Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Bethesda выпусьціла мабільную The Elder Scrolls Castles у стылі Fallout Shelter

Bethesda Softworks нечакана для ўсіх выпусьціла новую мабільную гульню The Elder Scrolls: Castles, якая шмат у чым падобна на Fallout Shelter.

Гульня ўяўляе сабой сімулятар кіраваньня замкам і дынастыяй у знаёмым сэтынгу Elder Scrolls. Кожны рэальны дзень роўны гульнявому году, за гэты час вам неабходна навучаць падданых, прызначаць спадчыньнікаў, падтрымліваць парадак, і дапамагаць вашаму каралеўству квітнець!

Гульня бясплатная й даступная толькі на Android.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🤡24🤔61👍1
📰 Стартавала галасаваньне прэміі Golden Joystick Awards 2023

Афіцыйна стартавала галасаваньне прэміі Golden Joystick Awards 2023, у 17 намінацыях якога прагаласаваць за любімыя гульні можа любы ґеймер!

Вынікі падвядуць 10 лістапада, а галасаваць можна да 20 кастрычніка.
Лідэрамі па колькасьці намінацыяў сталі Baldurʼs Gate 3 і The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom, яны прэтэндуюць ажно на 4 узнагароды! Акрамя іх свае ўзнагароды могуць атрымаць Starfield, Hi-Fi RUSH, Diablo IV, Final Fantasy XVI і іншыя, а гэтак жа, у катэгорыі "Самая чаканая гульня" можна сустрэць Death Stranding 2, Star Wars Outlaws, S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, Hollow Knight: Silksong, Fable і Hades II.
👍91🔥1
🎁 Зараз у GOG можна бясплатна забраць: Truberbrook

Truberbrookгэта незвычайныя вакацыі ў 60-х гадах у паралельным сусьвеце! Навукова-фантастычная, прыгодніцкая гульня са створанымі ўручную дэкарацыямі!
Распрацоўшчык — Bildundtonfabrik (Нямеччына).

❗️Забраць гульню можна да 2 кастрычніка.
👍13
📢 Дарожная мапа рэлізаў на кастрычнік 2023, ад Беларускага геймера.

Сёньня 1-е кастрычніка, а значыць самы час прапанаваць вам невялікае падарожжа па мапе будучых рэлізаў, а паглядзець там сапраўды ёсьць на што (праўда менавіта што паглядзець, рукамі патыркаць можа не атрымацца, бо большая частка гульняў недаступная на тэрыторыі нашай краіны 😢).

У гэтым месяцы Піцер Паркер зноў надзене свой касьцюм, у новай Marvelʼs Spider-Man 2, Алану Ўэйку трэба будзе сутыкнуцца з новымі жахамі ў аднайменным працягу Alan Wake 2, а гномам Міжземʼя неабходна будзе адправіцца ў глыбокія шахты Морыі ў The Lord of the Rings: Return to Moria!
Гэта й многае іншае чакае вас у другім месяцы восені!

Заставайцеся з намі, каб анічога не прапусьціць!

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
14🔥6
📰 Стваральнік Vampire Survivors паабяцаў і далей рабіць «выродлівыя адзіночныя гульні»

Супрацоўнікі студыі Poncle правялі мерапрыемства адказаў на пытаньні фанатаў на Reddit, прысьвечаную Vampire Survivors, сярод удзельнікаў быў і сам аўтар гульні Лука Галантэ, якога спыталі аб будучыні яго кампаніі.

Распрацоўнік адзначыў, што Poncle не зьбіраецца брацца за больш маштабныя гульні, яны працягнуць факусавацца на простым для засваеньня ґеймплэі, больш за тое, у яго кампаніі ўжо ёсьць пляны на будучыню, але пакуль яны дакладна не вызначыліся, што хочуць стварыць наступным. Зараз ён можа толькі запэўніць, што кампанія й далей будзе ствараць "Ґрафічна выродлівыя адзіночныя гульні ад трэцяй асобы без апавяданьня".

Дадаткова Галантэ заявіў, што не гледзячы на зьмены палітыкі манітызацыі Unity, кампанія больш ня будзе выкарыстоўваць гэты рухавік у сваіх праектах, бо давяраць яго цяперашнім стваральнікам больш нельга.
12
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 RoboCop Rogue City атрымала новы трэйлер у гонар старту перадзаказаў

Станьце культавым чалавекам, часткова машынай, але цалкам паліцэйскім-гэроем, спрабуючы вярнуць справядлівасьць на небясьпечныя, ахопленыя крыміналам вуліцы Старога Дэтройта!

Стандартнае выданьне абыйдзецца на PC у 40 даляраў, а пашыранае — у 50, у апошняе, акрамя гульні ўвойдзе драбавік, дадатковы скін зброі й гэроя (пашкоджаная вэрсія з арыґінальнага фільма), лічбавы артбук і доступ да гульні за 48 гадзін да рэлізу.
Дадаткова за папярэдні заказ ўсе атрымаюць скін з другога фільма (які адрозніваецца ад арыгінала колерам).

