Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 У Unity зьмякчылі палітыку платы за ўсталёўкі гульняў

«Вы — тое, што робіць Unity вялікім, і мы ведаем, што нам трэба прыслухоўвацца й старанна працаваць, каб заслужыць ваш давер. Мы выслухалі вашыя асьцярогі, і мы ўносім зьмены ў абвешчаную намі палітыку».

Тарыфны плян Unity Personal застанецца бясплатным, а плата за ўсталёку гульняў, створаных на тарыфе, брацца ня будзе. Акрамя таго, будзе адменена патрабаваньне выкарыстоўваць застаўку "Зроблена з дапамогай Unity". Гульня з прыбыткам менш за 100 000 даляраў за апошнія 12 месяцаў ня будзе абкладацца зборам.

Unity Pro і Unity Enterprise гэтак жа атрымалі зьмены — збор за ўсталёўкі будзе зьбірацца толькі з новых гульняў, аўтары гульняў, якія будуць абкладацца зборам, могуць расплаціцца альбо доляй даходу ў памеры 2,5%, альбо сумай, якую Unity разьлічыць па колькасьці новых карыстальнікаў, якія штомесяц далучаюцца да гульні.
😁14👍7🤡5
📰 Гульцы абрынулі рэйтынг Payday 3

Паўнавартасны рэліз Payday 3 адбыўся 21 верасьня, і не гледзячы на вялікую колькасьць першых гульцоў, рэйтынгі гульні сталі імкліва падаць. Першыя нэґатыўныя водгукі былі зьвязаны з падзеньнем сэрвэраў гульні й сайта, на якім неабходна рэгістравацца перад гульнёй.

Нягледзячы на абяцаньне ўсё выправіць, праблема захоўваецца й зараз. Дадатковага нэґатыўна дадалі гульцы, якія ўжо пасьпелі пагуляць у гульню пэўны час, такія карыстальнікі вельмі незадаволены слабым напаўненьнем гульні, спрэчнымі ґеймдызайнэрскімі рашэньнямі, не самым лепшым кіраваньнем і інтэрфэйсам, а гэтак жа відавочнай падрыхтоўкай распрацоўшчыкаў да "выдойваньню" грошай з гульцоў.

Усё гэта прывяло да рэзкага падзеньня рэйтынгаў гульні як у Steam, так і на пляцоўках па тыпу Metacritic.
😱15🍾4👍31
📢 IGN апублікавалі новыя кадры ґеймплэя Dragonʼs Dogma 2

Партал IGN апублікавалі яшчэ 14 хвілін Dragonʼs Dogma 2.

Гэтым разам відэа дэманструе японскую вэрсію ролевага экшэна, у ім можна ўбачыць вандраваньне гэрояў па горадзе й яго навакольлі, а гэтак жа некаторыя бітвы (адна зь іх з грыфонам).

Нагадаем, Dragonʼs Dogma 2 распрацоўваюць для PlayStation 5, Xbox Series і PC, дата рэлізу не называецца
👍10🔥1
📢 Ubisoft паказала ґеймплэйны трэйлер Assassinʼs Creed Nexus VR

Пазнаёмцеся зноў з Assassinʼs Creed Nexus VR з дапамогай гэтага новага трэйлера гульнявога працэсу, які дэманструе кожнага з трох галоўных гэрояў: Эцыё (Assassinʼs Creed II), Конара (Assassinʼs Creed 3) і Касандру (Assassinʼs Creed Odyssey).

Assassinʼs Creed Nexus выйдзе для прылад Meta Quest 16 лістапада.
👍6🤔2🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Everywhere (гульня ад былога прадусара GTA) атрымала ґеймплэйны трэйлер

Раскрывайце таямніцы вялізных біёмаў, нырайце праз парталы ў іншыя сусьветы, зьнішчайце варожыя войскі разам зь іншымі ваярамі, удзельнічайце ў гонках на транспартных сродках па ляндшафтах, якія увесь час зьмяняюцца ці проста знаёмцеся з новымі сябрамі. Няма ніякіх абмежаваньняў.
Гуляйце па-свойму ЎСЮДЫ (EVERYWHERE).

