📰 Larian падзяліліся гульнявой статыстыкай за першыя выходныя пасьля рэлізу Baldurʼs Gate 3
11 жніўня Larian падзяліліся гульнявой статыстыкай і падзякавалі гульцам за вялікую цікавасьць да гульні, а таксама паведамілі, што актыўна працуюць над першым буйным патчам з «гіганцкім» сьпісам зьмен і выпраўленьняў (а яшчэ яны зрабілі сіні скін кубікаў даступным для ўсіх):
(Асьцярожна, калі баіцеся спойлераў (хоць ён тут і не крытычны) не адкрывайце схаваны пункт!)
🔹Раса паўэльфаў стала самай папулярнай сярод гульцоў. На другім месцы людзі, трэцім — эльфы. Самая не папулярная раса, гэта гіцьянкі;
🔹Самы папулярная кляс — палядзін, за ім ідуць чарадзей і вядзьмар, менш за ўсё гульцы выбіралі клірыкаў;
🔹Больш за 93% гульцоў выбралі ўласнага героя для першага праходжаньня гульні;
🔹Гульцы пагладзілі Шкраба больш за 750 тысяч разоў;
🔹Самым папулярным пэрсанажам з гісторыяй стаў Ґейл, за ім ідуць Карлах і Астарыён, самай не папулярнай аказалася Лаэзель;
🔹65,1% гульцоў выратавалі Сьвяты ґай, а 34,9% узялі яго штурмам;
🔹У агульнай складанасьці ґеймеры правялі ў гульні больш за 10 мільёнаў гадзін (1225 гадоў);
🔹На стварэньне свайго пэрсанажа гульцы, увогуле, патрацілі 88 гадоў (каля 10% гульцоў патрацілі на стварэньне герояў мінімум гадзіну);
🔹Большасьць гульцоў завяла раман з Шэдаўхарт, Ґейлам і Астарыёнам;
🔹12% ад усіх сьмерцяў гульцоў паходзілі з-за сяброўскага агню;
🔹Гульцы пагаварылі больш чым з 1,4 мільёна трупаў і 2,4 мільёна жывёл;
🔹368 гульцоў завяршылі праходжаньне гульні за першыя ж выходныя пасьля рэлізу.
11 жніўня Larian падзяліліся гульнявой статыстыкай і падзякавалі гульцам за вялікую цікавасьць да гульні, а таксама паведамілі, што актыўна працуюць над першым буйным патчам з «гіганцкім» сьпісам зьмен і выпраўленьняў (а яшчэ яны зрабілі сіні скін кубікаў даступным для ўсіх):
(Асьцярожна, калі баіцеся спойлераў (хоць ён тут і не крытычны) не адкрывайце схаваны пункт!)
🔹Раса паўэльфаў стала самай папулярнай сярод гульцоў. На другім месцы людзі, трэцім — эльфы. Самая не папулярная раса, гэта гіцьянкі;
🔹Самы папулярная кляс — палядзін, за ім ідуць чарадзей і вядзьмар, менш за ўсё гульцы выбіралі клірыкаў;
🔹Больш за 93% гульцоў выбралі ўласнага героя для першага праходжаньня гульні;
🔹Гульцы пагладзілі Шкраба больш за 750 тысяч разоў;
🔹Самым папулярным пэрсанажам з гісторыяй стаў Ґейл, за ім ідуць Карлах і Астарыён, самай не папулярнай аказалася Лаэзель;
🔹На стварэньне свайго пэрсанажа гульцы, увогуле, патрацілі 88 гадоў (каля 10% гульцоў патрацілі на стварэньне герояў мінімум гадзіну);
🔹Большасьць гульцоў завяла раман з Шэдаўхарт, Ґейлам і Астарыёнам;
🔹12% ад усіх сьмерцяў гульцоў паходзілі з-за сяброўскага агню;
🔹Гульцы пагаварылі больш чым з 1,4 мільёна трупаў і 2,4 мільёна жывёл;
🔹368 гульцоў завяршылі праходжаньне гульні за першыя ж выходныя пасьля рэлізу.
❤13🔥5👍3
📰 S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl можа выйсьці ў рэліз, ужо ў сьнежні.
Былы рэдактар VGC Эндру Мармо, выявіў на сайце нямецкай кампаніі Plaion дату рэлізу шутара S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, ёй значылася 1 сьнежня, пазьней гэтую ж дату для дадзенай гульні ён знайшоў на нямецкім аддзяленьні Amazon.
У выпадках калі дата рэлізу невядомая, распрацоўшчыкі ў сваіх "анкетах" указваюць 31 сьнежня, аднак у дадзеным выпадкі, можна зрабіць здагадку, што гэта не простая заглушка.
Першапачаткова S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl плянавалі выпусьціць у красавіку 2022 году, але з тых часоў гульня неаднаразова адкладалася, цалкам магчыма, што на Gamescom 2023, акрамя паказу прататыпа, распрацоўшчыкі абʼявяць новую дату рэлізу.

