Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Зараз у GOG можна бясплатна забраць Hero of the Kingdom 2.

Hero of the Kingdom 2нарэшце, вы разам са сваёй сястрой знайшлі укрыцьцё ў маленькім рыбацкім пасёлку. Неўзабаве зьявіліся новыя клопаты. Няўлоўныя піраты пагражаюць цэламу каралеўству. Тваю сястру скралі. Ты павінен зладзіць паход на канец сьвету й вызваліць яе!

❗️Забраць гульню можна да 31 жніўня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
👍8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз пакрокавай RPG Sea of Stars

Sea of Stars — пакрокавая ролевая гульня, натхнёная клясычнымі гульнямі. У ёй распавядаецца гісторыя двух Дзяцей Сонцастаяньня, якія абʼяднаюць сілы сонца й месяца, каб выкарыстоўваць Магію Зацьменьня, адзіную сілу, здольную адбіць жахлівыя тварэньні злога альхіміка!

Кошт гульні ў Steam — $16.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
Sea of Stars выйшла на PC, Xbox One, Xbox Series, PlayStation 4, PlayStation 5 і Nintendo Switch.
👍123
📢 Калі вы (як і мы) прапусьцілі, вось ґеймплэй Warhammer 40k: Space Marine 2

Warhammer 40k: Space Marine 2 — Чалавецтва ў небяспэцы. Імпэрыюму патрэбны ВЫ. Адчуйце ў сабе звышнатуральныя здольнасьці й жорсткасьць касмадэсантніка, аднаго з найвялікшых ваяроў Імпэратара!

У новай гульні, гульцы кіруюць ня ўсёй арміяй, а адным касьмічным марпехам, які адпраўляецца зьнішчаць арды Тыранідаў.

Space Marine 2 створана на рухавіку Sabre Swarm Engine, дзякуючы чаму на экране адначасова можа зьявіцца вялікая колькасьць ворагаў (Той жа рухавік выкарыстоўваўся ў Wold War Z, але з тых часоў быў палепшаны).

Warhammer 40,000: Space Marine 2 выйдзе ў рэліз гэтай зімой, на PC, PS5 і Xbox Series X/S.
🔥12👍3❤‍🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана CRPG у стылістыцы стымпанк — New Arc Line

Дзеяньне New Arc Line разгортваецца ў выдуманым сьвеце ў век тэхналогій з налётам магіі. Гульцу трэба ўзяць на сябе ролю імігранта ў шумным горадзе Нью-Арк, які апынуўся ўцягнуты ў барацьбу за будучыню ўсяго сьвету!

Распрацоўнікі з Dreamate абяцаюць глыбокую гісторыю, уласьцівую клясычным ролевым гульням (CRPG), стымпанк-вынаходствы, таямніцы, загадкі й каханьне!

Рэліз New Arc Line заплянаваны на 2024 год, для PC, PS5 і Xbox Series X/S.
🔥11👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Распрацоўнікі з Nihil Inane Studio прадставілі трэйлер свайго гіпэррэалістычнага хорару Lost Fragment

Незалежная студыя Nihil Inane прадставіла кароткі ролік свайго фотарэалістычнага хорару Lost Fragment, які распрацоўваецца на Unreal Engine 5, у якім можна ўбачыць закінутую лякарню, у якой відавочна ёсьць штосьці (ці хтосьці) яшчэ… .

Аўтары адзначылі, што ўся мастацкая частка праекта створана сваімі рукамі без прымяненьня фотаграмэтрыі (выкарыстаньне ў распрацоўцы рэальных фота).

Даты рэлізу ў праекту яшчэ няма, як яе пакуль няма й у іншага падобнага праекту — Unrecord.
11👍4🔥2🤔1
📰 The Elder Scrolls VI афіцыйна выйшла са стадыі прэпрадакшэну

Пра гэта распавёў віцэ-прэзыдэнт па PR і маркетынгу Bethesda Піт Хайнс, падкрэсьліўшы, што гульня знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі.
Увогуле, гэта азначае, што кампанія вызначылася з агульным бачаньнем праекту, скончыла падрыхтоўкі й прыступіла да паўнавартаснай вытворчасьці.

