Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Зараз у GOG можна бясплатна забраць King's Bounty The Legend

King's Bounty The Legendпрыгодніцкая сага, створаная ў лепшых традыцыях леґендарнай Kingʼs Bounty, гэта захапляльны сплаў ролевай гульні й насычаных тактычных бітваў!
Распрацоўшчык — Katauri Interactive (Расея)

❗️Забраць гульню можна да 4 верасьня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
👍8🤔1
📰 Студыя-стваральнік серыі Saints Row Volition зачынена

Студыя Volition, вядомая па серыі баевікоў Red Faction і серыі Saints Row, абʼявіла аб сваім закрыцьці, пасьля 27 гадоў працы!
Гэта стала вынікам праґрамы па рэструктурызацыі кампаніі Embracer Group, падставай да якой паслужыў правал найноўшай часткі Saints Row.

Выдавец гульні Deep Silver і яго матчына кампанія Plaion (гэта ўсё частка Embracer Group), запэўнілі, што закрыцьцё студыі не азначае канец папулярных серый, усе правы застаюцца ў выдаўца й у будучыні магчымы новы выпуск гульняў па дадзеных франшызах.

Кіраўніцтва Volition дзякуе ўсім фанатам за любоў й падтрымку, а гэтак жа абяцае дапамагчы звольненым супрацоўнікам знайсьці новую працу (распрацоўнікаў з Volition ужо гатовыя прыняць у Remedy, Amazon, Naughty Dog, Bungie і некаторых іншых кампаніях).
😢10🫡3👍1🎉1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У сеціве зьявіўся другі трэйлер фільма па Five Nights at Freddyʼs

Фільм ідзе па пятах за ахоўнікам, які пачаў працаваць у «Freddy Fazbear's Pizza». У першую ж зьмену ён усьведамляе, што ўсё ня так проста, як здаецца, і аніматронікі, якія забаўляюць дзяцей днём, ноччу выходзяць паўдзельнічаць ва ўласных, злавесных гульнях.

У галоўных ролях:

Джош Хатчэрсан («Галодныя гульні») — ахоўнік Майк Шміт;
Элізабэт Лэіл («Ты») — Ванэса;
Мэцью Лілард («Скубі-Ду», «Крык») — адзін з заснавальнікаў «Freddy Fazbear's Pizza» Уільям Афтан.

Прэм’ера адбудзецца 27 кастрычніка 2023 году.
👍7😁3❤‍🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 атрымала новы трэйлер і акно рэлізу

Шматпакутная гульня атрымала новы змрочны трэйлер з фрагмэнтамі ґеймплэя, які да таго ж раскрывае новую студыю-распрацоўніка (які раней выратаваў гульню ад закрыцьця), ім стала кампанія The Chinese Room (стваральнікі Amnesia: A Machine for Pigs і Everybodyʼs Gone to the Rapture).

Сваю працу над Bloodlines 2 распрацоўшчыкі пракамэнтавалі так:

«Bloodlines 2 — наш самы амбіцыйны праект на сёньня. Прыхільнікі франшызы зь нецярпеньнем чакаюць гульню, і мы гатовы прыняць гэты выклік. Мы ўкладваем у праект больш за 15 гадоў нашага адзначанага ўзнагародамі досьведу працы, і ствараем гульню, у якой беражлівыя адносіны да спадчыны яе папярэдніцы спалучаюцца зь пераносам ґеймплэя ў актуальную сучаснасьць!»

Рэліз павінен адбыцца восеньню 2024 году, а ў студзені нас чакае паўнавартасны паказ ґеймплэя!
❤‍🔥11🔥4👍2😈1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Канадзкая студыя Lowbirth Games абʼявіла дату рэлізу хорару This Bed We Made

This Bed We Made — гэта дэтэктыўная гульня ад трэцяй асобы, у якой вы гуляеце за пакаёўку ў гатэлі 1950-х гадоў і «шныраеце» па пакоях незнаёмцаў, каб раскрыць іх сьмяротныя таямніцы. Даведайцеся, што абʼядноўвае гасьцей у гэтай гісторыі пра каханьне, гора й забойства!

Рэліз адбудзецца 4 кастрычніка.
👍9🤔3
📢 Final Fantasy XVI выйдзе на PC

Гэту інфармацыю афіцыйна пацьвердзілі распрацоўшчыкі гульні.
Наокі Ёсіда (прадусар праекта), таксама паведаміў аб тым, што Creative Business Unit 3 працуе над двума DLC для FFXVI, але падрабязнасьцяў не агучыў.

Дэталі аб PC-вэрсіі абяцаюць прадставіць да канца 2023 году.

