Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Valve прадставіла новага гэроя для Dota 2

У рамках The International 2023, Valve анансавала новага гэроя для Dota 2 — The Ringmaster.

Трэйлер паказвае сцэнку, дзе Axe сустракае ў лесе атракцыён "Выпрабаваньне сілы", які аказваецца пасткай!
Мяркуючы па слогане новага пэрсанажа (No Hero is Safe), ён будзе ўяўляць небясьпеку для ўсіх байцоў гульні.

Дадатковых падрабязнасьцяў аб яго ґеймплейных асаблівасьцях пакуль не прадставілі.
У гульні пэрсанаж павінен будзе зьявіцца ўжо ў 2024!
7😐5👍3🥰3🗿1
📰 Гульцы ў шоку ад памеру Call of Duty Modern Warfare 3 на PS5

Рэліз Call of Duty: Modern Warfare III (2023) адбудзецца ўжо 10 лістапада й чым бліжэй гэтая дата тым больш інфармацыі пачынае зьяўляцца ў сеціве, адна са сьвежых навін выклікала шок і абурэньне у фанатаў серыі!

Як аказалася, новая гульня будзе "важыць" на PlayStation 5 140 ГБ з улікам базавай гульні (Call Of Duty HQ, каля 84 ГБ) і сюжэтнай кампаніі.

Гульцы былі шакаваныя такімі памерамі, бо з улікам шматкарыстальніцкіх рэжымаў і наступных абнаўленьняў шутэр запатрабуе яшчэ больш месца! Многія зьдзіўляюцца, чаму штогадовая капірка рэзка стала такой цяжкай.
Для параўнаньня: Call Of Duty HQ зь сюжэтнай кампаніяй Call of Duty: Vanguard — 54 Гб;
Call of Duty: Modern Warfare II (2022) – 53 Гб.
😁16😱4
📢 Дарожная мапа рэлізаў на лістапад 2023, ад Беларускага геймера.

На двары апошні месяц восені й мы прынесьлі вам наш традыцыйны сьпіс будучых рэлізаў!

Нажаль лістапад ня можа пахваліцца мноствам гучных праектаў, але паглядзець усё роўна ёсьць на што (пераважна гэта гульні ад незалежных студыяў), да прыкладу: RoboCop: Rogue City; My Time at Sandrock (якая пакідае раньні доступ); Call of Duty: Modern Warfare III; The Talos Principle 2 і іншыя!

Заставайцеся з намі, каб анічога не прапусьціць!

P.S.
Telegram прыдумаў нейкія бусты (для тых хто карыстаецца прэміюм-вэрсіяй), калі вам цікава то вось (сторысы рабіць не абяцаем, але дакладна памяняем гідкі (суб'ектыўна) сіні колер перадпрагляду спасылак 🙃!

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
🔥1442
📢 Адбылася прэмʼера хорару Silent Hill: Ascension які расчараваў ґеймераў

Адбылася прэмʼера стрымінгавага праекта (а не гульні, як многія думалі раней) Silent Hill Ascension, які, нягледзячы на абяцаньне, абʼяднаць усіх фанатаў серыі, выклікаў іх расчараваньне.

Многія карыстальнікі сутыкнуліся з тэхнічнымі праблемамі накшталт памылак з рэгістрацыяй, адсутнасьці выявы, лагаў і іншага. Тыя хто змаглі азнаёміцца з кантэнтам, незадаволены гульнёй актораў, анімацыямі, сумнымі інтэрактыўнасьцямі й баявым пропускам!
Так, у гульні ёсьць пропуск ($20) і ўнутраная валюта, выкарыстаньне якой павялічыць шанец, што менавіта ваш выбар стане кананічным.

Новыя серыі будуць выходзіць штодня на працягу 16 тыдняў (працягласьць серыі 5-15 хвілін).
😢6🤔4😁2
📰 Ubisoft абвінавацілі ў выкарыстаньні артаў ад нейрасетак

Шэраг каналаў Ubisoft у сацыяльных сетках быў абвінавачаны ў публікацыі артаў Assassinʼs Creed, якія былі відавочна зґенераваны нейрасеткай!

