Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 11 bit studios апублікавалі новы трэйлер навукова-фантастычнай гульні The Alters

Ян Дольскі (галоўны гэрой), просты працоўны, зьдзейсьніў аварыйную пасадку на далёкай плянэце, дзе ён вымушаны змагацца за сваё жыцьцё ў поўнай адзіноце. Гэрой выкарыстоўвае Рапідыюм, каб ствараць альтэрнатыўныя вэрсіі самога сябе, якія будуць шукаць розныя шляхі для ўцёкаў.

Рэліз гульні заплянаваны на першую палову 2024 году, для PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
13👍5
📰 Пікавы онлайн Redfall апусьціўся да двух чалавек

Карыстальнікі партала neogaf зьвярнулі ўвагу на статыстыку сумнавядомага вампірскага шутэра Redfall, які ўсталяваў своеасаблівы антырэкорд — 29 верасьня пікавы онлайн шутэра складаўся ўсяго з двух чалавек.
Ґеймеры жартуюць, што зараз у гульні больш FPS, чым гульцоў.

Аднак, нягледзячы на бязьлюднасьць Arkane Studios і Bethesda абвясьцілі аб выхадзе другога буйнога абнаўленьня, якое падвышае аптымізацыю й стабільнасьць гульні, а гэтак жа выпраўляе шматлікія праблемы й недапрацоўкі.

Ці паўплывае гэта на цікавасьць гульцоў да праекту сказаць складана (худчэй напэўна не).
😁22
📰 Эрык Барон (стваральнік Stardew Valley) апублікаваў скрыншоты з новай гульні Haunted Chocolatier

Haunted Chocolatier — гэта гульня-сімулятар з элемэнтамі сацыяльнай ролевай гульні. Пэрсанаж гульца кіруе кандытарскай крамай. Гулец зьбірае інгрэдыенты для стварэньня чакалядных кандытарскіх вырабаў, а таксама ўзаемадзейнічае зь мясцовымі жыхарамі й прывідамі.

Нягледзячы на актыўную працу па паляпшэньні Stardew Valley, распрацоўнік знаходзіць час для працы над сваім новым праектам, (які пакуль ня мае нават прыкладнай даты рэлізу) вынікамі чаго ён і падзяліўся ў сац.сетках.
👍16🔥43
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана Deep Rock Galactic: Rogue Core — роглайк-вэрсія вядомага шутара

DEEP ROCK GALACTIC: ROGUE CORE — гэта каапэратыўны шутaр ад першай асобы для 1-4 гульцоў са 100% разбуральным асяродзьдзем і працэдурна ґенэраванымі пячорамі. Далучайцеся да каманды гномаў, якім даручана аднавіць кантроль над страчанымі здабычай карысных выкапняў на Хоксэс IV.

Дата рэлізу не называецца.
11👍4🤔2
​​📰 Адам Кічыньскі пакіне пасаду ґенэральнага дырэктара CD Projekt

Адам Кічыньскі пакіне сваю пасаду з 1 студзеня 2024 году. Пасьля гэтага ён пяройдзе на пасаду дырэктара па стратэгіі, а затым далучыцца да Назіральнай рады ў 2025 годзе. Такое рашэньне ён прыняў пасьля размовы з інвэстарамі.
Яго месца зоймуць крэатыўны дырэктар Адам Бадоўскі й камэрцыйны дырэктар Міхал Навакоўскі.

Дарэчы аб інвэстарах, нягледзячы на аптымізм які ў апошні час выпраменьвае кампанія, мяркуючы па ўсім, справаздачы не выглядаюць пераканаўчымі для інвэстараў, бо вынікам сустрэчы стала падзеньне акцыяў кампаніі на 9.39%.

Паводле публічных дадзеных дапаўненьне Phantom Liberty разышлося тыражом звыш за 3 млн копіяў, і да канца году паказчык можа павялічыцца да 4 млн, аднак студыя чакала прыбытку ў 5 млн.

Акрамя таго, па словах аднаго з аналітыкаў, бюджэт на DLC і дапрацоўку Cyberpunk 2077 апынуўся на 40% вышэй чаканага, што "павінна пацягнуць зьніжэньне будучага прыбытку" (па апошніх дадзеных на "выратаваньне" гульні было выдаткавана каля 120 млн).
👀124🫡4
📢 Стваральнікі The Masquerade Bloodlines 2 апублікавалі другі дзёньнік распрацоўкі

Paradox Interactive і The Chinese Room апублікавалі другі дзёньнік распрацоўкі ролевай вампірскай гульні Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2, ён прысьвечаны атмасфэры й троху сюжэту гульні.

