Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 У інтэрнэце зьявіўся дакумэнт з плянамі Microsoft на гульні Bethesda і кансоль Xbox

19 верасьня ў сеціве зьявіліся новыя дакумэнты з судовага працэсу Microsoft і Фэдэральнай гандлёвай камісіі, сярод іх аказалася некалькі цікавых дакумэнтаў Bethesda.

У першым дакумэнце можна ўбачыць пляны кампаніі, датаваныя ліпенем 2020-га, сам плян састарэў, аднак захоўваецца высокая верагоднасьць, што гульні зь яго ўсё яшчэ ў распрацоўцы.
Сярод неанансаваных праектаў згадваюцца рэмайстры Fallout 3 і TES IV: Oblivion (пра які нядаўна былі чуткі), DOOM Year Zero, Dishonored 3, а таксама сіквел Ghostwire: Tokyo.
Акрамя гэтага ёсьць некалькі праектаў з кодавымі назовамі (пад адным зь іх, магчыма, утоена Hi-Fi Rush).

Другі дакумэнт уяўляе зь сябе навейшы плян рэлізаў, але інфармацыі ў ім мала й у асноўным яна гучала раней (зь цікавага варта адзначыць, што пакуль Microsoft не плянуе выпускаць TES VI на PlayStation).

З дакумэнтаў гэтак жа стала вядома, што Microsoft плянуе выпусьціць абноўленыя вэрсіі кансоляў Xbox Series, а таксама новы ґеймпад з аналягам тэхналёгіі DualSense. Зьявіцца навінка павінна ў канцы 2024-га (меркаваны кошт 499 і 299 даляраў).
🤔15👍42
📰 Payday 3 выйшла ў раньні доступ і сутыкнулася з праблемамі

Каапэратыўны шутэр Payday 3 стаў даступны ўладальнікам пашыраных выданьняў, аднак, нягледзячы на стрэс-тэст сэрвэраў, яны не змаглі справіцца з хваляй гульцоў, прычым іх "падзеньні" у самой гульні, куды меншая праблема.

Сэрвэра гульні могуць працаваць стабільна (хоць і не заўсёды), галоўнай праблемай сталі сэрвэра сайта Starbreeze Nebula, аўтарызацыя на якім зьяўляецца абавязковай. Наплыў карыстачоў прывёў да часовай недаступнасьці сайта, прычым праблема актуальная як для PC, так і для кансоляў.

Распрацоўнікі ведаюць аб праблеме і абяцаюць усё выправіць.

Паўнавартасны рэліз гульні адбудзецца 21 верасьня.
👍3😁31
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз перазапуску Mortal Kombat 1

Адкрыйце адроджаны сусьвет Mortal Kombat, які стварыў Бог агню Лю Кан. Mortal Kombat 1 абвяшчае новую эру культавай франшызы з новай баявой сыстэмай, гульнявымі рэжымамі й фаталіці!

СМІ адзначаюць, што MK1 выдатна падыдзе як для фанатаў серыі, так і для пачаткоўцаў. На думку журналістаў, навінка разьвівае франшызу ва ўдалым, новым напрамку (але ёсьць і тыя, хто лічыць, што гульня стагнавала й нікуды не рухаецца).

Кошты:
Звычайнае выданьне — $69.99;
Premium Edition — $109.99.
Акрамя PC, гульня даступна на Xbox Series, PlayStation 5 і Nintendo Switch.

❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
❤‍🔥7👍5
📢 Ubisoft апублікавала сыстэмныя патрабаваньні й трэйлер Assassinʼs Creed Mirage

Ubisoft падзялілася сьвежым ролікам Assassinʼs Creed Mirage, у якім расказалі пра асаблівасьці PC-вэрсіі гульні, а таксама прадэманстравалі мясцовыя пэйзажы!

Сыстэмныя патрабаваньні:
▫️Мінімальныя
Працэсар: Intel Core i7-4790K (Intel Core i5-8400 для Intel Arc) ці AMD Ryzen 5 1600;
Відэакарта: Intel Arc A380, NVIDIA GeForce GTX 1060 ці AMD Radeon RX 570
Апэратыўная памяць: 8 ГБ
▫️Рэкамэндаваныя
Працэсар: Intel Core i7-8700K або AMD Ryzen 5 3600
Відэакарта: Intel Arc A750, NVIDIA GeForce GTX 1660 Ti ці AMD Radeon RX 5600 XT
Апэратыўная памяць: 16 ГБ
▫️Ультра
Працэсар: Intel Core i5-11600K ці AMD Ryzen 5 5600X
Відэакарта: NVIDIA GeForce 3080 ці AMD Radeon RX 6900 XT
Апэратыўная памяць: 16 ГБ

Assassin Creed Mirage выйдзе 5 кастрычніка на PC, PlayStation і Xbox.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🤔7👍3
📢 IGN апублікавалі новы ґеймплэйны ролік Alan Wake 2

У новым роліку гэрой гульні Алан Ўэйк сустрэнецца з аґентам Алексам Кейсі, ролю якога выконвае крэатыўны дырэктар Remedy Entertainment Сэм Лэйк.

