Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У канцы жніўня адбудзецца таставаньне Skull and Bones

Ubisoft выпусьцілі трэйлер у гонар хуткага старту тэставаньня перанесенай ужо шэсьць разоў Skull and Bones.

Далучыцца могуць ўсе, але для гэтага неабходна запоўніць форму на сайце кампаніі (гарантыяў, што вас абяруць 100% няма). Тэставаньне будзе праходзіць на PC з 25 па 28 жніўня. Загрузіць кліент гульні можна будзе ўжо 22 жніўня (з 13:00 па Менскім часе).

Форма для рэгістрацыі (недаступна ў Беларусі).

Дарэчы аб тэстах, журналіст і інсайдэр Том Хендэрсан, раней падзяліўся цікавым фактам аб шматпакутным пірацкім экшэне.
Паводле яго словаў, многія плэйтэстары адмаўляюцца гуляць у Skull and Bones, аддаючы перавагу больш пасьпяховым (у пляне распрацоўкі) гульням, такім як Far Cry 7 і Assassinʼs Creed Red.
😁7🤡4👍1
@BelarusBased — грунтоўныя, базаваныя, падмуракавыя і часам крынжовыя мэмы і ня толькі разам з шызом адмемам даўно ўжо чакаюць менавіта цябе!
12❤‍🔥3🥱31👍1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Dodo Peak і Black Book

Dodo Peakгуляйце за птушку дадо: адшукайце й выратуйце разгубленых птушанят на небясьпечных вяршынях. Прывядзіце іх дадому, пазьбягаючы перашкод і ворагаў! Dodo Peak — гэта стары добры аркадны плятформер з сучаснымі асаблівасьцямі!
Распрацоўшчык — Moving Pieces Interactive (ЗША).

Black Bookзмрочная ролевая прыгода, заснаваная на славянскіх мітах, у якой вам трэба гуляць за маладую вядзьмарку. Ваюйце са злымі сіламі ў картачных баях і вывучайце сьвет, дзе людзі жывуць разам зь міталягічнымі істотамі!
Распрацоўшчык — Morteshka (Расея).

❗️Забраць гульні можна да 24 жніўня.
🔥12👍4🤔1🤷1
​​📰 Bethesda адказала на пытаньні гульцоў аб Starfield

Распрацоўнікі Starfield (як і абяцалі) адказалі на шэраг пытаньняў гульцоў аб будучай гульні:

🔹у кожным буйным горадзе, так ці інакш можна абзавесьціся жыльлём;
🔹герой з рысай Kid Stuff будзе зьнешне падобны на сваіх бацькоў (на ролю якіх запрасілі знакамітых актораў);
🔹Starfield павінна стаць ідэальным варыянтам для пачаткоўцаў бяз досьведу мінулых гульняў Bethesda;
🔹у гульні можна быць кантрабандыстам і гэтак жа падстроіць свой карабель пад гэтыя патрэбы;
🔹сыстэма пакараньняў за злачынствы стандартная для Bethesda (штраф/заключэньне/пабег);
🔹час у Starfield праходзіць толькі пры актыўнай гульні;
🔹гулец зможа стаць падвойным аґентам на службе розных фракцыяў;
🔹поўнае праходжаньне Starfield пацыфістам немагчыма, але Bethesda прадугледзела некаторыя сыстэмы для ролплею;
🔹у сьвеце Starfield ёсьць рэальныя рэлігіі з нашага сьвету, але да іх дадалі тры новыя: Санктум Універсум (за ўсім стаіць Бог), Адукаваныя (арґанізаваныя атэісты) і Дом Ваʼруўн (небясьпечны культ);
🔹у гульні будзе 20 напарнікаў са сваёй гісторыяй;
🔹Starfield мае мноства кантэнту чым перыядычна зьдзіўляе нават саміх аўтараў.

Нагадаем рэліз гульні адбудзецца 6 верасьня 2023 году (1 верасьня для ўладальнікаў пашыраных выданьняў), на РС і Xbox Series.
8👍2🤔2
📰 У гонар дзесяцігодзьдзя Dota 2, Valve абвясьціла аб раздачы падарункаў за перамогі

У ноч на 18 жніўня Valve выпусьціла абнаўленьне для Dota 2, у якім дадала ў гульню скарбніцу з 13 памятных прадметаў (некаторя зь іх вы можаце бачыць на скрыншотах), кожны зь якіх, так ці інакш адсылае да дзесяцігадовай гісторыі гульні!

