Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 На фоне скандалаў сваю пасаду пакінуў прэзыдэнт Unity

Unity паведамілі аб сыходзе Джона Рычытэла з пасады прэзыдэнта. Ён таксама зьняў зь сябе паўнамоцтвы CEO і старшыні рады дырэктараў кампаніі.
На яго пасаду часова прызначалі Джэймза Ўайтхерста, у мінулым прэзыдэнта IBM.

Афіцыйныя прычыны сыходу Рычытэла (які кіраваў Unity з 2014 году), не называюцца, многія мяркуюць, што гэта зьвязана з апошнімі скандаламі вакол рухавіка.
👏18
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У новым трэйлеры The Thaumaturge паказалі пакрокавыя баі й дыялёгі

Студыя Foolʼs Theory і выдавецтва 11 bit studios выпусьцілі афіцыйны трэйлер будучай ролевай гульні The Thaumaturge. У ім гульцам прадэманстравалі сыстэму дыялогаў, баі (пакрокавыя, картачныя) й дасьледаваньне навакольнага сьвету.

Нагадаем, The Thaumaturge — гэта сюжэтная ролевая гульня з маральна неадназначнымі выбарамі, дзеяньне якой адбываецца ў культурна разнастайным сьвеце Варшавы пачатку 20-га стагодзьдзя, сьвеце, напоўненым таямнічымі сіламі й дзіўнымі этэрнымі істотамі, якія называюцца салютарамі.

Рэліз гульні адбудзецца 5 сьнежня, пакуль, што толькі на PC.
У рамках фэстывалю дэмавэрсій у Steam, можна ацаніць дэма й дадзенай гульні.
❤‍🔥6👍41
​​📰 Counter Strike 2 не атрымае вэрсіі для MacOS і DirectX 9

У канцы верасьня адбыўся рэліз Counter-Strike 2, разам зь якім ґеймеры страцілі доступ да CS:GO (прынамсі вэрсіі з абнаўленьнямі), але галоўная праблема напаткала карыстачоў сыстэм пад кіраваньнем macOS, а гэтак жа тых, хто дагэтуль застаецца на DirectX 9 і 32-разрадных апэрацыйных сыстэмах — да іх навінка не дабярэцца!
Паводле статыстыкі, колькасьць такіх гульцоў (маецца на ўвазе CS) не дасягае й 1-го адсотка.

Тыя карыстачы, якія ў сувязі з гэтым страцяць доступ да гульні, могуць вярнуць сродкі за Prime-статус да 1 сьнежня 2023.
Для карыстальнікаў DirectX 9 і 32-разрадных АС наступныя патрабаваньні: набыцьцё было зьдзейсьнена ў Steam у пэрыяд паміж 22 сакавіка 2023 і 27 верасьня 2023.

Што да гульцоў з MacOS, то большасьць гадзін якія яны нагулялі павінна была быць на гэтай сыстэме, а карыстач павінен быў зайсьці ў CS:GO у пэрыяд з тэставаньня CS2 да рэлізу шутэра (вышэй згаданыя даты).

Дадаткова для ўсіх, Valve пакіне доступ да спампоўкі Counter-Strike: Global Offensive (вэрсія Legacy), але з 1 студзеня 2024 году некаторыя функцыі могуць стаць недаступнымі або пачаць выклікаць памылкі.
😁8👍4😢1
​​📰 Зьявіліся першыя рэцэнзіі на Meta Quest 3

У сеціве пачалі зьяўляцца першыя рэцэнзіі на новы шлем віртуальнай рэальнасьці ад кампаніі Meta — Quest 3.
Карыстальнікі засталіся задаволеныя навінкай, але не яе коштам!

Менавіта кошт стаў галоўнай праблемай — адзначаецца, што на старце Quest 2 можна было набыць за меншы кошт. Новая VR-гарнітура ,будзе каштаваць 500 даляраў за вэрсію на 128 ГБ (Quest 2 у гэтай камплектацыі можна было набыць за 300), кошт Quest 3 на 512 ГБ дасягае 650 даляраў.
У дадатак да цаны, мінусам называюць невялікую колькасьць новых гульняў, адсутнасьць трэкера для вачэй і слабы акумулятар.

Адным з галоўных плюсаў новага шлема стала палепшаная, графіка й прадукцыйнасьць — у гэтым дапамог чыпсэт Snapdragon XR2 Gen 2 і падвышаны абʼём апэратыўнай памяці (8ГБ супраць 6ГБ у Quest Pro 2). Зьявілася й падтрымка 120 Гц.
Сваю ролю гэтак жа згуляў новыя ВК-дысплеі (2064x2208 супраць 1832x 1900 на Quest Pro 2) і новыя лінзы, якія павялічылі поле зроку да 120 ґрадусаў (90 у Quest Pro 2).

