This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Для Victoria 3 рыхтуецца дапаўненьне Colossus of the South
Стратэгіі Victoria 3 споўніўся год і ў гонар гэтага, распрацоўшчыкі анансавалі новае DLC Colossus of the South і буйны патч 1.5 с, якія выйдуць 14 лістапада!
Colossus of the South прысьвечана рэгіёну Амазонас у Паўднёвай Амэрыцы. Яго можна атрымаць бясплатна пры наяўнасьці Grand Edition ці Expansion Pass, альбо набыць за $6. Дапаўненьне аднесьлі да новага тыпу Region Packs, якія будуць уносіць зьмены ў канкрэтныя рэгіёны, паводле іх рэальнай (ці альтэрнатыўнай) гісторыі.
У бясплатным патчы 1.5 абяцаюць дадаць новыя нацыі, каляніяльныя адміністрацыі й некаторыя іншыя мэханікі.

👍5❤3✍2
📰 Новая PS5 патрабуе падлучэньні да інтэрнэту пры ўсталёўцы дыскавода
Толькі 10 лістапада афіцыйна стартуюць продажы новай PS5 са здымным дыскаводам, аднак навінка ўжо паступае ў крамы, адкуль і стала вядома, што новая кансоль патрабуе падлучэньня да інтэрнету пры ўсталёўцы здымнага дыскавода.
Падлучэньне запатрабуецца для сувязі дыскавода з кансольлю пры першым запуску (меркавана, у далейшым, гэта ўжо не запатрабуецца), верагодна такім чынам Sony жадае выключыць падлучэньне да PS5 іншых дыскаводаў.
Кошт новай вэрсіі PS5 будзе складаць 500 даляраў (450 без дыскавода). Сам дыскавод абыдзецца жадаючым у 80 даляраў.
Падрабязьней пра навіку можна пачытаць тут.

😁10🤔4🌚2
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Evil Within 2 і Eternal Threads
The Evil Within 2 — дэтэктыў Сэбастыян Кастэланас страціў усё, у тым ліку сваю дачку. Каб выратаваць Лілі, ён павінен спусьціцца ў поўныя кашмараў глыбіні STEM!
Распрацоўшчык — Tango Gameworks (Японія)
Tandem: a Tale of Shadows — новае слова ў жанры плятформер-галаваломак, дзе вас чакае ня толькі цудоўны мастацкі стыль, але й непаўторны гульнявы працэс. Ваша задача дапамагчы Эме й Фэнтану раскрыць таямніцу зьнікненьня знакамітага штукара Томаса Кейна!
Распрацоўшчык — Monochrome Paris (Францыя)
❗️Забраць гульні можна да 2 лістапада.
‼️ The Evil Within 2 недаступна на тэрыторыі Беларусі!

❤11👍2🥱2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз доўгачаканага хорару Alan Wake 2
Папулярны пісьменьнік зь Нью-Ёрка Алан Ўэйк зьнік безь вестак у 2010 годзе. Адправіўшыся разам з жонкай, Эліс у адпачынак на Ціхаакіянскі Паўночны-Захад, ён сутыкнуўся са звышнатуральнай цёмнай сілай, якая ўвасобіла напісаны Ўэйкам трылер у жыцьцё!
Алан Ўэйк ня мёртвы, хоць ён і марыць аб сьмерці. 13 гадоў ён прабыў у палоне Цёмнага прыстанку, дзе апісаныя ім жахі, кашмары й страхі ўвасобіліся ў рэальнасьць. 13 гадоў ён спрабуе дапісаць сваю гісторыю й зьбегчы з гэтага на волю!
Журналісты засталіся задаволеныя гульнёй, адзначаючы захапляльную гісторыю, музычнае афармленьне й іншыя мастацкія асаблівасьці, якія многім падаліся бездакорнымі!
Мінусам назвалі багі, якія хоць і не часта, але сустракаюцца.
Гульня даступна на PC (EGS), PlayStation 5 і Xbox Series.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