Асобна, Bethesda падкрэсьліла, што ў дадзены момант кампанія сканцэнтравана на Starfield, якая выходзіць ужо ў наступным месяцы, таму аб TESVI ня будзе навін яшчэ доўгі час.

Нагадаем, што новую частку Старажытных скруткаў анансавалі ў 2018 годзе, аб чым Bethesda ня раз шкадавала (бо зрабіла гэта надта рана). У сваіх апошніх інтэрвію Тод Говард заявіў, што жадае зрабіць новую гульню серыі «дасканалым фэнтэзі» і што магчыма, гэта гульня стане для яго апошняй (але гэта не дакладна).
🔥182🆒2👍1
​​📰 Larian растлумачыла сытуацыю з выразаным кантэнтам Baldurʼs Gate 3

Ґеймдырэктар Baldurʼs Gate III Свэн Вінке пракамэнтаваў пытаньне выразанага з гульні кантэнту, як аказалася, датамайнеры знайшлі ня толькі яго, у асноўным імі быў знойдзены кантэн зь вельмі раньняй вэрсіі гульні.

Рашэньні аб выдаленьні кантэнту ў гульнях падобнага маштабу прымаюць задаўга да рэлізу праекту, паколькі трэба ўлічваць мноства фактараў. Да прыкладу выдалены Верхні горад сапраўды быў створаны й напоўнены сюжэтам (частку якога пазней, палічылі недарэчным), але распрацоўшчыкі вырашылі, што гульцы адчуюць перанасычэньне кантэнтам, паколькі перад наведваньнем Брамы Балдура тыя й так ужо правядуць у гульні звыш за сотні гадзін.

Вінке адзначыў, што ўспрымае прэтэнзіі з нагоды выразаных элемэнтаў у якасьці своеасаблівага камплімэнту — бо калі карыстачы жадаюць убачыць больш кантэнту, то гульня напэўна ім спадабалася.

Асобна варта згадаць пляны Larian на другі патч, у якім акрамя тэхнічных выпраўленьняў будуць некаторыя сюжэтныя. Так напрыклад у гульні пашыраць эпілогі пэрсанажаў (пра што распрацоўшчыкаў прасілі гульцы), а гэтак жа новую порцыю кантэнту атрымае Карлах (новую канцоўку) і Ментара (вялікая частка сюжэта якой не працавала з-за бага).
❤‍🔥12👍3
📰 Bethesda сумесна з гуртом Imagine Dragons выпусьцілі песьню для Starfield

Bethesda апублікавала кліп на песьню Children of the Sky гурта Imagine Dragons, якая была напісана спэцыяльна для рэклямы будучай касьмічнай Action-RPG.

Imagine Dragons — амэрыканскі поп-рок-гурт, створаны ў 2008 годзе й набыўшы славу пасьля выпуску свайго дэбютнага альбома Night Visions.

Starfield выйдзе 6 верасьня на PC і Xbox Series. Уладальнікі пашыранага выданьня змогуць пачаць гуляць на 5 дзён раней.
🌚8👍6🗿41
📢 Дарожная мапа рэлізаў на верасень 2023, ад Беларускага геймера.

На парозе восень, якая акрамя дажджоў, слоты й халадоў абяцае прынесьці нам мноства рэальна гучных рэлізаў!

У гэтым месяцы наш чакаюць: Starfield, Mortal Kombat 1, Lies of P, Payday 3 і многае іншае!
Апроч новых гульняў, у верасьні варта чакаць Baldurʼs Gate 3 для PS5 і DLC Phantom Liberty для Cyberpunk 2077.

Заставайцеся з намі, каб анічога не прапусьціць!

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
👍185🔥1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Cave Story+

Cave Story+верагодна, лічыцца самай вядомай інды-гульнёй усіх часоў. Вас чакае сапраўдны сюжэт, поўны сваіх асаблівасьцяў і таямніц, сумаваць тут сапраўды не давядзецца. Бегайце, скачыце, страляйце, лётайце й адкрывайце новыя шляхі ў буйным прыгодніцкім экшэне ў духу клясычных 8- і 16-бітных гульняў!
Распрацоўшчык — Pixel (Японія)

❗️Забраць гульню можна да 7 верасьня.
👍91
📰 Зьявілася першае прэвʼю Gothic Remake

Распрацоўнікі Gothic Remake правялі закрыты паказ гульні для журналістаў, якія падзяліліся сваімі ўражаньнямі й нават некалькімі скрыншотамі.