Нагадаем, рэліз Alan Wake 2 адбудзецца 27 кастрычніка, на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Паводле адной з апошніх заяў распрацоўшчыкаў, праходжаньне гульні зойме каля 20 гадзін (але у будучыні Remedy плянуюць ствараць больш працяглыя гульні).
👍9🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Фанат пачаў ствараць сваю Half-life 3

Распрацоўшчык з Ancient Freeman Media выпусьціў Half-Life 3 Citadel Unleashed — свой аўтарскі працяг гісторыі Гордана Фрымана.
Раней каманда выпускала моды Half-Life 2: Episode 3 The Return і Half-Life 2 Episode 4 Eli.

Чакаць ад такога «трыквела» шмат чаго ня варта — над модам працуе ўсяго адзін чалавек, аднак, ён абяцае поўную сюжэтную кампанію, створаную з павагай да леґенды!
9👏5👍1😁1
📢 У раньні доступ выйшаў ролевы экшэн Witchfire

Узброіўшыся дзіўнай зброяй і забароненай паганскай магіяй, палюйце на магутную вядзьмарку, якая трымае ключ да вашага выратаваньня! Witchfire — гэта цёмны фэнтэзі-шутар з ролевымі элемэнтамі ад стваральнікаў Painkiller, Bulletstorm і The Vanishing of Ethan Carter.

Зараз гульня прадаецца толькі ў EGS, плянуецца рэліз на кансолях, пра рэліз у другіх крамах нічога невядома.
👍15🔥1🤔1
📰 Распрацоўнікі Vampire The Masquerade Bloodlines 2 расказалі аб бітвах і ролевым складніку

Алекс Скідмар, дызайн-дырэктар The Chinese Room, расказаў аб, супрацоўніках і сваёй студыі, а гэтак жа зноў анансаванай Bloodlines 2.

Bloodlines 2 створана з балянсам паміж RPG і экшэнам. Акрамя насычанага сюжэту і бітваў, фантазіі гульцоў дазволяць увасобіць шматлікія ролевыя элемэнты, у распрацоўцы якіх, аўтары прытрымліваюцца прынцыпу, што гулец павінен заўсёды адчуваць сябе вампірам.

Бітвы жа першапачаткова шмат у чым нагадвалі Dishonored, але распрацоўшчыкі вырашылі, што празьмерная асьцярожнасьць псуе ґеймплэй, не даючы гульцу адчуць усю вампірскую сілу. Новыя бітвы яны апісваюць як "гульня са сваёй ежай"

Нагадаем, рэліз чакаецца ўвосень 2024 гаду на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍101
📰 Стваральнікі Terraria асудзілі Unity і падтрымалі фінансава іншыя гульнявыя рухавікі

Стваральнікі Terraria са студыі Re-Logic далучыліся да ўсеагульнай абуранасьці на фоне зьмены палітыкі манэтызацыі Unity.

Нягледзячы на тое, што іх праект у цэлым і не выкарыстоўвае Unity, ім сумна назіраць за тым, як яшчэ адзін прадстаўнік індустрыі ўстае на бок карпаратыўнай прагнасьці.

Распрацоўнікі прынялі рашэньне ахвяраваць гульнявым рухавікам з адчыненым зыходным кодам Godot і FNA game па 100 тыс. даляраў. Акрамя таго, Re-Logic плянуе плаціць кожнай камандзе распрацоўшчыкаў дадзеных рухавікоў па 1 тыс. даляраў штомесяц. Узамен студыя просіць заставацца добрымі людзьмі й працягваць рабіць Godot і FNA game магутнымі й даступнымі для распрацоўшчыкаў па ўсім сьвеце!
21👍6🔥62
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз каапэратыўнага шутэра Payday 3

Доўгачаканае працяг аднаго з самых папулярных каапэратыўных шутэраў. З моманту выхаду PAYDAY-гульцы ўпіваліся вострымі адчуваньнямі ад ідэальна сплянаванага й дасканаляга рабаваньня. Вось што робіць PAYDAY высокаактанавым каапэратыўным шутэрам ад першай асобы, якому няма роўных.
Выйдзіце з адстаўкі й вярніцеся да злачыннага жыцьця ў ролі банды Payday Gang.