Відэа з рэцэнзіямі:
▫️Відэа №1
▫️Відэа №2
▫️Відэа №3
👍73😍2🤯1
​​📰 Disney жадае ўварвацца ў індустрыю відэагульняў

Такой інфармацыяй падзялілася выданьне Bloomberg.
Паводле заявы ґенэральнага дырэктара Disney Боба Айґера, ідэю заваёвы рынку відэагульняў сурʼёзна прасоўвае вышэйшае кіраўніцтва кампаніі, якое хацела б ствараць гульні, а не выдаваць на іх ліцэнзіі. Паводле ідэі, для ажыцьцяўленьня дадзенага пляна ім неабходна набыць буйнога выдаўца накшталт Electronic Arts.

На далейшыя роспыты Айґер стаў адказваць унікліва, аднак варта адзначыць, што менавіта пры ім, Disney зрабіла свае найбуйнейшыя набыцьці (Pixar, Marvel Entertainment, Lucasfilm і 21st Century Fox).

Што ж тычыцца самой Electronic Arts, то ў мінулым ужо хадзілі чуткі аб жаданьні кіраўніцтва кампаніі пайсьці на зьліцьцё з карпарацыямі накшталт Disney, Apple або Amazon (праўда ўсё гэта так і засталося на ўзроўні чутак).
Асобнага згадваньня заслугоўвае й тое, што ў дадзены момант ЕА працуе над мноствам гульняў менавіта па ліцэнзіях Disney (гульні па сусьвеце Marvel, а гэтак жа нядаўняя Star Wars Jedi: Survivor).
🤔4🥰3🤨3
📢 Адбыўся рэліз стратэгіі Total War: PHARAOH

Total War: Pharaoh перанясе гульцоў у пэрыяд Новага царства, калі вялікая дзяржава эгіпцян знаходзілася ў зеніце сваёй магутнасьці!

Крытыкі сустрэлі гульню дастаткова "стрымана". Opencritic — 78 балаў; Metacritic — 76 балаў.
Журналісты адзначылі ўнікальнасьць фракцыяў Эгіпта й несамавітасьць астатніх дзяржаў, некаторыя зь якіх проста загнаны ў кут.
Баі пакінулі зьмешаныя ўражаньні, яны ня дрэнныя, але з-за таго, што войскі ў асноўным блізкабойныя, то салдаты гэта проста сьмяротныя "згусткі" якія цяжка кантраляваць.

Кошты:
Standard Edition — $59.99;
Deluxe Edition — $72.87 (Саўндтрэк + DLC з новай фракцыяй);
Dynasty Edition — $91.46 (Саўндтрэк + 3 DLC з новай фракцыяй + DLC з новай кампаніяй).
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
8💔4🤔3🥰1
📰 У 2023 годзе ў індустрыі прайшлі скарачэнні якія закранулі 6000 чалавек

Выданьне GamesBeat зьвярнула ўвагу на дадзеныя тэхнічнага мастака Фархана Нура з Riot Games, які з пачатку 2023 году вядзе падлік скарачэньняў у гульнявой індустрыі й паводле яго інфармацыі за няпоўны год было звольнена 6131 чалавек (і гэта толькі паводле інфармацыі з адкрытых крыніц)!

Самыя буйныя скарачэньні прайшлі ў Unity (900 чалавек), Epic Games (830 чалавек) і Amazon. Але калі лічыць даччыныя кампаніі, то рэкардсмэнам стала Embracer Group: яе рэструктурызацыя закранула Crystal Dynamics, Beamdog, Rainbow Studios, Volition, Gearbox Publishing і Campfire Cabal.

Акрамя скарачэньняў, у гэтым годзе цалкам былі зачыненыя 11 студыяў, у тым ліку Dang, Volition Games, Mimimi Games, CyberConnect2 Montreal, Antimatter Games, Kiloo Games і іншыя.
😢11👍3
📰 Фанаты Minecraft асуджаюць Mojang і заклікаюць да «рэвалюцыі»

Фанаты Minecraft расчараваліся ў распрацоўшчыках гульні й масава крытыкуюць чарговае галасаваньне за новага моба.

Петыцыя супраць галасаваньня сабрала ўжо амаль 400 тысяч удзельнікаў. Фанаты заявілі, што галасаваньне выклікае вялізныя спрэчкі ўнутры супольнасьці, ды да таго ж прадстаўляе кантэнт, які ў выніку не дабярэцца да гульні (маецца на ўвазе, што з трох новых істот да гульні дабярэцца толькі адна).
Падліваюць аліва й блоґеры, якія дзеля забавы прапануюць галасаваць за самы не папулярны варыянт, выклікаючы гнеў фанатаў гульні.

