Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Trine 5: A Clockwork Conspiracy выходзіць у рэліз, у канцы лета.

Сэрыя Trine вяртаецца з новай эпічнай прыгодай! У пятым паходзе героям Тройкі давядзецца пазмагацца з подлымі й двудушнымі злыднямі, гатовымі на ўсё, каб захапіць уладу ў каралеўстве. Ці пасьпеюць героі выратаваць сьвет Trine?

Рэліз адбудзецца 31 жніўня, на PC, PlayStation, Xbox і Nintendo Switch.
🔥63👍2😱2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анімацыйная стужка Resident Evil: Death Island выйшла ў лічбавы рэліз.

CG-мультфільм Resident Evil: Death Island працягвае падзеі Resident Evil: Vendetta, а сюжэт распавядзе пра новыя прыгоды Лявона Кэнэдзі, Крыса Рэдфілда, Джыл Валентайн і Клэр Рэдфілд, місія якіх на гэты раз, зьвязаная з сумна вядомым востравам Алькатрас і патэнцыйнай успышкай новага віруса… .

Карціну можна набыць на Amazon і ў шэрагу іншых лічбавых кінатэатраў.
Глядацкая адзнака на IMDb склала 6/10 балаў.
🔥8👍4🥰2🤔1
📰 У інтэрнэце аказаўся ўрывак Silent Hill: Ascension.

На прасторах інтэрнэту аказаўся ўрывак Silent Hill: Ascension, які быў зьняты (у лепшых традыцыях пірацкіх фільмаў) на San Diego Comic Con.

У роліку можна ўбачыць двух гэраінь, якія прымаюць удзел у нейкім рытуале, які абарочваецца для іх сапраўдным кашмарам!

Нагадаем, Silent Hill: Ascension будзе ўяўляць зь сябе інтэрактыўную гісторыю, фінал і сюжэтныя адгалінаваньні якой будуць пісаць мільёны гульцоў па ўсім сьвеце!
Рэліз заплянаваны на гэты год.
👍42👀2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся PC-рэліз Ratchet and Clank Rift Apart.

Адпраўляйцеся ў падарожжа па вымярэньнях разам з Рэтчэтам і Кланкам, бо яны ўпершыню адпраўляюцца на ПК. Дапамажыце ім у змаганьні са злым імпэратарам зь іншай рэальнасьці, скачучы паміж поўнымі прыгод сусьветамі!

Рэкамэндуе гульню 83% карыстачоў, якія адзначаюць якасьць партаванай вэрсіі й у цэлым удзячныя Sony за магчымасьць гуляць у гульні PlayStation на PC.
Праўда, не гледзячы на цёплы прыём, гульня цяпер лічыцца адным з горшых рэлізаў кампаніі на PC, т.я. пікавы онлайн склаў менш за дзевяць тысяч гульцоў.

Першапачатковы рэліз адбыўся на PlayStation 5, 11 чэрвеня 2021 году.
Кошт у Steam — $49,99.
7👍1
📰 Сімулятар жыцьця Life by You перанесьлі на наступны год.

Paradox Tectonic, у асобе Рода Хамбла, абвясьцілі, што зьбіраюцца ўлічыць меркаваньне гульцоў, якое ў выглядзе камэнтароў і лістоў паступала да іх з моманту анонса гульні. Яны абяцаюць палепшыць ґрафіку, інтэрфейс, дадаць да выхаду ў раньні доступ больш ґеймплейных асаблівасьцяў і падтрымкі розных моваў, але для гэтага, ім давядзецца адкласьці выхад гульні да 5 сакавіка 2024 году.

За доўгае чаканьне ўсе хто ўжо заказалі Life by You атрымаюць падарунак у выглядзе пашырэньня Nightclub Vibe Pack са стыльным наборам мэблі.

Падрабязьней аб гульні можна пачытаць у нашым старым артыкуле.
4🤔3👍2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Homeworld і Severed Steel.

Homeworld Remastered Collection — выпрабуйце эпічныя касьмічныя стратэгіі, якія зьмянілі жанр RTS. Кіруйце сваім флётам і пабудуйце армаду ў больш за 30 адзіночных місіях. Выбірайце тыпы юнітаў, фармаваньні флёта й тактыку палёту для кожнай стратэгічнай сытуацыі!

Severed Steel — стыльны й інтуітыўна зразумелы шутэр ад першай асобы для аднаго гульца з дынамічнай сыстэмай трукаў, мноствам візуальных эфэктаў, незвычайнай гэраіняй і змрочным электронным саўндтрэкам.

❗️Забраць гульні можна да 3 жніўня.
👍10
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз першага эпізоду The Expanse A Telltale Series.

