Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Pikmin 4 для Nintendo Switch.

Пазнаёмцеся зь Пікмінамі: маленькімі, падобнымі на расьліны істотамі з выдатнымі здольнасьцямі, якіх вы можаце вырошчваць, зрываць і з дапамогай якіх перамагаць ворагаў! Выкарыстоўвайце мініятурную моц вашага Пікміна (і трохі стратэгіі), каб дасьледаваць гэтую таямнічую плянэту ў пошуках вашай каманды й скарбаў!

Крытыкі прыйшлі ў захапленьне ад новай Pikmin! На Metacritic і OpenCritic яе ацанілі ў 88 балаў.
Па словах журналістаў, новая Pikmin 4 зьяўляецца годным працягам серыі, а Nintendo так і зусім нанова вынайшла «формулу гульні» зьмяшаўшы Pikmin са Stardew Valley і некаторымі іншымі праектамі.

Кошт гульні — $59,99.
👍8🔥1
📰 Insomniac Games распавялі аб працы над Венамам, у Marvelʼs Spider-Man 2.

Insomniac Games далі інтэрвію Entertainment Weekly, у якім шмат часу адвялі сімбіёнту Венаму!

Венам будзе мець адну з ключавых роляў у новым Marvelʼs Spider-Man 2 і Піцер Паркер (пад кіраваньнем гульца) будзе мець моцны ўплыў на яго станаўленьне!

Асоба сімбіёнта ўсё яшчэ застаецца загадкай, але са словаў распрацоўшчыкаў, вялікую ролю ў стварэньні пэрсанажа адыграў Тоні Тод (актор які працаваў над такімі фільмамі як «Кэндзімен», «Пункт прызначэньня» і інш).
Ён ня толькі падарыў свой голас пэрсанажу, але й здолеў паказаць ідэальнага, новага Венама, які ўвасабляе ўсё тое, што ставіцца ў процівагу Піцеру Паркеру — адчуваньне сілы, страху й бязьмежнай велічы!

Marvelʼs Spider-Man 2 выходзіць у рэліз 20 кастрычніка пакуль толькі на PS5.
👍82
📰 Diablo IV ізноў у цэнтры скандалу.

У Diablo IV стартаваў «Сэзона чумы» які прыўнёс у гульню мноства новых праблем.

Гульцы сутыкнуліся зь вялізнымі чэргамі й тэхнічнымі праблемамі, а таксама са штучным паслабленьнем сваіх пэрсанажаў і зацягваньнем ґеймплэя.
Асобна многіх абурыла сыстэма баявых пропускаў, якая дазваляе зарабіць нутрагульнявую данатную валюту (плятыну), але ў колькасьці якой не хопіць на новы пропуск для наступнага сэзона (адзін такі пропуск каштуе $10 або 1000 плятыны, а зарабіць распрацоўшчыкі даюць толькі 666).

Сваю незадаволенасьць гульцы выплюхнулі на сайтах па тыпу Metacritic, літаральна разграміўшы рэйтынгі гульні. Акрамя гневу, многія выказваюць сваё шчырае расчараваньне, паколькі шмат хто сапраўды верыў распрацоўшчыкам, якія абяцалі, што Diablo IV перасягне мінулыя гульні стаўшы самай кантэнтанапоўненай і "адпаліраванай", аднак Blizzard падманула ўсе гэтыя чаканьні.

Праблемы абнаўленьня й першага сэзона распрацоўшчыкі абяцаюць выправіць (праўда на працягу месяца), а ўсім хто скардзіцца на нуду ад новага кантэнту, рэкамэндуюць «узяць перапынак і пайсьці пагуляць у нешта яшчэ».
🤡10👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана гульня Skull Island: Rise of Kong, якую ўжо запісалі ў правалы году.

GameMill Entertainment і IguanaBee анансавалі новую гульню пра Кінг-Конга пад назовам Skull Island: Rise Of Kong, у якой гульцам прапануюць стаць Конгам і прайсьці шлях помсты, змагаючыся за свой законны трон караля выспы Чэрапа!

На канале IGN (на момант напісаньня допіса) трэйлер мае 1 200 падабаек супраць 9 200 непадабайкаў. Гульню ўжо завуць чарговым правалам, кажучы, што гэта відавочна гульня году, праўда 2006-а, іншыя й зусім параўноўваюць яе з правальнай The Lord of the Rings, называючы Конга валасатым Голумам.

