Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Зводка апошніх навін аб Baldur’s Gate III і Larian

З моманту рэлізу Baldurʼs Gate III прайшло ня шмат часу, аднак гэта не перашкодзіла гульні стаць паўнавартасным хітом, што вылілася ў новую хвалю рознай інфармацыі, якую мы коратка паспрабуем вам пераказаць:

🔹Посьпех запуску Baldurs Gate 3 перасягнуў усе чаканьні Larian — распрацоўшчыкі былі ўпэўненыя, што пік адначасовых гульцоў будзе ня больш за 100 тыс., (на дадзены момант пікавае значэньне — 814 тыс.).
🔹У сьвежым сусьветным чарце Steam гульня ўжо абагнала нязьменнага лідэра — Counter-Strike: Global Offensive;
🔹Аглушальны посьпех прымусіў кіраўніка Larian Свэна Вінке (жартам) баяцца каманды распрацоўшчыкаў, бо менавіта ён і распаўсюджваў сярод іх інфармацыю аб будучым адносна невялікім онлайне;
🔹Свэна Вінке турбуе раптоўная вялікая папулярнасьць яго кампаніі, але прадаваць яе ён ня мае намеру;
🔹Рэліз Baldurʼs Gate III на Xbox Series адбудуцца не раней за 2024 год (прычына затрымкі – тэхнічныя складанасьці з Xbox Series S);
🔹Цяпер Larian не працуюць над DLC для гульні, аднак яны не выключаць, што гэта магчыма, галоўная праблема — максымальны ўзровень героя, уздым якога робіць з пэрсанажа пэўнага паўбога для якога становіцца складаней прыдумаць ворага, а ствараць нешта "сумнае" і непатрэбнае Larian не жадаюць.

Асобнай увагі заслугоўвае неафіцыйны фотарэжым [скрыншоты прыкладаюцца] створаны праґрамістам-аматарам Франсам Баўмам (якому раней за падобную працу для Crysis Crytek пагражалі судом). Дадзеная прылада створана настолькі якасна, што яна не засталася без увагі Larian, якія (у адрозьненьні ад Crytek) пахвалілі дадзеную працу (інструмэнт у дадзены момант эцклюзіўны для падпісантаў Patreon аўтара).
14👍4
📰 Фанаты параўналі Red Dead Redemption на Xbox з новымі вэрсіямі для Nintendo Switch і PS4

Нядаўна анансаваны порт першай Red Dead Redemption прыцягнуў вялікую (пераважна нэґатыўную) увага публікі, якая аказалася не вельмі задаволеная портам без паляпшэньняў і вэрсіі для PC.

Карыстальнік YouTube пад нікам Cycu1 параўнаў кадры перавыданьня Red Dead Redemption з гульнёй, якая запускаецца па зваротнай сумяшчальнасьці на кансолях Xbox. У роліку наглядна паказана, што Rockstar сканцэнтравалі паляпшэньні ў асноўным на асьвятленьні, асобна варта адзначыць павялічаную разрознасьць.

Стваральнікі роліка таксама асобна параўналі вэрсію для Nintendo Switch, якой засталіся вельмі задаволеныя, адзначыўшы сапраўды якасную працу па пераносе вялікай гульні на кампактную прыладу!
👍61
📰 У продажы зьявіліся ужываныя Steam Deck

Карыстальнікі сеціва зьвярнулі ўвагу, што ў Steam зьявілася магчымасьць набыць адноўлены Steam Deck па зьніжаным кошце. Пад «адноўленымі» маюцца на ўвазе вернутыя ў краму прылады якія пасьля рамонту вырашылі прадаць ізноў (што, дарэчы, зьяўляецца даволі распаўсюджанай практыкай).

Steam Deck 64 ГБ – $ 319 (замест $ 399);
Steam Deck 256 ГБ – $ 419 (замест $ 529);
Steam Deck 512 ГБ – $ 519 (замест $ 649).

Сёньня Valve афіцыйна падцьвердзілі гэтую інфармацыю заявіўшы, што дадзеныя кансолі прайшлі больш за 100 праверак і знаходзяцца ў працоўным стане.
👍10❤‍🔥21
📢 DLC Shadows of Change для Total War Warhammer 3 атрымала трэйлер і дату рэлізу

Студыя Creative Assembly анансавала чарговае дапаўненьне для стратэгіі Total War: Warhammer 3.
Адон пад назовам Shadows of Change выйдзе ўжо 31 жніўня й дадасьць у гульню трох легендарных лордаў (Тзінча Пярэваратня, Юань Бо й Маці-Астаньку з Кісьлева), аднаго легендарнага героя, адзінаццаць новых атрадаў і дзевяць палкоў славы.
👍41🌚1
📢 Activision паказала першы трэйлер Call of Duty: Modern Warfare III

Пасьля нядаўняга анонсу Call of Duty: Modern Warfare III, Activision выпусьцілі паўнавартасны трэйлер праекту, прысьвяціўшы яго вядомаму злыдню Ўладзімеру Макараву.

«Дасканалае зло вяртаецца», — абвяшчае апісаньне трэйлера.

