Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Бобі Коцік застанецца кіраўніком Activision Blizzard да канца 2023 году

Microsoft афіцыйна закрыла ўгоду па набыцьці Activision Blizzard за 68,7 млрд даляраў.
Цяпер кампанія валодае многімі новымі франшызамі, у тым ліку Call of Duty, Diablo, Overwatch, Warcraft, Starcraft, Spyro, Guitar Hero, Candy Crush і іншыя (дарэчы, у бліжэйшы час пачнецца працэс іх даданьня ў падпіску Game Pass і на новыя плятформы — падрабязнасьці раскрыюць у бліжэйшыя месяцы).

Акрамя ўсяго іншага, стала вядома, што Бобі Коцік застанецца кіраўніком Activision як мінімум да канца 2023 году.
Коцік выпусьціў заяву, дзе падзякаваў супрацоўнікам і адзначыў, што зьліцьцё з Microsoft прынясе новыя рэсурсы й магчымасьці для каманд распрацоўшчыкаў. Па яго словах, кіраўнік Xbox Філ Спэнсэр папрасіў яго дапамагчы з працэсам пераходу — як раз да канца 2023 году.
🤬11👍3👀3
📰 Гульцы Counter-Strike 2 могуць атрымаць бан за спробу пазбавіцца ад лагаў

Valve выпусьціла папярэджаньне для гульцоў, якія валодаюць відэакартамі ад AMD, што ў выпадку выкарыстаньня імі новай функцыі Anti-Lag/+ (якая зьявілася разам з выхадам вэрсіі драйвера 23.10.1), ёсьць магчымасьць атрымаць бан!
Гэта зьвязана з тым, што сыстэма ўносіць праўкі ў файл engine.dll, што расцэньваецца антычытам як несанкцыянаванае ўмяшаньне.

Valve чакае, што AMD выправіць новую функцыю, пасьля чаго кампанія абяцае адшукаць і разбаніць усіх, хто пацярпеў з-за яе.

AMD пакуль ніяк не пракамэнтавала здарэньне, але спасылка на загрузку небясьпечнай вэрсіі драйвера ўжо выдалена.
😁14🤔4😱3🥱1
📰 Распрацоўнікі Marvelʼs Spider-Man 2 расказалі аб стварэньні Яшчара

У сусьвеце Чалавека-Павука ёсьць мноства вядомых ворагаў — Венам, Крэйвэн і іншыя, але адзін з самых любімых фанатамі гэта Яшчар, стварэньне якога было даволі няпростай задачай!

У новай гульні Яшчар будзе мець дзьве версыі, адна нагадвае клясычную, калі ў монстра ёсьць лябараторны халат (нагадаем, што Яшчар гэта вучоны Курт Конарс) і ён здольны мець зносіны з гэроем, другая форма куды больш "зьвярыная" і небясьпечная!

Пры стварэньні злыдня аўтары пільна вывучалі сапраўдных яшчарак, імкнучыся зрабіць скуру пэрсанажа падобнай на гэтых стварэньняў у рэальным сьвеце.
Была праведзена вялікая праца з вачыма й цягліцамі, рэалістычнасьць якіх моцна дапамагае адлюстроўваць магутнасьць PS5!
Адзінае ў чым абапірацца на рэальнасьць аўтары не маглі, дык гэта рухі, паколькі нізкі нахіл да зямлі (а менавіта так бегаюць сапраўдныя яшчаркі) выглядаў бы сьмешна ў адносінах да антаганіста.

Нагадаем, рэліз Marvel’s Spider-Man 2 адбудзецца на PS5 ужо 20 кастрычніка.
👍83
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Продажы Minecraft перавалілі за 300 млн копіяў

У рамках Minecraft Live 2023, распрацоўшчыкі з Mojang раскрылі, што продажы іх гульні перавалілі за 300 млн копіяў! Аўтары падзякавалі фанатам, якія дазваляюць гульні заставацца "на плаву"!

На гэтым жа мерапрыемстве (нягледзячы на заклікі да байкоту) быў абʼяўлены пераможца галасаваньня на новага моба, ім стаў браняносец!
Таксама распрацоўшчыкі анансавалі дапаўненьне Star Wars: Path of the Jedi (на відэа), дзе гульцам прапануюць паўдзельнічаць у сюжэтнай прыгодзе ў сьвеце "Зорных войнаў" — рэліз намечаны на 7 лістапада.
👍11🤔11😱1
📰 Epic Games працягнуць раздаваць гульні й у 2024 годзе

Кайл Білінгс (адзін з кіраўнікоў Epic Games) падчас Unreal Fest 2023 пацьвердзіў, што кампанія працягне раздаваць гульні ў EGS і ў будучыні.

Паводле яго словаў, кампанія па раздачы гульняў (якая стартавала ў 2018 годзе), аказалася вельмі выгаднай для Epic Games, бо яна зьяўляецца адносна простым спосабам прыцягнуць новых карыстальнікаў у краму.