👍17⚡1
🎃 У Steam праходзіць тэматычны фэст «Жахі ў Steam: Адплата»
У гонар Хэлоўіна, у краме Steam пачаўся тэматычны фэстываль, у рамках якога многія гульні (як правіла з паметкай хорар) атрымалі зьніжкі!
Прапануем азнаёміцца зь некаторымі цікавымі варыянтамі:
🔸Project Zomboid — $7.02 (-33%);
🔸Sons Of The Forest — $11.59 (-20%);
🔸Cult of the Lamb — $10.79 (-40%);
🔸The Outlast Trials — $11.59 (-20%);
🔸The Walking Dead: The Telltale Definitive Series — $5.74 (-75%);
🔸Little Nightmares I & II — $11.85 (-78%);
🔸Aliens: Dark Descent — $23.44 (-33%) і іншыя ня менш цікавыя.
Таксама, у пэрыяд распродажу, на яе старонцы можна штодня забіраць бясплатныя стыкеры.
Фэст скончыцца 2 лістапада!

👍4🔥4🎃2
📢 Адбыўся рэліз плятформавага баявіка Ghostrunner 2
Кроў пральецца ў Ghostrunner 2 — ня простым слэшары ад першай асобы, дзеяньне якога адбываецца ў кібэрпанкавым сьвеце. Станьце неверагодным кібэрніндзя й прыгатуйцеся да сутычак з босамі, інтэрактыўнай гісторыі, новым рэжымам і сінтвэйв-саўндтрэкам!
Гульню цёпла прынялі як крытыкі так і ґеймеры, якія хваляць тое, што распрацоўнікі палепшылі практычна ўсе элемэнты арыґінала, і дадалі нешта сапраўды новае, а не проста перанесьлі гульню на новыя рэйкі.
Зь мінусаў адзначаюць слабы сюжэт і месцамі аптымізацыю.
Кошты:
Звычайнае выданьне — $39.99;
Deluxe Edition — $49.99.
Акрамя PC, Ghostrunner 2 даступна на Xbox Series і PlayStation 5.

🔥9👍6🥱1
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: Blacksad: Under the Skin
Blacksad: Under the Skin — гэта гісторыя пра змрочны карупцыйны скандал у самым сэрдцы Нью-Ёрка, пра які вам раскажа харызматычны дэтэктыў Джон Блэксэд!
Распрацоўшчык — YS Interactive (Францыя).
❗️Забраць гульню можна да 30 кастрычніка.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.

❤12👍3
📢 Каапэратыўная Little Nightmares 3 атрымала новы ґеймплэйны ролік
У новым відэа, можна ўбачыць каапэратыўнае праходжаньне ўзроўню The Necropolis (распрацоўшчыкі адзначаюць, што гэта запіс раньняга білда гульні), у якім гэроям неабходна пазьбягаць сустрэч з ворагамі й вырашаць галаваломкі падчас пяшчанай буры!
Нагадаем, што гульню анансавалі на gamescom 2023 і нават крыху расказалі пра дэталі трыквела.
Гульня выходзіць у 2024 годзе на PC, PlayStation, Xbox і Nintendo Switch.

YouTube
Little Nightmares III — The Necropolis: 2-Player Co-op Gameplay Walkthrough
Join Low and Alone as they attempt to face the many hidden hazards of the Necropolis. They’ll need to creep carefully, though... No one gets to toddle through Monster Baby's playground without a little game of hide and seek.
This first look gameplay walkthrough…
This first look gameplay walkthrough…
❤9👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стратэгія Manor Lords выйдзе ў раньні доступ у 2024 годзе
Польскі ґеймдызайнэр Slavic Magic, які ў адзінотку працуе над гульнёй, абвясьціў, што яна выйдзе ў раньні доступ у Steam ужо 26 красавіка 2024 году!
Manor Lords — сярэднявечная горадабудаўнічая стратэгія з маштабнымі бітвамі й разьвітымі сыстэмамі эканомікі й грамадзкага жыцьця. Кіруйце землямі як сярэднявечны лорд у сьвеце, дзе зьмяняюцца поры году й надворʼе, а гарады растуць і прыходзяць у заняпад.

