Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Дылёгія Hotline Miami стала даступная на PlayStation 5 і Xbox Series

Выдавецтва Devolver Digital абвясьціла, што ўладальнікі кансоляў PlayStation 5 і Xbox Series ужо зараз могуць купіць зборнік са знакамітых Hotline Miami і Hotline Miami 2: Wrong Number, якія выйшлі ў рэліз на кансолях новага пакаленьня!

Hotline Miami выйшла ў 2012 годзе, а Hotline Miami 2: Wrong Number у 2015 і да гэтага часу яны былі даступныя на PC, PlayStation 3, PlayStation 4, PlayStation Vita, Xbox One і Nintendo Switch.
👍1111😐1
​​📰 The Elder Scrolls VI анансавалі з-за страху перад фанатамі

Пра
гэта расказаў былы дызайнэр Bethesda Game Studios Брус Несьміт у інтэрвію каналу MinnMax.

Паводле яго словаў, каманда Тода Говарда лічыць, што раньнія анонсы толькі шкодзяць распрацоўшчыкам, таму аб сваіх праектах яны пачынаюць расказваць прыкладна за паўгода да іх рэлізу.

З анонсам The Elder Scrolls VI у 2018 (распрацоўка якой на той момант нават не пачалася) усё інакш, у той час у кампаніі проста спалохаліся фанатаў, якія хадзілі вакол «зь віламі й паходнямі», таму Говард здаўся й пацьвердзіў распрацоўку гульні (што, дарэчы, сам ён да гэтага часу лічыць памылкай).

Несьміт сумняваецца, што Bethesda будзе актыўна дзяліцца дэталямі TES VI у бліжэйшыя гады, аднак ён запэўнівае, што каманда ўжо даўно вызначылася з рэгіёнам гульні.
Гэтак жа ён упэўнены, што ў новай частцы захаваюць некаторыя напрацоўкі Skyrim (да прыкладу сыстэму магіі).

Рэліз гульні па-ранейшаму застаецца загадкай, аднак раней было абвешчана, што гульня выйшла са стадыі прэпрадакшэну!
🤔4👍3😁3🤬31
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз горадабудаўнічага сімулятара Cities Skylines 2

Выбудуйце з нуля квітнеючы мегаполіс у рэалістычным сімулятары з жывой эканомікай і неверагодна глыбокай прапрацоўкай сьвету!

Гульня выйшла на РС і атрымала ў Steam у асноўным адмоўныя водгукі, чыньнік таму стала (як ужо было вядома да рэлізу) вельмі дрэнная аптымізацыя, у некаторых гульня лагае нават у галоўным мэню.

Аднак шматлікія карыстачы (нават з нэґатыўнымі аглядамі) сьцьвярджаюць, што гульня зрабіла значны крок наперад, у параўнаньні зь першай часткай і пасьля ўхіленьня ўсіх праблем, стане выдатнай заменай арыґіналу!

Кошты: Звычайнае выданьне — $33.49;
Ultimate Edition — $60.49.
👍11😁21
📰 Некаторыя стваральнікі LittleBigPlanet і Dreams могуць страціць працу

Пра гэта паведамляе шэраг гульнявых выданьняў са спасылкай на прадстаўнікоў кампаніі.
Паводле дадзеных, скараціць плянуюць 15-20% (каля 20 чалавек са 135 супрацоўнікаў фірмы), і гэта, паводле розных крыніц, далёка не першая хваля звальненьняў у Sony.

Нядаўна аўтар God of War (2005) Дэвід Джафэ (які раней заяўляў аб дрэнных навінах для фанатаў Sony), расказаў, што кампанію нібыта пакінула кіраўнік аддзела вытворчасьці PlayStation Коні Бут, якая працавала ў студыі 34 гады.
Прычын Джафэ не ведае, але яго крыніца запэўнівае, што яе звольнілі, а разам зь ёй сышла й уся яе каманда.

Афіцыйна PlayStation пакуль не пацьвярджала дадзеную інфармацыю.
🫡9😢3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз выжывалкі The Lord of the Rings Return to Moria

У гульні The Lord of the Rings: Return to Moria гномы адпраўляюцца ў новае падарожжа, каб вярнуць сабе сваю леґендарную радзіму — Морыю ў Імглістых гарах. Каб выжыць, гульцам давядзецца абʼядноўваць сілы, каваць амуніцыю, будаваць і дасьледаваць знакамітыя бяздонныя шахты. Адважных вандроўцаў чакаюць таямнічыя пагрозы, і ім запатрабуецца ўся іх адвага!

