📰 Insomniac Games падзяліліся сьвежымі скрыншотамі Marvelʼs Spider-Man 2
Insomniac Games апублікавалі серыю скрыншотаў, якія дэманструюць прыгажосьці Нью-Ёрка: Таймс-сквэр, Коні-Айлэнд і Трыюмфальную арку ў Брукліне.
А вось хмарачоса Крайсьлер-білдынг у гульні ня будзе, з часоў Marvelʼs Spider-Man: Miles Morales, распрацоўшчыкі так і не прыйшлі да кампрамісу з новымі ўладальнікамі будынка наконт аўтарскіх правоў.
Дэталёвае стварэньне горада стала праблемным для распрацоўшчыкаў, т.я. асноўны этап працы прыйшоўся на час пандэміі, таму дызайнэрам даводзілася спадзявацца на Google Maps, Цэнтар гісторыі Брукліна, Reddit і дапамогу іншых крыніц.
Рэліз гульні адбудзецца 20 кастрычніка эксклюзіўна для PlayStation 5.

❤9👍3👌1
📰 Чуткі: BioWare магла адмовіцца ад адкрытага сьвету ў новай Mass Effect
Такой інфармацыяй у рамках падкаста Xbox Two падзяліўся інсайдэр і журналіст Джэз Кордэн.
Да яго дайшла інфармацыя аб тым, што BioWare вырашыла адмовіцца ад адкрытага сьвету, які быў рэалізаваны ў Mass Effect: Andromeda. Замест гэтага распрацоўшчыкі зьбіраюцца вярнуцца да "клясычнага фармату" серыі, як у арыгінальнай трылёгіі.
У дадзены момант новая Mass Effect знаходзіцца на раньніх этапах распрацоўкі й нямае даты рэлізу.

👍11🔥6❤1
📰 Для Payday 3 прадставілі дарожную мапу падтрымкі гульні
Starbreeze прадставіла дарожную мапу першага году падтрымкі будучага шутэра Payday 3 з інфармацыяй аб будучых дапаўненьнях і іншым кантэнце (назвы і даты могуць зьмяніцца):
▫️Syntax Error — рэліз зімой 2023 году;
▫️Boys in Blue — рэліз вясной 2024 году;
▫️The Land of the Free — рэліз летам 2024 году;
▫️Fear and Greed — рэліз восеньню 2024 году.
Акрамя гэтага, пасьля рэлізу (які адбудзецца 21 верасьня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series), гульню чакаюць сэзонныя падзеі, новыя пэрсанажы, ворагі, зброі, касмэтычныя прадметы й пераход на Unreal Engine 5.

👍8🥱2🌚1
📢 Выданьне IGN падзялілася сьвежым ролікам souls-like экшэна Lies of P
Новы ролік ад распрацоўшчыкаў з Round 8 Studio і журналістаў IGN цалкам прысьвечаны разнастайным гульнявым босам і бітвам зь імі!
Нагадаем, Lies of P — гэта гульня-экшн (soulslike), дзеяньне якой адбываецца ў змрочнай Францыі 19-га стагодьдзя. Гульцам прапануюць узяць пад кантроль Пінокія ў яго няўмольным шляху да таго, каб стаць чалавекам!
Рэліз гульні адбудзецца 19 верасня на PC, PlayStation і Xbox.

YouTube
Lies of P: Boss Fight Showcase Gameplay
Enjoy six minutes of gameplay showing off eight different boss battles you'll encounter in Lies of P, the upcoming Pinocchio-inspired soulslike that's launching on September 19 for PC, Mac, PlayStation, and Xbox (including day one on Xbox Game Pass).
#LiesOfP…
#LiesOfP…
👍9❤1
📰 Embracer можа прадаць студыю распрацоўшчыкаў Borderlands
Па дадзеных Reuters, Embracer разглядае магчымасьць продажу Gearbox Entertainment, аўтараў серыі Borderlands (судзячы па інфармацыі крыніцы на студыю ўжо ёсьць пакупнікі).
Дадзенае дзеяньне заклікана ўмацаваць фінансавае становішча Embracer Group на рынку.
Embracer адзначыла, што ня будзе камэнтаваць статус студыяў, якіх закранула рэструктурызацыя, адзначыўшы, што некаторыя (стратныя) студыі можа чакаць закрыцьцё (так выйшла з распрацоўшчыкамі Saints Row).
Выданьне Bloomberg у сваю чаргу апублікавала электронны ліст, які дырэктар па сувязях з грамадзкасьцю Gearbox Дэн Хʼюіт разаслаў супрацоўнікам.
У ім сказана, што лёс Gearbox Entertainment яшчэ ня вырашаны.