Нагадаем, раней Square Enix прадставіла фінансавую справаздачу, зь якой вынікае, што продажы Final Fantasy XVI на PlayStation 5 апынуліся значна ніжэйшымі за чаканыя паказчыкі.
👍4🥰4
📰 Што вядома аб Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 на дадзены момант

У рамках выставы PAX West была паўторна анансавана Vampire: The Masquerade – Bloodlines 2, распрацоўкай якой цяпер займаецца студыя The Chinese Room.
Акрамя трэйлера й вакна рэлізу распрацоўшчыкі выпусьцілі невялікі азнаямленчы ролік і далі некалькі інтэрвію, інфармацыі не шмат, але мы сабралі й пераклалі яе для вас!

Рэліз Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 заплянаваны на восень 2024 году.
👍102
📰 Starfield ратуе жыцьця

Дзіўнай гісторыяй выратаваньня падзяліўся фанат гульні й уладальнік яе прэміяльнага выданьня (якое дазволіла яму пачаць гуляць раней афіцыйнага рэлізу).

«1 верасьня Starfield у літаральным сэнсе выратавала жыцьцё мне й маёй сямʼі.

Я чакаў гэтую гульню з таго часу, зьявіліся чуткі аб гандлёвым знаку. У прадчуваньні гульні я загадаў прэміюм-выданьне. Уначы з 31 жніўня я вырашыў ня спаць, а пагуляць даўжэй і дасьледаваць гэты новы сусьвет.
У 2:26 раніцы, падчас гульні, я пачуў, як у суседзяў зьнізу нешта амаль нягучна выбухнула. Я паставіў гульню на паўзу, каб праверыць у чым справа. Як толькі я адчыніў дзьверы, то адразу ўбачыў, што да нашай кватэры падымаецца полымя. Я тут жа ўзяў жонку й ката, і мы ў сьпешцы выбраліся, атрымаўшы толькі невялікія апёкі.

Калі б я не загуляўся ў Starfield, то да таго часу ўжо б спаў, і мы ўсе маглі памерці, надыхаўшыся дымам. Таму хачу падзякаваць гэтай гульні за выратаваньне мяне й сямʼі ад такога жудаснага лёсу.

СЛАВА ТОДУ ГОВАРДУ!»

Дарэчы, разам зь сямʼёй ґеймер выратаваў і кансоль з гульнёй, якая выходзіць ужо 6 верасьня!
😱15😁84🗿2👍1😈1🦄1👾1
📰 Larian растлумачылі сэксуальную заклапочанасьць пэрсанажаў Baldurs Gate 3

Кіраўнік Larian Studios і ґеймдырэктар Baldurʼs Gate III Свэн Вінке расказаў аб тым, што падвышаная сэксуальная заклапочанасьць пэрсанажаў была выклікана багам.
Справа ў тым, што на рэлізе ў гульні быў усталяваны нізкі парог ухвалы, які прывёў да занадта актыўнага разьвіцьця раманаў. Як вынік, пэрсанажы паўсталі занадта заклапочанымі ў адносінах да гульца (асабліва Ґейл).

Дадзеная пэўная заклапочанасьць пэрсанажаў стала падставай для зьяўленьня розных жартаў, а сьпідранеры й увогуле пачалі спаборнічаць у тым, хто хутчэй падвядзе героя да эратычнага моманту (рэкорд дарэчы складае 7 хвілін).

Baldurʼs Gate 3 выйшла на PC і ўжо знаходзіцца ў раньнім доступе для ўладальнікаў пашыраных выданьняў на PlayStation 5.
😁132👍2🤨1
📰 Карыстальнікі параўналі паводзіны NPC і фізыку ў Starfield і Cyberpunk 2077

Карыстальнікі параўналі паводзіны NPC і фізыку вады ў Starfield і Cyberpunk 2077 (спойлер – па выніках Starfield значна саступае гульні ад CD PROJEKT RED).

Як паказвае параўнальны ролік, жыхары сьвету Starfield не рэагуюць на героя са зброяй нават у той момант, калі ён прыцэльваецца ім у галаву (у Cyberpunk жыхары атакуюць гульца пры такіх дзеяньнях).
Фізыка вады ў новай гульні ад Bethesda гэтак жа саступае Cyberpunk 2077, у якой выбухі й стрэлы па воднай роўнядзі выклікаюць воплескі й рабізну.