Над гульнёй працуе Лесьлі Бэнзіс, былы прадусар серыі GTA, паводле яго словаў, у Everywhere гульцоў чакаюць шырокія магчымасьці ад дасьледаваньняў і бітваў, да стварэньняў уласных лякацый. Распрацоўнікі абяцаюць, што ў гульні ня будзе NFT і блокчейна, а разьвіцьцё праекта будзе цалкам залежаць ад супольнасьці.

Дата рэлізу й сьпіс плятформ не абвяшчаецца. У бліжэйшы час плянуецца альфа-тэставаньне гульні, усе хто жадаюць могуць дасылаць заяўкі на сайце.
🤔10👍5🥱1
📰 Valve прадставілі пляны на распродажы 2024 году

Нягледзячы на тое, што 2023 год яшчэ ня скончыўся, Valve ужо прадставілі расклад некаторых распродажаў і фэстываляў, якія пройдуць у першым квартале наступнага году:

🔹Фэстываль капіталізму й эканомікі (прысьвечаны гульням пра грошы): 8-15 студзеня;
🔹Фэстываль «Піраты супраць ніндзя»: 22–29 студзеня;
🔹Фэстываль «Гульням быць» (фэст з дэмавэрсіямі й ня толькі): 5–12 лютага;
🔹Remote Play Together (фэстываль пра гульні, у якія можна гуляць зь сябрамі цераз Remote Play): 12–19 лютага;
🔹Фэстываль "Дыназаўры супраць робатаў" : 26 лютага – 4 сакавіка;
🔹Вясновы распродаж (буйны сэзонны распродаж): 14-21 сакавіка;
🔹Фэстываль пабудовы калод (прысьвечаны картачным гульням, у якіх трэба зьбіраць калоды): 25 сакавіка — 1 красавіка.
👍16
📢 У Steam пачаўся фэстываль SHMUP (шутэмап) са зьніжкамі й узнагародамі

У Steam стартаваў чарговы тэматычны фэстываль, на гэты раз ён прысьвечаны шутэмапам.

Вось некаторыя цікавыя прадстаўнікі жанру:

▫️God Of Weapons — $3.41 (-10%);
▫️Brotato — $2.63 (-20%);
▫️Enter the Gungeon — $2.69 (-70%);
▫️Space War: Infinity — $0.69 (-50%);
▫️SlavicPunk: Oldtimer — $11.99 (-40%).

Дадаткова, усе жадаючыя могуць штодня атрымліваць на старонцы распродажу бясплатныя стыкеры.

Фэст скончыцца 2-га кастрычніка, а 20:00 па Менску.
👍71
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Cyberpunk 2077 атрымала першае й апошняе DLC — Phantom Liberty

Phantom Liberty — новае дапаўненьне для Cyberpunk 2077 у жанры шпіёнскага трылера, якое прапануе вам выратаваць прэзыдэнта Новых Злучаных Штатаў Амэрыкі!

Першыя гульцы засталіся задаволеныя дапаўненьнем і рэкамэндуюцы яго астатнім карыстальнікам, называючы DLC "захапляльным досьведам".
Зь мінусаў асобныя карыстачы вылучаюць багі.

Кошт DLC — $‎29,99.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
15😢3👍2
📰 Гульнявая індустрыя на крок бліжэй да забастоўкі актораў

Прафзьвяз SAG-AFTRA (які абʼядноўвае кінаактораў і артыстаў тэлебачаньня й радыё), прагаласаваў за магчымасьць правядзеньня забастоўкі для тых, хто працуе ў індустрыі відэагульняў.

Наступны крок пасьля адабрэньня большасьці членаў арґанізацыі — гэта аднаўленьне перамоваў з буйнымі кампаніямі (EA, Activision, Epic Games, WB Games і інш). SAG-AFTRA патрабуе ўвядзеньня рэгуляцыі на выкарыстаньне ШІ, павышэньне заработнай платы, павелічэньне мераў бясьпекі на пляцоўках і іншыя ўмовы для камфортнай працы.
🤔8🔥5👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз мілага сімулятара Paleo Pines

Сардэчна запрашаем у гульню Paleo Pines, на чароўную выспу з таямнічым мінулым, населены добрымі дыназаўрамі й дзівакаватымі людзьмі. Разам са спадарожніцай Лакі адкрыйце таямніцы выспы й папрасіце дыназаўраў дапамагчы ўладкаваць утульнае ранча!