Не дадае гульні балаў і кошт у $40 за звычайнае й у $50 за пашыранае выданьні.

Рэліз Skull Island: Rise of Kong заплянаваны на восень, для PC, PS5, PS4, Xbox One, Xbox Series і Switch.
🌚5👍32
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Такой мапы DUST_2 вы яшчэ не бачылі!

Ютубер пад нікам Nic узнавіў знакамітую мапу з Counter-Strike на Unreal Engine 5. Блоґер паказаў гульнявы працэс, нібы ён запісаны з камэры на шлеме.
Да дасканаласьці яшчэ далёка, але сама мапа выглядае выдатна. Nic працягвае працаваць над анімацыямі гульцоў, гукамі зброі й дэталізацыяй.

На жаль, калі мапа будзе гатовая, мы ня зможам на ёй пагуляць. Ютубер не зьбіраецца рабіць яе агульна даступнай, але тым ня менш, гэта добрая дэманстрацыя магчымасьцяў Unreal Engine 5.
🥴9👍31
📰 500 найлепшых відэагульняў усіх часоў, адабраных дзякуючы матэматыцы

Партал IGN апублікаваў сьпіс 500 найлепшых відэагульняў усіх часоў, складзены з выкарыстаньнем розных рэйтынгаў і матэматычных разьлікаў.

Каб стварыць сьпіс, былі ацэнены 80 сьпісаў гульняў, якія былі апублікаваныя за 30 гадоў. Пры ацэнцы ўлічвалася шмат фактараў, адзін зь якіх: «як часта гульня зьяўлялася ў розных сьпісах.

Найвялікшай гульнёй ў сьвеце стала — The Legend Of Zelda: Breath Of The Wild ад Nintendo. За ёй ідуць Тэтрыс і арыґінальная The Last Of Us.

Паводле IGN, для завяршэньня ўсіх гульняў у сьпісе спатрэбіцца каля 10 000 гадзін (416 дзён).
🤡18👍8🤔63
📢 Стваральнікі Mortal Kombat 1 прадставілі два новыя трэйлеры будучага файтынга.

🔹Першы трэйлер прысьвечаны ваяўніцам Умгадзі, якія зьяўляюцца целаахоўнікамі кіраўнікоў Зьнешняга сьвету:
▫️Лі Мэй — гераіня Mortal Kombat X (у якасьці NPC), былая кіраўніца клана й адна з наймацнейшых яго ваяўніц. Пакінула клан, пасля смерці кіраўніка, якога ахоўвала.
▫️Таня — новая кіраўніца клана.
Дадаткова ў трэйлеры паказалі Бараку — чалавека, які паражаны хваробай Тарката, што ператварае людзей у монстраў.

🔹Другі трэйлер прысьвяцілі пострэлізным дапаўненьням, пацьвердзіўшы чутку, што ў набор Kombat Pack уключаны Хоўмлэндэр з сэрыяла «The Boys», Омні-мэн з «Invincible» і Міратворац («Peacemaker»). Акрамя іх, у набор увайшлі Куан Чы, Ярмак і Такеда.

Рэліз гульні адбудзецца 19 верасьня на РС, PlayStation 5, Xbox Series і Nintendo Switch.
🔥9👍41
​​📰 Larian растлумачыла сытуацыю з 17 тыс. варыяцыяў фіналу Baldurʼs Gate 3.

Нядаўна Larian заявілі аб тым, што ў Baldurʼs Gate III будзе каля 17 тысяч варыяцыяў фіналу, чым шакавалі частка ґеймераў. Дадзеную тэму падрабязьней раскрыў сцэнарыст гульні Адам Сьміт.

Па словах Сьміта, гульцы часта прадстаўляюць сюжэтныя выбары ў выглядзе схемы, дзе кожны выбар адкрывае за сабой новае адгалінаваньне гісторыі, але такі тып пабудовы сюжэту рана ці позна можа прывесьці да тупіку, да прыкладу з-за сьмерці ключавога пэрсанажа, ды й у прынцыпе абмяжоўвае магчымасьць выбару.
У Baldurʼs Gate III дадзеная схема хутчэй нагадвае павуціньне, дзе цэнтар — гэта фінал, а краі — розныя варыяцыі старту сюжэту. Такім чынам, гулец рухаецца прыкладна да адной і той жа кропкі, падзеі ў якой могуць адрозьнівацца ў залежнасьці ад папярэдніх дзеяньняў (ці бязьдзеяньняў), што ў выніку прымушае вас як бы "танчыць" на гэтых нітках, ствараючы ўнікальны фінал, які адрозьніваецца ад іншых сесій альбо дробязямі альбо істотнымі дэталямі.

