Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Дата рэліу S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl па-ранейшаму застаецца загадкай

Раней у інтэрнэце зьявілася інфармацыя аб магчымым рэлізе S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl 1 сьнежня 2023 году, якую знайшоў былы рэдактар VGC Эндру Мармо, на сайце Plaion.
Польскае выданьне Gry-Online зьвязалася з прадстаўнікамі Plaion і тыя абверглі дадзеную інфармацыю, патлумачыўшы ўсё памылкай, там сапраўды ўсяго толькі павінна быць клясычная заглушка «31 сьнежня».

Тым ня менш, шанцы даведацца шмат новага аб шматпакутнай гульні па-ранейшаму ёсьць, т.я. GSC Game World прыедзе разам з прататыпам S.T.A.L.K.E.R. 2 на Gamescom 2023.
😢7👍3🤔3😁1
📰 Bethesda пераказала кароткую гісторыю сьвету Starfield.

На афіцыйным сайце Starfield, распрацоўшчыкі гульні апублікавалі перадгісторыя гульнявога сьвету, пачынаючы з 2050 па 2330 год (год старта гульні).

Гісторыя апавядае пра пачатак шляху чалавецтва ў космас, пра заснаваньне першых гарадоў і дзяржаў (Абʼяднаныя калёніі й Садружнасьць Свабодных Зорак), пра першыя галяктычныя войны й здабычу першых унікальных артэфактаў.

Гэтак жа, у гісторыі згаданы шэраг пэрсанажаў, якія верагодна, так ці інакш будуць задзейнічаны ў асноўнай гісторыі, старт якой заплянаваны ўжо на 6 верасьня 2023 году, на РС і Xbox Series.
16👍4
📢 Падобная да Vampire Survivors Pathfinder: Gallowspire Survivors, выйдзе ўжо ў верасьні

Pathfinder: Gallowspire Survivors — новая гульня ў жанры roguelite, дзеяньне якой адбываецца ва ўлюбёным фэнтэзійным сьвеце Pathfinder. Увайдзіце ў Галоўспайр — легендарную вежу цемры, разам са сваім бясстрашным кампаньёнам. Зьнішчайце полчышчы ворагаў, паляпшайце свой арсэнал і перамагайце босаў, каб запячатаць старажытнага караля нежыці!

Гульня выйдзе ў раньні доступ 14 верасьня.
Ацаніць ґеймплэй можна тут.
👍6🥴21
📢 FromSoftware апублікавала сыстэмныя патрабаваньні Armored Core VI: Fires of Rubicon

Мінімальныя:
Працэсар: Intel Core i7-4790K / Intel Core i5-8400 ці AMD Ryzen 7 1800X / AMD Ryzen 5 2600;
Апэратыўная памяць: 12 ГБ;
Відэакарта: Nvidia GeForce GTX 1650, 4 ГБ ці AMD Radeon RX 480, 4 ГБ;
Месца на дыску: мінімум 60 ГБ.

Рэкамэндаваныя:
Працэсар: Intel Core i7-7700/Intel Core i5-10400 ці AMD Ryzen 7 2700X/AMD Ryzen 5 3600;
Апэратыўная памяць: 12 ГБ;
Відэакарта: Nvidia GeForce GTX 1060, 6 ГБ ці AMD Radeon RX 590, 8 ГБ ці Intel Arc A750, 8 ГБ;
Месца на дыску: мінімум 60 ГБ.

Рэліз гульні адбудзецца 25 жніўня на PC, PlayStation і Xbox.
👍8👨‍💻32
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз фэхтавальнай прыгоды En Garde

Ваюйце зь бязьлітаснымі стражнікамі й гнюснымі дваранамі ў дынамічных і відовішчных баях. Выкарыстоўвайце навакольнае асяродзьдзе, свой розум і клінок, каб падаць ім усім урок і даведацца пра гісторыю знакамітай авантурысткі Адаліі дэ Валадор!

На Metacritic гульню ацанілі ў 75 балаў, адзначаючы выдатны гумар і баявую сыстэму.
Многія крытыкі засталіся ўражаныя якасьцю праекта, што прымусіла іх задацца пытаньнем «на што будуць здольныя распрацоўшчыкі з Fireplace Games маючы большы бюджэт?».
Мінусам некаторыя называюць працягласьць гісторыі, якая магла б быць даўжэйшай.

Кошт гульні — $10.99 (да 23 жніўня яе можна набыць за зьніжкай ў 10%).
9👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Зьявіўся новы «крывавы» трэйлер Mortal Kombat 1

Распрацоўшчыкі прысьвяцілі яго будучаму бэта-тэставаньню, удзельнічаць у якім могуць толькі тыя, хто аформіў папярэдні заказ гульні.
Праходзіць яно будзе з 18 па 21 жніўня на кансолях PS5 і Xbox Series. Для ўдзелу акрамя самой гульні неабходна падпіска PlayStation Plus або Xbox Live Gold.

Сам рэліз Mortal Kombat 1 адбудзецца 19 верасьня на РС, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch.
62🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У канцы жніўня адбудзецца таставаньне Skull and Bones

Ubisoft выпусьцілі трэйлер у гонар хуткага старту тэставаньня перанесенай ужо шэсьць разоў Skull and Bones.