Гульцы цёпла прынялі новую гульню, адзначаючы яе цікавасьць і месцамі складанасьць, якая прымушае плянаваць свае вылазкі ў далёкія залы Морыі куды больш старанна!
Дадае плюсаў гульні й наяўнасьць каапэратыва.

Кошт гульні — $39.99 (на PC толькі ў EGS).
Вэрсіі для актуальных кансолей выйдуць пазьней.
👍10🫡21
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Аўтары The Talos Principle 2 расказалі пра новыя асаблівасьці галаваломкі

Devolver Digital падзялілася сьвежым ролікам з дэталямі аб The Talos Principle 2 — працягу культавай галаваломкі студыі Croteam.

У новым відэа аўтары расказваюць, што падзеі будуць адбывацца на Зямлі будучыні, праз стагодзьдзі пасьля выміраньня людзей. Гуляць трэба будзе за нядаўна абуджанага андроіда — аднаго з прадстаўнікоў новай сучаснай расы.
Асноўныя падзеі будуць прыходзіць у горадзе Новы Ерусалім, аднак наведаць можна будзе ня толькі яго.

Дадаткова, распрацоўшчыкі расказалі аб сваёй працы над настройкамі й тым, як можна прапускаць складаныя галаваломкі.

Рэліз гульні адбудзецца 2 лістапада на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍123
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Konami паказала трэйлер рэмэйку Metal Gear Solid 3

Konami прадставіла сьвежы трэйлер Metal Gear Solid Delta: Snake Eater (рэмэйка арыґінальнай Metal Gear Solid 3: Snake Eater).
Ролік створаны на рухавіку Unreal Engine 5 у рэальным часе. Ён дэманструе нутрагульнявое асяродзьдзе, анімацыі, гук і ґеймплей.

Рэмэйк ствараецца для PC, PS5 і Xbox Series і пакуль ня мае даты рэлізу.
👍11❤‍🔥3🔥1👀1
📰 Стваральнікі Payday 3 ізноў просяць прабачэньня

Starbreeze Studios ізноў папрасілі прабачэньня перад гульцамі Payday 3, на гэты раз чыньнікам стала доўгая нястача патча й маўчаньне распрацоўнікаў.
Распрацоўнікі запэўніваюць, што патч ужо адпраўлены на тэставаньне, а такую доўгую працу зьвязалі з выпраўленьнем крытычных памылак, якія маглі прывесьці да выдаленьня прагрэсу гульцоў.

Пасьля рашэньня ўсіх праблем Starbreeze возьмецца за выпуск новага кантэнту для Payday 3.
Распрацоўнікі абяцаюць зьнізіць залежнасьць гульні ад сеткавага падлучэньня, а таксама абяцаюць падтрымліваць гульню мінімум 18 месяцаў (ужо анансавана чатыры DLC).

Дарэчы аб Payday 3, на дадзены момант у яе ўсё дрэнна, яе рэліз адбыўся зусім нядаўна (21 верасьня), але пікавы онлайн працягвае падаць! Па апошніх зводках статыстыкі ў Payday 2 ён у тры разы большы (43 тысячы. супраць 14 тысяч чалавек).
😁15
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Для Victoria 3 рыхтуецца дапаўненьне Colossus of the South

Стратэгіі Victoria 3 споўніўся год і ў гонар гэтага, распрацоўшчыкі анансавалі новае DLC Colossus of the South і буйны патч 1.5 с, якія выйдуць 14 лістапада!

Colossus of the South прысьвечана рэгіёну Амазонас у Паўднёвай Амэрыцы. Яго можна атрымаць бясплатна пры наяўнасьці Grand Edition ці Expansion Pass, альбо набыць за $6. Дапаўненьне аднесьлі да новага тыпу Region Packs, якія будуць уносіць зьмены ў канкрэтныя рэгіёны, паводле іх рэальнай (ці альтэрнатыўнай) гісторыі.

У бясплатным патчы 1.5 абяцаюць дадаць новыя нацыі, каляніяльныя адміністрацыі й некаторыя іншыя мэханікі.
👍532
📰 Новая PS5 патрабуе падлучэньні да інтэрнэту пры ўсталёўцы дыскавода

Толькі 10 лістапада афіцыйна стартуюць продажы новай PS5 са здымным дыскаводам, аднак навінка ўжо паступае ў крамы, адкуль і стала вядома, што новая кансоль патрабуе падлучэньня да інтэрнету пры ўсталёўцы здымнага дыскавода.

Падлучэньне запатрабуецца для сувязі дыскавода з кансольлю пры першым запуску (меркавана, у далейшым, гэта ўжо не запатрабуецца), верагодна такім чынам Sony жадае выключыць падлучэньне да PS5 іншых дыскаводаў.