Рэліз RoboCop: Rogue City адбудзецца 2 лістапада для PS5, Xbox Series і PC.
👍141
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ubisoft выпусціла ролік па Assassin’s Creed Mirage які паказвае месца гульні ў храналогіі серыі

Распрацоўнікі Assassinʼs Creed Mirage выпусьцілі ролік з храналёгіяй серыі Assassinʼs Creed, адзначыўшы ў ёй месца новай гульні.

Дзеяньне Mirage разгортваецца празь дзевяць стагодзьдзяў пасьля Assassin Creed Origins, за 338 гадоў да падзеяў першай Assassin Creed, і за 12 гадоў да падзеяў Assassinʼs Creed Valhalla.

Нагадаем, што пачаць свае прыгоды ў Багдадзе гульцы змогуць ужо 5 кастрычніка на PlayStation, Xbox і PC.
👍5🥱3
📰 Посьпех Baldurs Gate 3 можа зноў адрадзіць жанр CRPG

Аглушальны посьпех Baldurʼs Gate III усё часьцей стаў паднімаць пытаньне аб магчымым адраджэньні жанру, які доўгі час лічыўся нішавым і напаўзабытым.

Сярод гульняў якія маглі б ізноў адшукаць сваё месца пад сонцам згадваюць: Pathfinder, Solasta: Crown of the Magister, леґендарную Neverwinter і адносна не старую Pillars of Eternity.

Над працягам апошняй, дарэчы, вэтэран індустрыі з Obsidian Джош Соер зноў гатовы папрацаваць (праўда выказаў ён гэтае жаданьне ў жартаўлівай форме):

«Чакаю, калі Xbox патэлефануе мне й скажа, што ім патрэбная Pillars 3 зь бюджэтам у 120 млн даляраў. Я ўпэўнены, што гэта адбудзецца ў любы дзень»

Малаверагодна, што знойдзецца хтосьці гатовы ператварыць Pillars of Eternity у буйнабюджэтную гульню, але вось, у чым можна быць упэўненым, дык гэта ў тым, што гіганты індустрыі абавязкова зьвернуць свой погляд на жанр клясычных RPG.
11👍6🤔2
📰 Euro Truck Simulator 2 і American Truck Simulator павялічаць сыстэмныя патрабаваньні

Стваральнікі American Truck Simulator і Euro Truck Simulator 2 абвясьцілі аб рашэньні зьмяніць сыстэмныя патрабаваньні сваіх гульняў.
Распрацоўнікі адзначаюць, што патрабаваньнях іх гульняў даволі доўга заставаліся нязьменнымі, аднак старое «жалеза» больш ніяк не падыходзіць пад іх стандарты й патрабаваньні новага кантэнту (некаторыя відэакарты, напрыклад, ўжо й зусім не прадаюцца).

Цяпер гульцам спатрэбяцца крыху больш магутныя працэсары й відэакарты, а таксама ў два разы больш апэратыўнай памяці.
Асобна адзначана, што на больш старых сыстэмах гульня таксама будзе працаваць, але ня факт, што ім удасца дасягнуць 30 FPS.

Абноўленыя сістэмныя патрабаванні будуць актуальнымі з выхадам абнаўлення 1.48.5.
🥰6👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox анансавала будаўнічую пясочніцу Foundry

Пабудуйце фабрыку ў бясконцым воксельным сьвеце. Здабывайце рэсурсы, стварайце машыны й аўтаматызуйце свае дасьледаваньні. Вырашыце лагістычныя праблемы, сплянаваўшы й пабудаваўшы канвеерную стужку й сетку трубаправодаў. Кіруйце складанай энэрґасыстэмай і пашырайце свае вытворчыя лініі!

Згуляць у дэмавэрсію Foundry можна будзе на фэстывалі дэмавэрсій Steam з 9 па 16 кастрычніка. Дата паўнавартаснага рэлізу невядомая.
11👍3🔥3🥴3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Insomniac Games прадставілі новы трэйлер Marvel's Spider-Man 2

Новы трэйлер дэманструе бітву двух чалавекаў-павукоў (Піцера Паркер і Майлза Маралеса) з грозным Венамам!

Marvelʼs Spider-Man 2, без усялякіх пераносаў павінна выйсьці ў рэліз 20 кастрычніка, эксклюзіўна на PlayStation 5.
Паводле заяваў журналістаў, праходжаньне новай часткі на "плятыну" зойме каля 30 гадзін (18 гадзін сюжэту й 12 гадзін пабочных заданьняў).
🫡8👍2❤‍🔥1
📰 Стваральнікі Payday 3 заявілі аб выпраўленьні праблем з сэрвэрамі

Распрацоўнікі Payday 3 з Starbreeze паведамілі, што праблемы з доступам да сэрвэраў шутэра на дадзены момант былі ўхіленыя. Іх прычынай яны назвалі іншае праґрамнае забесьпячэньне для падбору гульцоў, з-за якога й ўзьнікла непрадбачаная памылка.

Стваральнікі шутэра ізноў папрасілі прабачэньня й паабяцалі хуткім часам парадаваць гульцоў першай «камэрцыйнай актыўнасьцю», пляны на якую прыйшлося адкласьці з-за праблем з сэрвэрамі.