Кошт гульні — $29.99 (зараз яе можна набыць са зьніжкай у 10%).
Акрамя PC, гульня даступна на Xbox One, Xbox Series, PlayStation 4, PlayStation 5, Nintendo Switch.
11👍3🤔1
CD project Red дадалі трох беларускіх стрымераў ў афіцыйную праграму падтрымкі — гледачы змогуць атрымліваць бонусы ад прагляду стрымоў па Cyberpunk 2077: Phantom Liberty

Вось вам спасылачкі на нашых котачак:

http://twitch.tv/gomzik

http://twitch.tv/ms_bahiema

http://twitch.tv/lepus81
🔥367👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 The Talos Principle 2 выйдзе ў пачатку лістапада

The Talos Principle 2 — Галаваломка ад першай асобы, якая ня раз прымусіць вас задумацца. Яна шмат у чым разьвівае філязофскія тэмы першай гульні й прапануе вам нямала цудоўных узроўняў зь вельмі няпростымі загадкамі!

У The Talos Principle 2 гулец возьме на сябе ролю робата 1K і адправіцца дасьледаваць 12 зон, кожная зь якіх прапануе ўнікальныя выпрабаваньні з займальнымі галаваломкамі й рознымі мэханікамі!

Гульня выйдзе 2 лістапада на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Кошт — $14.49 (да рэлізу яе можна набыць са зьніжкай у 10%).
12🤔2👍1
📰 Прэзыдэнт Capcom лічыць, што кошты на гульні занадта нізкія

У сьвежым інтэрвію прэзыдэнт Capcom Харухіра Цудзімота распавёў, што, на яго думку, цяперашнія кошты на гульні «занадта нізкія». Ён абґрунтаваў сваё меркаваньне тым, што кошт распрацоўкі вырасла ў сто разоў з часоў эпохі Famicom (NES), аднак кошты тайтлаў для спажыўцоў амаль не зьмяніліся.
Акрамя выдаткаў на самі гульні, павялічваюцца заработныя платы супрацоўнікам (у мінулым годзе тая ж Capcom абʼяўляла аб павышэньні заробкаў супрацоўнікам на 30%).

Цудзімота лічыць, што ўздым коштаў на гульні вельмі неабходны для далейшага разьвіцьця індустрыі, гэтак жа ён упэўнены, што якасныя гульні будуць добра прадавацца заўсёды, у не залежнасьці ад кошту.
🤡27😐6👍4🐳1👀1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Counter-Strike 2

Больш за два дзесяцігодзьдзі Counter-Strike служыць прыкладам першакляснай спаборніцкай гульні, шлях разьвіцьця якой вызначаюць мільёны гульцоў з усяго сьвету. Але прыйшоў час новага этапа: Counter-Strike 2!

Counter-Strike 2 даступная ўсім абсалютна бясплатна.
Гульня замяніла сабой Counter-Strike: Global Offensive, сэрвэры якой былі адключаныя ўвечары 27 верасьня, прама ў разгар матч ESL паміж Monte і Complexity у рамках Pro League Season 18!

На момант напісаньня допіса, онлайн гульні ўжо складаў 1,19 млн. гульцоў.
❤‍🔥20👍5😐1🗿1
📰 Netflix анансавала мультсэрыялы па Devil May Cry і Tomb Raider

Netflix правяла ўласную трансьляцыю, падчас якой, было анансавана два мультсэрыяла, па вядомых гульнявых франшызах.

Над Devil May Cry працуе Studio Mir («Вядзьмар: Кашмар ваўка») і Ады Шанкар, аўтар анімэ-адаптацыі Castlevania. Іншых падрабязнасьцяў пакуль няма.

