Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Assassin’s Creed Mirage можна будзе прайсьці за дзень.

Пра гэта расказаў вядучы прадзюсер гульні Фабіян Саламон. Паводле сьвежых плейтэстаў, праходжаньне Assassinʼs Creed Mirage у сярэднім займае 20-24 гадзіны, калі выконваць усе другарадныя заданьні, той час павялічыцца да 25-30 гадзін.

Аб тым, што Assassinʼs Creed Mirage ня будзе вялікай гульнёй Ubisoft расказвала раней. Па задумцы распрацоўшчыкаў, невялікая гульня (коштам у $50) будзе выдатным падарункам фанатам на 15-годзьдзе серыі, т.я. яна такім чынам будзе бліжэйшай да першых гульняў Assassinʼs Creed.

Рэліз гульні адбудзецца 12 кастрычніка на PC, PlayStation і Xbox.
🤡9👍52
📰 Чутка: У будучыні нас можа чакаць рэмэйк/рэмайстар The Elder Scrolls IV: Oblivion.

На абшарах Reddit зарадзілася чутка, аб тым, што студыя Virtuos Games (якая ў дадзены момант працуе над рэмэйкам Metal Gear Solid 3: Snake Eater) нібы займаецца распрацоўкай рэмэйка/рэмайстра The Elder Scrolls IV: Oblivion.

Карыстальнік які апублікаваў чутку прадставіўся былым супрацоўнікам студыі, ён заявіў, што Virtuos Games цяпер працуе аж над пяцьцю праектамі, адзін зь якіх (праект «Алтар») зьяўляецца абноўленым TES IV (ствараюць яго дарэчы на UE5 і часткова арыґінальным рухавічку).

Асабіста нам мала верыцца ў тое, што Bethesda аддала нумарную частку серыі ў чужыя рукі (ды й пачаць перавыпуск вырашыла чамусьці з 4-й часткі), аднак цікава, што дадзенае паведамленьне было апэратыўна выдалена з плятформы й зараз існуе толькі ў выглядзе скрыншотаў.

Не ведаем ці сапраўды існуе афіцыйны рэмэйк Oblivion, але вось фанацкі варыянт існуе й нават мае дату рэлізу (раім азнаёміцца)!
👍15🤔6😱2🔥1🥰1🤣1
📢 Дарожная мапа рэлізаў на жнівень 2023, ад Беларускага геймера.

Лета паступова заканчваецца, а разам зь ім заканчваецца і традыцыйнае рэлізнае зацішша!
У новым месяцы нас чакаюць: Baldurʼs Gate 3, Atlas Fallen, Moving Out 2, En Garde!, Blasphemous 2 ды іншыя цікавыя навінкі, расклад якіх мы склалі для Вас!

Не варта таксама забываць, што 23-27 жніўня пройдзе Gamescom 2023, які (па заявах арґанізатараў) будзе самым маштабным у гісторыі!

Заставайцеся з намі, каб анічога не прапусьціць!

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
18🔥2
📰 Ґеймплэй закрытай бэты Quidditch Champions выявілі ў самым нечаканым месцы.

У траўні гэтага году стартавала закрытая бэта онлайн-гульні Harry Potter: Quidditch Champions, здымка ґеймплэя якой строга забаронена. Аднак, нягледзячы на наяўнасьць NDA, карыстачы досыць актыўна "зьліваюць" кадры гульні ў сеціва (дзе іх апэратыўна блакуюць праваўладальнікі).

Нягледзячы на ўсе выдасканаленьні Warner Bros. адзін карыстач здолеў знайсьці самае бясьпечнае месца для захоўваньня падобных ролікаў, ім апынуўся порнасайт, дзе ґеймеры (у вадрозьненьні ад распрацоўнікаў) і знайшлі новы ґеймплэй [спасылка НЕ вядзе на ТОЙ самы сайт], пад немудрагелістай назвай «18+ Студэнты верхам на палках ў квідычы».

У роліку можна ўбачыць магчымасьці па кастамізацыі пэрсанажаў і ґеймплейныя кадры самога матча.

Дата рэліза гульні не называецца.
😁10🍌4👍1👎1🥴1
📰 На Gamescom 2023 могуць прывесьці працоўны прататып S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.

Пра гэта паведаміў вядомы інсайдэр Том Хендэрсан.
Яго крыніцы паведамляюць, што Xbox плянуе правесьці ў рамках gamescom адну з самых вялікіх дэманстрацыяў, паказаўшы ня толькі ўжо анансаваныя праекты але й нешта новае (пра навінкі, дарэчы, не расказваюць нават арґанізатарам, пра што расказаў вядучы імпрэзы Джэф Кілі).

Хендэрсан упэўнены, што для прыцягненьня цікавасьці публікі да выставы, выдавец прывязе на шоў актуальныя й гульнёўныя зборкі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, Forza Motorsport і Towerborne.
Інсайдэр чакае, што з-за магчымасьці ўдзельнікаў асабіста дакрануцца да гульняў, можна будзе чакаць больш дэталяў аб кожным з праектаў.
15🔥6👍3🥰2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выдавец Quantic Dream прадставіў новы трэйлер падводнай прыгоды Under the Waves.

