Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Эрык Барон (стваральнік Stardew Valley) апублікаваў скрыншоты з новай гульні Haunted Chocolatier

Haunted Chocolatier — гэта гульня-сімулятар з элемэнтамі сацыяльнай ролевай гульні. Пэрсанаж гульца кіруе кандытарскай крамай. Гулец зьбірае інгрэдыенты для стварэньня чакалядных кандытарскіх вырабаў, а таксама ўзаемадзейнічае зь мясцовымі жыхарамі й прывідамі.

Нягледзячы на актыўную працу па паляпшэньні Stardew Valley, распрацоўнік знаходзіць час для працы над сваім новым праектам, (які пакуль ня мае нават прыкладнай даты рэлізу) вынікамі чаго ён і падзяліўся ў сац.сетках.
👍16🔥43
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана Deep Rock Galactic: Rogue Core — роглайк-вэрсія вядомага шутара

DEEP ROCK GALACTIC: ROGUE CORE — гэта каапэратыўны шутaр ад першай асобы для 1-4 гульцоў са 100% разбуральным асяродзьдзем і працэдурна ґенэраванымі пячорамі. Далучайцеся да каманды гномаў, якім даручана аднавіць кантроль над страчанымі здабычай карысных выкапняў на Хоксэс IV.

Дата рэлізу не называецца.
11👍4🤔2
​​📰 Адам Кічыньскі пакіне пасаду ґенэральнага дырэктара CD Projekt

Адам Кічыньскі пакіне сваю пасаду з 1 студзеня 2024 году. Пасьля гэтага ён пяройдзе на пасаду дырэктара па стратэгіі, а затым далучыцца да Назіральнай рады ў 2025 годзе. Такое рашэньне ён прыняў пасьля размовы з інвэстарамі.
Яго месца зоймуць крэатыўны дырэктар Адам Бадоўскі й камэрцыйны дырэктар Міхал Навакоўскі.

Дарэчы аб інвэстарах, нягледзячы на аптымізм які ў апошні час выпраменьвае кампанія, мяркуючы па ўсім, справаздачы не выглядаюць пераканаўчымі для інвэстараў, бо вынікам сустрэчы стала падзеньне акцыяў кампаніі на 9.39%.

Паводле публічных дадзеных дапаўненьне Phantom Liberty разышлося тыражом звыш за 3 млн копіяў, і да канца году паказчык можа павялічыцца да 4 млн, аднак студыя чакала прыбытку ў 5 млн.

Акрамя таго, па словах аднаго з аналітыкаў, бюджэт на DLC і дапрацоўку Cyberpunk 2077 апынуўся на 40% вышэй чаканага, што "павінна пацягнуць зьніжэньне будучага прыбытку" (па апошніх дадзеных на "выратаваньне" гульні было выдаткавана каля 120 млн).
👀124🫡4
📢 Стваральнікі The Masquerade Bloodlines 2 апублікавалі другі дзёньнік распрацоўкі

Paradox Interactive і The Chinese Room апублікавалі другі дзёньнік распрацоўкі ролевай вампірскай гульні Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2, ён прысьвечаны атмасфэры й троху сюжэту гульні.

Па словах дызайнэркі й сцэнарысткі Сары Лонґторн, сюжэт гульні засяродзіцца вакол тэмы кантролю — як з боку пратаганіста над навакольнымі, так і над ім самім з боку іншых гэрояў.
Гульня ствараецца ў жанры неануару, размываючы межы маралі й дасьледуючы тэмы параноі й помсты. Ва ўсіх другарадных пэрсанажаў будуць свае мэты, характары й матывы, на якія вы можаце паўплываць так ці інакш.

Роля Старэйшага вампіра таксама шмат што дае гульні, яна дазваляе закрыць пэўныя лорныя моманты й пры гэтым пакінуць поле для творчасьці.

Шматпакутная Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 выходзіць восеньню 2024 году на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍112🥱1
📰 X (Twitter) можа стаць канкурэнтам стрымінгавых плятформ

Ва ўсякім разе такія заявы робіць уладальнік былога Twitter (цяпер проста Х) бізнэсовец Ілан Маск, які ўжо ва ўсю эксьперыментуе з новай функцыяй.