Журналісты сустрэлі каапэратыўны шутэр без энтузіязму. Яны паскардзіліся на малую колькасьць кантэнту, аднак пахвалілі баявую сыстэму, ШІ ворагаў і дызайн некаторых заданьняў. Гульцы ў цэлым паўтараюць камэнтары прэсы.

Кошты:
Звычайнае выданьне — $39.99;
SILVER Edition — $69.99;
GOLD Edition — $89.99.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍11🔥2🤔2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Out of Line і The Forest Quartet

Out of Lineунікальная прыгодніцкая гульня ў 2D-стылі, напоўненая прыгожымі, намаляванымі ўручную галаваломкамі. Out of Line расказвае пра прыгоды Сана (San) у яго спробах зьбегчы з Фабрыкі, якая калісьці была яго домам!
Распрацоўшчык — Nerd Monkeys (Партугалія).

The Forest Quartetапавядальная 3D-галаваломка аб прывіде памерлай, але не забытай сьпявачкі. У трох актах гульні вы наведаеце кожнага ўдзельніка гурта, каб правесьці разьвітальны канцэрт. Выслухоўвайце іх, вырашайце загадкі й змагайцеся зь цемрай, якая разбурае іх душы!
Распрацоўшчык — Mads & Friends (Данія).

❗️Забраць гульні можна да 28 верасьня.
👍101
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox анансавалі сваю Сivilization — стратэгію Millennia

Стварыце сваю краіну ў Millennia, гістарычнай пакрокавай гульні жанру 4X, якая выпрабуе ваша стратэгічнае мысьленьне. У вас будзе 10 000 гадоў, каб правесьці свой народ ад зары чалавецтва ў далёкую будучыню. Накіроўвайце гісторыю ў патрэбнае вам рэчышча й пражывайце новыя варыянты разьвіцьця падзеяў у кожным праходжаньні!

Дата рэлізу невядома.
🔥20👍4😁1
📢 Capcom паказалі ґеймплэй Dragonʼs Dogma 2

У рамках Tokyo Game Show 2023, Capcom паказала амаль дзевяць хвілін ґеймплэя новай Dragonʼs Dogma 2. У роліку гаворыцца аб гульнявых класах (у прыватнасьці чарадзей, баец, рабаўнік і лучні), а таксама дэманструюцца прыгажосьці гульнявога сьвету й яго насельнікі.

Dragonʼs Dogma 2 распрацоўваюць для PlayStation 5, Xbox Series і PC, дата рэлізу не завецца.
👍7🔥4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Private Division і Weta анансавалі новую гульню па «Уладару пярсьцёнкаў»

Tales of the Shire — гэта ўтульная гульня па "Уладару пярсьцёнкаў", дзеяньне якой адбываецца ў сусьвеце Міжземʼя.

Большай інфармацыі распрацоўшчыкі не падалі, абмежаваўшыся маленькім слабаінфарматыўным тызерам.

Дата рэлізу не называецца.
👍9🤔6
📰 У Unity зьмякчылі палітыку платы за ўсталёўкі гульняў

«Вы — тое, што робіць Unity вялікім, і мы ведаем, што нам трэба прыслухоўвацца й старанна працаваць, каб заслужыць ваш давер. Мы выслухалі вашыя асьцярогі, і мы ўносім зьмены ў абвешчаную намі палітыку».

Тарыфны плян Unity Personal застанецца бясплатным, а плата за ўсталёку гульняў, створаных на тарыфе, брацца ня будзе. Акрамя таго, будзе адменена патрабаваньне выкарыстоўваць застаўку "Зроблена з дапамогай Unity". Гульня з прыбыткам менш за 100 000 даляраў за апошнія 12 месяцаў ня будзе абкладацца зборам.

Unity Pro і Unity Enterprise гэтак жа атрымалі зьмены — збор за ўсталёўкі будзе зьбірацца толькі з новых гульняў, аўтары гульняў, якія будуць абкладацца зборам, могуць расплаціцца альбо доляй даходу ў памеры 2,5%, альбо сумай, якую Unity разьлічыць па колькасьці новых карыстальнікаў, якія штомесяц далучаюцца да гульні.
😁14👍7🤡5
📰 Гульцы абрынулі рэйтынг Payday 3

Паўнавартасны рэліз Payday 3 адбыўся 21 верасьня, і не гледзячы на вялікую колькасьць першых гульцоў, рэйтынгі гульні сталі імкліва падаць. Першыя нэґатыўныя водгукі былі зьвязаны з падзеньнем сэрвэраў гульні й сайта, на якім неабходна рэгістравацца перад гульнёй.

