Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Modern Warfare 2 і Warzone атрымалі тэматычны набор зь Ліліт з Diablo 4

Activision прадставіла трэйлер тэматычнага набору для Call of Duty: Modern Warfare II (2022) і Call of Duty: Warzone у гонар калабарацыі з Diablo IV.

У гульню дадалі "апэратыўніка" Ліліт, а ўжо 26 кастрычніка можна чакаць зьяўленьня Інарыя.
У набор зь Ліліт уваходзіць ня толькі вонкавы выгляд пэрсанажа, але й зброя, якая пры стрэле пакідае адмысловыя эфэкты (+ іншыя бонусы). Заадно ў Ліліт ёсьць і разнастайныя дабіваньні ворагаў.

Дарэчы, гэта не апошняя калабарацыя, што чакае Call of Duty, 17 кастрычніка ў Modern Warfare 2 і Warzone стартуе падзея The Haunting, якая дадасьць у гульню Эша са «Злавесных мерцьвякоў» і Скелетара з «Уладараў сусьвету», а пазьней, у гульні зьявіцца Алукард з анімэ Hellsing.
🤡10🤯3🔥2👍1👎1
📰 Bethesda страціла некалькіх ключавых супрацоўнікаў

Bethesda абвясьціла, што Піт Гайнс, старэйшы віцэ-прэзыдэнт і кіраўнік выдавецкага аддзела, сышоў у адстаўку. Гэта здарылася праз 24 гады працы!
Прычынай сыходу сам Гайнс называе жаданьне пачаць новы разьдзел у сваім жыцьці!
Ён падзякаваў фанатам за падтрымку й запэўніў, што заўсёды будзе часткай супольнасьці Bethesda, гэтак жа ён рады, што кульмінацыяй яго працы ў кампаніі стаў «неверагодны запуск Starfield».

Разам з Гайнсам кампанію пакінуў вядучы дызайнэр квэстаў (а ў дачыненьні да Starfield яшчэ й дырэктарам па дызайне) Уіл Шен, ён перайшоў у студыю Something Weird Games (якую, дарэчы, заснавалі выхадцы з Bethesda, BioWare і Obsidian).
🫡15👍6
📰 Paradox незадаволена аптымізацыяй Cities Skylines 2

Ужо 24 кастрычніка на PC выйдзе горадабудаўнічы сімулятар Cities Skylines 2, але як аказалася, гульня дрэнна падрыхтавана да рэлізу, прычына ўсё тая ж — аптымізацыя.

Пра гэта заявіў сам выдавец гульні ў асобе Paradox, у блогу супольнасьці Cities: Skylines 2.
Праблемы з прадукцыйнасьцю тлумачаць тым, што Cities: Skylines 2 — гэта гульня наступнага пакаленьня, таму яна патрабуе куды большага ад абсталяваньня, аднак пераносаў гульні ня будзе, таму ў найблізкія месяцы каманда зьбіраецца выпраўляць прадукцыйнасьць, а ў рэліз паспрабуюць выпусьціць як мага больш дапрацаваны білд горадабудаўнічага сімулятара (дарэчы, гэта й зьяўляецца чыньнікам нядаўняй зьмены сыстэмных патрабаваньняў).
🤡15😢5😁4
📰 Epic Games Store запусьціў новыя праґрамы падтрымкі распрацоўшчыкаў

Epic Games абвясьціла аб запуску новых праґрам па падтрымцы й прыцягненьню распрацоўшчыкаў у сваю краму:

▫️Першая праґрама носіць назоў "Першы рэліз у Epic", яна заклікана дапамагчы распрацоўшчыкам і выдаўцам. У ёй могуць прыняць удзел тыя, хто яшчэ не выпускаў свае прадукты ў іншых крамах. Такія распрацоўшчыкі будуць атрымліваць увесь прыбытак з продажаў на працягу першых паўгода пасьля рэлізу.

