Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 У сеціве апынуўся лягатып Call of Duty: Modern Warfare III.

Карыстальнік Twitter пад нікам algebra_sloth апублікаваў фота з выявай Капітана Прайса, лягатыпа Call of Duty: Modern Warfare III і энэрґетычных напояў Monster Energy, якія будуць выкарыстоўвацца ў будучай рэклямнай кампаніі.

Дадзенае фота пацьвярджае сапраўднасьць інфармацыі атрыманай Томам Хендэрсанам, які заяўляў раней, што гульня атрымае назоў Modern Warfare III (яе рэліз дарэчы, па запэўненьні яго крыніц, адбудзецца 10 лістапада 2023 году. Бэта-тэставаньне гульні павінна пачацца 6 кастрычніка на кансолях PlayStation і 12 кастрычніка на іншых.

Афіцыйна гульня не анансаваная, хаця Activision ня раз пацьвярджала, што працуе над новай гульнёй серыі.
👍2🤔1
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Dungeon of the ENDLESS

Dungeon of the ENDLESSгэта гульня ў жанры Rogue-Like Dungeon-Defense, у якой гулец і яго каманда герояў павінны абараняць ґенэратар свайго разьбітага карабля, дасьледуючы падзямельле, якое пастаянна пашыраецца, сутыкаючыся з хвалямі монстраў і асаблівымі падзеямі, спрабуючы знайсьці выхад!

❗️Забраць гульню можна да 27 ліпеня.
Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!
👍121
Жартоўнае ай-ці — канал пра ўсё гумарлівае, што мае месца ў галіне інфармацыйных тэхналёгій!

Раім падпісацца!
6👏3🔥2👍1
​​📢 Bethesda выпусьціла цыкл анімацыйных ролікаў аб Starfield.

Чым бліжэй рэліз Starfield, тым больш аб ім пачынае зьяўляцца той ці іншай інфармацыі. У гэты раз, Bethesda вырашыла лепей пазнаёміць будучых гульцоў са сьветам гульні, выпусьціўшы серыю (пакуль як мінімум з трох) кароткамэтражных ролікаў:

🔸Supra et UltraУ горадзе Новая Атлянтыда, сталіцы Злучаных Калёній, Кент, лётчык-курʼер, імкнецца жыць у самай лепшай частцы заселеных сыстэм. Далучыўшыся да UC Vanguard і прайшоўшы шлях да эліты Сталіцы, Кент хутка разумее, што прыгоды, якія чакаюць яго за межамі плянэты — гэта тое, чаго ён сапраўды прагнуў!
🔸Where Hope is BuiltВанна — сірата з Акіла-Сіці, адчайна хоча дасьледаваць зоркі, і толькі адно стаіць на яе шляху: разьбіты карабель. Пошукі запчастак вядуць яе па ўсім горадзе й нечаканая небясьпека, набліжае яе да мары!
🔸The Hand that FeedsДвое нэонавых вулічных пацукоў, Ада й Харпер, зарабляюць на жыцьцё крадзяжом у багатых тусоўшчыкаў, якія прыяжджаюць у «горад задавальненьняў», каб пацешыцца. Калі Ада аказваецца перад маральнай дылемай, яна хутка прыцягвае ўвагу ўсёвідушчай «Ryujin Industries», што дае ёй новую захапляльную магчымасьць. Але якім коштам?

Рэліз Starfield адбудзецца 6 верасьня на PC і Xbox Series X/S.
👍111🤩1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Сесьці ў турму за Payday 3.

«Сесьці ў турму за Payday 3» — прыкладна так гучыць новая прапанова ад распрацоўшчыкаў з Starbreeze Studios!

Распрацоўнікі Payday 3, апублікавалі новы тызер, абвясьціўшы аб пачатку пошуку "адпетых рабаўнікоў", гатовых сесьці ў турму, што б першымі апрабаваць новую гульню!
На працягу тыдня, ґеймеры могуць пакідаць заяўкі на сайце, і тых каго адбяруць распрацоўнікі чакае паездка ў турму Швэцыі, для тэставаньня гульні (якімі крытэрыямі адбору будуць карыстацца распрацоўшчыкі невядома).

