Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансаваны рэмайстар Turok 3: Shadow of Oblivion (2000 год)

Студыя Nightdive Studios анансавала рэмайстар Turok 3: Shadow of Oblivion для PC, PS5, Xbox Series, PS4, Xbox One і Nintendo Switch.
Першапачаткова гульня выйшла ў 2000 годзе, на Nintendo 64.

Паводле заявы распрацоўнікаў, гульню ствараюць на палепшанай вэрсіі рухавіку KEX, з падтрымкай 4K манітораў і 120 FPS, а гэтак жа ўсімі сучаснымі гульнявымі атрыбутамі накшталт дасягненьняў і поўнай падтрымкі кансольных ґеймпадаў.

Рэліз адбудзецца 14 лістапада.
🗿11👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансаваны рэмайстар «Star Wars: Dark Forces»

Арыґінальная гульня выйшла аж у 1996 годзе

Абноўленая вэрсія дазваляе атрымаць 4K / 120 кадраў і будзе даступная на PC, кансолях новага пакаленьня й Switch. Акрамя таго, распрацоўшчыкі абяцаюць абноўленыя кат-сцэны й «кантэнт».

Рэмастэрам займаецца студыя Nightdive Studios. Яна таксама анансавала новае выданьне Turok 3, які выйшаў на Nintendo 64 у 2000 годзе. Раней кампанія выпусьціла абноўленыя вэрсіі System Shock і Quake 2.
👍6🗿31
📰 Усё дзеля Dragon Age і Mass Effect — BioWare паведамілі аб скарачэньнях штата

Віцэ-прэзыдэнт і ґенэральны мэнэджар BioWare Ґэры Макей паведаміў аб неабходных і непазьбежных зьменах унутры студыі.
Кампанія пераасэнсавала свой падыход да распрацоўкі гульняў і прыняла рашэньне аб рэарґанізацыі, што пацягне за сабой звальненьне 50 чалавек.

Макей запэўніў, што яму балюча й непрыемна пра гэта казаць, але ў канчатковым выніку, гэта ўсё дапаможа захаваць "здароўе" студыі й дазволіць галоўным тайтлам (Dragon Age і Mass Effect) быць яшчэ больш якаснымі.
Дарэчы, ужо стала вядома, што ў ліку звольненых апынулася Мэры Кірбі, якая шмат гадоў працавала над сэрыяй Dragon Age, стварыўшы многіх вядомых пэрсанажаў (напрыклад Варыка).
🙈8😢5🤡5👾2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 House Flipper 2 выйдзе ў рэліз ужо ў сьнежні

Час стрэсьці пыл з малатка — «Хаўс Фліпэр» вяртаецца ў новым выглядзе! Купляйце й рамантуйце закінутыя дамы! Ці вы жадаеце будаваць новыя? Цяпер можна й гэта! Прымерце ролю фліппера-пачаткоўца й зарабіце грошы, дапамагаючы жыхарам мілага мястэчка!

Рэліз адбудзецца 14 сьнежня, на PC, вэрсія для PlayStation 5 і Xbox Series зьявіцца пазьней.
🔥112😁1
📢 RoboCop Rogue City атрымала ґеймплэйны ролік з крывавымі перастрэлкамі

Станьце культавым чалавекам, часткова машынай, але цалкам паліцэйскім-героем, спрабуючы вярнуць справядлівасьць на небясьпечныя, ахопленыя крыміналам вуліцы Старога Дэтройта!

У роліку можна ўбачыць "мірную" частку працы робата-паліцыянта, а гэтак жа крывавыя бітвы са злачынцамі, у якіх, акрамя знакамітага пісталета можна выкарыстоўваць і блізкі бой.

Рэліз Robocop: Rogue City павінен адбыцца ў верасьні.
👍92🔥2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Homeworld: Deserts of Kharak

Homeworld: Deserts of Kharak — наземная стратэгія ў рэальным часе, прыквел да клясычных гульняў Homeworld. Зьбярыце свой флёт і прывядзіце яго да перамогі ў зыбучых пясках Харака ў гэтай захапляльнай стратэгічнай гульні!
Распрацоўшчык — Blackbird Interactive (Канада)

❗️Забраць гульню можна да 31 жніўня.
👍92
Мы Беларускае камьюніці піксельбатла і мы запрашаем усіх прыняць удзел у аднаўленні Беларусі.