У ходзе гульні, было адзначана, што гульнявы сьвет стаў больш прыблізна на 20-30%, што фанаты гульні змогуць прымеціць на першых жа лякацыях. Крыху былі зьменены дыялёгі, яны па-ранейшаму падаюцца знаёмымі, але цяпер куды лепш раскрываюць пэрсанажаў, лор і тое, што адбываецца вакол.
Таксама распрацоўшчыкі падчас прэзентацыі згадалі, што ў гульні будуць некаторыя сюжэтныя зьмены, зьвязаныя, напрыклад, з чацьвёртым актам і арэнай.

Дадаткова журналіст здолеў апрабаваць баёўку, якая падалася яму цікавай, у той жа час вельмі падобнай на клясычную з арыґінальнай гульні (адзінае чаго на думку выданьня ёй зараз не хапае, дык гэта дынамікі).

У прэвʼю адзначаецца, што распрацоўшчыкі ўсё ж перайшлі з Unreal Engine 4 на UE5 — гэта прыкметна адбілася на графіцы, але у некаторых месцах зьявіліся праблемы з асьвятленьнем (пра іх ведаюць і абяцаюць выправіць).

Рэмэйк «Ґотыкі» павінен выйсьці ў 2024 годзе, на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍156
🎁 Зараз у GOG можна бясплатна забраць King's Bounty The Legend

King's Bounty The Legendпрыгодніцкая сага, створаная ў лепшых традыцыях леґендарнай Kingʼs Bounty, гэта захапляльны сплаў ролевай гульні й насычаных тактычных бітваў!
Распрацоўшчык — Katauri Interactive (Расея)

❗️Забраць гульню можна да 4 верасьня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
👍8🤔1
📰 Студыя-стваральнік серыі Saints Row Volition зачынена

Студыя Volition, вядомая па серыі баевікоў Red Faction і серыі Saints Row, абʼявіла аб сваім закрыцьці, пасьля 27 гадоў працы!
Гэта стала вынікам праґрамы па рэструктурызацыі кампаніі Embracer Group, падставай да якой паслужыў правал найноўшай часткі Saints Row.

Выдавец гульні Deep Silver і яго матчына кампанія Plaion (гэта ўсё частка Embracer Group), запэўнілі, што закрыцьцё студыі не азначае канец папулярных серый, усе правы застаюцца ў выдаўца й у будучыні магчымы новы выпуск гульняў па дадзеных франшызах.

Кіраўніцтва Volition дзякуе ўсім фанатам за любоў й падтрымку, а гэтак жа абяцае дапамагчы звольненым супрацоўнікам знайсьці новую працу (распрацоўнікаў з Volition ужо гатовыя прыняць у Remedy, Amazon, Naughty Dog, Bungie і некаторых іншых кампаніях).
😢10🫡3👍1🎉1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У сеціве зьявіўся другі трэйлер фільма па Five Nights at Freddyʼs

Фільм ідзе па пятах за ахоўнікам, які пачаў працаваць у «Freddy Fazbear's Pizza». У першую ж зьмену ён усьведамляе, што ўсё ня так проста, як здаецца, і аніматронікі, якія забаўляюць дзяцей днём, ноччу выходзяць паўдзельнічаць ва ўласных, злавесных гульнях.

У галоўных ролях:

Джош Хатчэрсан («Галодныя гульні») — ахоўнік Майк Шміт;
Элізабэт Лэіл («Ты») — Ванэса;
Мэцью Лілард («Скубі-Ду», «Крык») — адзін з заснавальнікаў «Freddy Fazbear's Pizza» Уільям Афтан.

Прэм’ера адбудзецца 27 кастрычніка 2023 году.
👍7😁3❤‍🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 атрымала новы трэйлер і акно рэлізу

Шматпакутная гульня атрымала новы змрочны трэйлер з фрагмэнтамі ґеймплэя, які да таго ж раскрывае новую студыю-распрацоўніка (які раней выратаваў гульню ад закрыцьця), ім стала кампанія The Chinese Room (стваральнікі Amnesia: A Machine for Pigs і Everybodyʼs Gone to the Rapture).

