Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз прыгоды Bomb Rush Cyberfunk

Team Reptile прадстаўляе вам Bomb Rush Cyberfunk, сьвет будучыні ад Дыёна Костэра, дзе самаабвешчаныя графіці-каманды, абсталяваныя асабістымі бустэрамі, ваююць адзін з адным за кантроль над вуліцамі!

Кошт гульні — $18,49.
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У сеціве апублікавалі першы хайп-трэйлер будучага Gamescom 2023

Вядучы шоў Джэф Кілі апублікаваў хайп-трэйлер цырымоніі адкрыцьця gamescom 2023, якая пачнецца 22 жніўня, а 21:00 па Менскім часе.
Згодна з заявай усё таго ж Кілі, у гэтым годзе распрацоўшчыкі плянуюць паказваць менш анонсаў новых гульняў засяродзіўшыся на тым, што выйдзе ў бліжэйшыя 12 месяцаў.

У роліку ж, можна ўбачыць кадры з Alan Wake 2, Cyberpunk 2077: Phantom Liberty, Assassins Creed Mirage, Mortal Kombat 1, Starfield, Payday 3 і іншых гульняў, якія дакладна будуць прадстаўлены на Gamescom!
👍53
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Фанаты ствараюць гульню па матывах Твін Пікс, у стылі PlayStation 1

Twin Peaks: Into the Night, створаная як даніна павагі старым добрым клясычным гульням 90-х, гульня зьяўляецца фанацкай адаптацыяй аднайменнай серыі, якую ў свой час стварылі Марк Фрост і Дэвід Лінч.
Паспрабуйце новы ґеймплэй, які пагрузіць вас ва ўнікальную атмасфэру шоў (ужо даступна дэма гульні)!

Дарэчы, у апошні час, гульні створаныя ў стылі PS1 перажываюць сапраўдны бум і ўсё гэта дзякуючы ўнікальнаму ґрафічнаму эфэкту, які зьявіўся з-за абмежаваньняў самай кансолі (падрабязьней пра тое як стварыць яго ў сваіх праектах, калі вам цікава, можна пачытаць тут).

Вось некалькі цікавых праектаў у стылі PlayStation 1:

🔹No one lives under the lighthouse Director's cut;
🔹Paratopic;
🔹Night At the Gates of Hell.
13❤‍🔥3👍3🥱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 PlayWay выпусьцілі ґеймплейны трэйлер постапакаліптычнага баявіка Nobodyʼs Left

У паваенным апакаліптычным горадзе, дзе звычайныя людзі больш ня могуць заставацца звычайнымі, выжывуць толькі тыя, хто прыстасуецца. Абараніце сваіх блізкіх, вазьміце на сябе адказнасьць і акуніцеся ў эмацыйны сюжэт Nobodyʼs Left!

Гульню ўжо некалькі гадоў распрацоўвае адзін чалавек, выдаўцом выступае польская PlayWay.
Па сваёй канцэпцыі яна нагадвае The Last of Us і Red Dead Redemption.

Дата рэлізу не называецца.
👍10🔥1
Вітаю! Сёння хачу параіць вам канал на якім публікуюцца карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі! Новыя допісы кожны дзень, падпісвайцеся!!!!

Спасылка: https://t.me/belaiplatform
👍103
📢 Серыя Delta Force вяртаецца!

Легендарны шутар пачатку 2000-х будзе паўнавартасна прадстаўлены на gamescom 2023.

Delta Force: Hawk Ops стане перазапускам серыі й зараз пазыцыянуецца ў якасьці рэалістычнага ваеннага шутара зь сюжэтнай кампаніяй, заснаванай на фільме "Чорны ястраб" (Black Hawk Down), і маштабным PvP-мультыплэерам.

Гульня будзе распаўсюджвацца па ўмоўна-бясплатнай мадэлі, на PC, Xbox, PlayStation і, што прымушае задумацца, на IOS і Android.

Нагадваем, галоўная гульнявая імпрэза канца лета пачнецца ўжо сёньня, а 21:00 па Менску.
11👍4😱4👎1
Forwarded from Рудзі
Адна з найбуйнейшых гульнявых выставак gamescom 2023 распачнецца сёння з вячэрняга шоў, якое ў прамым эфіры можна паглядзець з Яўгенам і Віталём на канале "Відзік". Запрашаем у 20:30.

https://youtube.com/live/Kbgkr405wrE
🔥182👍1
📰 На gamescom 2023 нам могуць прадставіць новую Tomb Raider

У пачатку году выданьне Exputer паведамляла, што Crystal Dynamics працуюць над новай гульнёй пра Лару Крофт, зараз жа, самі распрацоўшчыкі, ускосна гэта пацьвердзілі!