Адной петыцыяй справа, дарэчы, не абмежавалася, многія аказаліся незадаволеныя вэктарам разьвіцьця кампаніі пад крылом Microsoft (гульцы чакалі больш новага кантэнту, аднак выйшла ўсё наадварот) і зараз яны заклікаюць да "рэвалюцыі" запусьціўшы цэлую прома-кампанію.

Галасаваньне за новага моба пачнецца 13 кастрычніка (новыя мобы, дарэчы, гэта краб, пінґвін і браняносец).
Вынікі падвядуць 15 кастрычніка на Minecraft Live 2023.
❤‍🔥12😁8👍21
📰 Baldurs Gate 3 падвергнулася рэўю-бомбінгу на Metacritic

Карыстальнікі Reddit зьвярнулі ўвагу на тое, што ў першай палове кастрычніка 2023 году на Metacritic адбыўся рэўю-бомбінг Baldurʼs Gate 3.
Па іх назіраньнях на Metacritic зьявілася некаторая колькасьць нэґатыўных карыстацкіх адзнак пакінутых нядаўна зарэгістраванымі ўліковымі запісамі з імёнамі па тыпе "agf001" і падобнымі.

Праз час сыстэма мадэрацыі плятформа выдаліла гэтыя водгукі, аднак напад ботаў, выклікаў бурнае абмеркаваньне ў сеціве.
Многія лічаць, што ў гэтым вінаватыя фанаты Starfield і Xbox, а таксама The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom, нібыта такім чынам яны выказваюць сваю незадаволенасьць посьпехам гульні й жаданьнем патапіць яе перад будучай The Game Awards 2023.

На сёньняшні дзень Baldurʼs Gate 3 мае адзнаку ў 96 балаў ад ґеймераў, 8,9 ад крытыкаў і мае ўсе шанцы стаць «Гульнёй году»!
🤡27🤬8
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Q.U.B.E. ULTIMATE BUNDLE і Blazing Sails

Q.U.B.E. ULTIMATE BUNDLEкалекцыя з двух галаваломак серыі QUBE і дапаўненьні да іх!
Вазьміце на сябе ролю археоляга Амеліі Крос, якая апынулася сярод загадкавых іншаплянэтных руін і зараз шукае шлях дадому!
Распрацоўшчык — Toxic Games (Вялікабрытанія)

Blazing Sailsу гэтай дынамічнай PvP-гульні аб піратах, трэба змагацца за выжываньне. Стварыце сабе пірата й карабель. Абʼяднайцеся зь іншымі гульцамі й камандуйце магутным суднам!
Распрацоўшчык — Get Up Games (Бельгія)

❗️Забраць гульні можна да 19 кастрычніка.
👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз касьмічнай пясочніцы Star Trek Infinite

Star Trek: Infinite — гэта ґрандыёзная стратэгія, якая дазваляе вам ствараць сваю ўласную гісторыю Star Trek як лідэра адной з чатырох асноўных фракцыяў у галяктыцы. Сачыце за спэцыяльна распрацаванай гісторыяй або пракладзяце свой уласны шлях да зорак!

Адзнака на Metacritic 66 балаў, крытыкі лаюць гульню за багі.
Карыстальнікі ў Steam, акрамя багаў, незадаволеным велізарным падабенствам са Stellaris, а да плюсаў адносяць добрую ґрафіку й цікавы ґеймплэй, а гэтак жа трапяткое стаўленьне да сусьвету Star Trek.

Кошты гульні — $19.99 (звычайнае выданьне) і $26.99 (Deluxe Edition).
🤔6🥱5👍3
📰 Брытанскі рэгулятар CMA афіцыйна ўхваліў угоду Activision Blizzard і Microsoft

Брытанскі рэгулятар CMA ухваліў угоду Аctivision Blizzard і Microsoft, заявіўшы, што асьцярогі з нагоды лёсу воблачнага ґеймінга атрымалася вырашыць (за кошт перадачы правоў ліцэнзаваньня гульнявога каталёга Activision Blizzard у воблачным ґеймінгу Ubisoft і адмове Microsoft дадаваць гульні Activision у Xbox Cloud Gaming на эксклюзіўнай аснове).

З гэтай навіны вынікае, што ўжо сёньня можа адбыцца абʼяднаньне дзьвюх кампаніяў!
Адзіным супернікам застаецца Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША, але пасьля ўхваленьня Брытанскім рэгулятарам, яна ўжо ня можа неяк сурʼёзна ёй перашкодзіць.

Для жадаючага азнаёміцца з дадзенай заблытанай гісторыяй, мы раней публікавалі храналёгію.
👍12👎2👀2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Lords of the Fallen

Цэлы вялізны сьвет чакае вас у новай змрочнай фэнтэзійнай ролевай гульні Lords of the Fallen. Вам трэба будзе прымерыць ролю аднаго зь легендарных Цёмных крыжакоў і зрынуць бога-дэмана Адзіра!