▫️Другая праґрама носіць назоў "Цяпер у Epic", яна дазваляе публікаваць у краме Epic Games Store гульні, якія раней былі выпушчаны ў іншых крамах, і атрымліваць зь іх продажаў 100% прыбытку на працягу першых шасьці месяцаў (удзельнікам неабходна перанесьці як мінімум тры гульні зь іншых каталогаў, калі ж у распрацоўнікаў выпушчана ўсяго дзьве ці зусім адна гульня, то яны ўсё павінны апынуцца ў краме Epic).
👍14🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Інтэрактыўны хорар Silent Hill Ascension атрымаў прэм'ерны трэйлер

Трэйлер распавядае перадгісторыю сюжэту Silent Hill Ascension і шмат у чым прысьвечаны семʼям Ёхансан і Эрнандэс, якія выявілі паміж сабой дзіўную сувязь.

Нагадаем, Silent Hill: Ascension будзе ўяўляць зь сябе інтэрактыўную гісторыю (так званы стрымінгавы праект), фінал і сюжэтныя адгалінаваньні якой будуць пісаць мільёны гульцоў па ўсім сьвеце!

Рэліз адбудзецца 1 лістапада!
Інтэрактыўны хорар будзе даступны на PC, PlayStation 4 і 5 (дадатак Sony Pictures Core), тэлевізарах Bravia, а таксама iOS і Android.
👍11🤔3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Sonic Superstars

У новым платформеры ў стылі класічных гульняў Сонік, Тэйлз, Наклз і Эмі адпраўляюцца на выспы Паўночнай Зоркі Прабяжыцеся па маляўнічых месцах і спыніце планы Эгмана, Фэнга і загадкавага ворага!

На Metacritic гульня атрымала 76 балаў. Крытыкі адзначылі, што навінка ўяўляе добрую 2D-прыгоду ў рамках знаёмай франшызы, дзе дадатковым плюсам стаў каапэратыў.
Меркаваньні гульцоў супярэчлівыя, адным гульня спадабалася, іншыя, аддаюць перавагі клясычным гульням, лаючы некаторыя новыя зьмены (у прыватнасьці ґрафіку й новыя сілы Смарагда).

Кошт гульні — $59.99.
Акрамя PC, яна даступна на Xbox One, Xbox Series, PlayStation 4, PlayStation 5, Nintendo Switch.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍4🥱4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Interactive назвала дату рэлізу DLC King of Kings для Europa Universalis 4

Лепшыя часы вялікіх народаў Усходу засталіся ў мінулым. Канстанцінопаль больш не цэнтар магутнай імпэрыі. У Каіры мамлюкі аддаюць усе сілы, каб не адстаць ад узыходзячай дзяржавы на поўначы. А на раўнінах і ў гарах Пэрсіі іранскі народ падзелены, апынуўшыся пад уладай мноства дробных кіраўнікоў.

Новы набор будзе цалкам прысьвечаны падзеям альтэрнатыўнай гісторыі Пэрсіі, Мамлюцкага султанату, Бізантыйскай імпэрыі й многіх іншых, больш малых дзяржаў!

Рэліз адбудзецца 6 лістапада.
4👍31
📰 Vampire the Masquerade Bloodlines 2 абзавялася новымі змрочнымі скрыншотамі

Распрацоўнікі Vampire: the Masquerade – Bloodlines 2 са студыі The Chinese Room апублікавалі трэці дзёньнік распрацоўнікаў, у якім падзяліліся падрабязнасьцямі аб стылістыцы гульні. Яны расказалі, што прытрымліваюцца эстэтыкі неа-нуара, якая дазваляе лепш перадаць задуманую імі атмасфэру начнога Сіэтла вачыма галоўнага гэроя — Найстарэйшага вампіра.

Велізарны ўплыў на фармаваньне стылю гульні аказалі фатаграфіі Нікаласа Мілера, карціны Нікаласа Віндзінга Рэфна й фільмы накшталт «Джон Ўік» або «Беглы па лязе».

*На скрыншотах прадстаўлена логава вампіра.