Гульцоў заклікаюць стаць раскрадальнікамі грабніц і падпісацца на рассылку, каб першымі даведацца аб «вельмі важных навінах» па франшызе, а таксама аб узнагародах, рэлізах і інш. На фоне стаіць Лара Крофт перад храмамі з Shadow of the Tomb Raider.
Усё гэта прымусіла шматлікіх гульцоў думаць, аб тым, што на будучай гульнявой імпрэзе, нас чакае буйны анонс!
🔥7👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз фэнтэзійнага шутара Immortals of Aveum

Паклічце сваю сілу, спыніце Вечную вайну й выратуйце каралеўства!
Immortals of Aveum — гэта аднакарыстальніцкі магічны шутэр ад першай асобы, які распавядае гісторыю Джэка, які далучаецца да элітнага ордэна баявых чараўнікоў, каб выратаваць сьвет!

Уражаньні крытыкаў ад навінкі аказаліся даволі зьмяшанымі. Да плюсаў адносяць прыгожае асяродзьдзе, эфэкты, дынамічныя баі й насычаную кампанію. Да мінусаў — прадказальны сцэнар, нецікавых (і раздражняючых) пэрсанажаў, агульныя недапрацоўкі й тэхнічныя праблемы.

Гульня даступна на PC, Xbox Series, PlayStation 5.
Кошт: 59,99 $.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
🗿7👍2🙈2🥱1🆒1
📰 Рэліз касьмічнай прыгоды The Alters адбудзецца ў 2024 годзе

Польская студыя 11 bit (вядомая па This War of Mine і Frostpunk, а гэтак жа тым, што нядаўна карміла ґеймераў піцай) падзяліліся невялікай порцыяй інфармацыі аб гульні, адна зь іх, гэта прыкладнае акно рэлізу, якім зьяўляецца першая палова 2024 году.

Таксама распрацоўшчыкі расказалі, што ў The Alters гульцоў чакае больш за 10 тысяч радкоў агучаных і аніміраваных дыялогаў!

Нагадаем, сама The Alters уяўляе зь сябе касьмічную прыгоду, якая апавядае аб простым працоўным Яне Дольскі, які аказваецца на бязьлюднай плянэце й стварае ў дапамогу сабе альтэраў (альтэрнатыўныя вэрсіі яго самога), якія неўзабаве аказваюцца не бяздушнымі працоўнымі, а паўнавартаснымі асобамі!
👍101
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 NVidia прадставіла Half-Life 2 RTX

На афіцыйным сайце NVidia зьявіўся трэйлер-анонс RTX-версыі Half-Life 2. Аўтары правялі вялізную працу па паляпшэньні тэкстур, і перапрацаваўшы амаль кожную 3д-мадэль з арыґінальнай версыі, ператварыўшы іх у больш высокапаліганальныя версыі, а таксама дадаўшы ў гульню PBR-матэрыялы, працуючыя з тэхналёгіяй рэй-трэйсінга.

RTX-рэмайстар распрацоўваецца маладой Orbifold Studios, якая сфармавалася з найлепшых модэраў-энтузіястаў HL-супольнасьці. На дадзены момант аўтары праэкту ахвотна шукаюць таленавітых модэраў і 3D-дызайнэраў, якія хацелі бы далучыцца да праэкту. Дзеля гэтага яны стварылі спэцыяльную форму на іх сайце.
🔥144🥴1
📰 Што паказалі на адкрыцьці gamescom 2023

Увечары 22 жніўня прайшла цырымонія адкрыцьця gamescom 2023, на якой было паказана мноства ролікаў гульняў, якія выйдуць у рэліз, у бліжэйшы час, сярод іх: Alan Wake 2, Cyberpunk 2077: Phantom Liberty 3 і інш.
З цікавых анонсаў можна ўзгадаць, напрыклад Little Nightmares 3 і Killing Floor 3.

Кароткую зводку ўсяго, што паказалі можна паглядзець у нашым маленькім выцісканьні з трэйлераў.
Трансьляцыю па беларуску можна паглядзець на канале "Відзік".
13👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся (правальны) рэліз навукова-фантастычнай гульні Fort Solis

Fort Solis адпраўляе гульцоў на Марс, дзе ім, у суправаджэньні знакамітых актораў, такіх як Роджэр Кларк (Red Dead Redemption 2), Трой Бэйкер (BioShock Infinite, The Last of Us, Death Stranding) і Джулія Браўн («Падстава»), неабходна дасьледаваць шахторскую базу, поўную небясьпек!

