Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: 911 Operator

911 Operatorгэта гульня, у якой вы маеце ролю апэратара службы экстранай дапамогі й вырашаеце складаныя задачы, даючы інструкцыі й кіруючы падразьдзяленьнямі. Гуляйце на мапе любога горада сьвету!
Распрацоўшчык — Jutsu Games (Польшча)

❗️Забраць гульню можна да 21 верасьня.
17
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У раньні доступ выйшла Pathfinder: Gallowspire Survivors

Pathfinder: Gallowspire Survivors — новая гульня ў жанры roguelite, дзеяньне якой адбываецца ва ўлюбёным фэнтэзійным сьвеце Pathfinder. Увайдзіце ў Галоўспайр — легендарную вежу цемры, разам са сваім бясстрашным кампаньёнам. Зьнішчайце полчышчы ворагаў, паляпшайце свой арсэнал і перамагайце босаў, каб запячатаць старажытнага караля нежыці!

Гульня атрымала зьмешаныя водгукі карыстальнікаў, якія хваляць сэтынг (і сам сусьвет Pathfinder), але адзначаюць сумныя мапы, ґеймплэй і своеасаблівую, штучна-ўскладненую сыстэму навыкаў.

Кошт гульні на дадзены момант — $4.69 (да 21 верасьня дзейнічае зьніжка ў 20% — $3.75).
👍4🤔1
📢 CD Projekt Red выпусьцілі кінэматаґрафічны трэйлер Cyberpunk 2077 Phantom Liberty

Phantom Liberty — новае дапаўненьне для Cyberpunk 2077 у жанры шпіёнскага трылера, якое прапануе вам выратаваць прэзыдэнта Новых Злучаных Штатаў Амэрыкі!

Phantom Liberty выходзіць 26 верасьня, на PC, Xbox Series, PlayStation 5.
Кошт DLC — $30.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
10👾2👍1
📢 Для Resident Evil 4 афіцыйна анансавана DLC Separate Ways

Дапаўненьне прапануе гульцам прайсьці шляхам загадкавай Ады Вонг, якая выконвае сваё таямнічае заданьне й адначасна дапамагае Лявону выжыць у глухой гішпанскай вёсцы.

Распрацоўнікі таксама паведамілі, што рэліз VR-рэжыму для асноўнай кампаніі хорару адбудзецца ўзімку. Дакладная дата пакуль што невядомая.

DLC ж выйдзе ўжо 21 верасьня.
👍7🔥2
📢 Insomniac прадставіла новы ґеймплэйны ролік Marvelʼs Spider-Man 2

У рамках мерапрыемства State of Play студыя Insomniac прадставіла новы ґеймплэйны ролік Marvelʼs Spider-Man 2.

У відэа творчы кіраўнік студыі Браян Інціхар расказаў пра новаўвядзеньні гульні й яе адрозьненьні ад першай часткі.
Калі коратка, то зараз ґеймерам будзе неабходна гуляць адразу за двух павукоў — Піцера Паркера й Майлза Маралеса (з вольным пераключэньнем паміж імі). Колькасьць заданьняў, як і памер мапы павялічыліся амаль у два разы, стала больш і касьцюмаў для гэрояў (зараз іх прыкладна 65).

Дадаткова быў прадстаўлены трэйлер Digital Deluxe выданьня.

Нягледзячы на тое, што рэліз новага Чалавека-Павука адбудзецца 20 кастрычніка, журналісты GameSpot, IGN, Eurogamer ды іншых выданьняў ужо пачалі дзяліцца сваімі ўражаньнямі ад гульні (паўнавартасныя агляды пачнуць зьяўляцца пасьля 15 кастрычніка).
На думку тых, хто гуляў, гульня ў дадзены момант зьяўляецца кульмінацыяй усяго, што мы бачылі да гэтага часу. Сьвет стаў яшчэ больш насычаным, баі відовішчнымі, а ґрафіка больш падрабязнай. Многія адзначаюць цікавую сыстэму навыкаў і займальныя квэсты.
👍92
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ubisoft прадставілі сюжэтны трэйлер Avatar Frontiers of Pandora

Станьце Наʼві й дасьледуйце Заходнюю мяжу ў «Avatar: Frontiers of Pandora». Вы будзеце гуляць за дзіця двух сьветаў, народжанае Наʼві, але выхаванае RDA (Resources Development Administration). Празь пятнаццаць гадоў пасьля выкраданьня вы вольныя й павінны ўзьяднацца са сваёй страчанай спадчынай. Пазнаёмцеся з новымі кланамі, вывучыце іх звычаі й далучыцеся да іх, каб абараніць Пандору ад RDA!