Каміна Драмер чалавек, які не нарадзіўся ні на адной са знаёмых нам плянэтаў, яна зьяўляецца старэйшым афіцэрам касьмічнага карабля, на ўскраіне пояса «Артэміда».
На караблі пачынаецца крывавы мяцеж, Каміне давядзецца рабіць няпросты выбар, за якім будзе стаяць лёс карабля й экіпажа ў цэлым!

(Гульня заснавана на папулярнай навукова-фантастычнай серыі «The Expanse»).

Другі эпізод выйдзе 10 жніўня, а цалкам гульня завершыцца 21 верасьня.
Прадаецца яна дарэчы толькі ў наступных крамах: EGS, Xbox і PlayStation.
🔥8👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Netflix прадставіла першы трэйлер мультсэрыяла Castlevania Nocturne.

Крывавыя й гатычныя прыгоды франшызы Castlevania працягваюцца ў новай абстаноўцы й з самымі высокімі стаўкамі!
Захапляльная гісторыя каханьня й страты, Nocturne азначае сабой эвалюцыю любімай шматлікімі арыґінальнай серыі Castlevania.

Netflix прадстаўляе цалкам новую і дагэтуль нікому не вядомую гісторыю Рыхтэра Бельмонта (ікону серыі й аднаго з самых любімых пэрсанажаў франшызы)!

Шоўраньнерам сэрыяла зьяўляецца Кэвін Колд («Час прыгод»), а сцэнарыстам — Клайв Брэдлі («Уваскрашаючы мёртвых»).

Прэмʼера адбудзецца 28 верасьня.
❤‍🔥11👍2
📰 Капіталізацыя Capcom ужо складае 11 млрд даляраў

Журналісты Bloomberg падлічылі, што японская кампанія Capcom павялічыла свой кошт за 10 гадоў на 1200%!

Аналітыкі лічаць, што такі рост забясьпечваецца дзякуючы стаўцы на ключавыя франшызы, рынак PC і каталёг клясычных тайтлаў. Акрамя таго, Capcom прадае свае гульні ў 230 краінах сьвету.

Нягледзячы на посьпехі, кампанія не зьбіраецца спыняцца на дасягнутым, інсайдэр Dusk Golem паведаміў, што кампанія зьбіраецца анансаваць гучную гульню на Tokyo Game Show 2023. Як мяркуецца, гаворка можа ісьці пра новую Monster Hunter.

🤔А якая гульня Capcom ваша самая любімая? Дзяліцеся думкамі ў камэнтарах.
👍11😱5
📢 Lords of the Fallen атрымала новы ґеймплэйны ролік.

Стваральнікі Lords of the Fallen прадставілі новы ролік свайго праекту, у якім можна ўбачыць дынамічныя бітвы зь некалькімі босамі, сыстэму магіі (прадстаўленую трыма школамі), асаблівую здольнасьць героя — "выцягваньне душы" і атмасфэрны навакольны сьвет гульні.

Нагадаем, The Lords of the Fallen, гэта сіквел гульні 2014 году, падзеі якога адбываюцца за тысячу гадоў да першай часткі. Гульцам прапануюць адправіцца ў захапляльнае падарожжа па вялізных паралельных сьветах жывых і мёртвых!

Гульня выйдзе 13 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍31
📰 Продажы PlayStation 5 па ўсім сьвеце перавысілі 40 мільёнаў

Sony афіцыйна паведаміла аб вялікіх продажах прыстаўкі і выказала вялікую падзяку геймерам. Апошні раз кампанія рабіла справаздачу аб пастаўках у канцы красавіка 2023 — тады гаворка ішла пра 38 млн.

Кіраўнік Sony Interactive Entertainment таксама паведаміў, што сёньня ў бібліятэцы PlayStation 5 налічвае звыш 2.500 розных праектаў — як AAA-блокбастараў, так і індзі-гульняў.

Раней, галоўны канкурэнт Sony Microsoft паведаміў, што тыраж Xbox Series X/S склаў 21 мільён прыставак.

P.S.
Маленькая апытанка ў камэнтарах📊
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6🤔3🌚2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Новыя падрабязнасьці Path of Exile 2.

Уначы 29 ліпеня, у Новай Зэляндыі пачаўся фэстываль ExileCon 2023, на якім распрацоўшчыкі з Grinding Gear Games досыць шмат часу надалі працягу знакамітага дʼяблоіда.

Path of Exile 2 абяцае быць паўнавартасным працягам, а не вялікім дапаўненьнем да першай гульні.
На старце гульцоў будуць чакаць 100 лякацый, 600 монстраў, 100 босаў, 1500 пасіўных уменьняў, 36 клясаў узыходжаньня, 240 актыўных здольнасьцяў і 700 відаў экіпіроўкі.

