Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Тод Говард адказаў на скаргі фанатаў аб тэхнічным стане Starfield

Кіраўнік Bethesda Тод Говард у рамках новага інтэрвію адказаў на скаргі фанатаў аб дрэнным тэхнічным стане гульні, распрацоўшчык лічыць, што RPG працуе "выдатна" і параіў абнавіць свае кампутары:

«Мы аптымізавалі гульню, і яна выдатна працуе. Гэта нэкст-ґен гульня для PC з прасунутымі тэхналогіямі, таму вам, магчыма, трэба абнавіць сваю сыстэму».

Заява Говарда выклікала неадназначную рэакцыю аўдыторыі — у пэўнай часткі гульцоў сапраўды няма праблем са Starfield, у той час як іншыя сутыкнуліся з рознымі праблемамі незалежна ад свайго кампутара (скаргі паступаюць нават ад уладальнікаў новых RTX 4090).
🤡22🤬7😁5👍4😐4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Spelldrifter

Spelldrifterгульня якая абʼядноўвае пазыцыйныя баі, характэрныя для тактычных пакрокавых ролевых гульняў, з шырокімі магчымасьцямі наладаў і рэгульнёўнасьці калекцыйных картачных гульняў. У выніку атрымалася зьмешваньне жанраў, у якім гульцам трэба навучыцца спрытна кіравацца рэсурсамі як у прасторы гульнявога поля, так і ў часе!
Распрацоўшчык — Free Range Games (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 14 верасьня.
👍9
📰 Epic Games расказалі аб навінах Unreal Engine 5.3

Epic Games падзялілася сьвежым ролікам, які цалкам прысьвечаны новаўвядзеньням новай вэрсіі Unreal Engine 5.

Распрацоўнікі распавялі аб паляпшэньнях асноўнага рэндэрынгу й набору інструмэнтаў, дадаткова ў рухавік былі дабаўлены новыя функцыі эксьперыментальнага рэндэрынгу, анімацый і мадэляваньня. Распрацоўнікі могуць выкарыстоўваць абʼёмны рэндэрынгу кінэматаґрафічнай якасьці, артаґрафічны рэндэрынг, рэдактар шкілетаў і іншыя тэхналёгіі.

Дадатковыя паляпшэньні атрымала сыстэма працы з асьвятленьнем Lumen і сыстэма віртуальнай ґеамэтрыі Nanite.
👍42🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Star Trek Infinite абзавялася новым трэйлерам

Студыя Nimble Giant Entertainment і Paradox Interactive абвясьцілі аб пачатку прыёму папярэдніх заказаў стратэгіі Star Trek: Infinite (рэліз якой адбудзецца 12 кастрычніка на PC) і дадаткова апублікавалі трэйлер, у якім прадэманстраваны асноўныя мэханікі гульні.

Нагадаем, Star Trek: Infinite будзе ўяўляць зь сябе стратэгію, пабудаваную на спрошчаных мэханіках Stellaris, у якой гульцам прапанавана ўзяць пад сваё кіраваньне адну з чатырох фракцыяў Star Trek.

Кошты:
🟡Звычайнае выданьне — $19.99;
🟡Deluxe Edition (сюды ўваходзяць артбук, саўндтрэк і некаторыя касмэтычныя прадметы) — $26.99.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔7👍6
📢 Студыя Foolʼs Theory выпусьціла новы ролік па гульні The Thaumaturge

Распрацоўнікі ролевай гульні The Thaumaturge выпусьцілі новы ролік, прысьвяціўшы яго монстру Букавац — гэта магутнае стварэньне, якое выкарыстоўвае грубую сілу ў баі. Паводле мітаў, монстар выдае жудаснае выцьцё, якое чуваць на вялікай адлегласьці. Пры гэтым аўтары гульні пры стварэньні пачвары абапіраліся ня толькі на леґенды, але й дадалі свае дэталі — каб вынік больш адпавядаў сюжэту праекта.