Рэліз гульні заплянаваны на 7 сьнежня для PC, PS5 і Xbox Series.
9👍7
📢 Адбыўся рэліз псыхалягічнага трылера Ad Infinitum

Вы змагаецеся за сваю разважнасьць і выжываньне ў акопах Вялікай вайны й сьценах свайго радавога дома. Гуляйце за нямецкага салдата, якога перасьледуюць жахі Першай сусьветнай вайны. Жудасныя істоты, сьмяротныя пасткі й вар’яцкія таямніцы адзначаюць ваш шлях на поле бою.

Нягледзячы на вытворчыя пекла (гульню ствараюць з 2015 году), нешматлікія водгукі ў Steam у асноўным станоўчыя, гульцы адзначаюць велізарнае падабенства Ad Infinitum з сэрыяй гульняў Amnesia, хваля праект за цікавую атмасфэру, а лаюць за аднастайнасьць ґеймплэя.

Кошты:
▫️Звычайнае выданьне — $24.99
▫️Supporter Edition — $29.99
Акрамя PC, гульня выйшла на Xbox Series і PlayStation 5.
👍63
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ghostrunner 2 атрымала новы трэйлер і дэмавэрсію

Кроў пральецца ў Ghostrunner 2 – гардкорным слэшары ад першай асобы, дзеяньне якога адбываецца ў кібэрпанкавым сьвеце. Станьце неверагодным кібэрніндзя й прыгатуйцеся да сутычак з босамі, інтэрактыўнай гісторыі, новым рэжымам і сінтвэйв-саўндтрэкам.

Рэліз гульні адбудзецца 26 кастрычніка на PS5, Xbox Series і PC. Уладальнікі Brutal Edition змогуць пачаць гуляць на 2 дні раней.
Жадаючыя азнаёміцца з гульнёй, могуць усталяваць сьвежую дэма.
👍5🔥5
📰 Правал Immortals of Aveum прывёў да звальненьня паловы супрацоўнікаў Ascendant

У мінулым месяцы адбыўся рэліз магічнага шутэра Immortals of Aveum, які ня здолеў дасягнуць хоць якіх-небудзь вышынь (у першыя гадзіны рэлізу ў яго не гуляла нават 1000 чалавек).
Як стала вядома зараз, гучны правал прывёў да звальненьня амаль паловы супрацоўнікаў Ascendant Studios.

Кіраўнік Ascendant Брэт Роббінс пацьвердзіў, што яму прыйшлося прыняць цяжкае рашэньне й звольніць каля 45% супрацоўнікаў. Ён падзякаваў усім за неацэнны ўклад у гульню й паабяцаў падтрымліваць былых распрацоўшчыкаў усімі магчымымі спосабамі, уключаючы рэкамэндацыі іншым студыям.
😱8👍5😢5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У раньні доступ выйшаў рэмэйк Wizardry Proving Grounds of the Mad Overlord

Незалежная студыя Digital Eclipse выпусьціла ў раньні доступ гульню Wizardry: Proving Grounds of the Mad Overlord — рэмэйк леґендарнай ролевай серыі Wizardry, якая ўпершыню зьявілася ў 1981 годзе, на Apple II.

З пункту гледжаньня гісторыі, Wizardry лічыцца адной з найважнейшых RPG-гульняў, бо на момант рэлізу яна валодала шматлікімі рэвалюцыйнымі мэханікамі (у прыватнасьці, менавіта яна ўвяла паняцьце "партыйная RPG"), і натхніла распрацоўшчыкаў на стварэньне такіх гульняў як Final Fantasy і Dragon Quest.