Далучыцца могуць ўсе, але для гэтага неабходна запоўніць форму на сайце кампаніі (гарантыяў, што вас абяруць 100% няма). Тэставаньне будзе праходзіць на PC з 25 па 28 жніўня. Загрузіць кліент гульні можна будзе ўжо 22 жніўня (з 13:00 па Менскім часе).

Форма для рэгістрацыі (недаступна ў Беларусі).

Дарэчы аб тэстах, журналіст і інсайдэр Том Хендэрсан, раней падзяліўся цікавым фактам аб шматпакутным пірацкім экшэне.
Паводле яго словаў, многія плэйтэстары адмаўляюцца гуляць у Skull and Bones, аддаючы перавагу больш пасьпяховым (у пляне распрацоўкі) гульням, такім як Far Cry 7 і Assassinʼs Creed Red.
😁7🤡4👍1
@BelarusBased — грунтоўныя, базаваныя, падмуракавыя і часам крынжовыя мэмы і ня толькі разам з шызом адмемам даўно ўжо чакаюць менавіта цябе!
12❤‍🔥3🥱31👍1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Dodo Peak і Black Book

Dodo Peakгуляйце за птушку дадо: адшукайце й выратуйце разгубленых птушанят на небясьпечных вяршынях. Прывядзіце іх дадому, пазьбягаючы перашкод і ворагаў! Dodo Peak — гэта стары добры аркадны плятформер з сучаснымі асаблівасьцямі!
Распрацоўшчык — Moving Pieces Interactive (ЗША).

Black Bookзмрочная ролевая прыгода, заснаваная на славянскіх мітах, у якой вам трэба гуляць за маладую вядзьмарку. Ваюйце са злымі сіламі ў картачных баях і вывучайце сьвет, дзе людзі жывуць разам зь міталягічнымі істотамі!
Распрацоўшчык — Morteshka (Расея).

❗️Забраць гульні можна да 24 жніўня.
🔥12👍4🤔1🤷1
​​📰 Bethesda адказала на пытаньні гульцоў аб Starfield

Распрацоўнікі Starfield (як і абяцалі) адказалі на шэраг пытаньняў гульцоў аб будучай гульні:

🔹у кожным буйным горадзе, так ці інакш можна абзавесьціся жыльлём;
🔹герой з рысай Kid Stuff будзе зьнешне падобны на сваіх бацькоў (на ролю якіх запрасілі знакамітых актораў);
🔹Starfield павінна стаць ідэальным варыянтам для пачаткоўцаў бяз досьведу мінулых гульняў Bethesda;
🔹у гульні можна быць кантрабандыстам і гэтак жа падстроіць свой карабель пад гэтыя патрэбы;
🔹сыстэма пакараньняў за злачынствы стандартная для Bethesda (штраф/заключэньне/пабег);
🔹час у Starfield праходзіць толькі пры актыўнай гульні;
🔹гулец зможа стаць падвойным аґентам на службе розных фракцыяў;
🔹поўнае праходжаньне Starfield пацыфістам немагчыма, але Bethesda прадугледзела некаторыя сыстэмы для ролплею;
🔹у сьвеце Starfield ёсьць рэальныя рэлігіі з нашага сьвету, але да іх дадалі тры новыя: Санктум Універсум (за ўсім стаіць Бог), Адукаваныя (арґанізаваныя атэісты) і Дом Ваʼруўн (небясьпечны культ);
🔹у гульні будзе 20 напарнікаў са сваёй гісторыяй;
🔹Starfield мае мноства кантэнту чым перыядычна зьдзіўляе нават саміх аўтараў.

Нагадаем рэліз гульні адбудзецца 6 верасьня 2023 году (1 верасьня для ўладальнікаў пашыраных выданьняў), на РС і Xbox Series.
8👍2🤔2
📰 У гонар дзесяцігодзьдзя Dota 2, Valve абвясьціла аб раздачы падарункаў за перамогі

У ноч на 18 жніўня Valve выпусьціла абнаўленьне для Dota 2, у якім дадала ў гульню скарбніцу з 13 памятных прадметаў (некаторя зь іх вы можаце бачыць на скрыншотах), кожны зь якіх, так ці інакш адсылае да дзесяцігадовай гісторыі гульні!

Для атрыманьня ўзнагарод, неабходна выйграць матч (у Turbo неабходна выйграць дзьве сустрэчы).

Нагадаем таксама, што Valve напярэдадні юбілею гульні паведаміла аб рашэньні адмовіцца ад сыстэмы баявых пропускаў.
🗿6👍32
📢 Activision паказала новую Call of Duty Modern Warfare 3

Што нам прапаноўваюць за $70?

▫️Рэмайстар 16 мапаў арыґінальнай MW2 (2009). Новых на старце не завязуць;
▫️Зомбі рэжым. Яго распрацоўвае ня Trearch, а SHG. Чакаць клясычных зомбі не варта. Дзеяньні будуць адбывацца на мапе Warzone;
▫️Сюжэтная кампанія складаецца як зь лінейных місіяў, так і ў адкрытым сьвеце;
▫️Новыя мэханікі руху: падчас падкатаў можна цэліць. Спрынт стане больш хуткім. Вернецца паэтапная перазарадка;
▫️Здароўе павялічаць да 150;
▫️Вернецца клясычная мінімапа з адлюстраваньнем ворагаў у выглядзе чырвоных кропак;
▫️Сюжэт Modern Warfare 3 ня скончыцца. «Гэта толькі пачатак».
😐87👍1