⚡10🤔3❤2🙏2
📰 Рэмэйк Lollipop Chainsaw перанесьлі на наступнае лета
Dragami Games абвясьцілі аб пераносе рэмэйку Lollipop Chainsaw (які будзе насіць назоў Lollipop Chainsaw RePOP), на лета 2024-га.
Распрацоўнікі шчыра просіць прабачэньні за перанос гульні, але ім хочацца стварыць максымальна якасны гульнявы досьвед, і для гэтага трэба больш часу.
Нагадаем, арыґінальная Lollipop Chainsaw распрацоўвалася Grasshopper Manufacture і выйшла ў 2012 годзе на PlayStation 3 і Xbox 360.

👍5🤷3
📰 Telltale Games набыла студыю Flavourworks
Адноўленая Telltale Games аб'явіла аб куплі студыі Flavourworks, стваральнікаў FMV-кінагульні (Full Motion Video) Erica, якая выйшла ў жніўні 2019 і была дастаткова нядрэнна сустрэтая гульцамі.
У Telltale упэўненыя, што гэтае абʼяднаньне пайдзе на карысьць усім, т.я. гэта адчыняе новыя магчымасьці для стварэньня захапляльных інтэрактыўных гісторый, гэтак жа, гэта дае Telltale доступ да тэхналёгіі Touch Video, зь якой выдатна знаёмыя ў Flavourworks.

🤔9👍5
📰 На фоне посьпехаў Baldurʼs Gate 3, у будучыні нас можа чакаць больш гульняў па Dungeons and Dragons
Кампанія Hasbro правяла сустрэчу з фундатарамі, дзе акрамя іншага была закранутая тэма будучыні Wizards of the Coast і Dungeons & Dragons.
Па словах ґенэральнага дырэктара кампаніі Крыса Коксa, кампанія лічыць, што лічбавыя тэхналёгіі зьяўляюцца асновай для разьвіцьця Dungeons & Dragons, т.я. яны дазваляюць вынесьці сусьвет за межы настольных гульняў і ахапіць значна большы сегмент гульцоў.
Кокс лічыць, што Baldurʼs Gate III, якая апынулася вельмі папулярнай, стане першай прыступкай на шляху да пераўтварэньня настольных ролевых гульняў у яшчэ больш багацейшы гульнявы досьвед, які будуць ствараць партнэры Wizards of the Coast (у ліку якіх і Larian Studios) і не гледзячы на слабыя посьпехі фільма па сусьвеце D&D, мяняць свае пляны Hasbro не плянуюць.