Кошт новай вэрсіі PS5 будзе складаць 500 даляраў (450 без дыскавода). Сам дыскавод абыдзецца жадаючым у 80 даляраў.
Падрабязьней пра навіку можна пачытаць тут.
😁10🤔4🌚2
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Evil Within 2 і Eternal Threads

The Evil Within 2 — дэтэктыў Сэбастыян Кастэланас страціў усё, у тым ліку сваю дачку. Каб выратаваць Лілі, ён павінен спусьціцца ў поўныя кашмараў глыбіні STEM!
Распрацоўшчык — Tango Gameworks (Японія)

Tandem: a Tale of Shadowsновае слова ў жанры плятформер-галаваломак, дзе вас чакае ня толькі цудоўны мастацкі стыль, але й непаўторны гульнявы працэс. Ваша задача дапамагчы Эме й Фэнтану раскрыць таямніцу зьнікненьня знакамітага штукара Томаса Кейна!
Распрацоўшчык — Monochrome Paris (Францыя)

❗️Забраць гульні можна да 2 лістапада.
‼️ The Evil Within 2 недаступна на тэрыторыі Беларусі!
11👍2🥱2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз доўгачаканага хорару Alan Wake 2

Папулярны пісьменьнік зь Нью-Ёрка Алан Ўэйк зьнік безь вестак у 2010 годзе. Адправіўшыся разам з жонкай, Эліс у адпачынак на Ціхаакіянскі Паўночны-Захад, ён сутыкнуўся са звышнатуральнай цёмнай сілай, якая ўвасобіла напісаны Ўэйкам трылер у жыцьцё!
Алан Ўэйк ня мёртвы, хоць ён і марыць аб сьмерці. 13 гадоў ён прабыў у палоне Цёмнага прыстанку, дзе апісаныя ім жахі, кашмары й страхі ўвасобіліся ў рэальнасьць. 13 гадоў ён спрабуе дапісаць сваю гісторыю й зьбегчы з гэтага на волю!

Журналісты засталіся задаволеныя гульнёй, адзначаючы захапляльную гісторыю, музычнае афармленьне й іншыя мастацкія асаблівасьці, якія многім падаліся бездакорнымі!
Мінусам назвалі багі, якія хоць і не часта, але сустракаюцца.

Гульня даступна на PC (EGS), PlayStation 5 і Xbox Series.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍171
🎃 У Steam праходзіць тэматычны фэст «Жахі ў Steam: Адплата»

У гонар Хэлоўіна, у краме Steam пачаўся тэматычны фэстываль, у рамках якога многія гульні (як правіла з паметкай хорар) атрымалі зьніжкі!
Прапануем азнаёміцца зь некаторымі цікавымі варыянтамі:

🔸Project Zomboid — $7.02 (-33%);
🔸Sons Of The Forest — $11.59 (-20%);
🔸Cult of the Lamb — $10.79 (-40%);
🔸The Outlast Trials — $11.59 (-20%);
🔸The Walking Dead: The Telltale Definitive Series — $5.74 (-75%);
🔸Little Nightmares I & II — $11.85 (-78%);
🔸Aliens: Dark Descent — $23.44 (-33%) і іншыя ня менш цікавыя.

Таксама, у пэрыяд распродажу, на яе старонцы можна штодня забіраць бясплатныя стыкеры.
Фэст скончыцца 2 лістапада!
👍4🔥4🎃2
📢 Адбыўся рэліз плятформавага баявіка Ghostrunner 2

Кроў пральецца ў Ghostrunner 2 — ня простым слэшары ад першай асобы, дзеяньне якога адбываецца ў кібэрпанкавым сьвеце. Станьце неверагодным кібэрніндзя й прыгатуйцеся да сутычак з босамі, інтэрактыўнай гісторыі, новым рэжымам і сінтвэйв-саўндтрэкам!

Гульню цёпла прынялі як крытыкі так і ґеймеры, якія хваляць тое, што распрацоўнікі палепшылі практычна ўсе элемэнты арыґінала, і дадалі нешта сапраўды новае, а не проста перанесьлі гульню на новыя рэйкі.
Зь мінусаў адзначаюць слабы сюжэт і месцамі аптымізацыю.