Маск ужо правёў у сваім профілі Х некалькі стрымаў па Diablo IV (якія, дарэчы глядзела 915 тыс. гледачоў).
Ён павіншаваў каманду распрацоўшчыкаў X за хуткае рашэньне тэхнічных цяжкасьцяў, якія ўзьніклі падчас трансьляцыі, і пацьвердзіў пляны па даданьні на плятформу функцыі стрымінгу для PS5 і Xbox. Па словах бізнесоўца, X можа стаць лепшай унівэрсальнай плятформай для стрымаў і ўзаемадзеяньня зь людзьмі па ўсім сьвеце!
🤡39🤣5👍1🤔1
📢 Пясочніца My Time at Sandrock атрымала аглядны ґеймплэйны трэйлер

Адпраўляйцеся ў пустыннае селішча Сандрок і вазьміце на сябе роля пачаткоўца-будаўніка. Выкарыстоўвайце свой надзейны набор інструмэнтаў, каб зьбіраць рэсурсы, будаваць машыны й ператварыць сваю старую майстэрню ў добра адладжаную вытворчасьць, якая зможа выратаваць горад ад эканамічнага краху!

Гульня прапануе шырокі выбар кастамізацыі пэрсанажа, а гэтак жа захапляльны пяшчаны сьвет поўны таямніц, загадак і рэсурсаў!
Аматары сацыяльнага ўзаемадзеяньня знойдуць у гульні горад з разнастайнымі жыхарамі й міні-гульнямі.

Паўнавартасны рэліз гульні адбудзецца 2 лістапада на PC, PlayStation 5, Xbox і Nintendo Switch, а ў будучыні зьявіцца вэрсія для PS4.
4👍4
​​📰 Каардынатарка інтымных сцэн распавяла аб працы над Baldurs Gate 3

Партал The Gamer узяў інтэрвію ў каардынатаркі інтымных сцэн Baldurʼs Gate III Ашы Джэнінгс-Грант, якая працавала з Джэніфер Інгліш (Шэдаўхарт) і Дэварай Ўайлд (Лаэзель).

Па словах Ашы, Larian запрасіла каардынатараў інтымных сцэн на пазьнейшым этапе распрацоўкі Baldurʼs Gate 3 і дадзенае запрашэньне моцна яе зьдзівіла, паколькі відэагульнявыя студыі практычна ніколі не зьвяртаюцца да іх паслуг (у адрозьненьні ад стваральнікаў кіно).
Праца ў дадзенай індустрыі стала для яе новым досьведам (сама яна не зьяўляецца ґеймерам), які, яна спадзяецца, яшчэ спатрэбіцца ёй у будучыні.

Што да саміх сцэн, то ў яе працы шмат залежыць ад актораў яна звычайна пакідае за імі свабоду дзеяньня, застаючыся побач для дапамогі, парад і пэўнага кантролю (не даючы пераступіць рысу), але даючы ім раскрыцца ў поўнай меры.
Акрамя гэтага, яе праца заключаецца ў тым, каб сцэны былі зразумелымі, не "расплывістымі" і ў той жа час не вульгарнымі, а для гэтага даводзіцца шмат працаваць разам са сцэнарыстамі й рэжысэрамі.
❤‍🔥17🍓7👍3😐1
📰 На фоне скандалаў сваю пасаду пакінуў прэзыдэнт Unity

Unity паведамілі аб сыходзе Джона Рычытэла з пасады прэзыдэнта. Ён таксама зьняў зь сябе паўнамоцтвы CEO і старшыні рады дырэктараў кампаніі.
На яго пасаду часова прызначалі Джэймза Ўайтхерста, у мінулым прэзыдэнта IBM.

Афіцыйныя прычыны сыходу Рычытэла (які кіраваў Unity з 2014 году), не называюцца, многія мяркуюць, што гэта зьвязана з апошнімі скандаламі вакол рухавіка.
👏18
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У новым трэйлеры The Thaumaturge паказалі пакрокавыя баі й дыялёгі

Студыя Foolʼs Theory і выдавецтва 11 bit studios выпусьцілі афіцыйны трэйлер будучай ролевай гульні The Thaumaturge. У ім гульцам прадэманстравалі сыстэму дыялогаў, баі (пакрокавыя, картачныя) й дасьледаваньне навакольнага сьвету.