Каардынацыйны чат: https://t.me/Belppf
Беларусь на мапе: https://pixelplanet.fun/#d,5129,-11948,-13
13🗿3❤‍🔥2🎉2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl выйдзе ў рэліз у першым квартале 2024-га

GSC Game World падзялілася новым трэйлерам S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, у якім абвясьцілі новую дату рэлізу гульні, зараз ёй значыцца першы квартал 2024 году.

Разам з трэйлерам, у сеціве пачалі зьяўляцца ўражаньні ад гульні тых, хто апрабаваў яе прататып на gamescom 2023.

Для гульні быў даступны невялікі сюжэтны ўрывак (зьвязаны зь нейкім інцыдэнтам аб вяртаньні памяці) і вялізныя адкрытыя (і не пустыя) прасторы. Перастрэлкі ў гульні называюць брутальнымі, а ґрафіку прыгожай. Асобна адзначана магчымасьць забіваць сюжэтных пэрсанажаў, тым самым мяняючы (або ламаючы) тыя ці іншыя квэсты. Сыстэма квэстаў, дарэчы, шматлікім нагадала Skyrim, з компасам і кропкамі цікавасьці.

Рэліз S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl адбудзецца на PC і Xbox Series (+Game Pass).
👍122👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Supermassive Games расказалі падрабязнасьці пра Little Nightmares 3

Падчас цырымоніі адкрыцьця gamescom 2023 студыя Supermassive Games анансавала Little Nightmares 3, выпусьціўшы дэбютны трэйлер праекту.
З гэтай нагоды выданьне IGN узяло інтэрвію ў прадзюсара гульні Карала Фэніэла.

Калі коратка:

У новай гульню, нас чакаюць дзеці Лоў і Элон (Слабы і Адзінокі). У Лоў ёсць лук, а ў Элона — гаечны ключ, што несумненна дапаможа ім у іх падарожжы па Спіралі (антыўтапічным месцы, якое пабудавана на зламаных ілюзіях і дзіцячых страхах).

Фэніэл запэўніў, што студыя зь вялікай павагай ставіцца да працы распрацоўшчыкаў з Tarsier (якая працавала над першымі двума гульнямі) і паспрабуе апраўдаць чаканьні фанатаў. Акрамя гэтага, як і папярэднія гульні, Little Nightmares 3 будзе самастойнай гульнёй, для праходжаньня якой, вам не абавязкова гуляць у першыя дзьве.

Гульня выйдзе ў 2024 годзе, а знаёміць зь яе гісторыяй нас будуць з дапамогай падкаста The Sounds Of Nightmare.
👍9❤‍🔥31🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшаў геймплэйны трэйлер Assassin's Creed Jade

Ubisoft прадставіла трэйлер Assassinʼs Creed Jade з дэманстрацыяй гульнявога працэсу.

Assassinʼs Creed Jad — гэта прыгодніцкі экшэн для мабільных прылад пад кіраваньнем iOS і Android. Падзеі тайтла разгорнуцца ў сярэднявечным Кітаі, а яго гульнявы працэс будзе нагадваць Assassinʼs Creed Origins і Odyssey.

Дата рэлізу не называецца.
👍6🌚4🤔3
📰 Фанаты Baldurʼs Gate 3 склалі сьпіс выразанага кантэнту

Карыстальнік Reddit пад нікам Vasgorath сабраў сьпіс кантэнту Baldurʼs Gate 3, які па розных прычынах не ўвайшоў у рэлізуную вэрсію (дарэчы кантэнт верагодна пачалі выдаляць прыкладна перад рэлізам, аб чым сьведчыць наяўнасьць паўнавартаснай агучкі выразаных момантаў):

Шмат спойлераў!

🔹Быў выдалены Верхні горад, аб якім казалі за некалькі тыдняў да рэлізу;
🔹Магчымасьць абраць пакланеньне Шар з унікальнымі дыялогамі (асабліва ў дыялёгу з Шэдаўхарт);
🔹Канцоўка Карлах: датамайнеры знайшлі пацьверджаньне таго, што для гэраіні рыхтавалася канцоўка з поўным рамонтам яе пякельнага рухавіка, але для яе атрыманьня патрабаваўся кантэнт зь Верхняга горада, які быў выразаны;
🔹Для Мінтары рыхтавалася глыбейшая гісторыя, у якую ўваходзіла яе цяжарнасьць. Тое ж з Хальсінам;
🔹Рафал мог ня толькі быць адным з варыянтаў выдаленьня чарвяка, але й гандляром магутнымі артэфактамі за манэты душы;
🔹Мы маглі патрапіць у Аверна й дасьледаваць падземнае царства, адшукаўшы там рэдкія матэрыялы й даведаўшыся больш пра Карлах;
🔹У другім акце войскі Баала пад правадырствам Орын нападалі б на гіцьянак, і мы маглі выбраць адзін з бакоў або атакаваць абодва;
🔹Пасьля сустрэчы зь цёткай Этэль мы маглі б увязацца ў паўнавартасную гісторыю з удзелам шабаша ведзьмаў;
🔹Канцоўкі былі моцна зьменены й паменшаны;
🔹Касадор мог бы стаць патэнцыйным хаўрусьнікам у фінальнай бітве з Абсалют;
🔹Мінска можна было завэрбаваць у канцы першага акта, а з Джахейрай завесьці раман;
🔹Меркавалася, што мы атрымаем поўны доступ да стварэньня й зачараваньня прадметаў. Гэтыя сыстэмы былі выразаныя, але ад іх у гульні засталіся такія прадметы, як зьліткі мэталу, камяні, драўніна й іншае;
🔹З гульні былі выразаны паясы.
😢16👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ubisoft прадставіла сьвежы ролік Avatar: Frontiers of Pandora