Карыстальнікі (сярод якіх ёсьць аўтар Forbes Пол Тасі) зьвярнулі ўвагу, што ў афіцыйным лацінаамэрыканскім канале Ubisoft зьявіўся арт з Эцыё, які выглядае як пэрсанаж Fortnite (ня кажучы аб хобаце, які тырчыць зь вершніка). Допіс хутка выдалілі.

Падобная выява зьявілася на акаўнце ў Х Ubisoft Netherlands, дзе ў Эцыё зьявіўся яшчэ адзін пястук, а хэлоўінскія гарбузы вырашылі адправіцца ў палёт.

Як адзначыў мастак па кінаканцэптах Рыд Саутэн, публікацыя зґенераваных нейрасеткай артаў пачалася пасьля таго, як Ubisoft правяла масавыя скарачэньні супрацоўнікаў, а нідэрландскі блогер JorRaptor заявіў, што ў пачатку гэтага года кампанія закрыла свой офіс у краіне, а зараз наняла агенцтва для вядзення сацыяльных сетак.
😁17
📰 Стваральнікі Vampire The Masquerade Bloodlines 2 расказалі аб сюжэце й ролевых элемэнтах

Распрацоўнікі Bloodlines 2 распавялі аб сюжэце й ролевых элемэнтах гульні, дадаткова была паказана дыялогавая сыстэма й адзін з магчымых галоўных гэрояў.

Адзін з магчымых галоўных гэрояў — Файр ужо была вампірам, таму падыход да яе прапрацоўкі адрозьніваецца ад іншых гульняў, дзе персанаж як і сам гулец пачатковец у гэтым сьвеце.
Файр ведае як быць вампірам, але пасьля стогадовага сну ёй цяжка арыентавацца ў новым сьвеце. Гульцы адразу атрымаюць пэўны ўплыў і сілы, але па ходзе сюжэту змогуць яшчэ мацней разьвіць свайго вампіра.
Таксама ўнутры Файр будзе сядзець унутраны голас, вампір Фабʼен. Распрацоўнікі пакуль не жадаюць расказваць як ён патрапіў у розум гэраіні, але ім прыйдзецца ўжывацца разам.

Па ходзе гульні можна будзе кастамізаваць свайго гэроя, выбіраць пол, клан, экіпіроўку й элемэнты біяграфіі.
Распрацоўшчыкі кажуць, што нават выбар вопраткі будзе ўплываць на разьвіцьцё некаторых дыялогаў.

Па словах аўтараў, гульня ў дадзены момант знаходзіцца на стадыі постальфа-тэставаньня (што сьведчыць аб тым, што знешні выгляд гульні, або яе асобных элемэнтаў можа яшчэ зьмяніцца).
Рэліз намечаны на восень 2024, для PC, PS5 і Xbox Series.
🤔61👍1
📢 Перазапуск Alone in the Dark атрымаў новы ґеймплэйны ролік

Дзядзька Эмілі Хартвуд прапаў без вестак. Разам з прыватным дэтэктывам Эдвардам Карнбі яна адпраўляецца ў падарожжа ў сядзібу Дэрсета, дом для псыхічна хворых, дзе адбываецца нешта не звычайнае. Вы сутыкнецеся зь дзіўнымі жыхарамі, кашмарных царстваў, небясьпечнымі монстрамі й, у рэшце рэшт, раскрыеце змову сіл зла!

Alone in the Dark выходзіць у рэліз 16 студзеня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🙈5👍4
📰 Twitch спыніць падтрымку свайго дадатку на Nintendo Switch

31 студзеня 2024 году Twitch цалкам зьнікне з крамы eShop, а ўжо 6 лістапада карыстачы страцяць магчымасьць яго ўсталёўваць.
Адпаведныя лісты з папярэджаньнямі ўжо атрымалі многія карыстальнікі.

Дырэктарка Twitch па ґлябальных камунікацыях Габрыэла Райла заявіла, што рашэньне па спыненьні падтрымкі дадатку было "цяжкім", але сама Nintendo пры гэтым застаецца важным партнэрам для кампаніі.