✍3🤔3👍1😱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Мастачка пэрсанажаў Dragon Age растлумачыла жудасныя ўсьмешкі NPC у Starfield
Мастачка Дэлейні Кінг (якая працавала над Dragon Age, God of War, Civilization IV і Stellaris) растлумачыла чаму твары NPC у Starfield выглядаюць жудасна.
Паводле яе словаў, падобныя праблемы ўзьніклі з-за таго, што ў пэрсанажаў не скарачаецца патрэбная для натуральнай усьмешкі мышца твару, выклікаючы пачуцьцё фальшы, як быццам пэрсанаж супрацівіцца ўсьмешцы.
Акрамя таго, пэрсанажы актыўна круцяць вачыма без удзелу ў працэсе верхняга павека, што таксама стварае жудасны эфэкт.
Яна прызналася, што не знаёмая з унутранымі інструмэнтамі студыі, але ў дадзеным выпадку ўсё выглядае так, як быццам бы ўсю анімацыю твара за распрацоўшчыкаў зрабіў кампутар.

😁28👍3🔥2
📢 Steam споўнілася 20 гадоў
Дваццаць гадоў таму, 12 верасьня 2003 году Valve выпусьціла прыкладаньне Steam, якое было створана для запуску Counter Strike 1.6 і абароны гульні ад пірацтва й толькі праз час, у ім сталі зьяўляцца гульні іншых распрацоўшчыкаў!
Valve сьвяткуе дваццацігодзьдзе сваёй крамы падрабязным расказам пра яе гісторыю, а гэтак жа невялікімі прыемнымі падарункамі, якія можна забраць на старонцы тавараў за ачкі.
Таксама быў прадстаўлены адмысловы значок, які атрымалі карыстачы, якія стварылі свой акаўнт 20 гадоў назад (усяго такіх акаўнтаў 100).

❤🔥20👍7🍾3💘1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз незвычайнага сімулятара спатканьняў Eternights
Гэта экшэн-сімулятар спатканьняў, дзеяньне якога адбываецца падчас Апакаліпсісу. Панядзелак: спатканьне Аўторак: зачыстка падзямельля Пятніца: жах! Часу мала!
Над гульнёй 3 гады працаваў адзін чалавек, а сваю папулярнасьць яна набыла пасьля фэсту дэма-вэрсіяў у Steam.
Ґеймеры хваляць атмасфэру гульні й яе сюжэт, які нягледзячы на пэўную жартаўлівасьць не баіцца ісьці ў сурʼёзныя тэмы.
Зь мінусаў — некаторыя гульцы адзначаюць малаважныя прасадкі FPS.
Кошты:
▫️Звычайнае выданьне гульні — $23.99;
▫️Deluxe Edition — $29.99.
Гульня таксама даступна на PlayStation 4 і PlayStation 5.

👍10🍓2✍1
📢 Creative Assembly абʼявіла дату рэлізу Total War Pharaoh
Total War: Pharaoh перанясе гульцоў у пэрыяд Новага царства, калі вялікая дзяржава эгіпцян знаходзілася ў зеніце сваёй магутнасьці!
Гульня выходзіць 11 кастрычніка, толькі на PC.
Ґеймплэй новай гульні можна паглядзець тут, а падрабязьней даведацца аб асноўных кіраўніках тут.
Кошты:
Standard Edition — $59.99;
Deluxe Edition — $72.87 (Саўндтрэк + DLC з новай фракцыяй);
Dynasty Edition — $91.46 (Саўндтрэк + 3 DLC з новай фракцыяй + DLC з новай кампаніяй).
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

