📰 Фанаты Half-Life рыхтуюць новы масавы івэнт у Steam
13-га жніўня Noclick сумесна з Radiation Hazard і шэрагам гульнявых стрымераў на YouTube рыхтуюць новы флэшмоб па колькасьці адначасовых запускаў Half-Life у Steam. На гэты раз гаворка ідзе пра Half-Life: Opposing Force (усё будзе праходзіць пад гэштэґам #OpposingTheBar).
Каб паўдзельнічаць, Вам будзе дастаткова:
🖥 Усталяваць у Steam Half-Life: Opposing Force
🗓 Запусьціць гульню 13.08.2023 а 18:00 па Менскім часе (15:00 GMT)
⏱ Прабыць у гульні больш за 1 гадзіну, каб зарэгістравацца ў статыстыцы.
Мэта гэтай акцыі — пабіць рэкорд па колькасьці гульцоў, якія адначасова гуляюць у Opposing Force, зьяднаць фанацкую супольнасьць Half-Life, ушанаваць гістарычную гульню, і магчыма, нагадаць Valve, што шмат гульцоў па ўсім сьвеце любіць гэтую сэрыю, і ўсё яшчэ чакае новых рэлізаў!
(падчас папярэдніх акцый былі дасягнуты рэкорды ў 12280 чалавек — HL1 і 16182 — HL2)

❤15👍5🔥2😐1👨💻1
📰 Сіквэл Hogwarts Legacy ужо можа знаходзіцца ў распрацоўцы
Фанаты гульні заўважылі цікавую вакансію ад кампаніі Warner Bros. Games. Згодна з абʼявай, шукаецца малодшы інжынэр-праграміст, які будзе працаваць з камандай Hogwarts Legacy над «тым, што будзе далей»:
«Далучайцеся да каманды, якая стаіць за блокбастарам Hogwarts Legacy, ролевым экшэнам з адчыненым мірам, і разам мы створым тое, што будзе далей».
Раней распрацоўшчыкі намякалі, што не плануюць рабіць DLC. У гэтым выпадку, можна з упэўненасьцю казаць, што нас чакае новы паўнавартасны праект.
🤔А вам спадабалася Hogwarts Legacy?

🥱10👍5🤔4❤1
📰 Bethesda, Obsidian, Warhorse і іншыя, павіншавалі Larian з рэлізам Baldur's Gate 3.
3 жніўня, адбыўся рэліз Baldurʼs Gate III, з чым многія распрацоўшчыкі павіншавалі Larian:
Павал Саско (CD Project RED) — Віншую нашых дарагіх сяброў з Larian з пасьпяховым запускам Baldurʼs Gate III!
Гэтая сэрыя 20 гадоў таму падштурхнула мяне да карʼеры распрацоўшчыка, і я зь нецярпеньнем хачу апрабаваць гэтую новую «страву»!
—
Gunfire Games (Remnant 2): Мы ўсё разумеем (малюнак зь мядзведзем прыкладаецца)
—
The Game Kitchen (Blasphemous):
Віншуем Larian з рэлізам Baldurʼs Gate 3! Мы заўсёды будзем удзячныя нашым калеґам-распрацоўшчыкам за іх шчодры ўклад у Kickstarter-кампанію нашай гульні. Спадзяемся, што ў вас будуць выдатныя продажы!
Сама Baldurʼs Gate 3 пасьпела прыцягнуць велізарную колькасьць гульцоў у Steam, на момант напісаньня допісу, у яе гуляла ўжо каля паўмільёна чалавек! Дакладныя продажы не абвяшчаюцца, але вядома, што толькі за раньні доступ было прададзена каля 2,5 мільёнаў копіяў гульні!

❤18😁1🤡1
📰 Аўтар Silent Hill Ascension распавёў аб выбары й варыятыўнасьці гульні
Кіраўнік Genvid Entertainment Якуб Навак раскрыў сьвежыя падрабязнасьці аб Silent Hill: Ascension, якая зьяўляецца своеасаблівым інтэрактыўным трылерам.
Як паведамлялася раней, у гульні будзе некалькі герояў, лёс якіх будуць вырашаць мільёны карыстальнікаў па ўсім сьвеце!
Мяркуючы па словах Навака, Ascension будзе ўяўляць зь сябе нешта сярэдняе паміж фільмам і гульнёй. Многія ўбачаць падзеі сюжэту ў выглядзе трансьляцыі, але на прыняцьце саміх рашэньняў будуць уплываць гульцы і звычайна на гэта выдзяляць ня менш за 24 гадзіны (калі рашэньне важнае, то часу будзе больш). Калі рашэньне ўжо было прынята, то карыстачы пазьней змогуць убачыць вынік у любы час — як эпізод сэрыяла. Самы папулярны выбар стане кананічным, але потым усе змогуць вывучыць альтэрнатыўныя шляхі гісторыі.
Рэліз Silent Hill Ascension чакаецца сёлета.