Для атрыманьня ўзнагарод, неабходна выйграць матч (у Turbo неабходна выйграць дзьве сустрэчы).

Нагадаем таксама, што Valve напярэдадні юбілею гульні паведаміла аб рашэньні адмовіцца ад сыстэмы баявых пропускаў.
🗿6👍32
📢 Activision паказала новую Call of Duty Modern Warfare 3

Што нам прапаноўваюць за $70?

▫️Рэмайстар 16 мапаў арыґінальнай MW2 (2009). Новых на старце не завязуць;
▫️Зомбі рэжым. Яго распрацоўвае ня Trearch, а SHG. Чакаць клясычных зомбі не варта. Дзеяньні будуць адбывацца на мапе Warzone;
▫️Сюжэтная кампанія складаецца як зь лінейных місіяў, так і ў адкрытым сьвеце;
▫️Новыя мэханікі руху: падчас падкатаў можна цэліць. Спрынт стане больш хуткім. Вернецца паэтапная перазарадка;
▫️Здароўе павялічаць да 150;
▫️Вернецца клясычная мінімапа з адлюстраваньнем ворагаў у выглядзе чырвоных кропак;
▫️Сюжэт Modern Warfare 3 ня скончыцца. «Гэта толькі пачатак».
😐87👍1
​​📰 Game Informer апублікавалі крыху новай інфармацыі аб Star Wars Outlaws

Выданьне Game Informer абмеркавала з наратыўным дырэктарам Star Wars Outlaws Навідам Хавары розныя аспэкты гульні.
Сабралі для вас самае цікавае:

🔹Ubisoft і Massive Entertainment цесна супрацоўнічаюць з Lucasfilm Games, каб стварыць па-сапраўднаму аўтэнтычную атмасфэру "Зорных войнаў" у сваёй гульні;
🔹Стварэньне сюжэту Star Wars Outlaws пачалося з жаданьня каманды распавесьці гісторыю гэткага касьмічнага нягодніка;
🔹Дзеяньне Outlaws адбываецца паміж падзеямі фільмаў «Імпэрыя наносіць зваротны ўдар» і «Вяртаньне джэдая»;
🔹У гульні будуць знакамітыя пэрсанажы франшызы (дакладна вядома аб зьяўленьні Джабы Хата);
🔹Рэпутацыя галоўнай гераіні, Кей Весс, будуць мяняцца ў залежнасьці ад разьвіцьця адносін з рознымі сындыкатамі, што будзе ўплываць на ход гісторыі;
🔹Плянэта Ташара стане новым дапаўненьнем сьвету «Зорных войнаў» (яе дызайн натхнёны Ўсходняй Афрыкай);
🔹Для гульні дадаткова прыдуманы новы злачынны сындыкат Клан Ашыга;
🔹Вялікую ўвагу распрацоўшчыкі надаюць кінэматаґрафічнасьці й відовішчнасьці гульні.

Рэліз Star Wars Outlaws чакаецца ў 2024 годзе на PS5, Xbox Series і PC.
10
📰 Беларуская гадзіньнікавая мануфактура HVILINA стварыла калекцыю гадзіннікаў па матывах гульні “Twelve Minutes

Беларускі брэнд Hvilina, сумесна з ґейм-дызайнэрам Люісам Антоніа (які раней працаваў у Rockstar і Ubisoft) стварылі калекцыю наручных гадзіньнікаў-трансформераў, натхнёных гульнёй Twelve Minutes.

Дызайн калекцыі TWELVE MINUTES зьяўляецца стылізацыяй гадзіньнікаў, якія выкарыстоўваюцца галоўным пэрсанажам у гульні.
Корпус абсталяваны ўтоенымі пазамі з мацаваньнямі, яны дазваляюць мяняць папружку на карабін з ланцужком, ператвараючы наручны гадзіньнік у кішэнны. Корпус гадзіньніка выкананы зь нержавеючай сталі. Пад ахоўным сапфіравым шклом, стаіць японскі мэханізм Miyota 2037, са зваротным ходам стрэлак.

Калекцыя прадстаўлена 4 мадэлямі й будзе абмежавана 350 экзэмплярамі кожнай мадэлі. Гадзіньнікі ўжо даступныя для папярэдняй замовы. Кошт пры замове — 690 беларускіх рублёў (поўны кошт 920 рублёў). У продаж яны паступяць у сьнежні.
👍15❤‍🔥10