📰 500 найлепшых відэагульняў усіх часоў, адабраных дзякуючы матэматыцы
Партал IGN апублікаваў сьпіс 500 найлепшых відэагульняў усіх часоў, складзены з выкарыстаньнем розных рэйтынгаў і матэматычных разьлікаў.
Каб стварыць сьпіс, былі ацэнены 80 сьпісаў гульняў, якія былі апублікаваныя за 30 гадоў. Пры ацэнцы ўлічвалася шмат фактараў, адзін зь якіх: «як часта гульня зьяўлялася ў розных сьпісах.
Найвялікшай гульнёй ў сьвеце стала — The Legend Of Zelda: Breath Of The Wild ад Nintendo. За ёй ідуць Тэтрыс і арыґінальная The Last Of Us.
Паводле IGN, для завяршэньня ўсіх гульняў у сьпісе спатрэбіцца каля 10 000 гадзін (416 дзён).

🤡18👍8🤔6❤3
📢 Стваральнікі Mortal Kombat 1 прадставілі два новыя трэйлеры будучага файтынга.
🔹Першы трэйлер прысьвечаны ваяўніцам Умгадзі, якія зьяўляюцца целаахоўнікамі кіраўнікоў Зьнешняга сьвету:
▫️Лі Мэй — гераіня Mortal Kombat X (у якасьці NPC), былая кіраўніца клана й адна з наймацнейшых яго ваяўніц. Пакінула клан, пасля смерці кіраўніка, якога ахоўвала.
▫️Таня — новая кіраўніца клана.
Дадаткова ў трэйлеры паказалі Бараку — чалавека, які паражаны хваробай Тарката, што ператварае людзей у монстраў.
🔹Другі трэйлер прысьвяцілі пострэлізным дапаўненьням, пацьвердзіўшы чутку, што ў набор Kombat Pack уключаны Хоўмлэндэр з сэрыяла «The Boys», Омні-мэн з «Invincible» і Міратворац («Peacemaker»). Акрамя іх, у набор увайшлі Куан Чы, Ярмак і Такеда.
Рэліз гульні адбудзецца 19 верасьня на РС, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch.

🔥9👍4❤1
📰 Larian растлумачыла сытуацыю з 17 тыс. варыяцыяў фіналу Baldurʼs Gate 3.
Нядаўна Larian заявілі аб тым, што ў Baldurʼs Gate III будзе каля 17 тысяч варыяцыяў фіналу, чым шакавалі частка ґеймераў. Дадзеную тэму падрабязьней раскрыў сцэнарыст гульні Адам Сьміт.
Па словах Сьміта, гульцы часта прадстаўляюць сюжэтныя выбары ў выглядзе схемы, дзе кожны выбар адкрывае за сабой новае адгалінаваньне гісторыі, але такі тып пабудовы сюжэту рана ці позна можа прывесьці да тупіку, да прыкладу з-за сьмерці ключавога пэрсанажа, ды й у прынцыпе абмяжоўвае магчымасьць выбару.
У Baldurʼs Gate III дадзеная схема хутчэй нагадвае павуціньне, дзе цэнтар — гэта фінал, а краі — розныя варыяцыі старту сюжэту. Такім чынам, гулец рухаецца прыкладна да адной і той жа кропкі, падзеі ў якой могуць адрозьнівацца ў залежнасьці ад папярэдніх дзеяньняў (ці бязьдзеяньняў), што ў выніку прымушае вас як бы "танчыць" на гэтых нітках, ствараючы ўнікальны фінал, які адрозьніваецца ад іншых сесій альбо дробязямі альбо істотнымі дэталямі.
Сцэнарыст дадаў, што ў Baldurʼs Gate III сьмерць сюжэтнага пэрсанажа не завяршае ваш шлях па дадзеным заданьні, заўсёды можна прыдумаць як абыйсьці гэтую "праблему" (у якасьці прыкладу быў прыведзены заклён для размовы зь мёртвымі, які хоць і дазваляе пагутарыць зь нябожчыкам, але вынік будзе зусім не такім як размова з жывым персанажам).
Падобныя задумкі значна ўскладняюць сцэнарыстам жыцьцё, але Larian гатовы прадаставіць падобны выбар, нават калі гулец вырашыць забіць амаль усіх навокал.
Baldurʼs Gate 3 выходзіць 3 жніўня на PC і 6 верасьня на PS5.