Нягледзячы на зьмены й выпраўленьні, гульня працягвае ўтрымліваць адмоўны рэйтынг у Steam, а пікавы онлайн праекта на ўсіх плятформах ледзь пераваліў за 216 тысяч чалавек.
🤡10👍4😁1
Вітаю спадарства!
На двары восень і разам з халадамі да нас прыходзяць розныя хваробы, адна зь іх падкасіла й мяне😢.

Даволі дрэнна сябе адчуваю і таму вырашыў адпачыць хаця б пару дзён, з чаго вынікае, што допісаў ня будзе, альбо будзе даволі мала (як толькі буду адчуваць сябе лепей, усё вернецца да звычайнага фармату).

Прашу прабачэньня й спадзяюся на вашае разуменьне!
70💊3
📢 Blizzard абвясьцілі дату выхаду Diablo 4 у Steam

Blizzard афіцыйна абвясьцілі, што наступнай гульнёй, якая выйдзе ў Steam стане Diablo IV!

Гульня ўжо атрымала старонку ў краме, а таксама дату рэлізу — 17 кастрычніка (дарэчы, у гэты дзень стартуе другі нутрагульнявы сэзон).

Да набыцьця, акрамя звычайнага выданьня будуць даступныя Ultimate Edition і Deluxe Edition.
👍10🤔3🌚21😈1
📢 Сеткавыя сэрвісы Nintendo Wii U і 3DS адключаць праз паўгода

У пачатку красавіка 2024 году на гэтых плятформах Nintendo спыніць онлайн-гульні, рэйтынгі і іншае:

«Мы шчыра дзякуем гульцам за выкарыстаньне онлайн-сэрвісаў Nintendo 3DS і праґрамнага забесьпячэньня Wii U на працягу доўгага пэрыяду часу й прыносім прабачэньні за любыя нязручнасьці».

Паведамляецца, што гульцы ўсё роўна змогуць гуляць у даступныя гульні ў афлайне, а таксама спампоўваць іх з бібліятэкі.

Нагадаем, Wii U была запушчана ў 2012 годзе і разышлася тыражом у 13 млн. кансоляў. 3DS, у сваю чаргу, пасьля рэлізу ў 2010 годзе разышлася тыражом звыш за 75 млн. прылад.
🫡15😢3👍2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Godlike Burger

Godlike Burger — у гульні вы кіруеце самым дурнаватым рэстаранам у галяктыцы! Аглушайце, труціце й забівайце кліентаў самымі рознымі спосабамі й сячэце іх на фарш! Галоўнае, рабіце ўсё па розуме, і паток наведвальнікаў-іншаплянэцян ня скончыцца: забаронены плод канібалізму для іх занадта салодкі!
Распрацоўшчык — Liquid Pug (Беларусь).

❗️Забраць гульню можна да 12 кастрычніка.
🌚10👍2🥱2🌭2🔥1
📰 У Telltale Games прайшлі масавыя звальненьні

Ананімны, былы супрацоўнік студыі Telltale Games заявіў, што ў пачатку верасьня з Telltale Games была звольнена большасьць супрацоўнікаў. Ён ня можа расказаць падрабязнасьці, паколькі падпісаў пагадненьне аб неразгалошваньні.

Гэтую інфармацыю ўжо афіцыйна пацьвердзіў прадстаўнік кампаніі, заявіўшы, што прычыны называць ён гэтак жа ня можа, аднак запэўніўшы, што будучым праектам анічога не пагражае, бо звольнена ўсяго некалькі чалавек, а не большасьць.

Нагадаем, зараз Telltale Games працуе над The Wolf Among Us 2, чый рэліз чакаецца ў наступным годзе.
😢19👀4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 11 bit studios апублікавалі новы трэйлер навукова-фантастычнай гульні The Alters

Ян Дольскі (галоўны гэрой), просты працоўны, зьдзейсьніў аварыйную пасадку на далёкай плянэце, дзе ён вымушаны змагацца за сваё жыцьцё ў поўнай адзіноце. Гэрой выкарыстоўвае Рапідыюм, каб ствараць альтэрнатыўныя вэрсіі самога сябе, якія будуць шукаць розныя шляхі для ўцёкаў.

Рэліз гульні заплянаваны на першую палову 2024 году, для PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
13👍5
📰 Пікавы онлайн Redfall апусьціўся да двух чалавек

Карыстальнікі партала neogaf зьвярнулі ўвагу на статыстыку сумнавядомага вампірскага шутэра Redfall, які ўсталяваў своеасаблівы антырэкорд — 29 верасьня пікавы онлайн шутэра складаўся ўсяго з двух чалавек.
Ґеймеры жартуюць, што зараз у гульні больш FPS, чым гульцоў.

Аднак, нягледзячы на бязьлюднасьць Arkane Studios і Bethesda абвясьцілі аб выхадзе другога буйнога абнаўленьня, якое падвышае аптымізацыю й стабільнасьць гульні, а гэтак жа выпраўляе шматлікія праблемы й недапрацоўкі.

Ці паўплывае гэта на цікавасьць гульцоў да праекту сказаць складана (худчэй напэўна не).
😁22