Нягледзячы на абяцаньне ўсё выправіць, праблема захоўваецца й зараз. Дадатковага нэґатыўна дадалі гульцы, якія ўжо пасьпелі пагуляць у гульню пэўны час, такія карыстальнікі вельмі незадаволены слабым напаўненьнем гульні, спрэчнымі ґеймдызайнэрскімі рашэньнямі, не самым лепшым кіраваньнем і інтэрфэйсам, а гэтак жа відавочнай падрыхтоўкай распрацоўшчыкаў да "выдойваньню" грошай з гульцоў.

Усё гэта прывяло да рэзкага падзеньня рэйтынгаў гульні як у Steam, так і на пляцоўках па тыпу Metacritic.
😱15🍾4👍31
📢 IGN апублікавалі новыя кадры ґеймплэя Dragonʼs Dogma 2

Партал IGN апублікавалі яшчэ 14 хвілін Dragonʼs Dogma 2.

Гэтым разам відэа дэманструе японскую вэрсію ролевага экшэна, у ім можна ўбачыць вандраваньне гэрояў па горадзе й яго навакольлі, а гэтак жа некаторыя бітвы (адна зь іх з грыфонам).

Нагадаем, Dragonʼs Dogma 2 распрацоўваюць для PlayStation 5, Xbox Series і PC, дата рэлізу не называецца
👍10🔥1
📢 Ubisoft паказала ґеймплэйны трэйлер Assassinʼs Creed Nexus VR

Пазнаёмцеся зноў з Assassinʼs Creed Nexus VR з дапамогай гэтага новага трэйлера гульнявога працэсу, які дэманструе кожнага з трох галоўных гэрояў: Эцыё (Assassinʼs Creed II), Конара (Assassinʼs Creed 3) і Касандру (Assassinʼs Creed Odyssey).

Assassinʼs Creed Nexus выйдзе для прылад Meta Quest 16 лістапада.
👍6🤔2🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Everywhere (гульня ад былога прадусара GTA) атрымала ґеймплэйны трэйлер

Раскрывайце таямніцы вялізных біёмаў, нырайце праз парталы ў іншыя сусьветы, зьнішчайце варожыя войскі разам зь іншымі ваярамі, удзельнічайце ў гонках на транспартных сродках па ляндшафтах, якія увесь час зьмяняюцца ці проста знаёмцеся з новымі сябрамі. Няма ніякіх абмежаваньняў.
Гуляйце па-свойму ЎСЮДЫ (EVERYWHERE).

Над гульнёй працуе Лесьлі Бэнзіс, былы прадусар серыі GTA, паводле яго словаў, у Everywhere гульцоў чакаюць шырокія магчымасьці ад дасьледаваньняў і бітваў, да стварэньняў уласных лякацый. Распрацоўнікі абяцаюць, што ў гульні ня будзе NFT і блокчейна, а разьвіцьцё праекта будзе цалкам залежаць ад супольнасьці.

Дата рэлізу й сьпіс плятформ не абвяшчаецца. У бліжэйшы час плянуецца альфа-тэставаньне гульні, усе хто жадаюць могуць дасылаць заяўкі на сайце.
🤔10👍5🥱1
📰 Valve прадставілі пляны на распродажы 2024 году

Нягледзячы на тое, што 2023 год яшчэ ня скончыўся, Valve ужо прадставілі расклад некаторых распродажаў і фэстываляў, якія пройдуць у першым квартале наступнага году:

🔹Фэстываль капіталізму й эканомікі (прысьвечаны гульням пра грошы): 8-15 студзеня;
🔹Фэстываль «Піраты супраць ніндзя»: 22–29 студзеня;
🔹Фэстываль «Гульням быць» (фэст з дэмавэрсіямі й ня толькі): 5–12 лютага;
🔹Remote Play Together (фэстываль пра гульні, у якія можна гуляць зь сябрамі цераз Remote Play): 12–19 лютага;
🔹Фэстываль "Дыназаўры супраць робатаў" : 26 лютага – 4 сакавіка;
🔹Вясновы распродаж (буйны сэзонны распродаж): 14-21 сакавіка;
🔹Фэстываль пабудовы калод (прысьвечаны картачным гульням, у якіх трэба зьбіраць калоды): 25 сакавіка — 1 красавіка.
👍16