❤14🔥5🤔2🏆1
📢 Sony і Insomniac паказалі сюжэтны трэйлер Marvelʼs Spider-Man 2.
«Чалавекі-павукі, Піцер Паркер і Майлз Маралес уступаюць у новыя этапы свайго жыцьця, балянсуючы паміж абавязкамі абаронцаў Нью-Ёрка й роляй звычайных людзёў. У час калі Гары Осбарн, лепшы сябар Піцера, вяртаецца ў яго жыцьцё, а Майлз спрабуе пабудаваць сваю будучыню пасьля школы, адносіны паміж нашымі героямі падвяргаюцца выпрабаваньням і напружаньню, бо загадкавы й небясьпечны Сімбіёнт пачынае пагражаць гораду, ім і тым каго яны кахаюць!»
Асобна варта згадаць камэнтар Insomniac Games у дачыненьні да зьнешнасьці Мэры Джэйн, якая значна зьмянілася, чым выклікала пэўнае неразуменьне ў ґеймераў. Распрацоўнікі запэўнілі, што што зьнешнасьць гераіні падарыла тая ж мадэль (Stephanie Tyler Jones), што й у папярэдняй гульні, а зьмены якія ўсё заўважылі гэта вынік паляпшэньня ґрафікі, зьмены ў тэхналёгіі сканаваньня твару й новая фрызура гераіні.
Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі папрасілі гульцоў вывучыць трэйлер больш уважліва, т.я. у ім утоена шмат дробных дэталяў, частка зь якіх (ужо пасьля рэлізу гульні) ґарантуе вам «ваў-эфэкт».
Marvelʼs Spider-Man 2 выходзіць у рэліз 20 кастрычніка пакуль толькі на PS5.

YouTube
Marvel's Spider-Man 2 - Story Trailer | PS5 Games
https://www.playstation.com/en-us/games/marvels-spider-man-2/
We’re going to heal the world.
The Spider-Men, Peter Parker and Miles Morales, enter new chapters in their lives as they balance their responsibilities as protectors of Marvel’s New York. As…

❤7👍2🔥1
📰 У Steam пачаўся «Фэстываль стэлса»
24 ліпеня пачаўся чарговы тэматычны фэстываль у Steam, на гэты раз ён прысьвечаны гульням са стэлсам.
Мерапрыемства скончыцца 31 ліпеня, за гэты час у вас ёсьць магчымасьць падабраць сабе цікавую гульню, дзе неабходна дзейнічаць скрытна й купіць яе са зьніжкай.
Вось невялікі сьпіс цікавых варыянтаў:
🔹A Plague Tale: Innocence — $5.99 (-80%);
🔹A Plague Tale: Requiem — $19.99 (-50%);
🔹Little Nightmares I & II — $15.93 (-70%);
🔹HITMAN 3 — $15.99 (-50%);
🔹Ghost of a Tale — $3.12 (-75%);
🔹Gloomwood — $7.86 (-25%);
🔹Mutant Year Zero: Road to Eden — $7.39 (-60%) і некаторыя іншыя.

👍6❤1😍1
📰 У сеціве апынуўся лягатып Call of Duty: Modern Warfare III.
Карыстальнік Twitter пад нікам algebra_sloth апублікаваў фота з выявай Капітана Прайса, лягатыпа Call of Duty: Modern Warfare III і энэрґетычных напояў Monster Energy, якія будуць выкарыстоўвацца ў будучай рэклямнай кампаніі.
Дадзенае фота пацьвярджае сапраўднасьць інфармацыі атрыманай Томам Хендэрсанам, які заяўляў раней, што гульня атрымае назоў Modern Warfare III (яе рэліз дарэчы, па запэўненьні яго крыніц, адбудзецца 10 лістапада 2023 году. Бэта-тэставаньне гульні павінна пачацца 6 кастрычніка на кансолях PlayStation і 12 кастрычніка на іншых.
Афіцыйна гульня не анансаваная, хаця Activision ня раз пацьвярджала, што працуе над новай гульнёй серыі.

