📰 Vampire the Masquerade Bloodlines 2 абзавялася новымі змрочнымі скрыншотамі
Распрацоўнікі Vampire: the Masquerade – Bloodlines 2 са студыі The Chinese Room апублікавалі трэці дзёньнік распрацоўнікаў, у якім падзяліліся падрабязнасьцямі аб стылістыцы гульні. Яны расказалі, што прытрымліваюцца эстэтыкі неа-нуара, якая дазваляе лепш перадаць задуманую імі атмасфэру начнога Сіэтла вачыма галоўнага гэроя — Найстарэйшага вампіра.
Велізарны ўплыў на фармаваньне стылю гульні аказалі фатаграфіі Нікаласа Мілера, карціны Нікаласа Віндзінга Рэфна й фільмы накшталт «Джон Ўік» або «Беглы па лязе».
*На скрыншотах прадстаўлена логава вампіра.
Рэліз Vampire: the Masquerade — Bloodlines 2 адбудзецца восеньню 2024 году.

🔥13👍4❤2
📰 Remedy нагадала аб сюжэце першай Alan Wake
Напярэдадні рэлізу Alan Wake 2, Remedy Entertainment выпусьцілі ролік-напамін пра сюжэт арыґінальнай гульні, рэліз якой адбыўся ў далёкім 2010-м!
❕У роліку прысутнічаюць спойлеры!
Калі вы жадаеце самі азнаёміцца з гісторыяй Алана Ўэйка, то для вас у продажы знаходзіцца рэмайстар першай часткі (PC, PS4, Xbox One, PlayStation 5, Xbox Series), тыя ж хто пачне сваё знаёмства з гульнёй, ужо з другой часткі, зможа атрымаць неабходны для разуменьня мінімум гуляючы за аґента ФБР Сагу Андэрсан.
Нагадаем, што рэліз Alan Wake 2 адбудзецца ўжо 27 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі (як і рэмайстар першай часткі).

YouTube
Previously On... Alan Wake
Alan Wake 2 continues the writer's story, 13 years later. Take a look back to the events that led to Alan Wake becoming trapped in the Dark Place, and how the small town of Bright Falls first fell to supernatural influences.
Alan Wake 2 launches October…
Alan Wake 2 launches October…
👍6❤2
📰 Microsoft гатова адраджаць старыя франшызы Activision
Пра гэта распавёў кіраўнік Xbox Філ Спэнсэр. Ён пацьвердзіў, што Microsoft гатовыя вярнуць да жыцьця старыя франшызы Activision, але толькі калі гэтага захочуць самі каманды распрацоўшчыкаў.
Спэнсэр паведаміў, што ў бліжэйшы час зьбіраецца наведаць студыі Activision Blizzard, каб даведацца пра іх ідэі й жаданьні адносна новых гульняў, а ўжо пасьля гэтага будуць прымаць рашэньні наконт далейшых плянаў.
Пэрспэктыва адраджэньня розных серый Activision пад крылом Microsoft, ужо даўно выклікаюць буру эмоцыяў у фанатаў, якія не губляюць надзеі зноў убачыць гульні па франшызах Spyro, "Трансформераў", Prototype і інш.

✍9👍3🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Slender The Arrival атрымала буйное абнаўленьне
Знакаміты хорар Slender: The Arrival (афіцыйная адаптацыя арыґінальнай гульні Slender Man) быў перанесены на Unreal Engine 5, разам з гэтым ён атрымаў буйное сюжэтнае абнаўленьне.
У новым сюжэтным разьдзеле гульцам трэба будзе глядзець, як Чарлі Мэтысана ўсё глыбей апускаецца ў варʼяцтва!
Таксама распрацоўшчыкі паабяцалі, што ў 2024 годзе прадоўжаць разьвіцьцё гульні (у плянах дадаць каапэратыў, набор інструмэнтаў для стварэньня модаў, а таксама новае сюжэтнае DLC).
Уладальнікі арыґінала ў Steam атрымалі абнаўленьне бясплатна й могуць пераключыцца паміж вэрсіямі. Астатнім давядзецца набыць хорар за 20 даляраў.