Змрочны экшэн апынуўся досыць папулярным у гульцоў, аднак атрымаў вельмі шмат нэґатыўных водгукаў!
Гульцы як і крытыкі адзначаюць значны крок наперад (у параўнаньні з арыґіналам) але лаюць гульню за вельмі дрэнную аптымізацыю (FPS падае нават у галоўным мэню)!

Кошт гульні — $59,99.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍8😈2👀1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Распрацоўнікі House Flipper 2 паказалі рэжым пясочніцы

Напярэдадні рэлізу House Flipper 2 (які адбудзецца 14 сьнежня) польскія кампаніі Frozen District і PlayWay апублікавалі новы ролік гульні, прысьвяціўшы яго, зусім новаму рэжыму пясочніцы, з магчымасьцю пабудовы ўласных дамоў!

Пачынаючы з пустога ўчастка, гульцы змогуць праявіць усю сваю творчасьць і фантазію, узводзячы любыя збудаваньні (нават трохпавярховы асабняк), зьмяняючы ляндшафт, ствараючы сьмецьце й бруд і задаючы квэсты для будучых фліпераў!
Сваімі творамі можна будзе дзяліцца праз Mod.io.
7👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Бобі Коцік застанецца кіраўніком Activision Blizzard да канца 2023 году

Microsoft афіцыйна закрыла ўгоду па набыцьці Activision Blizzard за 68,7 млрд даляраў.
Цяпер кампанія валодае многімі новымі франшызамі, у тым ліку Call of Duty, Diablo, Overwatch, Warcraft, Starcraft, Spyro, Guitar Hero, Candy Crush і іншыя (дарэчы, у бліжэйшы час пачнецца працэс іх даданьня ў падпіску Game Pass і на новыя плятформы — падрабязнасьці раскрыюць у бліжэйшыя месяцы).

Акрамя ўсяго іншага, стала вядома, што Бобі Коцік застанецца кіраўніком Activision як мінімум да канца 2023 году.
Коцік выпусьціў заяву, дзе падзякаваў супрацоўнікам і адзначыў, што зьліцьцё з Microsoft прынясе новыя рэсурсы й магчымасьці для каманд распрацоўшчыкаў. Па яго словах, кіраўнік Xbox Філ Спэнсэр папрасіў яго дапамагчы з працэсам пераходу — як раз да канца 2023 году.
🤬11👍3👀3
📰 Гульцы Counter-Strike 2 могуць атрымаць бан за спробу пазбавіцца ад лагаў

Valve выпусьціла папярэджаньне для гульцоў, якія валодаюць відэакартамі ад AMD, што ў выпадку выкарыстаньня імі новай функцыі Anti-Lag/+ (якая зьявілася разам з выхадам вэрсіі драйвера 23.10.1), ёсьць магчымасьць атрымаць бан!
Гэта зьвязана з тым, што сыстэма ўносіць праўкі ў файл engine.dll, што расцэньваецца антычытам як несанкцыянаванае ўмяшаньне.

Valve чакае, што AMD выправіць новую функцыю, пасьля чаго кампанія абяцае адшукаць і разбаніць усіх, хто пацярпеў з-за яе.

AMD пакуль ніяк не пракамэнтавала здарэньне, але спасылка на загрузку небясьпечнай вэрсіі драйвера ўжо выдалена.
😁14🤔4😱3🥱1
📰 Распрацоўнікі Marvelʼs Spider-Man 2 расказалі аб стварэньні Яшчара

У сусьвеце Чалавека-Павука ёсьць мноства вядомых ворагаў — Венам, Крэйвэн і іншыя, але адзін з самых любімых фанатамі гэта Яшчар, стварэньне якога было даволі няпростай задачай!

У новай гульні Яшчар будзе мець дзьве версыі, адна нагадвае клясычную, калі ў монстра ёсьць лябараторны халат (нагадаем, што Яшчар гэта вучоны Курт Конарс) і ён здольны мець зносіны з гэроем, другая форма куды больш "зьвярыная" і небясьпечная!

Пры стварэньні злыдня аўтары пільна вывучалі сапраўдных яшчарак, імкнучыся зрабіць скуру пэрсанажа падобнай на гэтых стварэньняў у рэальным сьвеце.
Была праведзена вялікая праца з вачыма й цягліцамі, рэалістычнасьць якіх моцна дапамагае адлюстроўваць магутнасьць PS5!
Адзінае ў чым абапірацца на рэальнасьць аўтары не маглі, дык гэта рухі, паколькі нізкі нахіл да зямлі (а менавіта так бегаюць сапраўдныя яшчаркі) выглядаў бы сьмешна ў адносінах да антаганіста.

Нагадаем, рэліз Marvel’s Spider-Man 2 адбудзецца на PS5 ужо 20 кастрычніка.
👍83