Мультсэрыял Tomb Raider The Legend of Lara Croft таксама ня мае вялікай колькасьці падрабязнасьцяў, вядома толькі, што саму Лару, будзе агучваць акторка Хэйлі Этвел.
14❤‍🔥3🥱2👍1
📰 Інсайдэр раскрыў падрабязнасьці сюжэту Far Cry 7

Вядомы
інсайдэр Том Хэндэрсан раскрыў некаторыя падрабязнасьці новай Far Cry 7 (якая хаваецца пад кодавым назовам Project Blackbird).

Паводле яго словаў, сюжэт нелінейны і будзе будавацца вакол выратаваньня багатай сямʼі галоўнага гэроя, якіх выкрала нейкая група змоўшчыкаў (зараз яны носяць назоў "Сыны праўды"). Хэндэрсан сьцьвярджае, што на выратаваньне гульцам будзе адведзена 72 (ці 24) гадзіны рэальнага часу, якія будзе адлічваць таймэр у гульні.

Новай мэханікай павінна будзе стаць сыстэма допыту палонных, якія могуць як дапамагчы так і пусьціць гэроя па ілжывым сьледзе, марнуючы тым самым ваш час!

Рэліз гульні павінен адбыцца прыкладна ў 2025 годзе.
🤔9🔥4👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Поўнае выданьне Horizon Forbidden West выйдзе на PC

Стваральнікі Horizon Forbidden West анансавалі поўнае выданне гульні і пацвердзілі чуткі аб яго рэлізе на PS5 і PC!

Вэрсія для PS5 стане даступная 6 кастрычніка (кошт выданьня складзе 60 даляраў), а вось вэрсія для кампутараў выйдзе не раней за 2024 год (пераносіць гульню на PC дапамагае студыя Nixxes Software (Legacy of Kain, Deus Ex, Thief і інш.))

Horizon Forbidden West Complete Edition будзе складацца з базавай вэрсіі гульні, і дапаўненьня Burning Shores, разам з рознымі лічбавымі бонусамі накшталт саўндтрэку й падобнага.
👍9🔥3
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Model Builder і Soulstice

Model Builderдалучайцеся да апошніх тэндэнцыяў у гульнях-сімулятарах, раскрыйце свой творчы патэнцыял і стварайце крутыя мадэлі. Зьбірайце, настройвайце й дэманструйце свае творы незалежна ад таго, ці зьяўляецеся вы вэтэранам або пачаткоўцам. Пачынайце будаваць і праяўляць творчы падыход!
Распрацоўшчык — Moonlit S.A. (Польшча)

Soulsticeу гэтай фантастычнай гісторыі сталеньня вас чакае дынамічны сюжэт, грозныя ворагі, захапляльныя бітвы з босамі, складаная баявая сыстэма і цёмны сьвет, поўны таямніц!
Распрацоўшчык — Reply Game Studios (Італія)

❗️Забраць гульні можна да 5 кастрычніка.
👍93
📢 Cities Skylines 2 атрымала новыя сыстэмныя патрабаваньні й дату рэлізу на кансолях

Paradox Interactive абвясьціла, што горадабудаўнічы сімулятар Cities Skylines 2 выйдзе на PlayStation 5 і Xbox Series толькі ўвесну 2024 году!
Перанос зьвязаны з жаданьнем распрацоўшчыкаў засяродзіць больш часу на якасьці й прадукцыйнасьці кансольных вэрсіяў.

Вэрсія для PC па-ранейшаму выйдзе ў рэліз 24 кастрычніка, аднак з ужо новымі (значна ўзрослымі) сыстэмнымі патрабаваньнямі:

▫️Мінімальныя:
Відэакарта — Nvidia GeForce GTX 970;
Працэсар — Intel Core i7-6700K або AMD Ryzen 5 2600X;
Апэратыўная памяць — 8 ГБ.

▫️Рэкамэндаваныя:
Відэакарта — Nvidia GeForce RTX 3080;
Працэсар — Intel Core i5-12600K або AMD Ryzen 7 5800X;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ.
🙈10🗿6👍1