🤔5👍2
📰 Анджэй Сапкоўскі піша новую кнігу па «Вядзьмару»
Польскі пісьменьнік пацьвердзіў працу над новай кнігай украінскім фанатам з падкасту Fantastic Talk. Ён заявіў, што цалкам пагружаны ў працу і хоча скончыць новага «Вядзьмара» праз год.
Нагадаем, апошні раман пра Геральта выйшаў у 2013-м годзе. Гэта была восьмая кніга ў гісторыі серыі, якую пан Сапкоўскі напісаў толькі праз 14 гадоў пасля папярэдняй.

❤17🤔5🤡3🔥2🤯2
📢 Шутар Outpost Infinity Siege выйдзе ў лютым 2024-а
Outpost: Infinity Siege — гэта гібрыд шутара з выглядам ад першай асобы й стратэгіі, дзе ад гульцоў патрабуецца абараняць базу ад разнастайных монстраў. Апроч стандартнай абароны, неабходна таксама займацца дасьледаваньнямі тэхналогій, будаўніцтвам і зьбіраньнем рэсурсаў на вялікай мапе.
Рэліз адбудзецца ў лютым наступнага году!

YouTube
Outpost: Infinity Siege - Official Release Window Trailer
Enjoy this lengthy new trailer for Outpost: Infinity Siege, an upcoming first-person shooter from Team Ranger that includes base-building and RPG elements. Oh, and piloting mechs, too. It will be released for PC in February of 2024.
#IGN
#IGN
👍7❤2😍1🍌1
📢 Стваральнікі Mortal Kombat 1 прадставілі новы ґеймплэйны трэйлер гульні
NetherRealm і Warner Bros. Games выпусьцілі новы трэйлер Mortal Kombat 1 пад назовам Banished ("Выгнаныя"), у якім прадставілі некалькі пэрсанажаў:
🔸Рэптылія (ён жа Сізот) — раб з ускраін Зьнешняга Сьвету, які ўмее пераўвасабляцца ў вялікую яшчарку й вывяргаць кіслату;
🔸Ашра — дэман-забойца з Апраметнай, якая адмовілася ад зла й цяпер актыўна шукае спосабы заслужыць прабачэньне грахоў;
🔸Хавік — бунтар-анархіст з Царства Сэйда, які мае намер зрынуць дэспатычны рэжым у сваім сьвеце. У баі ён любіць адрываць канечнасьці сваіх супернікаў;
🔸Сарына — яшчэ адна дэмоніца, якая ў мінулым была адным з членаў Братэрства Ценяў Куан Чы.
Нагадаем, што рэліз Mortal Kombat 1 адбудзецца 19 верасьня на РС, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch.

Mortal Kombat 1 - Official Banished Trailer
When banished, one can seek redemption or embrace chaos. #MK1
Buy your copy now: https://www.mortalkombat.com
It's In Our Blood. Discover a reborn Mortal Kombat Universe created by Fire God Liu Kang. Mortal Kombat 1 ushers in a new era of the iconic…

❤6👍6
📰 Продажы Final Fantasy XVI апынуліся ніжэй чаканьняў Square Enix
Па інфармацыі Bloomberg, Square Enix прадставіла даволі пэсымістычную фінансавую справаздачу, якая прывяла да падзеньня акцый кампаніі на 15%, на біржы ў Токіо.
Асноўныя праблемы Square Enix зьвязаны са слабым продажам Final Fantasy XVI, што самі распрацоўшчыкі зьвязваюць з абмежаванай даступнасьцю PS5.
Абапіраючыся на статыстыку Sony (аб росьце продажаў PS5), Square Enix усё яшчэ плянуе павялічыць продажы Final Fantasy 16, аднак на сёньняшні дзень, апэрацыйны прыбытак кампаніі стаў ніжэй на 79%!
Аб стратах гэтак жа адчыталася й Konami, якая страціла каля 5% выручкі (хоць справядлівасьці дзеля, варта адзначыць, што ў цэлым, Konami атрымалася падняць выручку на амаль 30%).
У дадзены момант кампанія разьлічвае на будучыя посьпехі зборніка Metal Gear Solid: Master Collection Volume 1 і Metal Gear Solid Delta: Snake Eater для паляпшэньня паказчыкаў.

😁7😢3❤1👍1🤔1
📰 Amazon раскрыў дату пачатку перадзагрузкі Starfield
На старонцы Starfield, на Amazon, карыстачы выявілі раней нідзе не публікаваную інфармацыю аб даце папярэдняй загрузкі гульні, якая нібы пачнецца ўжо 9 жніўня!
Starfield выходзіць 6 верасьня 2023 г. на РС і Xbox Series (+Game Pass). Гульня зойме 125 ГБ на дыску.
Нагадаем гэтак жа, што ўладальнікі выданьня тыпу "Прэміюм" змогуць пачаць гуляць аж на 5 дзён раней!