Новы ролік Avatar: Frontiers of Pandora цалкам прысьвечаны PC-вэрсіі гульні.
Распрацоўнікі запэўніваюць ґеймераў, што Frontiers of Pandora аптымізавана для PC як зь нізкімі, так і з высокімі характарыстыкамі. Будзе мноства налад і функцыяў, што забясьпечыць "плыўнае падарожжа са стабільным FPS і нізкай затрымкай на любых экранах".

Нагадаем, рэліз гульні адбудзецца 7 сьнежня, на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍5😐5🌚2
📰 Коратка аб тым што паказалі на REDstreams

Студыя CD Projekt Red правяла прамую трансьляцыю, падчас якой распавяла масу падрабязнасьцяў аб будучым дапаўненьні Phantom Liberty для Cyberpunk 2077.

Вось кароткі пераказ усяго самага цікавага:

🔸Базавая гульня атрымае масу новаўвядзеньняў у вялікім патчы 2.0;
🔸Пачаць місіі Phantom Liberty можна будзе пасьля завяршэньня сюжэтнай лініі з вудуістамі або абраўшы DLC у галоўным мэню;
🔸Кампанію будзе пачынаць дзяўчына-нэтранэр Сойка, яна абяцае дапамагчы з чыпам узамен на выратаваньне прэзыдэнта;
🔸У гульню будзе дададзена дрэва прапампоўкі імплянтаў Relic (толькі для ўладальнікаў Phantom Liberty), акрамя гэтага будуць перагледжаны шматлікія стандартныя навыкі;
🔸Сыстэма паліцыі будзе перапрацавана й стане нагадваць GTA, з зоркамі вышуку (чым багацей раён, тым больш шанцаў прыцягнуць увагу паліцыі);
🔸Важную частку ў сюжэце будзе гуляць Джоні Сільверхэнд;
🔸Для пакупкі стане даступная новая кватэра.

Cyberpunk 2077 Phantom Liberty выходзіць 26 верасьня.
12👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Stronghold Definitive Edition атрымала трэйлер новай кампаніі

Firefly Studios апублікавалі трэйлер перавыданьня Stronghold, прысьвяціўшы яго новай сюжэтнай кампаніі.

Гісторыя прапануе нам адправіцца «на руіны» сярэднявечнай Анґліі, у пошуках сваякоў сэра Лонґарма, уступіўшы ў супрацьборства з ужо знаёмымі ворагамі, у асобе Пацука, Кабана, Ваўка й іншых!

Па запэўненьні распрацоўшчыкаў, над кампаніяй (якая будзе складацца з 14 місіяў), як у старыя часы, працуюць сузаснавальнікі студыі Firefly.

Рэліз Stronghold: Definitive Edition адбудзецца 7 лістапада, на PC.
12👍4
📢 Студыя Digital Extremes (стваральнікі Warframe) апублікавалі 30 хвілін ґеймплэя новай MMO Soulframe

Soulframe — гэта бясплатная прыгодніцкая гульня з адкрытым сьветам, на якую моцна паўплывалі працы Хаяо Міядзакі й іншыя праекты студыі Ghibli.

Сьвежы ролік гульнявога працэсу Soulframe доўжыцца каля 30 хвілін і прапануе паглядзець на некалькі атмасфэрных лякацый, кастамізацыю, баявую сыстэму, пэрсанажаў і ўрыўкі гісторыі сьвету.