Кошты:
Звычайнае выданьне — $39.99;
Deluxe Edition — $49.99.
Акрамя PC, Ghostrunner 2 даступна на Xbox Series і PlayStation 5.
🔥9👍6🥱1
🎁 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць: Blacksad: Under the Skin

Blacksad: Under the Skinгэта гісторыя пра змрочны карупцыйны скандал у самым сэрдцы Нью-Ёрка, пра які вам раскажа харызматычны дэтэктыў Джон Блэксэд!
Распрацоўшчык — YS Interactive (Францыя).

❗️Забраць гульню можна да 30 кастрычніка.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
12👍3
📢 Каапэратыўная Little Nightmares 3 атрымала новы ґеймплэйны ролік

У новым відэа, можна ўбачыць каапэратыўнае праходжаньне ўзроўню The Necropolis (распрацоўшчыкі адзначаюць, што гэта запіс раньняга білда гульні), у якім гэроям неабходна пазьбягаць сустрэч з ворагамі й вырашаць галаваломкі падчас пяшчанай буры!

Нагадаем, што гульню анансавалі на gamescom 2023 і нават крыху расказалі пра дэталі трыквела.

Гульня выходзіць у 2024 годзе на PC, PlayStation, Xbox і Nintendo Switch.
9👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стратэгія Manor Lords выйдзе ў раньні доступ у 2024 годзе

Польскі ґеймдызайнэр Slavic Magic, які ў адзінотку працуе над гульнёй, абвясьціў, што яна выйдзе ў раньні доступ у Steam ужо 26 красавіка 2024 году!

Manor Lords — сярэднявечная горадабудаўнічая стратэгія з маштабнымі бітвамі й разьвітымі сыстэмамі эканомікі й грамадзкага жыцьця. Кіруйце землямі як сярэднявечны лорд у сьвеце, дзе зьмяняюцца поры году й надворʼе, а гарады растуць і прыходзяць у заняпад.
👍12🔥4
📢 Cities Skylines 2 атрымала першы патч і тызер бясплатных дадатковых набораў

Зусім нядаўна адбыўся рэліз працягу вядомага горадабудаўнічага сімулятара Cities Skylines 2, які аказаўся не самым удалым з-за багаў.
Распрацоўнікі загадзя ведалі аб праблеме, але пераносіць рэліз ня сталі, а вырашылі выпраўляць усё на ходзе.
Першы патч закліканы палепшыць прадукцыйнасьць і ўхіліць некаторыя збоі, напрыклад зараз LODʼы мадэляў перасталі залежаць ад дазволу экрана, што добра адбілася на плыўнасьці й іншае (поўны сьпіс зьмен).

Разам з гэтым распрацоўшчыкі паказалі тызер васьмі бясплатных Region Packs — набораў з славутасьцямі (і ня толькі), якія стварыла супольнасьць гульні. Распаўсюджвацца пакі (як і ўсе наступныя моды) будуць праз Paradox Mods (Steam Workshop не патрымліваецца).
👍112🤔1
📢 Хорар-шутэр пра ратавальнікаў Quantum Error атрымаў дату рэлізу

Дзеяньне Quantum Error адбываецца ў сьвеце, дзе штучны інтэлект стаў неадʼемнай часткай паўсядзённага жыцьця, а людзі падзелены на патрэбных і непатрэбных, у адпаведнасьці з прафэсіямі. Спэцыяльныя імплянты ператвараюць іх у кібаргаў, якія кіруюцца сыстэмай ARGUS.

У 2109 годзе невядомая сутнасьць атакуе дасьледчы комплекс карпарацыі Monad у 30 мілях ад узьбярэжжа Каліфорніі. І ў пажарную службу Сан-Францыска паступае сыгнал бедзтва з просьбай аб дапамозе. На выклік адпраўляецца каманда на чале з капітанам Джэйкабам Томасам — галоўным гэроем гульні.

Першапачаткова рэліз Quantum Error плянавалі яшчэ на 2020 год, аднак распрацоўка зацягнулася й зараз гульня выйдзе 3 лістапада 2023 для PlayStation 5 (вэрсія для PC і Xbox Series будзе пазьней).
🤔5👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана Spirit of the North 2працяг прыгод самотнай лісы

Гульцам прапануюць ізноў адправіцца ў падарожжа па старажытных руінах разам з самотнай лісой. Яна павінна вызваліць леґендарных вартавых ад кайданоў цёмнага шамана, у чым ёй дапаможа мудры крумкач.
Вонкавы выгляд і ўменьні лісы можна будзе зьмяняць, а здольнасьці паляпшаць па меры дасьледаваньня сьвету!

Дата рэлізу не называецца.
Першая частка выйшла ў 2020 годзе й была станоўча ацэнена крытыкамі й гульцамі, за свой прыгожы сьвет і мэдытатыўны ґеймплэй.
11