Сваю працу над Bloodlines 2 распрацоўшчыкі пракамэнтавалі так:

«Bloodlines 2 — наш самы амбіцыйны праект на сёньня. Прыхільнікі франшызы зь нецярпеньнем чакаюць гульню, і мы гатовы прыняць гэты выклік. Мы ўкладваем у праект больш за 15 гадоў нашага адзначанага ўзнагародамі досьведу працы, і ствараем гульню, у якой беражлівыя адносіны да спадчыны яе папярэдніцы спалучаюцца зь пераносам ґеймплэя ў актуальную сучаснасьць!»

Рэліз павінен адбыцца восеньню 2024 году, а ў студзені нас чакае паўнавартасны паказ ґеймплэя!
❤‍🔥11🔥4👍2😈1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Канадзкая студыя Lowbirth Games абʼявіла дату рэлізу хорару This Bed We Made

This Bed We Made — гэта дэтэктыўная гульня ад трэцяй асобы, у якой вы гуляеце за пакаёўку ў гатэлі 1950-х гадоў і «шныраеце» па пакоях незнаёмцаў, каб раскрыць іх сьмяротныя таямніцы. Даведайцеся, што абʼядноўвае гасьцей у гэтай гісторыі пра каханьне, гора й забойства!

Рэліз адбудзецца 4 кастрычніка.
👍9🤔3
📢 Final Fantasy XVI выйдзе на PC

Гэту інфармацыю афіцыйна пацьвердзілі распрацоўшчыкі гульні.
Наокі Ёсіда (прадусар праекта), таксама паведаміў аб тым, што Creative Business Unit 3 працуе над двума DLC для FFXVI, але падрабязнасьцяў не агучыў.

Дэталі аб PC-вэрсіі абяцаюць прадставіць да канца 2023 году.

Нагадаем, раней Square Enix прадставіла фінансавую справаздачу, зь якой вынікае, што продажы Final Fantasy XVI на PlayStation 5 апынуліся значна ніжэйшымі за чаканыя паказчыкі.
👍4🥰4
📰 Што вядома аб Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 на дадзены момант

У рамках выставы PAX West была паўторна анансавана Vampire: The Masquerade – Bloodlines 2, распрацоўкай якой цяпер займаецца студыя The Chinese Room.
Акрамя трэйлера й вакна рэлізу распрацоўшчыкі выпусьцілі невялікі азнаямленчы ролік і далі некалькі інтэрвію, інфармацыі не шмат, але мы сабралі й пераклалі яе для вас!

Рэліз Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 заплянаваны на восень 2024 году.
👍102
📰 Starfield ратуе жыцьця

Дзіўнай гісторыяй выратаваньня падзяліўся фанат гульні й уладальнік яе прэміяльнага выданьня (якое дазволіла яму пачаць гуляць раней афіцыйнага рэлізу).

«1 верасьня Starfield у літаральным сэнсе выратавала жыцьцё мне й маёй сямʼі.

Я чакаў гэтую гульню з таго часу, зьявіліся чуткі аб гандлёвым знаку. У прадчуваньні гульні я загадаў прэміюм-выданьне. Уначы з 31 жніўня я вырашыў ня спаць, а пагуляць даўжэй і дасьледаваць гэты новы сусьвет.
У 2:26 раніцы, падчас гульні, я пачуў, як у суседзяў зьнізу нешта амаль нягучна выбухнула. Я паставіў гульню на паўзу, каб праверыць у чым справа. Як толькі я адчыніў дзьверы, то адразу ўбачыў, што да нашай кватэры падымаецца полымя. Я тут жа ўзяў жонку й ката, і мы ў сьпешцы выбраліся, атрымаўшы толькі невялікія апёкі.

Калі б я не загуляўся ў Starfield, то да таго часу ўжо б спаў, і мы ўсе маглі памерці, надыхаўшыся дымам. Таму хачу падзякаваць гэтай гульні за выратаваньне мяне й сямʼі ад такога жудаснага лёсу.

СЛАВА ТОДУ ГОВАРДУ!»

Дарэчы, разам зь сямʼёй ґеймер выратаваў і кансоль з гульнёй, якая выходзіць ужо 6 верасьня!
😱15😁84🗿2👍1😈1🦄1👾1