This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ghostrunner 2 атрымала новы трэйлер і дэмавэрсію
Кроў пральецца ў Ghostrunner 2 – гардкорным слэшары ад першай асобы, дзеяньне якога адбываецца ў кібэрпанкавым сьвеце. Станьце неверагодным кібэрніндзя й прыгатуйцеся да сутычак з босамі, інтэрактыўнай гісторыі, новым рэжымам і сінтвэйв-саўндтрэкам.
Рэліз гульні адбудзецца 26 кастрычніка на PS5, Xbox Series і PC. Уладальнікі Brutal Edition змогуць пачаць гуляць на 2 дні раней.
Жадаючыя азнаёміцца з гульнёй, могуць усталяваць сьвежую дэма.

👍5🔥5
📰 Правал Immortals of Aveum прывёў да звальненьня паловы супрацоўнікаў Ascendant
У мінулым месяцы адбыўся рэліз магічнага шутэра Immortals of Aveum, які ня здолеў дасягнуць хоць якіх-небудзь вышынь (у першыя гадзіны рэлізу ў яго не гуляла нават 1000 чалавек).
Як стала вядома зараз, гучны правал прывёў да звальненьня амаль паловы супрацоўнікаў Ascendant Studios.
Кіраўнік Ascendant Брэт Роббінс пацьвердзіў, што яму прыйшлося прыняць цяжкае рашэньне й звольніць каля 45% супрацоўнікаў. Ён падзякаваў усім за неацэнны ўклад у гульню й паабяцаў падтрымліваць былых распрацоўшчыкаў усімі магчымымі спосабамі, уключаючы рэкамэндацыі іншым студыям.

😱8👍5😢5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У раньні доступ выйшаў рэмэйк Wizardry Proving Grounds of the Mad Overlord
Незалежная студыя Digital Eclipse выпусьціла ў раньні доступ гульню Wizardry: Proving Grounds of the Mad Overlord — рэмэйк леґендарнай ролевай серыі Wizardry, якая ўпершыню зьявілася ў 1981 годзе, на Apple II.
З пункту гледжаньня гісторыі, Wizardry лічыцца адной з найважнейшых RPG-гульняў, бо на момант рэлізу яна валодала шматлікімі рэвалюцыйнымі мэханікамі (у прыватнасьці, менавіта яна ўвяла паняцьце "партыйная RPG"), і натхніла распрацоўшчыкаў на стварэньне такіх гульняў як Final Fantasy і Dragon Quest.
У раньнім доступе гульня прабудзе да 2024 году.
Яе кошт — $14.49.

🔥6👍5🤨1
📰 NBA 2K24 зрушыла Overwatch 2 зь месца горшай гульні ў Steam
8 верасьня ў рэліз выйшла чарговая гульня зь серыі баскетбольных сімулятараў — NBA 2K24 і калі кансольны варыянт гульцы й крытыкі прынялі нядрэнна, то вось вэрсія для PC, была літаральна ўтаптаная ў бруд!
Гульцы не задаволеныя аптымізацыяй (як і ў цэлым тэхнічным станам гульні), вялікай колькасьцю чытэраў, адсутнасьцю выразнага сюжэту й падтрымкі з боку распрацоўшчыкаў. Недадае балаў гульні й адсутнасьць кросплятформавай гульні, затое манэтызацыя прысутнічае ў поўным абʼёме!
На сёньняшні дзень, гульцы настолькі незадаволеныя NBA 2K24, што ёй ўдалося зрушыць Overwatch 2 зь першага месца ў антырэйтынгу Steam!

😁16🤡3👍1
📰 Кіраўніцтва Unity афіцыйна папрасіла прабачэньня за новую спрэчную палітыку манэтызацыі
«Мы вас пачулі. Просім прабачэньня за блытаніну й турботу, выкліканую новай палітыкай спагнаньня платы, пра якую мы абʼявілі ў аўторак. Мы слухаем, размаўляем з членамі нашай каманды, супольнасьцю, кліентамі й партнэрамі й будзем уносіць зьмены ў палітыку. Мы падзелімся абнаўленьнем праз пару дзён. Дзякуем вам за сумленны й крытычны водгук».
Нагадаем, што новая бізнэс-мадэль Unity прадстаўляла зь сябе своеасаблівую камісію за кожную ўсталёўку гульні, што працуе на рухавіку (пры дасягненьні пэўных умоў), усё гэта выклікала гнеў розных студыяў і незалежных распрацоўшчыкаў.

🔥18👍10🤡7
📰 Larian апублікавалі калекцыю канцэптаў Baldurs Gate 3
Распрацоўнікі з Larian, апублікавалі вялікую калекцыю канцэпт-артаў і мадэляў, якая заклікана пазнаёміць ґеймераў з працэсам стварэньня вялікага й прапрацаванага сьвету Baldurʼs Gate III.
Асобна распрацоўшчыкі адзначылі, што дадзеныя працы створаны мастакамі-пачаткоўцамі. У Larian ведаюць, што шматлікія людзі часта сумняваюцца ў сабе, таму вырашылі паказаць вынікі за 6 гадоў стварэньня RPG. Мастакі кампаніі перараблялі канцэпты, удасканальваліся й паўтаралі выявы зноў і зноў, пры гэтым ня маючы творчых абмежаваньняў!