Герой нашай гісторыі Стэн, прафэсійны падводнік у тэхна-футурыстычных 70-х гадах, які з усіх сіл спрабуе пераадолець наступствы страты, якая перавярнула яго жыцьцё, падчас занадта доўгай падводнай місіі ў Паўночным моры.

Распрацоўкай гульні займаецца Parallel Studio, а яе рэліз адбудзецца 29 жніўня на PC, PlayStation і Xbox.
У бліжэйшы час павінен адкрыцца папярэдні заказ гульні.
👍82
📰 Larian раскрыла некаторыя цікавосткі пра якія варта даведацца да рэлізу Baldurʼs Gate ІІІ.

Да рэлізу Baldurʼs Gate ІІІ засталося зусім няшмат часу й студыя Larian падзялілася некаторымі цікавымі дэталямі (як ґеймплейнымі так і тэхнічнымі), пра якія варта даведацца да рэлізу:

🔹Памер фінальнай вэрсіі складае каля 122 ГБ;
🔹Перадусталёўкі ня будзе, спампаваць гульню можна будзе толькі ў момант яе выхаду (гэта 18:00 паводле Менскага часу);
🔹На рэлізе гульня адразу будзе падтрымліваць Steam Deck;
🔹Гульня падтрымлівае 4K і ультрашырокія маніторы (для працы зь імі рэкамэндуецца відэакарта не ніжэй за GeForce 4080 або аналагі ад AMD) (скрыншот №3);
🔹Падтрымка FSR 2.0 зьявіцца бліжэй да 6 верасьня;
🔹Захаваньні з раньняга доступу НЯ будуць працаваць зь фінальнай вэрсіяй гульні;
🔹Каб пазьбегнуць праблем, распрацоўшчыкі рэкамэндуюць выдаліць моды й захаваньні, а ў ідэале й саму гульню ўсім уладальнікам раньняга доступу;
🔹У гонар рэлізу, з 3 па 17 жніўня стартуе промакампанія на Twitch, у рамках якой гульцы змогуць атрымаць спэцыяльныя касмэтычныя прадметы (скрыншот №2).

Асобна Larian прадставілі галіну разьвіцьця здольнасьцяў ілітыдаў, якая можа даць вялізныя сілы, але якім коштам? (скрыншот №1)

Рэліз гульні на PC адбудзецца ўжо 3 жніўня.
👍8❤‍🔥32🥱1
📰 Кампазытарка Elden Ring і Dark Souls пакінула FromSoftware.

Юка Кітамура, якая напісала музыку для Elden Ring, Bloodborne, Sekiro: Shadows Die Twice, Dark Souls і шэрагу іншых гульняў FromSoftware пакінула кампанію.
Яна падзякавала фанатам за падтрымку й заявіла, што не зьбіраецца кідаць стварэньне музыкі для гульняў, аднак цяпер лічыць, што прыйшоў яе час адправіцца ў «вольнае плаваньне».

Кітамура далучылася да кампаніі ў 2011 годзе й працавала там цягам 12 гадоў.
Бліжэйшым, апошнім праектам над якім працавала кампазытарка стане Armored Core VI: Fires of Rubicon (рэліз — 25 жніўня).
🫡17😢1
📰 Гардкорныя сэрвэры ў WoW Classic будуць адчыненыя 24 жніўня.

Аматары пачынаць усё з пачатку змогуць выпрабаваць сваю нэрвовую сыстэму й скіл у World of Warcraft Classic ужо 24 жніўня!

На новых сэрвэрах распрацоўнікі значна перарабілі вызначаныя квэсты (асабліва тыя якія былі зьвязаныя са сьмерцю гульнявога пэрсанажа), перагледзелі сыстэму PvP (зараз для сутычак зь іншымі гульцамі, PvP рэжым трэба ўключаць асобна, тое ж з сыстэмай гонару), дададзена сыстэма сьмяротных двубояў.

Перароблены місіі падчас якіх вам неабходна суправаджаць NPC (яго ня змогуць атакаваць іншыя гульцы), варожыя істоты зараз маюць сваю зону, выйшаўшы за якую яны страцяць да вас цікавасьць і вернуцца на месца, палядзіны больш ня змогуць выкарыстоўваць камень вяртаньня пад шчытом.
🤔6👍2😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускае мастацтва — гэта не толькі Колас, Орда і Агінскі...

⚡️Новы свет — месца, дзе сучасныя беларускія творцы могуць заявіць пра сябе. Гэта і паэты, і пісьменнікі, і мастакі, і музыкі, і спевакі — усе, хто сваёю працай імкнецца ствараць новы свет беларускай культуры!

🌙 @masvet_by ☀️
18
📰 Microsoft пацьвердзіла чуткі аб "найбуйнейшым" стэндзе на Gamescom 2023.