Паўнавартасная сусьветная прэмʼера гульні адбудзецца 17 жніўня, а рэліз — 10 лістапада.
👍62🔥1
📢 Адбыўся рэліз ролевага экшэна Atlas Fallen

Паўстаньце з пылу й адпраўцеся ў падарожжы па пясках вечнага краю старажытных небясьпек, таямніц і ўрыўкаў мінулага. Высочвайце легендарных монстраў і ўступайце зь імі ў эпічныя сутычкі, выкарыстоўваючы магутнае зброю й здольнасьці, узмоцненыя пяском!

Гульцы прынялі праект неадназначна, многія хваляць ґрафіку, аднак адзначаюць, што гэта не ратуе гульню ад татальнай нуды, як ад сюжэту так і ґеймплэя (хоць з апошнім згодны й ня ўсе).

Адзнака на Opencritic — 67%.

Гульня даступна на PC, Xbox Series, PlayStation 5.
Кошт —$39.99.
👍51🤔1
​​📰 Bethesda адкажа на пытаньні гульцоў аб Starfield

Bethesda анансавала сесію пытаньняў і адказаў з распрацоўшчыкамі Starfield.

Кожны ў каго ёсьць пытаньні да стваральнікаў гульні, павінен спачатку зарэгістравацца на сайце Bethesda, самі пытаньні можна будзе задаваць у афіцыйным Discord-канале (у разьдзеле constellation-questions) да 11 жніўня.

Адказы распрацоўшчыкаў будуць апублікаваны 16 жніўня. Адказваць на іх будуць дырэктар па дызайне Эміль Пальярула й вядучы дызайнэр квэстаў Ўіл Шэн.
6👍2🤔21
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Europa Universalis ІV і Orwell

Europa Universalis IVу гульні вам трэба будзе правесьці скрозь гады цэлую краіну й стварыць магутную сусьветную імпэрыю. Авалодайце мастацтвам вайны, дыпляматыі й гандлю, зьмяняйце й тварыце гісторыю сваёй дзяржавы!

Orwell: Keeping an Eye on YouВялікі брат ужо тут — цяпер гэта вы. Дасьледуйце жыцьця грамадзян, каб знайсьці вінаватых у серыі тэрарыстычных актаў. Але будзьце асьцярожныя, любая прадстаўленая інфармацыя пацягне за сабой наступствы…

❗️Забраць гульні можна да 17 жніўня.
👍1042
📢 Адбыўся рэліз перавыданьня Quake II

У гонар пачатку QuakeCon 2023, распрацоўшчыкі выпусьцілі рэмайстар (ці як яны кажуць "палепшаную" вэрсію) арыґінальнай гульні 1997 году.

У новую вэрсію гульні ўвайшлі:

▫️Дапаўненьні The Reckoning і Ground Zero, а таксама новае DLC пад назовам Call of the Machine;
▫️Абноўлены каапэратыў да чатырох чалавек;
▫️Кросплятформавая гульня;
▫️Прыцэльваньне жэстамі;
▫️Падтрымка шырокіх манітораў;
▫️Палепшаны ШІ.

Гульня ўжо даступна на PC, Nintendo Switch, PlayStation, Xbox (+ Game Pass).
Кошт — $10 (уладальнікі арыґінальнай гульні атрымаюць рэмайстар бясплатна).
❤‍🔥10👍3🤩21
📢 Адбыўся рэліз інтэрактыўнага мюзікла Stray Gods The Roleplaying Musical, ад аўтара Dragon Age.

Багі. Рамантыка. Забойства. Музычныя нумары?! Гуляйце за Грэйс у сьвеце, дзе сярод нас хаваюцца грэцкія багі. Зьмяніце свой лёс, далучаючы сяброў, ворагаў і палюбоўнікаў у песьню, выкарыстоўваючы сілу музычнага перакананьня, каб разгадаць таямніцу сьмерці Апошняй музы!

Крытыкі сустрэлі новую гульню Дэвіда Ґейдэра (сцэнарыста Dragon Age і Knight of the Old Republic) станоўча (Metacritic — 76 балаў), адзначыўшы яе займальны сюжэт і яго незвычайную, музычную падачу.

Stray Gods: The Roleplaying Musical даступная на PC, PlayStation, Xbox і Nintendo Switch.
Кошт — $ 29.99.
👍7🤔51🤨1
📰 Да канца году EA закрые сэрвэра шэрагу старых гульняў

Electronic Arts прызначыла даты закрыцьця сэрвэраў шэрагу сваіх клясычных гульняў:

🔹Crysis 3 — 7 верасьня;
🔹Tiger Woods PGA Tour 14 — 10 кастрычніка;
🔹FIFA 18, FIFA 19, FIFA 20, FIFA 21 — 6 лістапада;
🔹EA SPORTS NHL 19 — 7 лістапада;
🔹Restaurant Dash: Gordon Ramsey — 30 кастрычніка;
🔹Mirrorʼs Edge: Catalyst — 8 сьнежня;
🔹Dead Space 2 — 8 сьнежня;
🔹Danteʼs Inferno — 8 сьнежня.