Дадатак Twitch дадалі на Switch яшчэ ў лістападзе 2021 году, аднак паўнавартасным яго назваць нельга, за гэты тэрмін туды так і не дадалі шматлікіх асаблівасьцяў, накшталт чата ці опцыі падпіскі на розныя каналы.
🤔8👍7🔥2
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Turnip Boy Commits Tax Evasion

Turnip Boy Commits Tax Evasionгуляйце за чароўную, але шкодную рэпку. Пазьбягайце выплаты падаткаў, вырашайце расьлінныя галаваломкі, зьбірайце ўраджай і змагайцеся зь вялізнымі зьвярамі ў сваім падарожжы, каб зрынуць карумпаваны агародны ўрад!
Распрацоўшчык — Snoozy Kazoo (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 9 лістапада.
🔥11👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз галаваломкі The Talos Principle 2

Галаваломка ад першай асобы, якая ня раз прымусіць вас задумацца. Яна шмат у чым разьвівае філязофскія тэмы першай гульні й прапануе вам нямала цудоўных узроўняў зь вельмі няпростымі загадкамі!

Журналісты сышліся ў меркаваньні, што сіквел стаў годным спадкаемцам першай гульні, умела злучыўшы ў сабе філязофскія разважаньні й унікальныя галаваломкі.

Кошт — $14.49.
Гульня даступна на PC, Xbox Series, PlayStation 4 і PlayStation 5.
👍128
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У рэліз выйшла гульня RoboCop: Rogue City

Станьце культавым чалавекам, часткова машынай, але цалкам паліцэйскім-гэроем, спрабуючы вярнуць справядлівасьць на небясьпечныя, ахопленыя крыміналам вуліцы Старога Дэтройта!

Ґеймеры цёпла прынялі гульню, шмат у чым дзякуючы таму, што за аснову былі ўзятыя арыґінальныя фільмы пра РобаКопа. Асобна вылучаюць нядрэнную баявую сыстэму.
Крытыкі апынуліся стражэйшымі й завуць гульню шмат у чым састарэлай, а яе сюжэт сумным (Metacritic — 70/100).

Кошты:
Звычайнае выданьне — $39.99;
Alex Murphy Edition — $49.99.
Гульня даступна на PC, Xbox Series і PlayStation 5.
7👍7🔥3
📢 Па The Legend of Zelda ствараецца фанацкая кароткамэтражка

Карыстальнік YouTube пад нікам RwanLink прадставіў тызер сваёй кароткамэтражкі па The Legend of Zelda: Ocarina of Time, якую ён стварае на Unreal Engine 5.

Castle Town (так называецца будучы твор) натхнёная мультфільмамі студыі Ghibli, у якіх аўтар шмат чаго пераймае. Гэтак жа фанаты Zelda (па запэўненьнях стваральніка) пры праглядзе ўбачаць шматлікіх знаёмых пэрсанажаў першакрыніцы (іх будзе больш за 30).

Выпуск поўнай вэрсіі заплянаваны на 21 лістапада.
Дарэчы, RwanLink працуе ня толькі над кароткамэтражкай Castle Town, але й займаецца пераносам самой гульні на UE5 (ролік з прагрэсам распрацоўкі).
❤‍🔥7🫡2👍1
📰 Коратка аб выніках адкрыцьця BlizzCon 2023

Blizzard правяла адкрыцьцё сваёй традыцыйнай прэзентацыі BlizzCon 2023, на якой паказаіа розныя новаўвядзеньні й DLC для сваіх праектаў.

Кароткі выклад:


🔹Раней за дату рэліза кампанія выпусьціла ўмоўна-бясплатную мабільную стратэгію Warcraft Rumble.
Гульцам прапануюць калекцыянаваць мініятуры пэрсанажаў сусьвету (65 гэрояў), адпраўляючы іх у бітвы на шматлікіх мапах, дзе патрабуецца захопліваць стратэгічныя абʼекты.
Гульня даступная на iOS і Android (не ў Беларусі)
🔹Распрацоўнікі Overwatch 2 прадставілі новага танка — Маўга (што на мове самоа азначае "Гара"). Гэрой абсталяваны двума кулямётамі, адзін накладе эфэкт пэрыядычнага ўрону, а другі наносіць крытычныя пашкоджаньні ворагам, у якіх мала здароўя.
🔹Для Diablo 4 анансавалі пашырэньне Vessel of Hatred. Яно выйдзе ў канцы 2024 году й пра яго анічога невядома (акрамя таго, што «сьвятло не прынясе збаўленьня»).
🔹Анансавана тры DLC (пад агульнаым назовам Worldsoul Saga) для World of Warcraft, якія павінны дазволіць гульні разьвівацца наступныя 20 гадоў.
World of Warcraft: The War Within выходзіць у 2024 годзе й будзе зьвязана зь мячом Сарґераса, які тырчыць у плянэце з часоў дапаўненьня "Легіён";
Midnight верне гульцоў у стары сьвет, ажывіўшы знаёмыя лякацыі;
The Last Titan адправіць ґеймераў на абшары Нордзкола.
🔹Клясычную вэрсію World of Warcraft чакае вяртаньне Сьмертакрыла! распрацоўшчыкі зьбіраюцца зрабіць вялікі ўпор на катастрафічныя зьмены ў гульнявым сьвеце, тым самым ствараючы новую эпоху на сэрверах (якая наступіць у першай палове 2024 году).
👍11🥱5🤡2
📢 Starbreeze Entertainment анансавала мульцяшны шутар GodsTV