Рэліз Vampire: the Masquerade — Bloodlines 2 адбудзецца восеньню 2024 году.
🔥13👍42
📰 Remedy нагадала аб сюжэце першай Alan Wake

Напярэдадні рэлізу Alan Wake 2, Remedy Entertainment выпусьцілі ролік-напамін пра сюжэт арыґінальнай гульні, рэліз якой адбыўся ў далёкім 2010-м!

У роліку прысутнічаюць спойлеры!
Калі вы жадаеце самі азнаёміцца з гісторыяй Алана Ўэйка, то для вас у продажы знаходзіцца рэмайстар першай часткі (PC, PS4, Xbox One, PlayStation 5, Xbox Series), тыя ж хто пачне сваё знаёмства з гульнёй, ужо з другой часткі, зможа атрымаць неабходны для разуменьня мінімум гуляючы за аґента ФБР Сагу Андэрсан.

Нагадаем, што рэліз Alan Wake 2 адбудзецца ўжо 27 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі (як і рэмайстар першай часткі).
👍62
📰 Microsoft гатова адраджаць старыя франшызы Activision

Пра гэта распавёў кіраўнік Xbox Філ Спэнсэр. Ён пацьвердзіў, што Microsoft гатовыя вярнуць да жыцьця старыя франшызы Activision, але толькі калі гэтага захочуць самі каманды распрацоўшчыкаў.

Спэнсэр паведаміў, што ў бліжэйшы час зьбіраецца наведаць студыі Activision Blizzard, каб даведацца пра іх ідэі й жаданьні адносна новых гульняў, а ўжо пасьля гэтага будуць прымаць рашэньні наконт далейшых плянаў.

Пэрспэктыва адраджэньня розных серый Activision пад крылом Microsoft, ужо даўно выклікаюць буру эмоцыяў у фанатаў, якія не губляюць надзеі зноў убачыць гульні па франшызах Spyro, "Трансформераў", Prototype і інш.
9👍3🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Slender The Arrival атрымала буйное абнаўленьне

Знакаміты хорар Slender: The Arrival (афіцыйная адаптацыя арыґінальнай гульні Slender Man) быў перанесены на Unreal Engine 5, разам з гэтым ён атрымаў буйное сюжэтнае абнаўленьне.

У новым сюжэтным разьдзеле гульцам трэба будзе глядзець, як Чарлі Мэтысана ўсё глыбей апускаецца ў варʼяцтва!
Таксама распрацоўшчыкі паабяцалі, што ў 2024 годзе прадоўжаць разьвіцьцё гульні (у плянах дадаць каапэратыў, набор інструмэнтаў для стварэньня модаў, а таксама новае сюжэтнае DLC).

Уладальнікі арыґінала ў Steam атрымалі абнаўленьне бясплатна й могуць пераключыцца паміж вэрсіямі. Астатнім давядзецца набыць хорар за 20 даляраў.
👍11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 На PS5 адбыўся рэліз Marvel's Spider-Man 2

«Чалавекі-павукі, Піцер Паркер і Майлз Маралес уступаюць у новыя этапы свайго жыцьця, балянсуючы паміж абавязкамі абаронцаў Нью-Ёрка й роляй звычайных людзёў. У час калі Гары Осбарн, лепшы сябар Піцера, вяртаецца ў яго жыцьцё, а Майлз спрабуе пабудаваць сваю будучыню пасьля школы, адносіны паміж нашымі героямі падвяргаюцца выпрабаваньням і напружаньню, бо загадкавы й небясьпечны Сімбіёнт пачынае пагражаць гораду, ім і тым каго яны кахаюць!»