👍11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 На PS5 адбыўся рэліз Marvel's Spider-Man 2
«Чалавекі-павукі, Піцер Паркер і Майлз Маралес уступаюць у новыя этапы свайго жыцьця, балянсуючы паміж абавязкамі абаронцаў Нью-Ёрка й роляй звычайных людзёў. У час калі Гары Осбарн, лепшы сябар Піцера, вяртаецца ў яго жыцьцё, а Майлз спрабуе пабудаваць сваю будучыню пасьля школы, адносіны паміж нашымі героямі падвяргаюцца выпрабаваньням і напружаньню, бо загадкавы й небясьпечны Сімбіёнт пачынае пагражаць гораду, ім і тым каго яны кахаюць!»
Marvel's Spider-Man 2 стала самым высокаацэненым праектам Insomniac Games за апошнія 19 гадоў — яе сярэдні рэйтынг на Metacritic складае 91 бал з 100!

❤10👍5⚡1🤨1
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Evil Within і Eternal Threads
The Evil Within — праект ад стваральніка леґендарнай серыі Resident Evil Сіндзі Мікамі й таленавітай каманды распрацоўшчыкаў Tango Gameworks, The Evil Within – сапраўднае ўвасабленьне жанру Survival Horror. Сьвет перавернецца з ног на галаву, захапляючы вас у падступнае хітраспляценьне інтрыг!
Распрацоўшчык — Tango Gameworks (Японія)
Eternal Threads — гэта сюжэтная гульня-галаваломка ад першай асобы для аднаго гульца пра маніпуляцыю часам, выбар і вынікі. Поўнае апавяданьне ідзе за шасьцю галоўнымі гэроямі праз мноства рашэньняў у розных часавых рамках, і вы можаце выпрабаваць іх любым спосабам па вашым выбары!
Распрацоўшчык — Cosmonaut Studios (Вялікабрытанія)
❗️Забраць гульні можна да 26 кастрычніка.
‼️ The Evil Within недаступна на тэрыторыі Беларусі!

🔥11👍5
📰 Гульцы незадаволены сыстэмнымі патрабаваньнямі Alan Wake 2
Студыя Remedy, на днях апублікавалі сыстэмныя патрабаваньні Alan Wake 2, якія выклікалі шок у ґеймераў!
▫️Мінімальныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар — Intel i5-7600K або аналяг AMD;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Відэакарта — GeForce RTX 2060 або Radeon RX 6600
▫️Рэкамендаваныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар — Ryzen 7 3700X або аналяг Intel;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Відэакарта — GeForce RTX 3070 або Radeon RX 6700 XT
Гульцы незадаволеныя такімі патрабаваньнямі, адзначаючы, што на іх кампутарах выдатна працавалі Control і Red Dead Redemption 2, але пры гэтым Alan Wake 2 запусьціцца толькі без трасіроўкі прамянёў і DLSS. Пры гэтым патрабаваньні да працэсара невялікія, асноўную нагрузку будзе несьці відэакарта, і гэта можа казаць аб тым, што пасьля рэлізу зьявяцца скаргі на аптымізацыю.

🤡6😱5👍3🤔1👀1
📰 Аўтары RoboCop Rogue City адмянілі вэрсію для Nintendo Switch
Студыя Teyon і выдавецтва Nacon адмянілі выпуск RoboCop: Rogue City на Nintendo Switch (зараз гульня выйдзе ў рэліз толькі на РС, PlayStation 5, Xbox Series).
Стваральнікі гульні не рабілі афіцыйных заяў, але па запыце выданьня Gematsu пацьвердзілі, што ў цяперашні час у Nacon больш няма плянаў рэлізу на Nintendo Switch.
RoboCop: Rogue City выйдзе ў рэліз 2 лістапада.

👍8😢4😐2
📰 Аўтары Cities Skylines 2 абмеркавалі беднасьць кантэнту ў сіквеле
Рэліз Cities Skylines 2 на PC адбудзецца ўжо 24 кастрычніка й журналісты пачалі выпускаць свае рэцэнзіі на гульню, якія, дарэчы, аказаліся горш чым у першай частцы.
Гульню называюць годным пераемнікам Cities: Skylines, які можа стаць лепшым праектам 2023 году ў сваім жанры, аднак пры ўмове выпраўленьня аптымізацыі й даданьня новага кантэнту, якога зараз гульні востра не хапае.
Прадстаўніца кампаніі Марына Халікайнен адказала на дадзеную крытыку — па яе словах, распрацоўшчыкі фізычна ня могуць падрыхтаваць да выхаду гульні ўвесь кантэнт, які атрымала Cities: Skylines за восем гадоў падтрымкі. Было прынята рашэньне засяродзіцца на тых рэчах, якія каманда хацела б бачыць у першай частцы, але не змагла рэалізаваць з-за абмежаваньня часу й сіл (стыхійныя бедствы, зьмена дня й ночы, сьнежнае надворʼе і г.д.).