Starbreeze Entertainment (выдавец Payday) анансаваў мульцяшны шматкарыстальніцкі шутэр ад распрацоўшчыкаў з Melbot Studios пад назовам GodsTV:

«Сустрэча з камандай Melbot падобная на аплявуху ад чыстага творчага парыву, і GodsTV — гэта тое месца, дзе іх панк-стыль і амбіцыі сапраўды выяўляюцца. GodsTV — адна з наймацнейшых ідэяў, якія я калі-небудзь бачыў, і мне не церпіцца падзяліцца гэтай гульнёй з усім сьветам — яна будзе ўзрушаючай», — заявіў кіраўнік выдавецкага падразьдзяленьня Starbreeze.


Іншаплянэтныя карпарацыі, якія выдаюць сябе за «Багоў», прапануюць гульцам унікальныя здольнасьці й магутныя прадметы для барацьбы за абсалютную славу. Змагацца можна будзе як аднаму так і ў камандзе.
Адзначаецца, што на вынік матчу могуць паўплываць рэальныя онлайн-назіральнікі.

Рэліз заплянаваны на 2026 год.
🥴9🌚32🤔1
📰 Capcom ня бачыць розьніцы паміж модамі й чытамі

Падчас канфэрэнцыі Capcomʼs Open, кампанія растлумачыла сваю пазыцыю ў дачыненьні да карыстацкіх мадыфікацыяў.
Прадстаўнік Capcom заявіў, што творы супольнасьці нічым не адрозьніваюцца ад чытоў, калі толькі яны не ўключаны ў гульню афіцыйна.

Нягледзячы на тое, што моды карыстаюцца вялікай папулярнасьцю, яны так ці інакш дадаюць альбо зьмяняюць гульнявыя функцыі, а таму павінны блакавацца антычытамі й антыпірацкімі праґрамамі, паколькі іх рэалізацыя аднолькавая.

Хаця Capcom і прызнае, што большасьць модаў аказвае станоўчы ўплыў на гульню, кампанія сьцьвярджае, што некаторыя мадыфікацыі могуць нанесьці ёй шкоду як з пункту гледжаньня рэпутацыі, так і з пункту гледжаньня абʼёму працы, не кажучы аб тым, што некаторыя зь іх
зьневажаюць грамадзкі парадак і мараль
🤡43😁3🤔1
📢 Electronic Arts прадставіла новае DLC для The Sims 4 пад назовам «For Rent Expansion Pack»

EA і Maxis прадставілі новае DLC для сімулятара жыцьця The Sims 4, яно атрымала назоў For Rent Expansion Pack і прысьвечана рамонце, будаўніцтву й здачы жыльля ў арэнду.

Сярод новаўвядзеньняў можна вылучыць:

💚Новы шумны горад Тамаранг, які разьмясьціўся сярод маляўнічых трапічных пэйзажаў і натхнёны культурай Паўднёва-Усходняй Азіі;
💚Будаўніцтва жыльля на некалькі семʼяў: таунхаусы, шматкватэрныя дамы й іншае;
💚Чатыры новыя жыцьцёвыя мэты;
💚Пяць новых рыс характару;
💚Новы страх (страх высяленьня).