Паўнавартасны рэліз Payday 3 адбудзецца 21 верасьня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🤯9🔥3👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз ролевага экшэна Remnant ІІ.

Remnant II — працяг вельмі пасьпяховай гульні Remnant: From the Ashes.
Выжыўшым прадстаўнікам чалавецтва трэба будзе адправіцца ў жудасныя сьветы й уступіць у бой з новымі бязьлітаснымі стварэньнямі й богападобнымі босамі!

Гульцам Remnant ІІ спадабалася (на дадзены момант яна мае 84% станоўчых водгукаў), водгукі адзначаюць, што працяг бярэ лепшае, што было ў першай гульні, паляпшае гэта й дадае новыя асаблівасьці. Асобныя карыстачы, жартам, кажуць, што гэта тая Diablo IV якую мы ўсё чакалі.

Кошты:
▫️Standard Edition — $34.99;
▫️Deluxe Edition — $41.99;
▫️Ultimate Edition — $48.99.
👍11🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Trine 5: A Clockwork Conspiracy выходзіць у рэліз, у канцы лета.

Сэрыя Trine вяртаецца з новай эпічнай прыгодай! У пятым паходзе героям Тройкі давядзецца пазмагацца з подлымі й двудушнымі злыднямі, гатовымі на ўсё, каб захапіць уладу ў каралеўстве. Ці пасьпеюць героі выратаваць сьвет Trine?

Рэліз адбудзецца 31 жніўня, на PC, PlayStation, Xbox і Nintendo Switch.
🔥63👍2😱2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анімацыйная стужка Resident Evil: Death Island выйшла ў лічбавы рэліз.

CG-мультфільм Resident Evil: Death Island працягвае падзеі Resident Evil: Vendetta, а сюжэт распавядзе пра новыя прыгоды Лявона Кэнэдзі, Крыса Рэдфілда, Джыл Валентайн і Клэр Рэдфілд, місія якіх на гэты раз, зьвязаная з сумна вядомым востравам Алькатрас і патэнцыйнай успышкай новага віруса… .

Карціну можна набыць на Amazon і ў шэрагу іншых лічбавых кінатэатраў.
Глядацкая адзнака на IMDb склала 6/10 балаў.
🔥8👍4🥰2🤔1
📰 У інтэрнэце аказаўся ўрывак Silent Hill: Ascension.

На прасторах інтэрнэту аказаўся ўрывак Silent Hill: Ascension, які быў зьняты (у лепшых традыцыях пірацкіх фільмаў) на San Diego Comic Con.

У роліку можна ўбачыць двух гэраінь, якія прымаюць удзел у нейкім рытуале, які абарочваецца для іх сапраўдным кашмарам!

Нагадаем, Silent Hill: Ascension будзе ўяўляць зь сябе інтэрактыўную гісторыю, фінал і сюжэтныя адгалінаваньні якой будуць пісаць мільёны гульцоў па ўсім сьвеце!
Рэліз заплянаваны на гэты год.
👍42👀2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся PC-рэліз Ratchet and Clank Rift Apart.

Адпраўляйцеся ў падарожжа па вымярэньнях разам з Рэтчэтам і Кланкам, бо яны ўпершыню адпраўляюцца на ПК. Дапамажыце ім у змаганьні са злым імпэратарам зь іншай рэальнасьці, скачучы паміж поўнымі прыгод сусьветамі!

Рэкамэндуе гульню 83% карыстачоў, якія адзначаюць якасьць партаванай вэрсіі й у цэлым удзячныя Sony за магчымасьць гуляць у гульні PlayStation на PC.
Праўда, не гледзячы на цёплы прыём, гульня цяпер лічыцца адным з горшых рэлізаў кампаніі на PC, т.я. пікавы онлайн склаў менш за дзевяць тысяч гульцоў.

Першапачатковы рэліз адбыўся на PlayStation 5, 11 чэрвеня 2021 году.
Кошт у Steam — $49,99.
7👍1
📰 Сімулятар жыцьця Life by You перанесьлі на наступны год.