❤25👍6
📰 Ubisoft у мінулым працавала над працягам Prince of Persia 2: The Shadow and the Flame
Пра гэта, у рамках адказу на пытаньні фанатаў расказаў стваральнік Prince of Persia Джордан Мекнер.
Мекнер першапачаткова задумваў Prince of Persia як трылёгію, аднак з працягам Prince of Persia 2: The Shadow and the Flame (1993), так і не склалася.
Першапачаткова трэцюю частку пачалі ствараць адразу пасьля рэлізу Prince of Persia 2, аднак на фоне рэлізу Doom цікавасьць да 2D гульняў зьнізілася й праект скасавалі. Да яго вярнуліся толькі праз шмат гадоў, аднак у 2019 годзе, Ubisoft вырашыла скасаваць і яго.
Распрацоўкай працягу PoP2 займалася Ubisoft Montpellier, якая зараз стварае Prince of Persia: The Lost Crown.
Таксама нагадаем, што Ubisoft працуе над рэмэйкам Prince of Persia: The Sands of Time.

👍5🤔4❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз экшэна Lies of P
Натхнёная знаёмай гісторыяй Пінокіа, Lies of P — гэта гульня, падобная на экшн, дзеяньне якой адбываецца ў змрочным сьвеце Belle Époque (заўв. Францыя 1871-1914 гадоў). Кіруй Пінокіа ў яго няўмольным шляху, да таго каб стаць чалавекам!
Карыстачам і крытыкам гульня спадабалася, яны завуць яе годным соўлслайкам, зь цікавымі мэханікамі й велізарным падабенствам на Bloodborne.
Зь мінусаў некаторыя адзначаюць пэўную "калідорнасьць" узроўняў, а гэтак жа наяўнасьць у гульні Denuvo (хоць у цэлым да аптымізацыі прэтэнзіяў ня шмат).
Кошты:
Звычайнае выданьне — $59.99;
Deluxe Edition — $69.98.

👍10❤🔥4⚡2❤1
📰 У інтэрнэце зьявіўся дакумэнт з плянамі Microsoft на гульні Bethesda і кансоль Xbox
19 верасьня ў сеціве зьявіліся новыя дакумэнты з судовага працэсу Microsoft і Фэдэральнай гандлёвай камісіі, сярод іх аказалася некалькі цікавых дакумэнтаў Bethesda.
У першым дакумэнце можна ўбачыць пляны кампаніі, датаваныя ліпенем 2020-га, сам плян састарэў, аднак захоўваецца высокая верагоднасьць, што гульні зь яго ўсё яшчэ ў распрацоўцы.
Сярод неанансаваных праектаў згадваюцца рэмайстры Fallout 3 і TES IV: Oblivion (пра які нядаўна былі чуткі), DOOM Year Zero, Dishonored 3, а таксама сіквел Ghostwire: Tokyo.
Акрамя гэтага ёсьць некалькі праектаў з кодавымі назовамі (пад адным зь іх, магчыма, утоена Hi-Fi Rush).
Другі дакумэнт уяўляе зь сябе навейшы плян рэлізаў, але інфармацыі ў ім мала й у асноўным яна гучала раней (зь цікавага варта адзначыць, што пакуль Microsoft не плянуе выпускаць TES VI на PlayStation).
З дакумэнтаў гэтак жа стала вядома, што Microsoft плянуе выпусьціць абноўленыя вэрсіі кансоляў Xbox Series, а таксама новы ґеймпад з аналягам тэхналёгіі DualSense. Зьявіцца навінка павінна ў канцы 2024-га (меркаваны кошт 499 і 299 даляраў).

🤔15👍4❤2
📰 Payday 3 выйшла ў раньні доступ і сутыкнулася з праблемамі
Каапэратыўны шутэр Payday 3 стаў даступны ўладальнікам пашыраных выданьняў, аднак, нягледзячы на стрэс-тэст сэрвэраў, яны не змаглі справіцца з хваляй гульцоў, прычым іх "падзеньні" у самой гульні, куды меншая праблема.
Сэрвэра гульні могуць працаваць стабільна (хоць і не заўсёды), галоўнай праблемай сталі сэрвэра сайта Starbreeze Nebula, аўтарызацыя на якім зьяўляецца абавязковай. Наплыў карыстачоў прывёў да часовай недаступнасьці сайта, прычым праблема актуальная як для PC, так і для кансоляў.
Распрацоўнікі ведаюць аб праблеме і абяцаюць усё выправіць.
Паўнавартасны рэліз гульні адбудзецца 21 верасьня.

👍3😁3❤1