Па словах дызайнэркі й сцэнарысткі Сары Лонґторн, сюжэт гульні засяродзіцца вакол тэмы кантролю — як з боку пратаганіста над навакольнымі, так і над ім самім з боку іншых гэрояў.
Гульня ствараецца ў жанры неануару, размываючы межы маралі й дасьледуючы тэмы параноі й помсты. Ва ўсіх другарадных пэрсанажаў будуць свае мэты, характары й матывы, на якія вы можаце паўплываць так ці інакш.

Роля Старэйшага вампіра таксама шмат што дае гульні, яна дазваляе закрыць пэўныя лорныя моманты й пры гэтым пакінуць поле для творчасьці.

Шматпакутная Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 выходзіць восеньню 2024 году на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍112🥱1
📰 X (Twitter) можа стаць канкурэнтам стрымінгавых плятформ

Ва ўсякім разе такія заявы робіць уладальнік былога Twitter (цяпер проста Х) бізнэсовец Ілан Маск, які ўжо ва ўсю эксьперыментуе з новай функцыяй.

Маск ужо правёў у сваім профілі Х некалькі стрымаў па Diablo IV (якія, дарэчы глядзела 915 тыс. гледачоў).
Ён павіншаваў каманду распрацоўшчыкаў X за хуткае рашэньне тэхнічных цяжкасьцяў, якія ўзьніклі падчас трансьляцыі, і пацьвердзіў пляны па даданьні на плятформу функцыі стрымінгу для PS5 і Xbox. Па словах бізнесоўца, X можа стаць лепшай унівэрсальнай плятформай для стрымаў і ўзаемадзеяньня зь людзьмі па ўсім сьвеце!
🤡39🤣5👍1🤔1
📢 Пясочніца My Time at Sandrock атрымала аглядны ґеймплэйны трэйлер

Адпраўляйцеся ў пустыннае селішча Сандрок і вазьміце на сябе роля пачаткоўца-будаўніка. Выкарыстоўвайце свой надзейны набор інструмэнтаў, каб зьбіраць рэсурсы, будаваць машыны й ператварыць сваю старую майстэрню ў добра адладжаную вытворчасьць, якая зможа выратаваць горад ад эканамічнага краху!

Гульня прапануе шырокі выбар кастамізацыі пэрсанажа, а гэтак жа захапляльны пяшчаны сьвет поўны таямніц, загадак і рэсурсаў!
Аматары сацыяльнага ўзаемадзеяньня знойдуць у гульні горад з разнастайнымі жыхарамі й міні-гульнямі.

Паўнавартасны рэліз гульні адбудзецца 2 лістапада на PC, PlayStation 5, Xbox і Nintendo Switch, а ў будучыні зьявіцца вэрсія для PS4.
4👍4
​​📰 Каардынатарка інтымных сцэн распавяла аб працы над Baldurs Gate 3

Партал The Gamer узяў інтэрвію ў каардынатаркі інтымных сцэн Baldurʼs Gate III Ашы Джэнінгс-Грант, якая працавала з Джэніфер Інгліш (Шэдаўхарт) і Дэварай Ўайлд (Лаэзель).

Па словах Ашы, Larian запрасіла каардынатараў інтымных сцэн на пазьнейшым этапе распрацоўкі Baldurʼs Gate 3 і дадзенае запрашэньне моцна яе зьдзівіла, паколькі відэагульнявыя студыі практычна ніколі не зьвяртаюцца да іх паслуг (у адрозьненьні ад стваральнікаў кіно).
Праца ў дадзенай індустрыі стала для яе новым досьведам (сама яна не зьяўляецца ґеймерам), які, яна спадзяецца, яшчэ спатрэбіцца ёй у будучыні.

Што да саміх сцэн, то ў яе працы шмат залежыць ад актораў яна звычайна пакідае за імі свабоду дзеяньня, застаючыся побач для дапамогі, парад і пэўнага кантролю (не даючы пераступіць рысу), але даючы ім раскрыцца ў поўнай меры.
Акрамя гэтага, яе праца заключаецца ў тым, каб сцэны былі зразумелымі, не "расплывістымі" і ў той жа час не вульгарнымі, а для гэтага даводзіцца шмат працаваць разам са сцэнарыстамі й рэжысэрамі.
❤‍🔥17🍓7👍3😐1
📰 На фоне скандалаў сваю пасаду пакінуў прэзыдэнт Unity

Unity паведамілі аб сыходзе Джона Рычытэла з пасады прэзыдэнта. Ён таксама зьняў зь сябе паўнамоцтвы CEO і старшыні рады дырэктараў кампаніі.
На яго пасаду часова прызначалі Джэймза Ўайтхерста, у мінулым прэзыдэнта IBM.

Афіцыйныя прычыны сыходу Рычытэла (які кіраваў Unity з 2014 году), не называюцца, многія мяркуюць, што гэта зьвязана з апошнімі скандаламі вакол рухавіка.
👏18