Paradox Tectonic, у асобе Рода Хамбла, абвясьцілі, што зьбіраюцца ўлічыць меркаваньне гульцоў, якое ў выглядзе камэнтароў і лістоў паступала да іх з моманту анонса гульні. Яны абяцаюць палепшыць ґрафіку, інтэрфейс, дадаць да выхаду ў раньні доступ больш ґеймплейных асаблівасьцяў і падтрымкі розных моваў, але для гэтага, ім давядзецца адкласьці выхад гульні да 5 сакавіка 2024 году.

За доўгае чаканьне ўсе хто ўжо заказалі Life by You атрымаюць падарунак у выглядзе пашырэньня Nightclub Vibe Pack са стыльным наборам мэблі.

Падрабязьней аб гульні можна пачытаць у нашым старым артыкуле.
4🤔3👍2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Homeworld і Severed Steel.

Homeworld Remastered Collection — выпрабуйце эпічныя касьмічныя стратэгіі, якія зьмянілі жанр RTS. Кіруйце сваім флётам і пабудуйце армаду ў больш за 30 адзіночных місіях. Выбірайце тыпы юнітаў, фармаваньні флёта й тактыку палёту для кожнай стратэгічнай сытуацыі!

Severed Steel — стыльны й інтуітыўна зразумелы шутэр ад першай асобы для аднаго гульца з дынамічнай сыстэмай трукаў, мноствам візуальных эфэктаў, незвычайнай гэраіняй і змрочным электронным саўндтрэкам.

❗️Забраць гульні можна да 3 жніўня.
👍10
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз першага эпізоду The Expanse A Telltale Series.

Каміна Драмер чалавек, які не нарадзіўся ні на адной са знаёмых нам плянэтаў, яна зьяўляецца старэйшым афіцэрам касьмічнага карабля, на ўскраіне пояса «Артэміда».
На караблі пачынаецца крывавы мяцеж, Каміне давядзецца рабіць няпросты выбар, за якім будзе стаяць лёс карабля й экіпажа ў цэлым!

(Гульня заснавана на папулярнай навукова-фантастычнай серыі «The Expanse»).

Другі эпізод выйдзе 10 жніўня, а цалкам гульня завершыцца 21 верасьня.
Прадаецца яна дарэчы толькі ў наступных крамах: EGS, Xbox і PlayStation.
🔥8👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Netflix прадставіла першы трэйлер мультсэрыяла Castlevania Nocturne.

Крывавыя й гатычныя прыгоды франшызы Castlevania працягваюцца ў новай абстаноўцы й з самымі высокімі стаўкамі!
Захапляльная гісторыя каханьня й страты, Nocturne азначае сабой эвалюцыю любімай шматлікімі арыґінальнай серыі Castlevania.

Netflix прадстаўляе цалкам новую і дагэтуль нікому не вядомую гісторыю Рыхтэра Бельмонта (ікону серыі й аднаго з самых любімых пэрсанажаў франшызы)!

Шоўраньнерам сэрыяла зьяўляецца Кэвін Колд («Час прыгод»), а сцэнарыстам — Клайв Брэдлі («Уваскрашаючы мёртвых»).

Прэмʼера адбудзецца 28 верасьня.
❤‍🔥11👍2
📰 Капіталізацыя Capcom ужо складае 11 млрд даляраў

Журналісты Bloomberg падлічылі, што японская кампанія Capcom павялічыла свой кошт за 10 гадоў на 1200%!

Аналітыкі лічаць, што такі рост забясьпечваецца дзякуючы стаўцы на ключавыя франшызы, рынак PC і каталёг клясычных тайтлаў. Акрамя таго, Capcom прадае свае гульні ў 230 краінах сьвету.

Нягледзячы на посьпехі, кампанія не зьбіраецца спыняцца на дасягнутым, інсайдэр Dusk Golem паведаміў, што кампанія зьбіраецца анансаваць гучную гульню на Tokyo Game Show 2023. Як мяркуецца, гаворка можа ісьці пра новую Monster Hunter.

🤔А якая гульня Capcom ваша самая любімая? Дзяліцеся думкамі ў камэнтарах.
👍11😱5
📢 Lords of the Fallen атрымала новы ґеймплэйны ролік.