Marvel's Spider-Man 2 стала самым высокаацэненым праектам Insomniac Games за апошнія 19 гадоў — яе сярэдні рэйтынг на Metacritic складае 91 бал з 100!
10👍51🤨1
🎁 Цяпер у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Evil Within і Eternal Threads

The Evil Withinпраект ад стваральніка леґендарнай серыі Resident Evil Сіндзі Мікамі й таленавітай каманды распрацоўшчыкаў Tango Gameworks, The Evil Within – сапраўднае ўвасабленьне жанру Survival Horror. Сьвет перавернецца з ног на галаву, захапляючы вас у падступнае хітраспляценьне інтрыг!
Распрацоўшчык — Tango Gameworks (Японія)

Eternal Threadsгэта сюжэтная гульня-галаваломка ад першай асобы для аднаго гульца пра маніпуляцыю часам, выбар і вынікі. Поўнае апавяданьне ідзе за шасьцю галоўнымі гэроямі праз мноства рашэньняў у розных часавых рамках, і вы можаце выпрабаваць іх любым спосабам па вашым выбары!
Распрацоўшчык — Cosmonaut Studios (Вялікабрытанія)

❗️Забраць гульні можна да 26 кастрычніка.
‼️ The Evil Within недаступна на тэрыторыі Беларусі!
🔥11👍5
📰 Гульцы незадаволены сыстэмнымі патрабаваньнямі Alan Wake 2

Студыя Remedy, на днях апублікавалі сыстэмныя патрабаваньні Alan Wake 2, якія выклікалі шок у ґеймераў!

▫️Мінімальныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар — Intel i5-7600K або аналяг AMD;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Відэакарта — GeForce RTX 2060 або Radeon RX 6600

▫️Рэкамендаваныя сыстэмныя патрабаваньні:
Працэсар — Ryzen 7 3700X або аналяг Intel;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Відэакарта — GeForce RTX 3070 або Radeon RX 6700 XT

Гульцы незадаволеныя такімі патрабаваньнямі, адзначаючы, што на іх кампутарах выдатна працавалі Control і Red Dead Redemption 2, але пры гэтым Alan Wake 2 запусьціцца толькі без трасіроўкі прамянёў і DLSS. Пры гэтым патрабаваньні да працэсара невялікія, асноўную нагрузку будзе несьці відэакарта, і гэта можа казаць аб тым, што пасьля рэлізу зьявяцца скаргі на аптымізацыю.
🤡6😱5👍3🤔1👀1
📰 Аўтары RoboCop Rogue City адмянілі вэрсію для Nintendo Switch

Студыя Teyon і выдавецтва Nacon адмянілі выпуск RoboCop: Rogue City на Nintendo Switch (зараз гульня выйдзе ў рэліз толькі на РС, PlayStation 5, Xbox Series).
Стваральнікі гульні не рабілі афіцыйных заяў, але па запыце выданьня Gematsu пацьвердзілі, што ў цяперашні час у Nacon больш няма плянаў рэлізу на Nintendo Switch.

RoboCop: Rogue City выйдзе ў рэліз 2 лістапада.
👍8😢4😐2
📰 Аўтары Cities Skylines 2 абмеркавалі беднасьць кантэнту ў сіквеле

Рэліз Cities Skylines 2 на PC адбудзецца ўжо 24 кастрычніка й журналісты пачалі выпускаць свае рэцэнзіі на гульню, якія, дарэчы, аказаліся горш чым у першай частцы.

Гульню называюць годным пераемнікам Cities: Skylines, які можа стаць лепшым праектам 2023 году ў сваім жанры, аднак пры ўмове выпраўленьня аптымізацыі й даданьня новага кантэнту, якога зараз гульні востра не хапае.

Прадстаўніца кампаніі Марына Халікайнен адказала на дадзеную крытыку — па яе словах, распрацоўшчыкі фізычна ня могуць падрыхтаваць да выхаду гульні ўвесь кантэнт, які атрымала Cities: Skylines за восем гадоў падтрымкі. Было прынята рашэньне засяродзіцца на тых рэчах, якія каманда хацела б бачыць у першай частцы, але не змагла рэалізаваць з-за абмежаваньня часу й сіл (стыхійныя бедствы, зьмена дня й ночы, сьнежнае надворʼе і г.д.).
👍6🤔4