Нагадаем, што да 19 кастрычніка, у краме можна забраць пірацкі экшэн Blazing Sails і дылёгію галаваломак Q.U.B.E. і Q.U.B.E. 2.
👍145🥰3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Modern Warfare 2 і Warzone атрымалі тэматычны набор зь Ліліт з Diablo 4

Activision прадставіла трэйлер тэматычнага набору для Call of Duty: Modern Warfare II (2022) і Call of Duty: Warzone у гонар калабарацыі з Diablo IV.

У гульню дадалі "апэратыўніка" Ліліт, а ўжо 26 кастрычніка можна чакаць зьяўленьня Інарыя.
У набор зь Ліліт уваходзіць ня толькі вонкавы выгляд пэрсанажа, але й зброя, якая пры стрэле пакідае адмысловыя эфэкты (+ іншыя бонусы). Заадно ў Ліліт ёсьць і разнастайныя дабіваньні ворагаў.

Дарэчы, гэта не апошняя калабарацыя, што чакае Call of Duty, 17 кастрычніка ў Modern Warfare 2 і Warzone стартуе падзея The Haunting, якая дадасьць у гульню Эша са «Злавесных мерцьвякоў» і Скелетара з «Уладараў сусьвету», а пазьней, у гульні зьявіцца Алукард з анімэ Hellsing.
🤡10🤯3🔥2👍1👎1
📰 Bethesda страціла некалькіх ключавых супрацоўнікаў

Bethesda абвясьціла, што Піт Гайнс, старэйшы віцэ-прэзыдэнт і кіраўнік выдавецкага аддзела, сышоў у адстаўку. Гэта здарылася праз 24 гады працы!
Прычынай сыходу сам Гайнс называе жаданьне пачаць новы разьдзел у сваім жыцьці!
Ён падзякаваў фанатам за падтрымку й запэўніў, што заўсёды будзе часткай супольнасьці Bethesda, гэтак жа ён рады, што кульмінацыяй яго працы ў кампаніі стаў «неверагодны запуск Starfield».

Разам з Гайнсам кампанію пакінуў вядучы дызайнэр квэстаў (а ў дачыненьні да Starfield яшчэ й дырэктарам па дызайне) Уіл Шен, ён перайшоў у студыю Something Weird Games (якую, дарэчы, заснавалі выхадцы з Bethesda, BioWare і Obsidian).
🫡15👍6
📰 Paradox незадаволена аптымізацыяй Cities Skylines 2

Ужо 24 кастрычніка на PC выйдзе горадабудаўнічы сімулятар Cities Skylines 2, але як аказалася, гульня дрэнна падрыхтавана да рэлізу, прычына ўсё тая ж — аптымізацыя.

Пра гэта заявіў сам выдавец гульні ў асобе Paradox, у блогу супольнасьці Cities: Skylines 2.
Праблемы з прадукцыйнасьцю тлумачаць тым, што Cities: Skylines 2 — гэта гульня наступнага пакаленьня, таму яна патрабуе куды большага ад абсталяваньня, аднак пераносаў гульні ня будзе, таму ў найблізкія месяцы каманда зьбіраецца выпраўляць прадукцыйнасьць, а ў рэліз паспрабуюць выпусьціць як мага больш дапрацаваны білд горадабудаўнічага сімулятара (дарэчы, гэта й зьяўляецца чыньнікам нядаўняй зьмены сыстэмных патрабаваньняў).
🤡15😢5😁4
📰 Epic Games Store запусьціў новыя праґрамы падтрымкі распрацоўшчыкаў

Epic Games абвясьціла аб запуску новых праґрам па падтрымцы й прыцягненьню распрацоўшчыкаў у сваю краму:

▫️Першая праґрама носіць назоў "Першы рэліз у Epic", яна заклікана дапамагчы распрацоўшчыкам і выдаўцам. У ёй могуць прыняць удзел тыя, хто яшчэ не выпускаў свае прадукты ў іншых крамах. Такія распрацоўшчыкі будуць атрымліваць увесь прыбытак з продажаў на працягу першых паўгода пасьля рэлізу.

▫️Другая праґрама носіць назоў "Цяпер у Epic", яна дазваляе публікаваць у краме Epic Games Store гульні, якія раней былі выпушчаны ў іншых крамах, і атрымліваць зь іх продажаў 100% прыбытку на працягу першых шасьці месяцаў (удзельнікам неабходна перанесьці як мінімум тры гульні зь іншых каталогаў, калі ж у распрацоўнікаў выпушчана ўсяго дзьве ці зусім адна гульня, то яны ўсё павінны апынуцца ў краме Epic).
👍14🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Інтэрактыўны хорар Silent Hill Ascension атрымаў прэм'ерны трэйлер

Трэйлер распавядае перадгісторыю сюжэту Silent Hill Ascension і шмат у чым прысьвечаны семʼям Ёхансан і Эрнандэс, якія выявілі паміж сабой дзіўную сувязь.