👍2🤔1
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Dungeon of the ENDLESS
Dungeon of the ENDLESS — гэта гульня ў жанры Rogue-Like Dungeon-Defense, у якой гулец і яго каманда герояў павінны абараняць ґенэратар свайго разьбітага карабля, дасьледуючы падзямельле, якое пастаянна пашыраецца, сутыкаючыся з хвалямі монстраў і асаблівымі падзеямі, спрабуючы знайсьці выхад!
❗️Забраць гульню можна да 27 ліпеня.
❕Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!

👍12❤1
Жартоўнае ай-ці — канал пра ўсё гумарлівае, што мае месца ў галіне інфармацыйных тэхналёгій!
Раім падпісацца!
Раім падпісацца!
❤6👏3🔥2👍1
📢 Bethesda выпусьціла цыкл анімацыйных ролікаў аб Starfield.
Чым бліжэй рэліз Starfield, тым больш аб ім пачынае зьяўляцца той ці іншай інфармацыі. У гэты раз, Bethesda вырашыла лепей пазнаёміць будучых гульцоў са сьветам гульні, выпусьціўшы серыю (пакуль як мінімум з трох) кароткамэтражных ролікаў:
🔸Supra et Ultra — У горадзе Новая Атлянтыда, сталіцы Злучаных Калёній, Кент, лётчык-курʼер, імкнецца жыць у самай лепшай частцы заселеных сыстэм. Далучыўшыся да UC Vanguard і прайшоўшы шлях да эліты Сталіцы, Кент хутка разумее, што прыгоды, якія чакаюць яго за межамі плянэты — гэта тое, чаго ён сапраўды прагнуў!
🔸Where Hope is Built — Ванна — сірата з Акіла-Сіці, адчайна хоча дасьледаваць зоркі, і толькі адно стаіць на яе шляху: разьбіты карабель. Пошукі запчастак вядуць яе па ўсім горадзе й нечаканая небясьпека, набліжае яе да мары!
🔸The Hand that Feeds — Двое нэонавых вулічных пацукоў, Ада й Харпер, зарабляюць на жыцьцё крадзяжом у багатых тусоўшчыкаў, якія прыяжджаюць у «горад задавальненьняў», каб пацешыцца. Калі Ада аказваецца перад маральнай дылемай, яна хутка прыцягвае ўвагу ўсёвідушчай «Ryujin Industries», што дае ёй новую захапляльную магчымасьць. Але якім коштам?
Рэліз Starfield адбудзецца 6 верасьня на PC і Xbox Series X/S.

👍11❤1🤩1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Сесьці ў турму за Payday 3.
«Сесьці ў турму за Payday 3» — прыкладна так гучыць новая прапанова ад распрацоўшчыкаў з Starbreeze Studios!
Распрацоўнікі Payday 3, апублікавалі новы тызер, абвясьціўшы аб пачатку пошуку "адпетых рабаўнікоў", гатовых сесьці ў турму, што б першымі апрабаваць новую гульню!
На працягу тыдня, ґеймеры могуць пакідаць заяўкі на сайце, і тых каго адбяруць распрацоўнікі чакае паездка ў турму Швэцыі, для тэставаньня гульні (якімі крытэрыямі адбору будуць карыстацца распрацоўшчыкі невядома).
Паўнавартасны рэліз Payday 3 адбудзецца 21 верасьня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

🤯9🔥3👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз ролевага экшэна Remnant ІІ.
Remnant II — працяг вельмі пасьпяховай гульні Remnant: From the Ashes.
Выжыўшым прадстаўнікам чалавецтва трэба будзе адправіцца ў жудасныя сьветы й уступіць у бой з новымі бязьлітаснымі стварэньнямі й богападобнымі босамі!
Гульцам Remnant ІІ спадабалася (на дадзены момант яна мае 84% станоўчых водгукаў), водгукі адзначаюць, што працяг бярэ лепшае, што было ў першай гульні, паляпшае гэта й дадае новыя асаблівасьці. Асобныя карыстачы, жартам, кажуць, што гэта тая Diablo IV якую мы ўсё чакалі.
Кошты:
▫️Standard Edition — $34.99;
▫️Deluxe Edition — $41.99;
▫️Ultimate Edition — $48.99.

