. Мы стараліся зрабіць усё як мага больш даступным, але не ішлі на кампрамісы. Часта гавораць, што кампрамісы павышаюць даступнасьць для вялікай аўдыторыі. Але вось такія падзеі гавораць аб інтэлекце ґеймерскай аўдыторыі, што ня можа не радаваць.
— Свэн Вінке.
26🏆5
📰 Праз 32 гады працы Blizzard пакінуў старэйшы мастацкі дырэктар

Blizzard Entertainment паступова пазбаўляецца сваіх вэтэранаў.
Праз 32 гады працы, кампанію пакінуў старэйшы мастацкі дырэктар Сэмуайз Дыдзье, менавіта ён на працягу ўсяго гэтага часу быў галоўным арт-дырэктарам практычна ўсіх гульняў Blizzard (у тым ліку Warcraft, StarCraft, Diablo, Hearthstone і інш), менавіта ён стварыў візуальны стыль гульняў Blizzard зь яркімі колерамі й утрыраванымі формамі.

Дыдзье прыйшоў у тады яшчэ Silicon & Synapse у сьнежні 1991 году, менавіта ў будучай Blizzard (як ён сам заяўляе) ён навучыўся практычна ўсяму, нават таму як карыстацца кампутарам (завошта й падзякаваў кампаніi ў сваім разьвітальным лісьце).
Гэтак жа напрыканцы, мастак перадаў галоўную мудрасьць свайго рамяства — "Заўсёды малюйце вялікія наплечнікі!".
😢15🫡12🤔1
📰 Абвешчаныя намінанты прэміі The Game Awards 2023

Вядучы й прадусар The Game Awards 2023 Джэф Кілі абʼявіў намінантаў адной з галоўных гульнявых прэмій!
Абсалютнымі лідэрамі аказаліся Alan Wake 2 і Baldurʼs Gate 3, абедзьве гульні атрымалі па 8 намінацыяў!
Ад іх не адстаюць Hi-Fi Rush, Super Mario Bros. Wonder і The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom — па пяць у кожнай.

Да 7 сьнежня, любы жадаючы можа аддаць свой голас за любімую гульню (а таксама кібэрспартыўную каманду й найлепшую кінаадаптацыю).

Дарэчы нядаўна сталі вядомы пераможцы іншай, не менш значнай гульнявой прэміі — Golden Joystick Awards.
👍15❤‍🔥1