На момант напісаньня допіса, у гульню гуляла ня больш за 600 чалавек. Карыстальнікі хваляць гульню за ґрафіку, анімацыі й атмасфэру, але моцна лаюць, за аптымізацыю й татальную нуду, абзываючы яе звычайным сімулятарам хадзьбы.

Гульня выйшла на PC і PlayStation.
Кошт — $24.99 (гульня ўжо атрымала зьніжку ў 10%).
😢81👍1😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансаваны рэмайстар Turok 3: Shadow of Oblivion (2000 год)

Студыя Nightdive Studios анансавала рэмайстар Turok 3: Shadow of Oblivion для PC, PS5, Xbox Series, PS4, Xbox One і Nintendo Switch.
Першапачаткова гульня выйшла ў 2000 годзе, на Nintendo 64.

Паводле заявы распрацоўнікаў, гульню ствараюць на палепшанай вэрсіі рухавіку KEX, з падтрымкай 4K манітораў і 120 FPS, а гэтак жа ўсімі сучаснымі гульнявымі атрыбутамі накшталт дасягненьняў і поўнай падтрымкі кансольных ґеймпадаў.

Рэліз адбудзецца 14 лістапада.
🗿11👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансаваны рэмайстар «Star Wars: Dark Forces»

Арыґінальная гульня выйшла аж у 1996 годзе

Абноўленая вэрсія дазваляе атрымаць 4K / 120 кадраў і будзе даступная на PC, кансолях новага пакаленьня й Switch. Акрамя таго, распрацоўшчыкі абяцаюць абноўленыя кат-сцэны й «кантэнт».

Рэмастэрам займаецца студыя Nightdive Studios. Яна таксама анансавала новае выданьне Turok 3, які выйшаў на Nintendo 64 у 2000 годзе. Раней кампанія выпусьціла абноўленыя вэрсіі System Shock і Quake 2.
👍6🗿31
📰 Усё дзеля Dragon Age і Mass Effect — BioWare паведамілі аб скарачэньнях штата

Віцэ-прэзыдэнт і ґенэральны мэнэджар BioWare Ґэры Макей паведаміў аб неабходных і непазьбежных зьменах унутры студыі.
Кампанія пераасэнсавала свой падыход да распрацоўкі гульняў і прыняла рашэньне аб рэарґанізацыі, што пацягне за сабой звальненьне 50 чалавек.

Макей запэўніў, што яму балюча й непрыемна пра гэта казаць, але ў канчатковым выніку, гэта ўсё дапаможа захаваць "здароўе" студыі й дазволіць галоўным тайтлам (Dragon Age і Mass Effect) быць яшчэ больш якаснымі.
Дарэчы, ужо стала вядома, што ў ліку звольненых апынулася Мэры Кірбі, якая шмат гадоў працавала над сэрыяй Dragon Age, стварыўшы многіх вядомых пэрсанажаў (напрыклад Варыка).
🙈8😢5🤡5👾2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 House Flipper 2 выйдзе ў рэліз ужо ў сьнежні

Час стрэсьці пыл з малатка — «Хаўс Фліпэр» вяртаецца ў новым выглядзе! Купляйце й рамантуйце закінутыя дамы! Ці вы жадаеце будаваць новыя? Цяпер можна й гэта! Прымерце ролю фліппера-пачаткоўца й зарабіце грошы, дапамагаючы жыхарам мілага мястэчка!

Рэліз адбудзецца 14 сьнежня, на PC, вэрсія для PlayStation 5 і Xbox Series зьявіцца пазьней.
🔥112😁1
📢 RoboCop Rogue City атрымала ґеймплэйны ролік з крывавымі перастрэлкамі

Станьце культавым чалавекам, часткова машынай, але цалкам паліцэйскім-героем, спрабуючы вярнуць справядлівасьць на небясьпечныя, ахопленыя крыміналам вуліцы Старога Дэтройта!

У роліку можна ўбачыць "мірную" частку працы робата-паліцыянта, а гэтак жа крывавыя бітвы са злачынцамі, у якіх, акрамя знакамітага пісталета можна выкарыстоўваць і блізкі бой.

Рэліз Robocop: Rogue City павінен адбыцца ў верасьні.
👍92🔥2