👍12🔥4
📢 Cities Skylines 2 атрымала першы патч і тызер бясплатных дадатковых набораў
Зусім нядаўна адбыўся рэліз працягу вядомага горадабудаўнічага сімулятара Cities Skylines 2, які аказаўся не самым удалым з-за багаў.
Распрацоўнікі загадзя ведалі аб праблеме, але пераносіць рэліз ня сталі, а вырашылі выпраўляць усё на ходзе.
Першы патч закліканы палепшыць прадукцыйнасьць і ўхіліць некаторыя збоі, напрыклад зараз LODʼы мадэляў перасталі залежаць ад дазволу экрана, што добра адбілася на плыўнасьці й іншае (поўны сьпіс зьмен).
Разам з гэтым распрацоўшчыкі паказалі тызер васьмі бясплатных Region Packs — набораў з славутасьцямі (і ня толькі), якія стварыла супольнасьць гульні. Распаўсюджвацца пакі (як і ўсе наступныя моды) будуць праз Paradox Mods (Steam Workshop не патрымліваецца).

Region Packs | Teaser Trailer | Cities: Skylines II
Covering 8 regions, with more than 2500 assets, we present the free Region Packs!
We've teamed up with some of your favourite creators, including Titan, bsquiklehousen, Darf, RichardShi, MacWelshman, Badi_Dea, Feindbold, Gurny, and many more, to bring you…

👍11❤2🤔1
📢 Хорар-шутэр пра ратавальнікаў Quantum Error атрымаў дату рэлізу
Дзеяньне Quantum Error адбываецца ў сьвеце, дзе штучны інтэлект стаў неадʼемнай часткай паўсядзённага жыцьця, а людзі падзелены на патрэбных і непатрэбных, у адпаведнасьці з прафэсіямі. Спэцыяльныя імплянты ператвараюць іх у кібаргаў, якія кіруюцца сыстэмай ARGUS.
У 2109 годзе невядомая сутнасьць атакуе дасьледчы комплекс карпарацыі Monad у 30 мілях ад узьбярэжжа Каліфорніі. І ў пажарную службу Сан-Францыска паступае сыгнал бедзтва з просьбай аб дапамозе. На выклік адпраўляецца каманда на чале з капітанам Джэйкабам Томасам — галоўным гэроем гульні.
Першапачаткова рэліз Quantum Error плянавалі яшчэ на 2020 год, аднак распрацоўка зацягнулася й зараз гульня выйдзе 3 лістапада 2023 для PlayStation 5 (вэрсія для PC і Xbox Series будзе пазьней).

QUANTUM ERROR - Release Date Story Trailer | PS5
Experience the mysticism of a cinematic story driven First Person/Third Person shooter game set in the coming of the Quantum Age. Explore and descend deep into the high tech yet esoteric Monad facility and beyond, to interstellar travel, encountering enemies…
🤔5👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана Spirit of the North 2 — працяг прыгод самотнай лісы
Гульцам прапануюць ізноў адправіцца ў падарожжа па старажытных руінах разам з самотнай лісой. Яна павінна вызваліць леґендарных вартавых ад кайданоў цёмнага шамана, у чым ёй дапаможа мудры крумкач.
Вонкавы выгляд і ўменьні лісы можна будзе зьмяняць, а здольнасьці паляпшаць па меры дасьледаваньня сьвету!
Дата рэлізу не называецца.
Першая частка выйшла ў 2020 годзе й была станоўча ацэнена крытыкамі й гульцамі, за свой прыгожы сьвет і мэдытатыўны ґеймплэй.