Нагадаем, The Thaumaturge — гэта сюжэтная ролевая гульня з маральна неадназначнымі выбарамі, дзеяньне якой адбываецца ў культурна разнастайным сьвеце Варшавы пачатку 20-га стагодзьдзя, сьвеце, напоўненым таямнічымі сіламі й дзіўнымі этэрнымі істотамі, якія называюцца салютарамі.

Рэліз гульні адбудзецца 5 сьнежня, пакуль, што толькі на PC.
У рамках фэстывалю дэмавэрсій у Steam, можна ацаніць дэма й дадзенай гульні.
❤‍🔥6👍41
​​📰 Counter Strike 2 не атрымае вэрсіі для MacOS і DirectX 9

У канцы верасьня адбыўся рэліз Counter-Strike 2, разам зь якім ґеймеры страцілі доступ да CS:GO (прынамсі вэрсіі з абнаўленьнямі), але галоўная праблема напаткала карыстачоў сыстэм пад кіраваньнем macOS, а гэтак жа тых, хто дагэтуль застаецца на DirectX 9 і 32-разрадных апэрацыйных сыстэмах — да іх навінка не дабярэцца!
Паводле статыстыкі, колькасьць такіх гульцоў (маецца на ўвазе CS) не дасягае й 1-го адсотка.

Тыя карыстачы, якія ў сувязі з гэтым страцяць доступ да гульні, могуць вярнуць сродкі за Prime-статус да 1 сьнежня 2023.
Для карыстальнікаў DirectX 9 і 32-разрадных АС наступныя патрабаваньні: набыцьцё было зьдзейсьнена ў Steam у пэрыяд паміж 22 сакавіка 2023 і 27 верасьня 2023.

Што да гульцоў з MacOS, то большасьць гадзін якія яны нагулялі павінна была быць на гэтай сыстэме, а карыстач павінен быў зайсьці ў CS:GO у пэрыяд з тэставаньня CS2 да рэлізу шутэра (вышэй згаданыя даты).

Дадаткова для ўсіх, Valve пакіне доступ да спампоўкі Counter-Strike: Global Offensive (вэрсія Legacy), але з 1 студзеня 2024 году некаторыя функцыі могуць стаць недаступнымі або пачаць выклікаць памылкі.
😁8👍4😢1
​​📰 Зьявіліся першыя рэцэнзіі на Meta Quest 3

У сеціве пачалі зьяўляцца першыя рэцэнзіі на новы шлем віртуальнай рэальнасьці ад кампаніі Meta — Quest 3.
Карыстальнікі засталіся задаволеныя навінкай, але не яе коштам!

Менавіта кошт стаў галоўнай праблемай — адзначаецца, што на старце Quest 2 можна было набыць за меншы кошт. Новая VR-гарнітура ,будзе каштаваць 500 даляраў за вэрсію на 128 ГБ (Quest 2 у гэтай камплектацыі можна было набыць за 300), кошт Quest 3 на 512 ГБ дасягае 650 даляраў.
У дадатак да цаны, мінусам называюць невялікую колькасьць новых гульняў, адсутнасьць трэкера для вачэй і слабы акумулятар.

Адным з галоўных плюсаў новага шлема стала палепшаная, графіка й прадукцыйнасьць — у гэтым дапамог чыпсэт Snapdragon XR2 Gen 2 і падвышаны абʼём апэратыўнай памяці (8ГБ супраць 6ГБ у Quest Pro 2). Зьявілася й падтрымка 120 Гц.
Сваю ролю гэтак жа згуляў новыя ВК-дысплеі (2064x2208 супраць 1832x 1900 на Quest Pro 2) і новыя лінзы, якія павялічылі поле зроку да 120 ґрадусаў (90 у Quest Pro 2).

Відэа з рэцэнзіямі:
▫️Відэа №1
▫️Відэа №2
▫️Відэа №3
👍73😍2🤯1