🌚13👍9❤5🔥3
📢 IGN паказалі новы ґеймплэйны ролік Blasphemous 2
Новы ґеймплэйны ролік дэманструе першыя 16 хвілін ґеймплэя, у тым ліку бітвы й дыялёгі (тым, хто баіцца спойлераў, магчыма варта ўстрымацца ад яго прагляду).
Blasphemous 2 — гэта працяг гісторыі Пакаяльніка, якому трэба будзе адправіцца ў зусім новае падарожжа па незнаёмай зямлі. На шляху герою сустрэнецца мноства незвычайных стварэньняў — як варожых, так і прыязных, а таксама шмат новай зброі й здольнасьцяў, з дапамогай якіх дасьледаваць сьвет стане значна прасьцей!
Рэліз адбудзецца 24 жніўня, на PC, Xbox Series, PlayStation 5, Nintendo Switch.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

YouTube
The First 16 Minutes of Blasphemous 2 Gameplay
Blasphemous 2 is a metroidvania that puts you back in the hallowed boots of The Penitent one as they continue their adventure filled with religious iconography and some of the grossest enemies ever spawned. Here are the first 16 minutes of this unholy sequel.…
👍9❤2
📰 Assassinʼs Creed Mirage перанесьлі на тыдзень раней
Ubisoft абвясьціла, што Assassinʼs Creed Mirage "пайшла на золата" (што звычайна сьведчыць аб гатоўнасьці гульні й вельмі малой верагоднасьці пераносаў).
Раней рэліз павінен быў адбыцца 12 кастрычніка, але зараз кампанія назвала новую дату — 5 кастрычніка.
Нагадаем, Assassinʼs Creed Mirage будзе даступна на абодвух пакаленьнях PlayStation і Xbox, а таксама на PC і будзе расказваць гісторыю Басіма за дзесяцігодзьдзі да падзеяў Assassinʼs Creed Valhalla.
Гэтак жа гульня будзе прыкметна менш за сваіх папярэднікаў і яе праходжаньне зойме каля 24 гадзін.

👍5
📰 Дата рэліу S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl па-ранейшаму застаецца загадкай
Раней у інтэрнэце зьявілася інфармацыя аб магчымым рэлізе S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl 1 сьнежня 2023 году, якую знайшоў былы рэдактар VGC Эндру Мармо, на сайце Plaion.
Польскае выданьне Gry-Online зьвязалася з прадстаўнікамі Plaion і тыя абверглі дадзеную інфармацыю, патлумачыўшы ўсё памылкай, там сапраўды ўсяго толькі павінна быць клясычная заглушка «31 сьнежня».
Тым ня менш, шанцы даведацца шмат новага аб шматпакутнай гульні па-ранейшаму ёсьць, т.я. GSC Game World прыедзе разам з прататыпам S.T.A.L.K.E.R. 2 на Gamescom 2023.

😢7👍3🤔3😁1
📰 Bethesda пераказала кароткую гісторыю сьвету Starfield.
На афіцыйным сайце Starfield, распрацоўшчыкі гульні апублікавалі перадгісторыя гульнявога сьвету, пачынаючы з 2050 па 2330 год (год старта гульні).
Гісторыя апавядае пра пачатак шляху чалавецтва ў космас, пра заснаваньне першых гарадоў і дзяржаў (Абʼяднаныя калёніі й Садружнасьць Свабодных Зорак), пра першыя галяктычныя войны й здабычу першых унікальных артэфактаў.
Гэтак жа, у гісторыі згаданы шэраг пэрсанажаў, якія верагодна, так ці інакш будуць задзейнічаны ў асноўнай гісторыі, старт якой заплянаваны ўжо на 6 верасьня 2023 году, на РС і Xbox Series.

❤16👍4
📢 Падобная да Vampire Survivors Pathfinder: Gallowspire Survivors, выйдзе ўжо ў верасьні
Pathfinder: Gallowspire Survivors — новая гульня ў жанры roguelite, дзеяньне якой адбываецца ва ўлюбёным фэнтэзійным сьвеце Pathfinder. Увайдзіце ў Галоўспайр — легендарную вежу цемры, разам са сваім бясстрашным кампаньёнам. Зьнішчайце полчышчы ворагаў, паляпшайце свой арсэнал і перамагайце босаў, каб запячатаць старажытнага караля нежыці!
Гульня выйдзе ў раньні доступ 14 верасьня.
Ацаніць ґеймплэй можна тут.