❤11
cybulinka – беларускі навукова-папулярны канал, у якім аўтар зьбірае цікавосткі з розных сфэраў навукі.
Напрыклад:
🧅 Ці можа відэасувязь замяніць звычайную гутарку?
🧅 Колькі важыць імунная сыстэма чалавека?
🧅Навошта ў Ісьляндыі палююць на зьбеглага з фэрмы ласося?
Падпісвайцеся: ➡️ https://t.me/cblnq

Telegram
cybulinka
самыя важныя навіны й гісторыі з розных сфэраў навукі
супрацоўніцтва: @sabaczka
супрацоўніцтва: @sabaczka
❤15🤓3
📰 Сэм Лэйк хоча стварыць гульню ў сетынгу змрочнага гатычнага фэнтэзі
Крэатыўны дырэктар Remedy і сцэнарыст Alan Wake Сэм Лэйк даў інтэрвію часопісу GQ, дзе між іншым расказаў пра свае пляны на будучыню.
Паводле яго словаў, акрамя Alan Wake, у яго хапае й іншых цікавых гісторый, якімі ён гатовы падзеліцца з ґеймерамі, адна зь іх «варʼяцкая», і яе дзеяньне адбываецца ў гатычным дарк-фэнтэзі сьвеце! Аднак дэталяў ён не расказаў, адзначыўшы, што для гэтай задумкі спатрэбіцца вялікі бюджэт.
Паглядзім ці ажыве гэтая ідэя на маніторах у будучыні, але вось чаго сапраўды варта чакаць ад Remedy, дык гэта Control 2 і рэмэйкі Max Payne і Max Payne 2: The Fall of Max Payne, пра якія кампанія ўжо афіцыйна заяўляла раней.

👍16❤3😈2🙈1
📰 Ґеймер узнаўляе ў Age of Empires II The Elder Scrolls V: Skyrim
Карыстальнік Reddit пад нікам Grouchy_Bluejay4511 займаецца ўзнаўленьнем Скайрыма з The Elder Scrolls V у Age of Empires 2!
Паводле яго словаў, ужо гатова ўся мапа правінцыі, уключаючы гарады (так напрыклад на скрыншотах, без праблем можна пазнаць Вайтран, Віндхельм і іншыя знакавыя месцы).
У бліжэйшы час аўтар плянуе дадаць больш за 50 квэстаў, а таксама сотню ўнікальных NPC! Галоўнай ж мэтай усяго дзейства стане неабходнасьць узяць пад кантроль усю правінцыю!
Як толькі Grouchy_Bluejay4511 будзе ўпэўнены, што ўсё працуе, праект можна будзе інсталяваць з майстэрні Steam.

❤19🔥6🤯5
📰 Microsoft забароніць выкарыстоўваць неафіцыйныя аксэсуары для Xbox
Microsoft абнавіла правілы карыстаньня Xbox.
Так з 12 лістапада неліцэнзаваныя аксэсуары (ґеймпады й іншае) нельга будзе выкарыстоўваць разам з кансолямі, а ў выпадку іх падлучэньня зьявіцца памылка 0x82d60002.
Карыстальнікі такіх аксэсуараў, ужо пачалі масава скардзіцца на надакучлівае апавяшчэньне аб зьмене правілаў, але пакуль яшчэ ўсё працуе як звычайна.
Сваё новае правіла ў Microsoft тлумачаць тым, што неліцэнзаваныя аксэсуары могуць парушыць гульнявы працэс на Xbox, сапсаваўшы ўражаньні ад карыстаньня кансольлю, тым самым пашкодзіўшы рэпутацыі кампаніі.
Microsoft прапануе ґеймерам вярнуць у краму неліцэнзаваныя аксэсуары й наўзамен набыць сертыфікаваны аналяг (ад PowerA, Thrustmaster, PDP, Razer, Nacon, Turtle Beach і іншых кампаніяў).

🤡32😁2