👍5❤3
📢 Mortal Kombat 1 атрымала перадрэлізны трэйлер
Адкрыйце адроджаны сусьвет Mortal Kombat, які стварыў Бог агню Лю Кан. Mortal Kombat 1 абвяшчае новую эру культавай франшызы з новай баявой сыстэмай, гульнявымі рэжымамі й фаталіці!
Рэліз адбудзецца 19 верасьня, на PC, Xbox Series, PlayStation 5, Nintendo Switch.
Кошты:
▫️Звычайнае выданьне — $69.99;
▫️Premium Edition — $109.99.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

Mortal Kombat 1 | Official Launch Trailer
Welcome to the New Era. Will you fight for peace, or embrace the khaos?
Pre-order your copy now: http://go.wbgames.com/MK1PreOrder
It's In Our Blood. Discover a reborn Mortal Kombat Universe created by Fire God Liu Kang. Mortal Kombat 1 ushers in a new…

❤🔥5👍3
📰 Новая частка The Sims будзе бясплатнай (з адным нюансам)
Падчас традыцыйнай трансьляцыі Behind The Sims, Electronic Arts раскрыла невялікую колькасьць падрабязнасьцяў аб Project Rene, новай частцы культавай серыі The Sims.
Распрацоўнікі заявілі, што гульня будзе цалкам бясплатнай, аднак як і для папярэдніх гульняў, яны будуць выпускаць розныя дапаўненьні й кантэнт-пакі (падтрымліваць абяцаюць гэтак жа й The Sims 4, нават пасьля выхаду новай гульні).
У ходзе трансьляцыі ЕА заявілі, што яны зьбіраюцца зьнізіць барʼеры й даць усім гульцам доступ да агульных гульнявых сыстэм, напрыклад сэзоны й надворʼе больш ня будуць асобным DLC, а будуць уключаны ў базавую гульню (аднак сэзонныя актыўнасьці, накшталт танцаў на лёдзе й падобнага, давядзецца купляць асобна).
Аб рэлізе гульні па-ранейшаму нічога невядома.

🌚11❤4👍4🤔1💘1
📰 Новыя правілы выкарыстаньня Unity выклікалі гнеў распрацоўшчыкаў
Па новых правілах, распрацоўшчыкам з 1 студзеня трэба будзе плаціць камісію Unity Runtime Fee, якая будзе актуальная для ўсіх праектаў, створаных на рухавіку. Камісія зьявіцца пасьля таго, як аўтары атрымаюць пэўную суму й перавысяць канкрэтную колькасьць усталёвак (пасьля гэтага, трэба будзе плаціць камісію за кожную ўсталёўку або пераўсталёўку (пра гэта ў правілах ужо не згадваюць) гульні).
Памер камісіі будзе залежаць ад тарыфнага пляна, які абраў той ці іншы распрацоўшчык. Уся гэтая праґрама нібы накіравана на разьвіцьцё Unity.
Дадзеныя зьмены выклікалі буру абурэньня сярод незалежных кампаніяў, паколькі такія зьмены могуць зрабіць невялікую студыю банкрутам за некалькі дзён (новая сыстэма, дарэчы, не ўлічвае зьніжкі, бясплатныя выходныя або даданьне гульні ў Game Pass).
Прадстаўнікі Unity паспрабавалі растлумачыць, што новыя ўмовы не закрануць 90% распрацоўшчыкаў, паколькі ня ўсе гульні могуць зарабіць на "парог камісіі", але гэта ўсё не дапамагло.
Сярод пратэстуючых значацца распрацоўшчыкі Slay the Spire, Among Us, Cult of the Lamb і інш.