Рэліз Starfield адбудзецца 6 верасьня, а рэліз DLC Phantom Liberty — 26 верасьня.
👍13🤔2
📰 У Epic Games Store плянуюць дазволіць выпускаць кантэнт створаны ШІ

Кіраўнік Epic Games Цім Суіні заявіў, што створаныя з дапамогай ШІ-інструмэнтаў гульні будуць дапушчаныя да продажу ў Epic Games Store.
Суіні разумее асьцярогі многіх распрацоўшчыкаў і выдаўцоў, але ў дадзены момант колькасьць ашуканскіх прадуктаў створаных ШІ вельмі малая, а заканадаўства да гэтага часу не распрацавала мэханізмы рэгуляваньня такога кантэнту.

Верагодна дадзенае абмеркаваньне ўзьнікла на фоне забароны Valve выпускаць у краме Steam гульню частка кантэнту якой (часова, па заяве распрацоўніка) стварыла нейрасетка.
Пазьней кампанія растлумачыла сваю палітыку ў дачыненьні да падобных праектаў, але гэта не перашкодзіла ўлучыцца ў гульню EGS.
🤔10🤬6👍2😁1
📰 Барбары каля брамы гульнявой індустрыі

Шон Лейдэн, былы прэзыдэнт і ґенэральны дырэктар Sony Interactive Entertainment America, падчас інвэстыцыйнага саміту GamesIndustry расказаў аб важных праблемах, зь якімі па яго меркаваньню наканавана сутыкнуцца індустрыі ў хуткім часам.

Лейдэн лічыць, што асноўнымі пагрозамі зьяўляюцца маштабныя паглынаньні й хвалі зачыненьняў студыяў, а гэтак жа імклівы рост коштаў на гульні.
Асобнай увагі заслугоўваюць «барбары каля брамы», у асобе Google, Netflix, Apple і Amazon, якія гледзячы на мільярдныя абароты, спрабуюць урваць «кавалак пірага», зусім не разумеючы як гэта ўладкована.

Лейдэн нагадаў, што музычная індустрыя была незваротна разбурана, калі кампанія Apple «пераканала ўсіх, што 99 цэнтаў за песьню — гэта добрая ідэя», гэтак жа ён нагадаў, што каля 30 гадоў таму, кіна-гіганты накшталт MGM і Fox, гэтак жа вырашылі, што «Давайце рабіць гульні. Наколькі гэта складана?». «Гэта, ведаеце, даволі складана».
👍12💯6😁4
📢 Адбыўся рэліз касьмічнай ролевай гульні Starfield

Гэта першы больш чым за 25 гадоў новы гульнявы сусьвет ад Bethesda Game Studios, аўтараў The Elder Scrolls V: Skyrim і Fallout 4. У гэтай касьмічнай ролевай гульні вы зможаце стварыць любога пэрсанажа й дасьледаваць сусьвет так, як вам хочацца.
Раскрыйце найвялікшую таямніцу чалавецтва!

Ґеймерам гульня спадабалася, яны хваляць яе маштаб, квэсты й працу з дэталямі, адзначаючы, што для раскрыцьця ўсёй сутнасьці, у гульні варта правесьці хаця б 10 гадзін.
Мінусамі, асобныя карыстачы лічаць састарэлы тэхнічны складнік і аптымізацыю.

Раім да чытаньня артыкул пра Starfield, створаны фанатам гульняў Bethesda і ініцыятарам перакладу Skyrim на беларускую мову Bagnik Zine.

Кошт звычайнага выданьня гульні — $69.99;
PREMIUM EDITION — $99.99.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍154🌚3🤔1
📰 Па гульні Stray будзе створаны мультфільм

Гісторыю ката, які заблукаў у неонавым горадзе робатаў узялася экранізаваць студыя Annapurna Animation (стваральнікі «Німоны»).

Рэжысэрам выступіць Крыс Ўэдж («Ледніковы пэрыяд»), сурэжысэрам будзе Нік Бруна (адзін з стваральнікаў усё той жа Німоны).

Вытворчасьць поўнамэтражнага анімацыйнага фільма паводле гульні ўжо знаходзіцца ў актыўнай фазе. Кіраўнік Annapurna Animation Робэрт Бэрд запэўнівае фанатаў, што іх чакае просталінейная экранізацыя.

Дата прэм'еры не вядома.
13👍4👀3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз галаваломкі ABRISS — build to destroy

Гэта атмасфэрная гульня з мэханікай на аснове фізыкі, якая дазваляе ламаць і будаваць. Узводзь канструкцыі з дэталяў і абвальвай іх на цэлі. Адчыняйце новыя дэталі, каб яшчэ больш эфэктыўна разбураць брутальныя лічбавыя гарады!

Карыстачам у цэлым спадабалася ламаць усё навокал, але для некаторых гульня аказалася складанай, гэтак жа не абышлося без багаў.