Нагадаем, Silent Hill: Ascension будзе ўяўляць зь сябе інтэрактыўную гісторыю (так званы стрымінгавы праект), фінал і сюжэтныя адгалінаваньні якой будуць пісаць мільёны гульцоў па ўсім сьвеце!

Рэліз адбудзецца 1 лістапада!
Інтэрактыўны хорар будзе даступны на PC, PlayStation 4 і 5 (дадатак Sony Pictures Core), тэлевізарах Bravia, а таксама iOS і Android.
👍11🤔3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Sonic Superstars

У новым платформеры ў стылі класічных гульняў Сонік, Тэйлз, Наклз і Эмі адпраўляюцца на выспы Паўночнай Зоркі Прабяжыцеся па маляўнічых месцах і спыніце планы Эгмана, Фэнга і загадкавага ворага!

На Metacritic гульня атрымала 76 балаў. Крытыкі адзначылі, што навінка ўяўляе добрую 2D-прыгоду ў рамках знаёмай франшызы, дзе дадатковым плюсам стаў каапэратыў.
Меркаваньні гульцоў супярэчлівыя, адным гульня спадабалася, іншыя, аддаюць перавагі клясычным гульням, лаючы некаторыя новыя зьмены (у прыватнасьці ґрафіку й новыя сілы Смарагда).

Кошт гульні — $59.99.
Акрамя PC, яна даступна на Xbox One, Xbox Series, PlayStation 4, PlayStation 5, Nintendo Switch.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍4🥱4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Interactive назвала дату рэлізу DLC King of Kings для Europa Universalis 4

Лепшыя часы вялікіх народаў Усходу засталіся ў мінулым. Канстанцінопаль больш не цэнтар магутнай імпэрыі. У Каіры мамлюкі аддаюць усе сілы, каб не адстаць ад узыходзячай дзяржавы на поўначы. А на раўнінах і ў гарах Пэрсіі іранскі народ падзелены, апынуўшыся пад уладай мноства дробных кіраўнікоў.

Новы набор будзе цалкам прысьвечаны падзеям альтэрнатыўнай гісторыі Пэрсіі, Мамлюцкага султанату, Бізантыйскай імпэрыі й многіх іншых, больш малых дзяржаў!

Рэліз адбудзецца 6 лістапада.
4👍31
📰 Vampire the Masquerade Bloodlines 2 абзавялася новымі змрочнымі скрыншотамі

Распрацоўнікі Vampire: the Masquerade – Bloodlines 2 са студыі The Chinese Room апублікавалі трэці дзёньнік распрацоўнікаў, у якім падзяліліся падрабязнасьцямі аб стылістыцы гульні. Яны расказалі, што прытрымліваюцца эстэтыкі неа-нуара, якая дазваляе лепш перадаць задуманую імі атмасфэру начнога Сіэтла вачыма галоўнага гэроя — Найстарэйшага вампіра.

Велізарны ўплыў на фармаваньне стылю гульні аказалі фатаграфіі Нікаласа Мілера, карціны Нікаласа Віндзінга Рэфна й фільмы накшталт «Джон Ўік» або «Беглы па лязе».

*На скрыншотах прадстаўлена логава вампіра.

Рэліз Vampire: the Masquerade — Bloodlines 2 адбудзецца восеньню 2024 году.
🔥13👍42
📰 Remedy нагадала аб сюжэце першай Alan Wake

Напярэдадні рэлізу Alan Wake 2, Remedy Entertainment выпусьцілі ролік-напамін пра сюжэт арыґінальнай гульні, рэліз якой адбыўся ў далёкім 2010-м!

У роліку прысутнічаюць спойлеры!
Калі вы жадаеце самі азнаёміцца з гісторыяй Алана Ўэйка, то для вас у продажы знаходзіцца рэмайстар першай часткі (PC, PS4, Xbox One, PlayStation 5, Xbox Series), тыя ж хто пачне сваё знаёмства з гульнёй, ужо з другой часткі, зможа атрымаць неабходны для разуменьня мінімум гуляючы за аґента ФБР Сагу Андэрсан.

Нагадаем, што рэліз Alan Wake 2 адбудзецца ўжо 27 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі (як і рэмайстар першай часткі).
👍62
📰 Microsoft гатова адраджаць старыя франшызы Activision

Пра гэта распавёў кіраўнік Xbox Філ Спэнсэр. Ён пацьвердзіў, што Microsoft гатовыя вярнуць да жыцьця старыя франшызы Activision, але толькі калі гэтага захочуць самі каманды распрацоўшчыкаў.

Спэнсэр паведаміў, што ў бліжэйшы час зьбіраецца наведаць студыі Activision Blizzard, каб даведацца пра іх ідэі й жаданьні адносна новых гульняў, а ўжо пасьля гэтага будуць прымаць рашэньні наконт далейшых плянаў.

Пэрспэктыва адраджэньня розных серый Activision пад крылом Microsoft, ужо даўно выклікаюць буру эмоцыяў у фанатаў, якія не губляюць надзеі зноў убачыць гульні па франшызах Spyro, "Трансформераў", Prototype і інш.
9👍3🔥3