Асобна варта згадаць пацьверджаныя новаўвядзеньні ў выглядзе здольнасьці "перакат" (які ня мае якіх-небудзь абмежаваньняў або часу аднаўленьня, аднак робіць пэрсанажа больш уразьлівым), а гэтак жа пэўнае ўскладненьне, якое праяўляецца ў неабходнасьці перапраходзіць лякацыю з нуля ў выпадку гібелі героя (дарэчы, здароўе боса пасьля сьмерці гульца цяпер аўтаматычна аднаўляецца).

▫️Ґеймплэйны ролік.

Дата рэлізу не называецца, аднак вядома, што закрытае тэставаньне гульні адбудзецца 7 чэрвеня 2024 году, што само па сабе даволі не хутка.
🔥6👍21
📰 Larian вернецца да Divinity Original Sin пасля Baldur's Gate 3.

Кіраўнік Larian Свэн Вінке ў адным з апошніх інтэрвію заявіў, што пасьля рэлізу Baldurʼs Gate III (і невялікага адпачынку) кампанія плянуе вярнуцца да ўласнага сьвету й серыі Divinity Original Sin:

«Гэта [Divinity: Original Sin] наш уласны сусьвет, які пабудавалі мы, так што мы дакладна вернемся туды ў нейкі момант. Мы спачатку скончым гэтую гульню [Baldurʼs Gate 3], а потым зробім перапынак, таму што нам таксама трэба будзе асьвяжыцца творча. Вы бачыце, як 400 распрацоўшчыкаў укладваюць у гульню сваё сэрца й душу. Яны прыўносяць у гэтую гульню ўсё лепшае ад іх саміх. І таму я магу вам сказаць, што гэта нешта асаблівае».

Серыя гульняў Divinity пачала сваю гісторыю ў 2002 годзе, а апошняя на дадзены момант гульня (Divinity: Original Sin 2) выйшла ў рэліз у 2017 годзе.
14👍2
📰 Gamescom 2023 абяцае быць самым маштабным у сваёй гісторыі.

Арґанізатары гульнявой выставы Gamescom 2023 маюць намер пабіць уласныя рэкорды, зрабіўшы мерапрыемства самым маштабным у яго гісторыі!

У гэтым годзе на выставу прыедуць прадстаўнікі кампаніяў з больш чым 60 краін, якіх разьмесьцяць на тэрыторыі плошчай у 230 000 квадратных мэтраў (што на 10 000 больш чым было ў мінулым годзе)!

Шоў пачнецца 22 жніўня з гульнявой выставы, на якую ўжо зьбіраюцца дзясяткі распрацоўшчыкаў, сярод якіх: Bethesda, BANDAI NAMCO, Amazon, Nintendo, SEGA, Netflix, Xbox, Nexon і многія іншыя. Асобна варта згадаць Valve, якая едзе на gamescom са Steam і Half-Life (аднак, гэта не дае ґарантыяў, што нам пакажуць нешта новае, бо кампанія можа наведаць толькі бізнэс-зону).

Гэтак жа асобнай увагі заслугоўвае «Гаральд, які хавае боль» (ён жа Андраш Арата) — чалавек са знакамітага інтэрнэт-мема, які таксама прыедзе на gamescom, пра што ўжо заявілі яго арґанізатары («Гаральд жыве ў кожным ґеймеры пасьля 21323465 спробы перамагчы складанага боса»).
🔥9👍6😐2
​​📰 Кіраўнік Larian пракамэнтаваў асьцярогі распрацоўнікаў аб «новым стандарце RPG».

У пачатку месяца распрацоўшчыкі з розных студыяў задумалі абмеркаваньне, у якім папрасілі гульцоў не лічыць Baldurʼs Gate 3 новым стандартам жанру. Larian не камэнтавалі дадзеную тэму, аднак у падкасьце Friends Per Second кіраўнік студыі Свэн Вінке ўсё ж падзяліўся сваім меркаваньнем:

«Я памятаю, як Ubisoft выпусьціла Assassinʼs Creed, і ўсе навокал казалі, што іншым студыям канец, аніхто ня зможа зрабіць такую гульню. І вось мы тут, праз гады. На рынку поўна іншых гульняў, якія існуюць разам з Assassinʼs Creed […] Што да стандартаў, то яны ўвесь час зьмяняюцца, і я ня думаю, што людзям варта турбавацца пра гэта. Няма такой гульні, на якую ўсе павінны раўняцца. Сёньня вы лічыце стандартам адно, а заўтра ўжо іншае. А рэсурсы... У кампаніяў накшталт Microsoft іх шмат, яны могуць рабіць усё, што заўгодна. Мы ўжо 20 гадоў займаемся такімі гульнямі, лагічна, што ў нас ёсьць досьвед працы над імі».