Выхад дапаўненьня назначаны на 7 сьнежня ($39,99).
Калі набыць DLC да 18 студзеня, то ў падарунак гульцу выдадуць грыль-каляску, парасон і кошык садавіны з дапаўненьня «Вулічная ежа».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7👍5🥱32😁1
📰 YouTube узмацняе барацьбу з блякавальнікамі рэклямы

YouTube абвясьціў аб узмацненьні барацьбы з блякавальнікамі рэклямы па ўсім сьвеце, змушаючы гледачоў адключаць падобныя праґрамы й набываць Premium.

YouTube будзе блякаваць прагляд відэа ў тым выпадку, калі выявіць у карыстальніка адпаведныя актываваныя праграмы або пашырэньні, патрабуючы іх адключэньня й прапаноўваючы набыць Premium, у якім няма рэклямы.
Мэнэджэр па сувязях з грамадзкасьцю Крыстафер Лоўтан заўважыў, што выкарыстаньне блякавальнікаў рэклямы парушае правілы YouTube — таму барацьба зь імі наўрад ці будзе спынена.

Такую стараннасьць кампаніі, верагодна, можна зьвязаць зь нядаўнім патрабаваньнем прадстаўнікоў рэклямнай індустрыі пакрыць шкоду ад утойваньня карыстальнікамі абʼяваў.
👎34😡11🤬4🤡2🤷1
📰 Фанаты WoW незадаволены наяўнасьцю раньняга доступу да DLC The War Within

3 лістапада Blizzard прадставіла адразу тры DLC для World of Warcraft, якія ўвойдуць у серыю Worldsoul Saga. Першае зь іх — The War Within, выйдзе ў 2024 годзе, і перадзаказы адона ўжо адкрыты.
The War Within атрымала тры выданьні (за 50, 70 і 90 даляраў), самае дарагое зь якіх уключае ў сябе трохдзённы раньні доступ!

Гульцам такое рашэньне не спадабалася, яны лічаць, што для ММО гэта глупства, бо такія гульцы прамацуюцца значна хутчэй.
Ґеймеры пачалі масава скардзіцца на гэта Blizzard у надзеі на зьмены, аднак пакуль распрацоўшчык ніяк не адрэагаваў.
👻7👍3
​​📰 2023 год — год самых высокаацэненых гульняў

Аналітычны сайт Axios, адзначыў, што 2023 год можна назваць «годам шэдэўраў», паколькі менавіта ў гэтым годзе, выйшла самая вялікая колькасьць высокаацэненых гульняў за апошняе дзесяцігодзьдзе!

На сёньняшні дзень зьявілася 25 гульняў і DLC зь сярэднім рэйтынгам 90/100 і вышэй!

Да такіх рэлізаў можна аднесьці:

▫️The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom ( 96 балаў);
▫️Baldurʼs Gate III ( 96 балаў);
▫️Resident Evil 4 ( 93 балы);
▫️Cyberpunk 2077: Phantom Liberty ( 90 балаў) і інш.

Асобна праўда можна адзначыць, што правалаў (прычым сярод высокабюджэтных гульняў) было ня менш (як прыклад — Immortals of Aveum).
Гэтак жа ў гэтым годзе прайшлі адны з самых масавых хваль скарачэньняў (са значнай часткай супрацоўнікаў прыйшлося разьвітацца PlayStation, Telltale Games, Team17, Epic Games, Striking Distance, CD Projekt Red, Niantic, Firaxis, Crystal Dynamics, Bungie і іншым).
Некаторыя студыі (такія як Volition) і зусім былі зачыненыя.

А якую гульню ВЫ назавеце найлепшай у гэтым годзе?
👍114
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшла гульня The Invincible, натхнёная раманам «Непераможны» Станіслава Лема

Задумайцеся аб перавазе людзей у The Invincible – філясоўскім сюжэтным вандраваньні па фантастычным атампанкавым сьвеце Лема. Дасьледуйце плянэту Рэгіс III у пошуках свайго экіпажа, спраўляйцеся зь небясьпекамі й прымайце важныя рашэньні!

Водгукі аб гульні вельмі разнастайныя, у васноўным The Invincible хваляць за атмасфэру й філясоўскі сюжэт, а гэтак жа прыгажосьці плянэты Рэгіс ІІІ, лаюць жа за сумны ґеймплэй.

Акрамя PC гульня даступна на Xbox Series і PlayStation 5.
Кошт — $14.99.
🔥15👍91