📰 У гонар дзесяцігодзьдзя Dota 2, Valve абвясьціла аб раздачы падарункаў за перамогі
У ноч на 18 жніўня Valve выпусьціла абнаўленьне для Dota 2, у якім дадала ў гульню скарбніцу з 13 памятных прадметаў (некаторя зь іх вы можаце бачыць на скрыншотах), кожны зь якіх, так ці інакш адсылае да дзесяцігадовай гісторыі гульні!
Для атрыманьня ўзнагарод, неабходна выйграць матч (у Turbo неабходна выйграць дзьве сустрэчы).
Нагадаем таксама, што Valve напярэдадні юбілею гульні паведаміла аб рашэньні адмовіцца ад сыстэмы баявых пропускаў.

🗿6👍3⚡2
📢 Activision паказала новую Call of Duty Modern Warfare 3
Што нам прапаноўваюць за $70?
▫️Рэмайстар 16 мапаў арыґінальнай MW2 (2009). Новых на старце не завязуць;
▫️Зомбі рэжым. Яго распрацоўвае ня Trearch, а SHG. Чакаць клясычных зомбі не варта. Дзеяньні будуць адбывацца на мапе Warzone;
▫️Сюжэтная кампанія складаецца як зь лінейных місіяў, так і ў адкрытым сьвеце;
▫️Новыя мэханікі руху: падчас падкатаў можна цэліць. Спрынт стане больш хуткім. Вернецца паэтапная перазарадка;
▫️Здароўе павялічаць да 150;
▫️Вернецца клясычная мінімапа з адлюстраваньнем ворагаў у выглядзе чырвоных кропак;
▫️Сюжэт Modern Warfare 3 ня скончыцца. «Гэта толькі пачатак».

😐8❤7👍1
📰 Game Informer апублікавалі крыху новай інфармацыі аб Star Wars Outlaws
Выданьне Game Informer абмеркавала з наратыўным дырэктарам Star Wars Outlaws Навідам Хавары розныя аспэкты гульні.
Сабралі для вас самае цікавае:
🔹Ubisoft і Massive Entertainment цесна супрацоўнічаюць з Lucasfilm Games, каб стварыць па-сапраўднаму аўтэнтычную атмасфэру "Зорных войнаў" у сваёй гульні;
🔹Стварэньне сюжэту Star Wars Outlaws пачалося з жаданьня каманды распавесьці гісторыю гэткага касьмічнага нягодніка;
🔹Дзеяньне Outlaws адбываецца паміж падзеямі фільмаў «Імпэрыя наносіць зваротны ўдар» і «Вяртаньне джэдая»;
🔹У гульні будуць знакамітыя пэрсанажы франшызы (дакладна вядома аб зьяўленьні Джабы Хата);
🔹Рэпутацыя галоўнай гераіні, Кей Весс, будуць мяняцца ў залежнасьці ад разьвіцьця адносін з рознымі сындыкатамі, што будзе ўплываць на ход гісторыі;
🔹Плянэта Ташара стане новым дапаўненьнем сьвету «Зорных войнаў» (яе дызайн натхнёны Ўсходняй Афрыкай);
🔹Для гульні дадаткова прыдуманы новы злачынны сындыкат Клан Ашыга;
🔹Вялікую ўвагу распрацоўшчыкі надаюць кінэматаґрафічнасьці й відовішчнасьці гульні.
Рэліз Star Wars Outlaws чакаецца ў 2024 годзе на PS5, Xbox Series і PC.

❤10
📰 Беларуская гадзіньнікавая мануфактура HVILINA стварыла калекцыю гадзіннікаў па матывах гульні “Twelve Minutes”
Беларускі брэнд Hvilina, сумесна з ґейм-дызайнэрам Люісам Антоніа (які раней працаваў у Rockstar і Ubisoft) стварылі калекцыю наручных гадзіньнікаў-трансформераў, натхнёных гульнёй Twelve Minutes.
Дызайн калекцыі TWELVE MINUTES зьяўляецца стылізацыяй гадзіньнікаў, якія выкарыстоўваюцца галоўным пэрсанажам у гульні.
Корпус абсталяваны ўтоенымі пазамі з мацаваньнямі, яны дазваляюць мяняць папружку на карабін з ланцужком, ператвараючы наручны гадзіньнік у кішэнны. Корпус гадзіньніка выкананы зь нержавеючай сталі. Пад ахоўным сапфіравым шклом, стаіць японскі мэханізм Miyota 2037, са зваротным ходам стрэлак.
Калекцыя прадстаўлена 4 мадэлямі й будзе абмежавана 350 экзэмплярамі кожнай мадэлі. Гадзіньнікі ўжо даступныя для папярэдняй замовы. Кошт пры замове — 690 беларускіх рублёў (поўны кошт 920 рублёў). У продаж яны паступяць у сьнежні.

👍15❤🔥10
📰 CD Projekt Red правядзе трансьляцыю з паказам гульнявога працэсу Cyberpunk 2077 Phantom Liberty
Студыя CD Projekt Red абвясьціла аб правядзеньні трансьляцыі REDstreams, прысьвечанай навінам і ґеймплэю дапаўненьня Phantom Liberty.
У трансьляцыі прымуць удзел дырэктар Cyberpunk 2077 Ґейб Аматанжэла й вядучы мастак акружэньня Кацпер Непакульчыцкі.
Глядзець трансьляцыю можна будзе 24 жніўня а 17:00 па Менску, на афіцыйным Twitch-канале кампаніі.

❤13👍3🥱2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Кампаніі Neowiz і PlayStation апублікавалі новы ґеймплэйны трэйлер Lies of P
«Паглядзіце новы трэйлер будучай гульні Lies of P, падобнай на Souls-гульні, і прыгатуйцеся да неверагодных прыгод, калі гульня выйдзе на PlayStation 4 і PlayStation 5 (а гэтак жа PC) 19 верасьня!»
Нагадаем, Lies of P гэта гульня-экшн (soulslike), дзеяньне якой адбываецца ў змрочнай Францыі 19-га стагодьдзя. Гульцам прапануюць узяць пад кантроль Пінокія ў яго няўмольным шляху да таго, каб стаць чалавекам!

👍5❤3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Надакучыла клясычная GTA? Чаму б не расслабіцца ў мульцяшнай!
У ёй можна будзе красьці аўтамабілі, страляць, езьдзіць па адкрытым свеце і нават паркурыць! А яшчэ ў пэрсанажа будзе рэактыўны ранец!
Нажаль, гульня зараз знаходзіцца на вельмі раньнім этапе распрацоўкі і нават не мае паўнавартаснай назвы.
Сачыць за ёй можна ў Twitter (Х) і на Mastodon.
❓Як вам такі праект?

👍13🥴3