Нагадаем, The Thaumaturge — гэта сюжэтная ролевая гульня з маральна неадназначнымі выбарамі, дзеяньне якой адбываецца ў культурна разнастайным сьвеце Варшавы пачатку 20-га стагодзьдзя, сьвеце, напоўненым таямнічымі сіламі й дзіўнымі этэрнымі істотамі, якія называюцца салютарамі.

Дата рэлізу не называецца.
👍8🔥2
🎁 Зараз у GOG можна бясплатна забраць: Requiem Avenging Angel

Requiem Avenging Angelгэта 3D-гульня 1999 году ад першай асобы біблейскага маштабу, дзеянне якой разгортваецца ў свеце, які знаходзіцца ў аблозе. На Зямлі бушуе святая вайна паміж Нябёсамі салдатамі і палымі анёламі Пекла!
Распрацоўшчык — Cyclone Studios (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 11 верасьня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
👍6🤔1🤝1
📰 E3 могуць паспрабаваць адрадзіць у 2025 годзе

У
2023 годзе выстава Electronic Entertainment Expo (E3) павінна была трыюмфальна вярнуцца пад крылом арґанізатара ReedPop, аднак распрацоўшчыкі й выдаўцы не выказалі значнай цікавасьці да шоў, што ў выніку прывяло да яго скасаваньня.

Тым ня менш, уладальнік правоў на мерапрыемства з ESA (The Entertainment Software Association), ня маюць намеру так проста здавацца. Журналісты даведаліся, што ESA разарвалі кантракт з ReedPop і ў дадзены момант плянуюць поўны перазапуск знакамітага шоў (зьмяніць плянуюць нават месца правядзеньня).

Па дадзеных выданьня GamesIndustry.biz, абноўленае Е3 стартуе не раней за 2025 год.

Нагадаем, у апошні раз E3 праводзілі "ўжывую" ў 2019 годзе, у далейшым (з-за COVID-19) яго перанесьлі ў онлайн-фармат, апошняя такая трансьляцыя прайшла ў 2021 годзе.
👍6🥱3🔥21
📰 Чуткі: GTA 6 можа на старце каштаваць 150 даляраў

Пра гэта стала вядома пасля ўцечак унутры кампаніі. У зьлітай размове супрацоўнікаў згадваецца сума, якую выдаткавалі на распрацоўку — 2 мільярды даляраў (дадаткова стала вядома, што гульню маглі пачаць распрацоўваць яшчэ у 2014-м).

Rockstar падала ў суд на аўтара ўцечкі, што можа сьведчыць пра тое, што ў гэтым матэрыяле ёсьць доля праўды.
Інсайдеры таксама згадваюць інфармацыю, што кампанія плянуе ўсталяваць цану GTA 6 прыкладна на ўзроўні 150 даляраў пасля рэлізу, каб кампэнсаваць шалёны бюджэт гульні.

На дадзены момант у Grand Theft Auto 6 няма даты выпуску або анансаваных плятформ.
🌚22🤯11👍1😱1
📰 Па Baldurʼs Gate 3 выйшла новая анімацыйная кароткамэтражка ў гонар рэлізу на PS5

YouTube-канал Mashed прадставіў новую камэдыйную кароткамэтражку па Baldurʼs Gate III у гонар рэлізу гульні на PS5.

Відэа працягвае распавядаць нам аб прыгодах ужо знаёмых пэрсанажаў, але калі ў роліку з PC Gaming Show, яны вучыліся разумець мову жывёл, то ў гэты раз ім будзе неабходна сутыкнуцца з самімі сабой (праўда ўжо з рэлізнай вэрсіі Baldurʼs Gate 3)!

Нагадаем, Baldurʼs Gate 3 выйшла на PlayStation 5 6 верасьня (рэліз на PC адбыўся 3 жніўня), дзе стала самай высока ацэненай гульнёй для дадзенай плятформы на Metacritic.
8👍4
📰 Insomniac Games падзяліліся сьвежымі скрыншотамі Marvelʼs Spider-Man 2

Insomniac Games апублікавалі серыю скрыншотаў, якія дэманструюць прыгажосьці Нью-Ёрка: Таймс-сквэр, Коні-Айлэнд і Трыюмфальную арку ў Брукліне.
А вось хмарачоса Крайсьлер-білдынг у гульні ня будзе, з часоў Marvelʼs Spider-Man: Miles Morales, распрацоўшчыкі так і не прыйшлі да кампрамісу з новымі ўладальнікамі будынка наконт аўтарскіх правоў.