👍6🥴2❤1
📢 FromSoftware апублікавала сыстэмныя патрабаваньні Armored Core VI: Fires of Rubicon
Мінімальныя:
Працэсар: Intel Core i7-4790K / Intel Core i5-8400 ці AMD Ryzen 7 1800X / AMD Ryzen 5 2600;
Апэратыўная памяць: 12 ГБ;
Відэакарта: Nvidia GeForce GTX 1650, 4 ГБ ці AMD Radeon RX 480, 4 ГБ;
Месца на дыску: мінімум 60 ГБ.
Рэкамэндаваныя:
Працэсар: Intel Core i7-7700/Intel Core i5-10400 ці AMD Ryzen 7 2700X/AMD Ryzen 5 3600;
Апэратыўная памяць: 12 ГБ;
Відэакарта: Nvidia GeForce GTX 1060, 6 ГБ ці AMD Radeon RX 590, 8 ГБ ці Intel Arc A750, 8 ГБ;
Месца на дыску: мінімум 60 ГБ.
Рэліз гульні адбудзецца 25 жніўня на PC, PlayStation і Xbox.

👍8👨💻3⚡2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз фэхтавальнай прыгоды En Garde
Ваюйце зь бязьлітаснымі стражнікамі й гнюснымі дваранамі ў дынамічных і відовішчных баях. Выкарыстоўвайце навакольнае асяродзьдзе, свой розум і клінок, каб падаць ім усім урок і даведацца пра гісторыю знакамітай авантурысткі Адаліі дэ Валадор!
На Metacritic гульню ацанілі ў 75 балаў, адзначаючы выдатны гумар і баявую сыстэму.
Многія крытыкі засталіся ўражаныя якасьцю праекта, што прымусіла іх задацца пытаньнем «на што будуць здольныя распрацоўшчыкі з Fireplace Games маючы большы бюджэт?».
Мінусам некаторыя называюць працягласьць гісторыі, якая магла б быць даўжэйшай.
Кошт гульні — $10.99 (да 23 жніўня яе можна набыць за зьніжкай ў 10%).

❤9👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Зьявіўся новы «крывавы» трэйлер Mortal Kombat 1
Распрацоўшчыкі прысьвяцілі яго будучаму бэта-тэставаньню, удзельнічаць у якім могуць толькі тыя, хто аформіў папярэдні заказ гульні.
Праходзіць яно будзе з 18 па 21 жніўня на кансолях PS5 і Xbox Series. Для ўдзелу акрамя самой гульні неабходна падпіска PlayStation Plus або Xbox Live Gold.
Сам рэліз Mortal Kombat 1 адбудзецца 19 верасьня на РС, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch.

❤6⚡2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У канцы жніўня адбудзецца таставаньне Skull and Bones
Ubisoft выпусьцілі трэйлер у гонар хуткага старту тэставаньня перанесенай ужо шэсьць разоў Skull and Bones.
Далучыцца могуць ўсе, але для гэтага неабходна запоўніць форму на сайце кампаніі (гарантыяў, што вас абяруць 100% няма). Тэставаньне будзе праходзіць на PC з 25 па 28 жніўня. Загрузіць кліент гульні можна будзе ўжо 22 жніўня (з 13:00 па Менскім часе).
Форма для рэгістрацыі (недаступна ў Беларусі).
Дарэчы аб тэстах, журналіст і інсайдэр Том Хендэрсан, раней падзяліўся цікавым фактам аб шматпакутным пірацкім экшэне.
Паводле яго словаў, многія плэйтэстары адмаўляюцца гуляць у Skull and Bones, аддаючы перавагу больш пасьпяховым (у пляне распрацоўкі) гульням, такім як Far Cry 7 і Assassinʼs Creed Red.

😁7🤡4👍1
@BelarusBased — грунтоўныя, базаваныя, падмуракавыя і часам крынжовыя мэмы і ня толькі разам з шызом адмемам даўно ўжо чакаюць менавіта цябе!
❤12❤🔥3🥱3⚡1👍1