👍11🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Trine 5: A Clockwork Conspiracy выходзіць у рэліз, у канцы лета.
Сэрыя Trine вяртаецца з новай эпічнай прыгодай! У пятым паходзе героям Тройкі давядзецца пазмагацца з подлымі й двудушнымі злыднямі, гатовымі на ўсё, каб захапіць уладу ў каралеўстве. Ці пасьпеюць героі выратаваць сьвет Trine?
Рэліз адбудзецца 31 жніўня, на PC, PlayStation, Xbox і Nintendo Switch.

🔥6❤3👍2😱2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анімацыйная стужка Resident Evil: Death Island выйшла ў лічбавы рэліз.
CG-мультфільм Resident Evil: Death Island працягвае падзеі Resident Evil: Vendetta, а сюжэт распавядзе пра новыя прыгоды Лявона Кэнэдзі, Крыса Рэдфілда, Джыл Валентайн і Клэр Рэдфілд, місія якіх на гэты раз, зьвязаная з сумна вядомым востравам Алькатрас і патэнцыйнай успышкай новага віруса… .
Карціну можна набыць на Amazon і ў шэрагу іншых лічбавых кінатэатраў.
Глядацкая адзнака на IMDb склала 6/10 балаў.

🔥8👍4🥰2🤔1
📰 У інтэрнэце аказаўся ўрывак Silent Hill: Ascension.
На прасторах інтэрнэту аказаўся ўрывак Silent Hill: Ascension, які быў зьняты (у лепшых традыцыях пірацкіх фільмаў) на San Diego Comic Con.
У роліку можна ўбачыць двух гэраінь, якія прымаюць удзел у нейкім рытуале, які абарочваецца для іх сапраўдным кашмарам!
Нагадаем, Silent Hill: Ascension будзе ўяўляць зь сябе інтэрактыўную гісторыю, фінал і сюжэтныя адгалінаваньні якой будуць пісаць мільёны гульцоў па ўсім сьвеце!
Рэліз заплянаваны на гэты год.

Reddit
From the silenthill community on Reddit: Leaked footage for Silent Hill: Ascension from San Diego Comic Con
Explore this post and more from the silenthill community
👍4❤2👀2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся PC-рэліз Ratchet and Clank Rift Apart.
Адпраўляйцеся ў падарожжа па вымярэньнях разам з Рэтчэтам і Кланкам, бо яны ўпершыню адпраўляюцца на ПК. Дапамажыце ім у змаганьні са злым імпэратарам зь іншай рэальнасьці, скачучы паміж поўнымі прыгод сусьветамі!
Рэкамэндуе гульню 83% карыстачоў, якія адзначаюць якасьць партаванай вэрсіі й у цэлым удзячныя Sony за магчымасьць гуляць у гульні PlayStation на PC.
Праўда, не гледзячы на цёплы прыём, гульня цяпер лічыцца адным з горшых рэлізаў кампаніі на PC, т.я. пікавы онлайн склаў менш за дзевяць тысяч гульцоў.
Першапачатковы рэліз адбыўся на PlayStation 5, 11 чэрвеня 2021 году.
Кошт у Steam — $49,99.

❤7👍1
📰 Сімулятар жыцьця Life by You перанесьлі на наступны год.
Paradox Tectonic, у асобе Рода Хамбла, абвясьцілі, што зьбіраюцца ўлічыць меркаваньне гульцоў, якое ў выглядзе камэнтароў і лістоў паступала да іх з моманту анонса гульні. Яны абяцаюць палепшыць ґрафіку, інтэрфейс, дадаць да выхаду ў раньні доступ больш ґеймплейных асаблівасьцяў і падтрымкі розных моваў, але для гэтага, ім давядзецца адкласьці выхад гульні да 5 сакавіка 2024 году.
За доўгае чаканьне ўсе хто ўжо заказалі Life by You атрымаюць падарунак у выглядзе пашырэньня Nightclub Vibe Pack са стыльным наборам мэблі.
Падрабязьней аб гульні можна пачытаць у нашым старым артыкуле.

❤4🤔3👍2