Дэталёвае стварэньне горада стала праблемным для распрацоўшчыкаў, т.я. асноўны этап працы прыйшоўся на час пандэміі, таму дызайнэрам даводзілася спадзявацца на Google Maps, Цэнтар гісторыі Брукліна, Reddit і дапамогу іншых крыніц.

Рэліз гульні адбудзецца 20 кастрычніка эксклюзіўна для PlayStation 5.
9👍3👌1
📰 Чуткі: BioWare магла адмовіцца ад адкрытага сьвету ў новай Mass Effect

Такой інфармацыяй у рамках падкаста Xbox Two падзяліўся інсайдэр і журналіст Джэз Кордэн.

Да яго дайшла інфармацыя аб тым, што BioWare вырашыла адмовіцца ад адкрытага сьвету, які быў рэалізаваны ў Mass Effect: Andromeda. Замест гэтага распрацоўшчыкі зьбіраюцца вярнуцца да "клясычнага фармату" серыі, як у арыгінальнай трылёгіі.

У дадзены момант новая Mass Effect знаходзіцца на раньніх этапах распрацоўкі й нямае даты рэлізу.
👍11🔥61
📰 Для Payday 3 прадставілі дарожную мапу падтрымкі гульні

Starbreeze прадставіла дарожную мапу першага году падтрымкі будучага шутэра Payday 3 з інфармацыяй аб будучых дапаўненьнях і іншым кантэнце (назвы і даты могуць зьмяніцца):

▫️Syntax Error — рэліз зімой 2023 году;
▫️Boys in Blue — рэліз вясной 2024 году;
▫️The Land of the Free — рэліз летам 2024 году;
▫️Fear and Greed — рэліз восеньню 2024 году.

Акрамя гэтага, пасьля рэлізу (які адбудзецца 21 верасьня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series), гульню чакаюць сэзонныя падзеі, новыя пэрсанажы, ворагі, зброі, касмэтычныя прадметы й пераход на Unreal Engine 5.
👍8🥱2🌚1
📢 Выданьне IGN падзялілася сьвежым ролікам souls-like экшэна Lies of P

Новы ролік ад распрацоўшчыкаў з Round 8 Studio і журналістаў IGN цалкам прысьвечаны разнастайным гульнявым босам і бітвам зь імі!

Нагадаем, Lies of P — гэта гульня-экшн (soulslike), дзеяньне якой адбываецца ў змрочнай Францыі 19-га стагодьдзя. Гульцам прапануюць узяць пад кантроль Пінокія ў яго няўмольным шляху да таго, каб стаць чалавекам!

Рэліз гульні адбудзецца 19 верасня на PC, PlayStation і Xbox.
👍91
📰 Embracer можа прадаць студыю распрацоўшчыкаў Borderlands

Па дадзеных Reuters, Embracer разглядае магчымасьць продажу Gearbox Entertainment, аўтараў серыі Borderlands (судзячы па інфармацыі крыніцы на студыю ўжо ёсьць пакупнікі).
Дадзенае дзеяньне заклікана ўмацаваць фінансавае становішча Embracer Group на рынку.

Embracer адзначыла, што ня будзе камэнтаваць статус студыяў, якіх закранула рэструктурызацыя, адзначыўшы, што некаторыя (стратныя) студыі можа чакаць закрыцьцё (так выйшла з распрацоўшчыкамі Saints Row).

Выданьне Bloomberg у сваю чаргу апублікавала электронны ліст, які дырэктар па сувязях з грамадзкасьцю Gearbox Дэн Хʼюіт разаслаў супрацоўнікам.
У ім сказана, што лёс Gearbox Entertainment яшчэ ня вырашаны.
3🤔3👍1😱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Мастачка пэрсанажаў Dragon Age растлумачыла жудасныя ўсьмешкі NPC у Starfield

Мастачка Дэлейні Кінг (якая працавала над Dragon Age, God of War, Civilization IV і Stellaris) растлумачыла чаму твары NPC у Starfield выглядаюць жудасна.