😡16🤡4👍2🌚1👀1
📢 Killing Floor 3 абзавялася новым ролікам аб жудасных монстрах
2091 год. Мега-карпарацыя Horzine стварыла ідэальнае войска: паслухмянае ім полчышча біяінжынэрных пачвар, званых zed. Толькі паўстанцкая група Nightfall стаіць паміж гэтымі пякельнымі стварэньнямі й будучыняй чалавецтва!
У новым роліку распрацоўшчыкі распавядаюць гісторыю біямэханічных монстраў, якія не проста павінны стаць машынай для забойстваў, але й выклікаць у гульца агіду, не даючы падстаў для шкадаваньня.
Дата рэлізу невядомая, сам праект, нагадаем, быў анансаваны на gamescom 2023.

'Making a Monster' - Killing Floor 3 Announcement Trailer Behind the Scenes
Join Bryan Wynia, Creative Director at Tripwire Interactive, along with Neil Huxley and Milan Nikolic from Hydra Studios, for an intimate discussion detailing the body horror inspirations, creative process and production of the Killing Floor 3 reveal trailer…
👍5❤1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: 911 Operator
911 Operator — гэта гульня, у якой вы маеце ролю апэратара службы экстранай дапамогі й вырашаеце складаныя задачы, даючы інструкцыі й кіруючы падразьдзяленьнямі. Гуляйце на мапе любога горада сьвету!
Распрацоўшчык — Jutsu Games (Польшча)
❗️Забраць гульню можна да 21 верасьня.

❤17
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У раньні доступ выйшла Pathfinder: Gallowspire Survivors
Pathfinder: Gallowspire Survivors — новая гульня ў жанры roguelite, дзеяньне якой адбываецца ва ўлюбёным фэнтэзійным сьвеце Pathfinder. Увайдзіце ў Галоўспайр — легендарную вежу цемры, разам са сваім бясстрашным кампаньёнам. Зьнішчайце полчышчы ворагаў, паляпшайце свой арсэнал і перамагайце босаў, каб запячатаць старажытнага караля нежыці!
Гульня атрымала зьмешаныя водгукі карыстальнікаў, якія хваляць сэтынг (і сам сусьвет Pathfinder), але адзначаюць сумныя мапы, ґеймплэй і своеасаблівую, штучна-ўскладненую сыстэму навыкаў.
Кошт гульні на дадзены момант — $4.69 (да 21 верасьня дзейнічае зьніжка ў 20% — $3.75).

👍4🤔1
📢 CD Projekt Red выпусьцілі кінэматаґрафічны трэйлер Cyberpunk 2077 Phantom Liberty
Phantom Liberty — новае дапаўненьне для Cyberpunk 2077 у жанры шпіёнскага трылера, якое прапануе вам выратаваць прэзыдэнта Новых Злучаных Штатаў Амэрыкі!
Phantom Liberty выходзіць 26 верасьня, на PC, Xbox Series, PlayStation 5.
Кошт DLC — $30.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Phantom Liberty — новае дапаўненьне для Cyberpunk 2077 у жанры шпіёнскага трылера, якое прапануе вам выратаваць прэзыдэнта Новых Злучаных Штатаў Амэрыкі!
Phantom Liberty выходзіць 26 верасьня, на PC, Xbox Series, PlayStation 5.
Кошт DLC — $30.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
YouTube
Cyberpunk 2077: Phantom Liberty — Official Cinematic Trailer
I wouldn’t be alive if it wasn’t for you.
Cyberpunk 2077: Phantom Liberty arrives on September 26th on Xbox Series X|S, PlayStation 5, and PC. Pre-order now: https://www.cyberpunk.net/buy
#PhantomLiberty is an upcoming spy-thriller expansion for #Cyberpunk2077.…

❤10👾2👍1
📢 Для Resident Evil 4 афіцыйна анансавана DLC Separate Ways
Дапаўненьне прапануе гульцам прайсьці шляхам загадкавай Ады Вонг, якая выконвае сваё таямнічае заданьне й адначасна дапамагае Лявону выжыць у глухой гішпанскай вёсцы.
Распрацоўнікі таксама паведамілі, што рэліз VR-рэжыму для асноўнай кампаніі хорару адбудзецца ўзімку. Дакладная дата пакуль што невядомая.
DLC ж выйдзе ўжо 21 верасьня.