У карпарацыі Microsoft пацьвердзілі інфармацыю аб плянах стварыць найбуйнейшы стэнд на будучым шоў!
Гледачоў чакаюць прэзентацыі Starfield, Forza Motorsport (2023), Ara: History Untold, Towerborne, The Elder Scrolls Online і Microsoft Flight Simulator.

У цэлым кампанія плянуе прадставіць больш за 30 гульняў і як мінімум у 25 зь іх можна будзе згуляць асабіста, у іх ліку: Payday 3, Phantom Liberty (Cyberpunk 2077) і S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl, для якой распрацоўшчыкі з GSC Game World стварылі спэцыяльны постэр!

Gamescom 2023 будзе праходзіць у Кёльне з 23 па 27 жніўня.
🔥11👍41
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Baldurʼs Gate III.

Зьбярыце атрад і вярніцеся ў Забытыя Каралеўства. Вас чакае гісторыя аб сяброўстве й здрадзе, выжываньні й самаахвяраваньні, аб салодкім клічы абсалютнай улады!

Крытыкі прыйшлі ў захапленьне ад гульні, адзначаючы, што гэта відавочны кандыдат на "гульню году", і насуперак "плачу" асобных распрацоўшчыкаў, праект ужо называюць новым стандартам ААА-RPG, адзначаючы вялізны крок наперад у адносінах да свабоды выбару й дзеяньняў.
Зь мінусаў адзначаны малаважныя прасадкі FPS, і дзіўныя паводзіны ШІ, які можа дзейнічаць вельмі разумна але ў адзін момант узяць і зрабіць нейкае глупства.

Кошт гульні $29.99, рэліз на PlayStation 5 адбудзецца 6 верасьня, вэрсія для Xbox Series у распрацоўцы, але зь ёй ёсьць пэўныя праблемы.
176🍓3
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Bloons TD 6 і Loop Hero

Bloons TD 6 — стварыце ідэальную абарону, спалучаючы магутныя вежы малпаў зь неверагоднымі героямі, і зьнішчыце ўсе нападаючыя шары да адзінага!
Больш за дзесяць гадоў гісторыі абароны вежаў і рэгулярныя маштабныя абнаўленьні ператварылі Bloons TD 6 у любімую гульню мільёнаў!

Loop Heroліч заключыў сьвет у пазачасавую пятлю, і ўсіх яго насельнікаў паглынуў бясконцы хаос. У вашым распараджэньні калода загадкавых картаў, з дапамогай якой вам трэба будзе разьмяшчаць ворагаў, будынкі й элемэнты ляндшафту на шляху адважнага героя ў кожным зь яго непаўторных падарожжаў.

❗️Забраць гульні можна да 10 жніўня.
👍10
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансаваны порт Gothic І на Nintendo Switch

THQ Nordic апублікавала трэйлер порту першай Ґотыкі на Nintendo Switch. Порт будзе распаўсюджвацца пад назовам Gothic Classic.
Распрацоўшчыкі абяцаюць гульцам перапрацаваную сыстэму кіраваньня Безыменным Героем, а таксама інтэрфейс й графіку.

Gothic І распавядае гісторыю Безыменнага Героя, кінутага ў рудаздабываючую калёнію пад магічным бар'ерам, дзе здабываюць чароўную руду, так неабходную ў вайне супраць оркаў. Па-за межамі калёніі каралеўства разьдзіраецца вайной і спрэчкамі, але ўнутры Бар'еру дзейнічаюць зусім іншыя законы… .

Рэліз заплянаваны на 28 лістапада.
🔥141👍1
📰 Фанаты Half-Life рыхтуюць новы масавы івэнт у Steam

13-га жніўня Noclick сумесна з Radiation Hazard і шэрагам гульнявых стрымераў на YouTube рыхтуюць новы флэшмоб па колькасьці адначасовых запускаў Half-Life у Steam. На гэты раз гаворка ідзе пра Half-Life: Opposing Force (усё будзе праходзіць пад гэштэґам #OpposingTheBar).

Каб паўдзельнічаць, Вам будзе дастаткова:

🖥 Усталяваць у Steam Half-Life: Opposing Force
🗓 Запусьціць гульню 13.08.2023 а 18:00 па Менскім часе (15:00 GMT)
Прабыць у гульні больш за 1 гадзіну, каб зарэгістравацца ў статыстыцы.

Мэта гэтай акцыі — пабіць рэкорд па колькасьці гульцоў, якія адначасова гуляюць у Opposing Force, зьяднаць фанацкую супольнасьць Half-Life, ушанаваць гістарычную гульню, і магчыма, нагадаць Valve, што шмат гульцоў па ўсім сьвеце любіць гэтую сэрыю, і ўсё яшчэ чакае новых рэлізаў!

(падчас папярэдніх акцый былі дасягнуты рэкорды ў 12280 чалавек — HL1 і 16182 — HL2)
15👍5🔥2😐1👨‍💻1