👍6🤔4
📰 Супрацоўнікі Remedy паспрабавалі растлумачыць высокія патрабаванні Alan Wake 2
Нядаўна Alan Wake 2 (якая яшчэ толькі выходзіць 27 кастрычніка) захліснула хваля нэґатыву ад ґеймераў, чыньнік таму — высокія сыстэмныя патрабаваньні.
Адна з супрацоўніц кампаніі паспрабавала даць тлумачэньне гэтаму, як аказалася, Remedy на ўсю моц працуюць над укараненьнем самых сучасных тэхналогій у сваю гульню, адна зь іх — Mesh Shaders (сеткавыя шэйдары, адна зь пераваг DirectX 12 Ultimate), якія ня падтрымліваюцца відэакартамі Nvidia 10-й і AMD 5000 серый, з-за чаго патрабаваньні й сталі такімі высокімі.
Нажаль, такі адказ не задаволіў патэнцыйных гульцоў і ў дадзены момант паведамлена выдалена з-за наплыву гнеўных камэнтатараў.

🤡12🤔5
📰 Аўтар Assassins Creed падзяліўся выявай з магчымай гэраіняй Assassins Creed Red
Аўтар гульняў серыі Assassinʼs Creed апублікаваў на сваёй старонцы LinkedIn малюнак, які адносіцца да Assassinʼs Creed Red, дзеяньне якой адбываюцца ў фэадальнай Японіі.
Паводле інсайдэраў, у гульні будзе два гэроі — афрыканскі бежанец-самурай і жанчына-сінобі (меркавана яе выяву й прадставіў распрацоўшчык).
Па чутках, гульня павінна выйсьці восеньню 2024 году, але яе могуць перанесьці й на 2025 год, а ґеймплэй будзе будавацца амаль цалкам на стэлсе.

🤔8👍3
📰 Ґеймераў чакаюць «вельмі сумныя навіны аб PlayStation»
Пра гэта расказаў стваральнік арыґінальнай God of War (2005) Дэвід Джафэ.
Паводле яго словаў, заўтра могуць зьявіцца "сумныя, і патэнцыйна супэр непаважлівыя" навіны, зьвязаныя з PlayStation. Ён спаслаўся на надзейныя крыніцы ўнутры кампаніі.
Калі гэтыя навіны сапраўды выйдуць у сьвет, то яны стануць урокам для тых, хто купляецца на ідэю аб тым, што "праца — гэта твая сямʼя, а кампанія — гэта тваё жыцьцё". Гэтак жа распрацоўшчык заявіў, што старой Sony, якую ўсё даўно ведаюць ужо няма.
Дакладна невядома, што мае на ўвазе Джафэ, але ґеймеры мяркуюць, што гэта неяк зьвязана са сьвежай навіной аб рэструктурызацыі ўнутры PlayStation, якая затрунула многія студыі (на жаль дакладных лічбаў па скарачэньням у дадзены момант няма).

👀24😱5😁2
📢 Game Informer апублікавалі вялікі ролік першага зборніка Metal Gear Solid для PS5.
Гэта першы ў серыі METAL GEAR 3D-праект. Гульня адкрыла ўсяму сьвету новы стэлс-ґеймплэй з элемэнтамі лайв-экшн, нутрагульнявымі відэа й інавацыйнымі прыёмамі.
Metal Gear Solid: Master Collection Vol. 1 — абʼядноўвае 5 гульняў серыі Metal Gear, невялікія дэманстрацыі кожнай можна знайсьці ў сьвежым роліку.
Дарэчы, вэрсіі як для PlayStation, так і для Xbox будуць працаваць у 60 FPS!
Кошт — $59,99.
Рэліз адбудзецца 24 кастрычніка.