Кошт — $16.99
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🔥11👍2
📢 Стваральнікі Payday 3 абвясьцілі аб адкрытым стрэс-тэставаньні шутэра

Распрацоўнікі з Overkill абвясьцілі, аб тым, што з 8 па 11 верасьня ўсе жадаючыя (акрамя ўладальнікаў PS5) змогуць прыняць удзел у тэставаньні гульні.
Гульцам будзе даступна рабаваньне з закрытай бэты, усе ўзроўні складанасьці й 22 ўзроўню пэрсанажа.

Тэставаньне будзе даступна толькі на PC і Xbox Series (+Game Pass), сама гульня выходзіць 21 верасьня на дадзеных прыладах і PlayStation 5.
👍6
📢 Alan Wake 2 атрымала новы ґеймплэйны ролік

У новым роліку распрацоўшчыкі прадэманстравалі праходжаньне адной зь першых місіяў гульні, у якой Сага Андэрсан займаецца расьсьледаваньнем серыі забойстваў у навакольлях мястэчка Брайт Фолс.

Рэліз Alan Wake 2 на PC, PlayStation 5 і Xbox Series адбудзецца 27 кастрычніка.
👍5❤‍🔥4
📰 Індзі-RPG Sea of Stars дасягнула адзнакі ў 250 тысяч проданых копіяў за тыдзень пасьля рэлізу

Распрацоўнікі з індзі-студыі Sabotage падзяліліся абноўленымі дадзенымі аб продажах сваёй новай піксельнай ролевай прыгоды Sea of Stars.
Як аказалася, толькі ў дзень рэлізу гульня разышлася тыражом у 100 тыс. копіяў, а за мінулы тыдзень, Sea of Stars перавысілі адзнаку ў 250 тысяч копіяў.

У дадзены момант распрацоўнікі вядуць працу над дапаўненьнем Throes of the Watchmaker, якое зьвяжа гульню з папярэднім праектам студыі — плятформерам The Messenger.
11👍4
📰 Гулец з раньняй копіяй Mortal Kombat 1 не рэкамэндуе да пакупкі Switch-вэрсію

Карыстальнік Reddit пад нікам rearisen атрымаў у свае рукі копію файтынга для плятформы Nintendo, і як аказалася, яе якасьць пакідае жадаць лепшага.
Па словах карыстача, частата кадраў у гульні часам запавольваецца да 15 FPS у асобных катсцэнах, ды й пры гульні сытуацыя бывае ня лепш.

У якасьці пацьверджаньня ім быў прадстаўлены ролік з ґеймплэем, але ён ужо выдалены па патрабаваньні распрацоўшчыкаў.

Mortal Kombat 1 выходзіць 19 верасьня на PC, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch, і ў гонар надыходзячай даты рэлізу, распрацоўшчыкі працягваюць падаграваць цікавасьць да гульні выпускаючы розныя ролікі, апошні да прыкладу прысьвечаны вампіру Нітары й актрысе якая падарыла ёй свой голас — Меган Фокс.
👍3🤔1🌚1
📰 Тод Говард адказаў на скаргі фанатаў аб тэхнічным стане Starfield

Кіраўнік Bethesda Тод Говард у рамках новага інтэрвію адказаў на скаргі фанатаў аб дрэнным тэхнічным стане гульні, распрацоўшчык лічыць, што RPG працуе "выдатна" і параіў абнавіць свае кампутары:

«Мы аптымізавалі гульню, і яна выдатна працуе. Гэта нэкст-ґен гульня для PC з прасунутымі тэхналогіямі, таму вам, магчыма, трэба абнавіць сваю сыстэму».

Заява Говарда выклікала неадназначную рэакцыю аўдыторыі — у пэўнай часткі гульцоў сапраўды няма праблем са Starfield, у той час як іншыя сутыкнуліся з рознымі праблемамі незалежна ад свайго кампутара (скаргі паступаюць нават ад уладальнікаў новых RTX 4090).
🤡22🤬7😁5👍4😐4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Spelldrifter

Spelldrifterгульня якая абʼядноўвае пазыцыйныя баі, характэрныя для тактычных пакрокавых ролевых гульняў, з шырокімі магчымасьцямі наладаў і рэгульнёўнасьці калекцыйных картачных гульняў. У выніку атрымалася зьмешваньне жанраў, у якім гульцам трэба навучыцца спрытна кіравацца рэсурсамі як у прасторы гульнявога поля, так і ў часе!
Распрацоўшчык — Free Range Games (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 14 верасьня.
👍9