У раньнім доступе гульня прабудзе да 2024 году.
Яе кошт — $14.49.
🔥6👍5🤨1
📰 NBA 2K24 зрушыла Overwatch 2 зь месца горшай гульні ў Steam

8 верасьня ў рэліз выйшла чарговая гульня зь серыі баскетбольных сімулятараў — NBA 2K24 і калі кансольны варыянт гульцы й крытыкі прынялі нядрэнна, то вось вэрсія для PC, была літаральна ўтаптаная ў бруд!

Гульцы не задаволеныя аптымізацыяй (як і ў цэлым тэхнічным станам гульні), вялікай колькасьцю чытэраў, адсутнасьцю выразнага сюжэту й падтрымкі з боку распрацоўшчыкаў. Недадае балаў гульні й адсутнасьць кросплятформавай гульні, затое манэтызацыя прысутнічае ў поўным абʼёме!

На сёньняшні дзень, гульцы настолькі незадаволеныя NBA 2K24, што ёй ўдалося зрушыць Overwatch 2 зь першага месца ў антырэйтынгу Steam!
😁16🤡3👍1
📰 Кіраўніцтва Unity афіцыйна папрасіла прабачэньня за новую спрэчную палітыку манэтызацыі

«Мы вас пачулі. Просім прабачэньня за блытаніну й турботу, выкліканую новай палітыкай спагнаньня платы, пра якую мы абʼявілі ў аўторак. Мы слухаем, размаўляем з членамі нашай каманды, супольнасьцю, кліентамі й партнэрамі й будзем уносіць зьмены ў палітыку. Мы падзелімся абнаўленьнем праз пару дзён. Дзякуем вам за сумленны й крытычны водгук».

Нагадаем, што новая бізнэс-мадэль Unity прадстаўляла зь сябе своеасаблівую камісію за кожную ўсталёўку гульні, што працуе на рухавіку (пры дасягненьні пэўных умоў), усё гэта выклікала гнеў розных студыяў і незалежных распрацоўшчыкаў.
🔥18👍10🤡7
📰 Larian апублікавалі калекцыю канцэптаў Baldurs Gate 3

Распрацоўнікі з Larian, апублікавалі вялікую калекцыю канцэпт-артаў і мадэляў, якая заклікана пазнаёміць ґеймераў з працэсам стварэньня вялікага й прапрацаванага сьвету Baldurʼs Gate III.

Асобна распрацоўшчыкі адзначылі, што дадзеныя працы створаны мастакамі-пачаткоўцамі. У Larian ведаюць, што шматлікія людзі часта сумняваюцца ў сабе, таму вырашылі паказаць вынікі за 6 гадоў стварэньня RPG. Мастакі кампаніі перараблялі канцэпты, удасканальваліся й паўтаралі выявы зноў і зноў, пры гэтым ня маючы творчых абмежаваньняў!
25👍6
📰 Ubisoft у мінулым працавала над працягам Prince of Persia 2: The Shadow and the Flame

Пра гэта, у рамках адказу на пытаньні фанатаў расказаў стваральнік Prince of Persia Джордан Мекнер.

Мекнер першапачаткова задумваў Prince of Persia як трылёгію, аднак з працягам Prince of Persia 2: The Shadow and the Flame (1993), так і не склалася.
Першапачаткова трэцюю частку пачалі ствараць адразу пасьля рэлізу Prince of Persia 2, аднак на фоне рэлізу Doom цікавасьць да 2D гульняў зьнізілася й праект скасавалі. Да яго вярнуліся толькі праз шмат гадоў, аднак у 2019 годзе, Ubisoft вырашыла скасаваць і яго.

Распрацоўкай працягу PoP2 займалася Ubisoft Montpellier, якая зараз стварае Prince of Persia: The Lost Crown.
Таксама нагадаем, што Ubisoft працуе над рэмэйкам Prince of Persia: The Sands of Time.
👍5🤔41