Metal Gear Solid: Master Collection Vol. 1 On PS5 | New Gameplay Today
The Metal Gear franchise has been quiet since 2018's somewhat bizarre Metal Gear Survive. The series' creator, Hideo Kojima, publicly left Konami in 2015 shortly after the release of Metal Gear Solid V: The Phantom Pain and since then fans just weren't sure…
👍6🔥2
📰 Прэмʼера сэрыяла Fallout адбудзецца ў красавіку 2024 году.
Amazon Prime афіцыйна абвясьцілі, што сэрыял Fallout выйдзе 12 красавіка 2024 гады.
Мяркуючы па ўсім, здымачны працэс завяршыўся ў лютым, а ў ліпені ў сетцы зьявіліся фатаграфіі са здымак сэрыяла.
Сюжэт будучага шоў павінен расказаць зусім новую гісторыю ў сусьвеце Fallout. Паводле словаў Тода Говарда, сэрыял будзе поўнасьцю адпавядаць лору й правілам сусьвету.
Нагадаем, што галоўную ролю выканае Ўолтан Гогінс («Агідная васьмёрка»), таксама сярод актораў значацца Эла Пернэл («Аркейн») і Кайл Маклахлен («Тўін Пікс»).

X (formerly Twitter)
Prime Video (@PrimeVideo) on X
04.12.24. #Fallout
👍9❤2🔥2🫡1
📰 Па просьбах фанатаў стваральнікі Vampire the Masquerade Bloodlines 2 выпусьцілі трэк Midnight
Дадзены трэк упершыню можна было пачуць у нядаўнім трэйлеры гульні, дзе ён запаў у душу, шматлікім фанатам, якія літаральна завалілі The Chinese Room просьбамі выпусьціць поўную вэрсію!
Midnight створаны ў суаўтарстве Мішэль Зітрон, Паўліны Палмгрэн і Jarly, неўзабаве зьявіцца на розных музычных плятформах.
Дарэчы, нельга не адзначыць, што саўндтрэк гульні (у параўнаньні зь першай часткай) стаў куды больш змрочным, нават не гледзячы на ўдзел кампазытара арыґінала Рыка Шафера (ва ўсякім разе яго ўдзел пацьвярджалі ў 2019 годзе).
Рэліз Vampire: The Masquerade – Bloodlines 2 заплянаваны на восень 2024, для PC, PS5 і Xbox Series.

Midnight - Music from Vampire: The Masquerade - Bloodlines 2 (Announcement Trailer)
"Midnight" - Written by Michel Zitron, Paulina Palmgren, Jarly. Produced by Michel Zitron and Jarly
Midnight will premiere on various music platforms soon - we will update the description of this video with links!
Watch the announcement trailer: https…

👀7👍3🔥1🌚1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Дылёгія Hotline Miami стала даступная на PlayStation 5 і Xbox Series
Выдавецтва Devolver Digital абвясьціла, што ўладальнікі кансоляў PlayStation 5 і Xbox Series ужо зараз могуць купіць зборнік са знакамітых Hotline Miami і Hotline Miami 2: Wrong Number, якія выйшлі ў рэліз на кансолях новага пакаленьня!
Hotline Miami выйшла ў 2012 годзе, а Hotline Miami 2: Wrong Number у 2015 і да гэтага часу яны былі даступныя на PC, PlayStation 3, PlayStation 4, PlayStation Vita, Xbox One і Nintendo Switch.

👍11⚡1❤1😐1
📰 The Elder Scrolls VI анансавалі з-за страху перад фанатамі
Пра гэта расказаў былы дызайнэр Bethesda Game Studios Брус Несьміт у інтэрвію каналу MinnMax.
Паводле яго словаў, каманда Тода Говарда лічыць, што раньнія анонсы толькі шкодзяць распрацоўшчыкам, таму аб сваіх праектах яны пачынаюць расказваць прыкладна за паўгода да іх рэлізу.
З анонсам The Elder Scrolls VI у 2018 (распрацоўка якой на той момант нават не пачалася) усё інакш, у той час у кампаніі проста спалохаліся фанатаў, якія хадзілі вакол «зь віламі й паходнямі», таму Говард здаўся й пацьвердзіў распрацоўку гульні (што, дарэчы, сам ён да гэтага часу лічыць памылкай).
Несьміт сумняваецца, што Bethesda будзе актыўна дзяліцца дэталямі TES VI у бліжэйшыя гады, аднак ён запэўнівае, што каманда ўжо даўно вызначылася з рэгіёнам гульні.
Гэтак жа ён упэўнены, што ў новай частцы захаваюць некаторыя напрацоўкі Skyrim (да прыкладу сыстэму магіі).
Рэліз гульні па-ранейшаму застаецца загадкай, аднак раней было абвешчана, што гульня выйшла са стадыі прэпрадакшэну!

🤔4👍3😁3🤬3❤1