Паводле яе словаў, падобныя праблемы ўзьніклі з-за таго, што ў пэрсанажаў не скарачаецца патрэбная для натуральнай усьмешкі мышца твару, выклікаючы пачуцьцё фальшы, як быццам пэрсанаж супрацівіцца ўсьмешцы.
Акрамя таго, пэрсанажы актыўна круцяць вачыма без удзелу ў працэсе верхняга павека, што таксама стварае жудасны эфэкт.

Яна прызналася, што не знаёмая з унутранымі інструмэнтамі студыі, але ў дадзеным выпадку ўсё выглядае так, як быццам бы ўсю анімацыю твара за распрацоўшчыкаў зрабіў кампутар.
😁28👍3🔥2
📢 Steam споўнілася 20 гадоў

Дваццаць гадоў таму, 12 верасьня 2003 году Valve выпусьціла прыкладаньне Steam, якое было створана для запуску Counter Strike 1.6 і абароны гульні ад пірацтва й толькі праз час, у ім сталі зьяўляцца гульні іншых распрацоўшчыкаў!

Valve сьвяткуе дваццацігодзьдзе сваёй крамы падрабязным расказам пра яе гісторыю, а гэтак жа невялікімі прыемнымі падарункамі, якія можна забраць на старонцы тавараў за ачкі.
Таксама быў прадстаўлены адмысловы значок, які атрымалі карыстачы, якія стварылі свой акаўнт 20 гадоў назад (усяго такіх акаўнтаў 100).
❤‍🔥20👍7🍾3💘1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз незвычайнага сімулятара спатканьняў Eternights

Гэта экшэн-сімулятар спатканьняў, дзеяньне якога адбываецца падчас Апакаліпсісу. Панядзелак: спатканьне Аўторак: зачыстка падзямельля Пятніца: жах! Часу мала!

Над гульнёй 3 гады працаваў адзін чалавек, а сваю папулярнасьць яна набыла пасьля фэсту дэма-вэрсіяў у Steam.

Ґеймеры хваляць атмасфэру гульні й яе сюжэт, які нягледзячы на пэўную жартаўлівасьць не баіцца ісьці ў сурʼёзныя тэмы.
Зь мінусаў — некаторыя гульцы адзначаюць малаважныя прасадкі FPS.

Кошты:
▫️Звычайнае выданьне гульні — $23.99;
▫️Deluxe Edition — $29.99.
Гульня таксама даступна на PlayStation 4 і PlayStation 5.
👍10🍓21
📢 Creative Assembly абʼявіла дату рэлізу Total War Pharaoh

Total War: Pharaoh перанясе гульцоў у пэрыяд Новага царства, калі вялікая дзяржава эгіпцян знаходзілася ў зеніце сваёй магутнасьці!

Гульня выходзіць 11 кастрычніка, толькі на PC.

Ґеймплэй новай гульні можна паглядзець тут, а падрабязьней даведацца аб асноўных кіраўніках тут.

Кошты:
Standard Edition — $59.99;
Deluxe Edition — $72.87 (Саўндтрэк + DLC з новай фракцыяй);
Dynasty Edition — $91.46 (Саўндтрэк + 3 DLC з новай фракцыяй + DLC з новай кампаніяй).
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍53
📢 Mortal Kombat 1 атрымала перадрэлізны трэйлер

Адкрыйце адроджаны сусьвет Mortal Kombat, які стварыў Бог агню Лю Кан. Mortal Kombat 1 абвяшчае новую эру культавай франшызы з новай баявой сыстэмай, гульнявымі рэжымамі й фаталіці!

Рэліз адбудзецца 19 верасьня, на PC, Xbox Series, PlayStation 5, Nintendo Switch.

Кошты:
▫️Звычайнае выданьне — $69.99;
▫️Premium Edition — $109.99.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
❤‍🔥5👍3