Стваральнікі Lords of the Fallen прадставілі новы ролік свайго праекту, у якім можна ўбачыць дынамічныя бітвы зь некалькімі босамі, сыстэму магіі (прадстаўленую трыма школамі), асаблівую здольнасьць героя — "выцягваньне душы" і атмасфэрны навакольны сьвет гульні.

Нагадаем, The Lords of the Fallen, гэта сіквел гульні 2014 году, падзеі якога адбываюцца за тысячу гадоў да першай часткі. Гульцам прапануюць адправіцца ў захапляльнае падарожжа па вялізных паралельных сьветах жывых і мёртвых!

Гульня выйдзе 13 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍31
📰 Продажы PlayStation 5 па ўсім сьвеце перавысілі 40 мільёнаў

Sony афіцыйна паведаміла аб вялікіх продажах прыстаўкі і выказала вялікую падзяку геймерам. Апошні раз кампанія рабіла справаздачу аб пастаўках у канцы красавіка 2023 — тады гаворка ішла пра 38 млн.

Кіраўнік Sony Interactive Entertainment таксама паведаміў, што сёньня ў бібліятэцы PlayStation 5 налічвае звыш 2.500 розных праектаў — як AAA-блокбастараў, так і індзі-гульняў.

Раней, галоўны канкурэнт Sony Microsoft паведаміў, што тыраж Xbox Series X/S склаў 21 мільён прыставак.

P.S.
Маленькая апытанка ў камэнтарах📊
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6🤔3🌚2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Новыя падрабязнасьці Path of Exile 2.

Уначы 29 ліпеня, у Новай Зэляндыі пачаўся фэстываль ExileCon 2023, на якім распрацоўшчыкі з Grinding Gear Games досыць шмат часу надалі працягу знакамітага дʼяблоіда.

Path of Exile 2 абяцае быць паўнавартасным працягам, а не вялікім дапаўненьнем да першай гульні.
На старце гульцоў будуць чакаць 100 лякацый, 600 монстраў, 100 босаў, 1500 пасіўных уменьняў, 36 клясаў узыходжаньня, 240 актыўных здольнасьцяў і 700 відаў экіпіроўкі.

Асобна варта згадаць пацьверджаныя новаўвядзеньні ў выглядзе здольнасьці "перакат" (які ня мае якіх-небудзь абмежаваньняў або часу аднаўленьня, аднак робіць пэрсанажа больш уразьлівым), а гэтак жа пэўнае ўскладненьне, якое праяўляецца ў неабходнасьці перапраходзіць лякацыю з нуля ў выпадку гібелі героя (дарэчы, здароўе боса пасьля сьмерці гульца цяпер аўтаматычна аднаўляецца).

▫️Ґеймплэйны ролік.

Дата рэлізу не называецца, аднак вядома, што закрытае тэставаньне гульні адбудзецца 7 чэрвеня 2024 году, што само па сабе даволі не хутка.
🔥6👍21
📰 Larian вернецца да Divinity Original Sin пасля Baldur's Gate 3.

Кіраўнік Larian Свэн Вінке ў адным з апошніх інтэрвію заявіў, што пасьля рэлізу Baldurʼs Gate III (і невялікага адпачынку) кампанія плянуе вярнуцца да ўласнага сьвету й серыі Divinity Original Sin:

«Гэта [Divinity: Original Sin] наш уласны сусьвет, які пабудавалі мы, так што мы дакладна вернемся туды ў нейкі момант. Мы спачатку скончым гэтую гульню [Baldurʼs Gate 3], а потым зробім перапынак, таму што нам таксама трэба будзе асьвяжыцца творча. Вы бачыце, як 400 распрацоўшчыкаў укладваюць у гульню сваё сэрца й душу. Яны прыўносяць у гэтую гульню ўсё лепшае ад іх саміх. І таму я магу вам сказаць, што гэта нешта асаблівае».

Серыя гульняў Divinity пачала сваю гісторыю ў 2002 годзе, а апошняя на дадзены момант гульня (Divinity: Original Sin 2) выйшла ў рэліз у 2017 годзе.
14👍2