Дата рэліза не называецца.
👍6😍2
📢 Распрацоўнікі Path of Exile 2 паказалі новы ґеймплэйны ролік

У рамках gamescom, Grinding Gear Games прадставілі новы ґеймплэйны ролік Path of Exile 2, надаўшы ў ім шмат увагі некаторым клясам (напрыклад друіду, зь яго магчымасьцю ператварацца ў моцнага мядзьведзя).

Асобна быў апублікаваны ролік гульні за Ваяра й Паляўнічага.

Рэліз Path of Exile 2 заплянаваны на 2024 год, гульня будзе ўмоўна-бясплатнай і выйдзе на PS5, Xbox Series і PC.
🔥6👍3👀1
📰 У Starfield ня будзе поўнай свабоды дасьледаваньня плянэт

Такой інфармацыяй падзяліўся інсайдэр Том Хендэрсан.

Шматлікія гульцы чытаючы пра Starfield, уяўляюць велізарныя адчыненыя прасторы тысяч плянэт, якія ім будзе неабходна дасьледаваць, аднак у рэальнасьці гэта ня так!
Плянэты ў Starfield маюць розную колькасьць кропак прызямленьня, кожная зь якіх адкрывае доступ да асобных рэгіёнаў для дасьледаваньня, выходзіць за які будзе забаронена.
Па словах інсайдэра, асобныя плянэты можна абысьці за 30 хвілін.

Цікава, што Bethesda згадвала кропкі прызямленьня але пра абмежаваньні інфармацыі ніколі не давала (Сам Хендэрсан думае, што ўся справа ў «кансольных войнах»).

Starfield выходзіць 6 верасьня на PC і Xbox Series (1 верасьня для ўладальнікаў пашыраных выданьняў).
👍8😁8👎6
📉 У Steam стартаваў «Фэст стратэгіяў»

Да 4 верасьня карыстальнікі Steam могуць прыняць удзел у сьвяце стратэгічных гульняў, купляючы цікавыя праекты па зьніжаных коштах!

Вось некаторыя цікавыя варыянты, на якія (на нашу думку) варта зьвярнуць увагу:

🔹Crusader Kings III — $20.99 (-30%);
🔹Victoria 3 — $23.44 (-30%);
🔹Stellaris — $8.09 (-70%);
🔹Age of Wonders 4 — $26.79 (-20%);
🔹Wartales — $20.79 (-20%);
🔹Timberborn — $9.99 (-20%);
🔹Pillars of Eternity II: Deadfire - Obsidian Edition — $11.39 (-75%);
🔹Battle Brothers — $8.99 (-50%).
5👍2🔥2
📢 Беларуская гульня Tales Of Meadows абзавялася новым трэйлерам

Tales Of Meadows прывядзе вас у Тураў, адзін з найстаражытнейшых і найважнейшых гарадоў Беларусі, дзе вы будзеце адчуваць змрочную й захапляльную атмасфэру, бачыць рэалістычную баявую сыстэму, знаёміцца з героямі й падзеямі з гісторыі Беларусі, а таксама насоладжвацца прыгожым і дэталёвым ґрафічным афармленьнем!

Рэліз заплянаваны на канец 2023 году.

P.S.
Tales Of Meadows — гэта іншая гульня, якая не зьвязана з LOSTED (іншай гульнёй ад беларусаў пра Беларусь, якая павінна ўсё яшчэ быць у распрацоўцы).
22🔥6
Forwarded from UNIJA
🌸Дапамажыце! Прапануем Discord'у дадаць беларускую, як мову інтэрфейсу.

Для гэтага пераходзім па спасылцы і рэгіструем асобны акаўнт праз адрас эл. пошты у сістэме зваротаў падтрымкі Discord (не тоеж самае што ваш існуючы акаўнт, пішам любое імя і вашу пошту, потым па спасылы з пошты пішам пароль) Пераходзім на старонку прапановы і на ёй ціснем срэлку уверх "^" першаму паведамленню і пішам каментар, пра тое як моцна вы жадаеце карыстацца праграмай з беларускай мовай.

А далучыцца да нашага ўтульнага Discord-сервера UNIJA можна тут.

Дзякуй!❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
27❤‍🔥74
🎁 Зараз у GOG можна бясплатна забраць Hero of the Kingdom 2.

Hero of the Kingdom 2нарэшце, вы разам са сваёй сястрой знайшлі укрыцьцё ў маленькім рыбацкім пасёлку. Неўзабаве зьявіліся новыя клопаты. Няўлоўныя піраты пагражаюць цэламу каралеўству. Тваю сястру скралі. Ты павінен зладзіць паход на канец сьвету й вызваліць яе!

❗️Забраць гульню можна да 31 жніўня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
👍8