👍5⚡3❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Rockstar сапраўды вярнулася да Red Dead Redemption, але ёсьць нюанс
Rockstar Games сапраўды ізноў працуе над першай Red Dead Redemption, але нажаль гэта не рэмэйк і не рэмайстар, а порт для Nintendo Switch і PlayStation 4. Ён выйдзе 17 жніўня. Фізычныя выданьні паступяць у продаж 13 кастрычніка.
Абноўленная вэрсія будзе ўключаць новыя падтрымліваемыя мовы й DLC Undead Nightmare.
Кошт — $49,99.
Дадзеная навіна была сустрэтая фанатамі дастаткова негатыўна. Многія незадаволеныя адсутнасьцю PC-вэрсіі й тым, што за $50 распрацоўшчыкі прапануюць набыць усё тую ж гульню без якіх-небудзь паляпшэньняў.

😐18😡6👍3❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Activision паказала першы тызер Call of Duty Modern Warfare 3
Activision паказала першы тызер Call of Duty Modern Warfare 3, суправадзіўшы яго апісаньнем "Галоўная пагроза чакае наперадзе"!
Рэліз гульні адбудзецца 10 лістапада, але калі верыць інсайдэру Тому Хендэрсану, перад гэтым пройдзе бэта-тэставаньне праекта.
Чакаецца, што навінка стане прамым працягам мінулай гульні й уключыць як сюжэтную кампанію, так і мультыплэер.

👍6👀3
📰 У Steam пачаўся «Фэст візуальных навэл»
Да 14 жніўня ў Steam будзе праходзіць чарговы тэматычны фэстываль, які на гэты раз прысьвечаны візуальным навэлам!
Усе жадаючыя могуць штодня атрымліваць на старонцы распродажу бясплатныя стыкеры, азнаямлівацца з дэма-вэрсіямі розных праектаў, а таксама (само сабой) купляць нешта, што спадабалася, вось некаторыя варыянты ад нас:
▫️The Walking Dead Collection - The Telltale Series — $7.81 (-66%);
▫️Coffe Talk Episode 1 & 2 - Complete Series — $11.68 (-27%);
▫️The Life and Suffering of Sir Brante — $3.24 (-60%);
▫️Digimon Survive — $14.99 (-50%);
▫️Ken Follett's The Pillars of the Earth — $1.09 (-90%);
▫️Her Story — $1.25 (-80%);
▫️The Tails Series Bundle — $6.32 (-70%);
▫️Tron: Identity — $6.79 (-20%);
▫️The Red Strings Club — $2.12 (-75%).

❤8👍3
📰 Зводка апошніх навін аб Baldur’s Gate III і Larian
З моманту рэлізу Baldurʼs Gate III прайшло ня шмат часу, аднак гэта не перашкодзіла гульні стаць паўнавартасным хітом, што вылілася ў новую хвалю рознай інфармацыі, якую мы коратка паспрабуем вам пераказаць:
🔹Посьпех запуску Baldurs Gate 3 перасягнуў усе чаканьні Larian — распрацоўшчыкі былі ўпэўненыя, што пік адначасовых гульцоў будзе ня больш за 100 тыс., (на дадзены момант пікавае значэньне — 814 тыс.).
🔹У сьвежым сусьветным чарце Steam гульня ўжо абагнала нязьменнага лідэра — Counter-Strike: Global Offensive;
🔹Аглушальны посьпех прымусіў кіраўніка Larian Свэна Вінке (жартам) баяцца каманды распрацоўшчыкаў, бо менавіта ён і распаўсюджваў сярод іх інфармацыю аб будучым адносна невялікім онлайне;
🔹Свэна Вінке турбуе раптоўная вялікая папулярнасьць яго кампаніі, але прадаваць яе ён ня мае намеру;
🔹Рэліз Baldurʼs Gate III на Xbox Series адбудуцца не раней за 2024 год (прычына затрымкі – тэхнічныя складанасьці з Xbox Series S);
🔹Цяпер Larian не працуюць над DLC для гульні, аднак яны не выключаць, што гэта магчыма, галоўная праблема — максымальны ўзровень героя, уздым якога робіць з пэрсанажа пэўнага паўбога для якога становіцца складаней прыдумаць ворага, а ствараць нешта "сумнае" і непатрэбнае Larian не жадаюць.
Асобнай увагі заслугоўвае неафіцыйны фотарэжым [скрыншоты прыкладаюцца] створаны праґрамістам-аматарам Франсам Баўмам (якому раней за падобную працу для Crysis Crytek пагражалі судом). Дадзеная прылада створана настолькі якасна, што яна не засталася без увагі Larian, якія (у адрозьненьні ад Crytek) пахвалілі дадзеную працу (інструмэнт у дадзены момант эцклюзіўны для падпісантаў Patreon аўтара).

❤14👍4