Resident Evil 4 - Separate Ways Trailer | State of Play
Check out the newest trailer for RE4 Separate Ways.
👍7🔥2
📢 Insomniac прадставіла новы ґеймплэйны ролік Marvelʼs Spider-Man 2
У рамках мерапрыемства State of Play студыя Insomniac прадставіла новы ґеймплэйны ролік Marvelʼs Spider-Man 2.
У відэа творчы кіраўнік студыі Браян Інціхар расказаў пра новаўвядзеньні гульні й яе адрозьненьні ад першай часткі.
Калі коратка, то зараз ґеймерам будзе неабходна гуляць адразу за двух павукоў — Піцера Паркера й Майлза Маралеса (з вольным пераключэньнем паміж імі). Колькасьць заданьняў, як і памер мапы павялічыліся амаль у два разы, стала больш і касьцюмаў для гэрояў (зараз іх прыкладна 65).
Дадаткова быў прадстаўлены трэйлер Digital Deluxe выданьня.
Нягледзячы на тое, што рэліз новага Чалавека-Павука адбудзецца 20 кастрычніка, журналісты GameSpot, IGN, Eurogamer ды іншых выданьняў ужо пачалі дзяліцца сваімі ўражаньнямі ад гульні (паўнавартасныя агляды пачнуць зьяўляцца пасьля 15 кастрычніка).
На думку тых, хто гуляў, гульня ў дадзены момант зьяўляецца кульмінацыяй усяго, што мы бачылі да гэтага часу. Сьвет стаў яшчэ больш насычаным, баі відовішчнымі, а ґрафіка больш падрабязнай. Многія адзначаюць цікавую сыстэму навыкаў і займальныя квэсты.

Marvel's Spider-Man 2 - Expanded Marvel's New York | PS5 Games
Marvel's Spider-Man 2 Senior Creative Director Bryan Intihar narrates a first look at the newly expanded Marvel's New York and what you can expect from its next-gen open-world gameplay.
Developed by Insomniac Games in collaboration with Marvel Games and…

👍9❤2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ubisoft прадставілі сюжэтны трэйлер Avatar Frontiers of Pandora
Станьце Наʼві й дасьледуйце Заходнюю мяжу ў «Avatar: Frontiers of Pandora». Вы будзеце гуляць за дзіця двух сьветаў, народжанае Наʼві, але выхаванае RDA (Resources Development Administration). Празь пятнаццаць гадоў пасьля выкраданьня вы вольныя й павінны ўзьяднацца са сваёй страчанай спадчынай. Пазнаёмцеся з новымі кланамі, вывучыце іх звычаі й далучыцеся да іх, каб абараніць Пандору ад RDA!
Рэліз гульні заплянаваны на 7 сьнежня для PC, PS5 і Xbox Series.

❤9👍7
📢 Адбыўся рэліз псыхалягічнага трылера Ad Infinitum
Вы змагаецеся за сваю разважнасьць і выжываньне ў акопах Вялікай вайны й сьценах свайго радавога дома. Гуляйце за нямецкага салдата, якога перасьледуюць жахі Першай сусьветнай вайны. Жудасныя істоты, сьмяротныя пасткі й вар’яцкія таямніцы адзначаюць ваш шлях на поле бою.
Нягледзячы на вытворчыя пекла (гульню ствараюць з 2015 году), нешматлікія водгукі ў Steam у асноўным станоўчыя, гульцы адзначаюць велізарнае падабенства Ad Infinitum з сэрыяй гульняў Amnesia, хваля праект за цікавую атмасфэру, а лаюць за аднастайнасьць ґеймплэя.
Кошты:
▫️Звычайнае выданьне — $24.99
▫️Supporter Edition — $29.99
Акрамя PC, гульня выйшла на Xbox Series і PlayStation 5.

Ad Infinitum | Launch Trailer
The line separating nightmare and reality is becoming increasingly blurred. In Ad Infinitum, you play as a young German soldier haunted by the horrors of the Great War.
Trapped between two realities, you wander through a vast mansion and the trenches of…

👍6❤3