Пасьля зачыненьня сэрвэраў гульцы губляюць доступ да шматкарыстальніцкіх рэжымаў, але пры гэтым могуць працягваць гуляць у адзіночныя кампаніі.
😢10👍1
📰 Overwatch 2 выйшла ў Steam і патрапіла ў дзясятку найгоршых гульняў крамы

Blizzard, як і было абвешчана раней, упершыню ў сваёй гісторыі выпусьціла гульню ў Steam, ёй стала Overwatch 2, якая за першы дзень пасьпела патрапіць у «залю ганьбы», заняўшы восьмае месца з усіх найболей нізка ацэненых Steam-гульняў.

Колькасьць актыўных гульцоў працягвае расьці (на дадзены момант гэта 76 000 чалавек), а вось рэйтынгі падаць, цяпер гульню рэкамэндуе толькі 11% гульцоў.
Нэґатыўныя камэнтары цалкам капіююць першапачатковыя водгукі гульцоў, якія незадаволеныя падманам з боку распрацоўшчыкаў, манэтызацыяй, малой колькасьцю кантэнту й многім іншым.
😁21
📰 Завяршылася прэзентацыя THQ Nordic Digital Showcase. Падводзім вынікі

THQ Nordic правялі прэзентацыю будучых навінак, дзе акрамя ўжо чаканых Gothic Remake, Trine 5 і Alone in the Dark анансавалі Titan Quest 2, South Park: Snow Day і Teenage Mutant Ninja Turtles: The Last Ronin.

Крыху падрабязьней аб праектах можна даведацца з нашага артыкула.

Гэтак жа, у гонар імпрэзы, зараз у Steam праходзіць распродаж гульняў THQ Nordic, на якім можна зрабіць некалькі прыемных для вас і разбуральных для вашага гаманца набыцьцяў!

#THQNordicDigitalShowcase_2023
8👍3
📰 Larian падзяліліся гульнявой статыстыкай за першыя выходныя пасьля рэлізу Baldurʼs Gate 3

11 жніўня Larian падзяліліся гульнявой статыстыкай і падзякавалі гульцам за вялікую цікавасьць да гульні, а таксама паведамілі, што актыўна працуюць над першым буйным патчам з «гіганцкім» сьпісам зьмен і выпраўленьняў (а яшчэ яны зрабілі сіні скін кубікаў даступным для ўсіх):

(Асьцярожна, калі баіцеся спойлераў (хоць ён тут і не крытычны) не адкрывайце схаваны пункт!)

🔹Раса паўэльфаў стала самай папулярнай сярод гульцоў. На другім месцы людзі, трэцім — эльфы. Самая не папулярная раса, гэта гіцьянкі;
🔹Самы папулярная кляс — палядзін, за ім ідуць чарадзей і вядзьмар, менш за ўсё гульцы выбіралі клірыкаў;
🔹Больш за 93% гульцоў выбралі ўласнага героя для першага праходжаньня гульні;
🔹Гульцы пагладзілі Шкраба больш за 750 тысяч разоў;
🔹Самым папулярным пэрсанажам з гісторыяй стаў Ґейл, за ім ідуць Карлах і Астарыён, самай не папулярнай аказалася Лаэзель;
🔹65,1% гульцоў выратавалі Сьвяты ґай, а 34,9% узялі яго штурмам;
🔹У агульнай складанасьці ґеймеры правялі ў гульні больш за 10 мільёнаў гадзін (1225 гадоў);
🔹На стварэньне свайго пэрсанажа гульцы, увогуле, патрацілі 88 гадоў (каля 10% гульцоў патрацілі на стварэньне герояў мінімум гадзіну);
🔹Большасьць гульцоў завяла раман з Шэдаўхарт, Ґейлам і Астарыёнам;
🔹12% ад усіх сьмерцяў гульцоў паходзілі з-за сяброўскага агню;
🔹Гульцы пагаварылі больш чым з 1,4 мільёна трупаў і 2,4 мільёна жывёл;
🔹368 гульцоў завяршылі праходжаньне гульні за першыя ж выходныя пасьля рэлізу.
13🔥5👍3
📰 S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl можа выйсьці ў рэліз, ужо ў сьнежні.

Былы рэдактар VGC Эндру Мармо, выявіў на сайце нямецкай кампаніі Plaion дату рэлізу шутара S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, ёй значылася 1 сьнежня, пазьней гэтую ж дату для дадзенай гульні ён знайшоў на нямецкім аддзяленьні Amazon.

У выпадках калі дата рэлізу невядомая, распрацоўшчыкі ў сваіх "анкетах" указваюць 31 сьнежня, аднак у дадзеным выпадкі, можна зрабіць здагадку, што гэта не простая заглушка.

Першапачаткова S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl плянавалі выпусьціць у красавіку 2022 году, але з тых часоў гульня неаднаразова адкладалася, цалкам магчыма, што на Gamescom 2023, акрамя паказу прататыпа, распрацоўшчыкі абʼявяць новую дату рэлізу.
10🤔32🙏2