Асобна Вінке падкрэсьліў, што гэта нармальна калі гульцы жадаюць атрымаць на выхадзе якасны прадукт і любы ґеймер чакае, што стандарты будуць задаваць плятформатрымальнікі, т.я. менавіта яны матывуюць распрацоўшчыкаў ісьці ў нагу з часам і для кіраўніка Larian чуць такое ад іх дзіўна (сам ён, дарэчы, лічыць сваю гульню худчэй анамаліяй, а не стандартам).

Рэліз Baldurʼs Gate 3 на PC адбудзецца ўжо 3 жніўня (мапа з часам выхаду прыкладаецца).
12👍2
📰 Assassin’s Creed Mirage можна будзе прайсьці за дзень.

Пра гэта расказаў вядучы прадзюсер гульні Фабіян Саламон. Паводле сьвежых плейтэстаў, праходжаньне Assassinʼs Creed Mirage у сярэднім займае 20-24 гадзіны, калі выконваць усе другарадныя заданьні, той час павялічыцца да 25-30 гадзін.

Аб тым, што Assassinʼs Creed Mirage ня будзе вялікай гульнёй Ubisoft расказвала раней. Па задумцы распрацоўшчыкаў, невялікая гульня (коштам у $50) будзе выдатным падарункам фанатам на 15-годзьдзе серыі, т.я. яна такім чынам будзе бліжэйшай да першых гульняў Assassinʼs Creed.

Рэліз гульні адбудзецца 12 кастрычніка на PC, PlayStation і Xbox.
🤡9👍52
📰 Чутка: У будучыні нас можа чакаць рэмэйк/рэмайстар The Elder Scrolls IV: Oblivion.

На абшарах Reddit зарадзілася чутка, аб тым, што студыя Virtuos Games (якая ў дадзены момант працуе над рэмэйкам Metal Gear Solid 3: Snake Eater) нібы займаецца распрацоўкай рэмэйка/рэмайстра The Elder Scrolls IV: Oblivion.

Карыстальнік які апублікаваў чутку прадставіўся былым супрацоўнікам студыі, ён заявіў, што Virtuos Games цяпер працуе аж над пяцьцю праектамі, адзін зь якіх (праект «Алтар») зьяўляецца абноўленым TES IV (ствараюць яго дарэчы на UE5 і часткова арыґінальным рухавічку).

Асабіста нам мала верыцца ў тое, што Bethesda аддала нумарную частку серыі ў чужыя рукі (ды й пачаць перавыпуск вырашыла чамусьці з 4-й часткі), аднак цікава, што дадзенае паведамленьне было апэратыўна выдалена з плятформы й зараз існуе толькі ў выглядзе скрыншотаў.

Не ведаем ці сапраўды існуе афіцыйны рэмэйк Oblivion, але вось фанацкі варыянт існуе й нават мае дату рэлізу (раім азнаёміцца)!
👍15🤔6😱2🔥1🥰1🤣1
📢 Дарожная мапа рэлізаў на жнівень 2023, ад Беларускага геймера.

Лета паступова заканчваецца, а разам зь ім заканчваецца і традыцыйнае рэлізнае зацішша!
У новым месяцы нас чакаюць: Baldurʼs Gate 3, Atlas Fallen, Moving Out 2, En Garde!, Blasphemous 2 ды іншыя цікавыя навінкі, расклад якіх мы склалі для Вас!

Не варта таксама забываць, што 23-27 жніўня пройдзе Gamescom 2023, які (па заявах арґанізатараў) будзе самым маштабным у гісторыі!

Заставайцеся з намі, каб анічога не прапусьціць!

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
18🔥2
📰 Ґеймплэй закрытай бэты Quidditch Champions выявілі ў самым нечаканым месцы.

У траўні гэтага году стартавала закрытая бэта онлайн-гульні Harry Potter: Quidditch Champions, здымка ґеймплэя якой строга забаронена. Аднак, нягледзячы на наяўнасьць NDA, карыстачы досыць актыўна "зьліваюць" кадры гульні ў сеціва (дзе іх апэратыўна блакуюць праваўладальнікі).

Нягледзячы на ўсе выдасканаленьні Warner Bros. адзін карыстач здолеў знайсьці самае бясьпечнае месца для захоўваньня падобных ролікаў, ім апынуўся порнасайт, дзе ґеймеры (у вадрозьненьні ад распрацоўнікаў) і знайшлі новы ґеймплэй [спасылка НЕ вядзе на ТОЙ самы сайт], пад немудрагелістай назвай «18+ Студэнты верхам на палках ў квідычы».

У роліку можна ўбачыць магчымасьці па кастамізацыі пэрсанажаў і ґеймплейныя кадры самога матча.

Дата рэліза гульні не называецца.
😁10🍌4👍1👎1🥴1