Сцэнарыст дадаў, што ў Baldurʼs Gate III сьмерць сюжэтнага пэрсанажа не завяршае ваш шлях па дадзеным заданьні, заўсёды можна прыдумаць як абыйсьці гэтую "праблему" (у якасьці прыкладу быў прыведзены заклён для размовы зь мёртвымі, які хоць і дазваляе пагутарыць зь нябожчыкам, але вынік будзе зусім не такім як размова з жывым персанажам).

Падобныя задумкі значна ўскладняюць сцэнарыстам жыцьцё, але Larian гатовы прадаставіць падобны выбар, нават калі гулец вырашыць забіць амаль усіх навокал.

Baldurʼs Gate 3 выходзіць 3 жніўня на PC і 6 верасьня на PS5.
14🔥5🤔2🏆1
📢 Sony і Insomniac паказалі сюжэтны трэйлер Marvelʼs Spider-Man 2.

«Чалавекі-павукі, Піцер Паркер і Майлз Маралес уступаюць у новыя этапы свайго жыцьця, балянсуючы паміж абавязкамі абаронцаў Нью-Ёрка й роляй звычайных людзёў. У час калі Гары Осбарн, лепшы сябар Піцера, вяртаецца ў яго жыцьцё, а Майлз спрабуе пабудаваць сваю будучыню пасьля школы, адносіны паміж нашымі героямі падвяргаюцца выпрабаваньням і напружаньню, бо загадкавы й небясьпечны Сімбіёнт пачынае пагражаць гораду, ім і тым каго яны кахаюць!»

Асобна варта згадаць камэнтар Insomniac Games у дачыненьні да зьнешнасьці Мэры Джэйн, якая значна зьмянілася, чым выклікала пэўнае неразуменьне ў ґеймераў. Распрацоўнікі запэўнілі, што што зьнешнасьць гераіні падарыла тая ж мадэль (Stephanie Tyler Jones), што й у папярэдняй гульні, а зьмены якія ўсё заўважылі гэта вынік паляпшэньня ґрафікі, зьмены ў тэхналёгіі сканаваньня твару й новая фрызура гераіні.

Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі папрасілі гульцоў вывучыць трэйлер больш уважліва, т.я. у ім утоена шмат дробных дэталяў, частка зь якіх (ужо пасьля рэлізу гульні) ґарантуе вам «ваў-эфэкт».

Marvelʼs Spider-Man 2 выходзіць у рэліз 20 кастрычніка пакуль толькі на PS5.
7👍2🔥1
📰 У Steam пачаўся «Фэстываль стэлса»

24 ліпеня пачаўся чарговы тэматычны фэстываль у Steam, на гэты раз ён прысьвечаны гульням са стэлсам.
Мерапрыемства скончыцца 31 ліпеня, за гэты час у вас ёсьць магчымасьць падабраць сабе цікавую гульню, дзе неабходна дзейнічаць скрытна й купіць яе са зьніжкай.

Вось невялікі сьпіс цікавых варыянтаў:

🔹A Plague Tale: Innocence — $5.99 (-80%);
🔹A Plague Tale: Requiem — $19.99 (-50%);
🔹Little Nightmares I & II — $15.93 (-70%);
🔹HITMAN 3 — $15.99 (-50%);
🔹Ghost of a Tale — $3.12 (-75%);
🔹Gloomwood — $7.86 (-25%);
🔹Mutant Year Zero: Road to Eden — $7.39 (-60%) і некаторыя іншыя.
👍61😍1
📰 У сеціве апынуўся лягатып Call of Duty: Modern Warfare III.

Карыстальнік Twitter пад нікам algebra_sloth апублікаваў фота з выявай Капітана Прайса, лягатыпа Call of Duty: Modern Warfare III і энэрґетычных напояў Monster Energy, якія будуць выкарыстоўвацца ў будучай рэклямнай кампаніі.

Дадзенае фота пацьвярджае сапраўднасьць інфармацыі атрыманай Томам Хендэрсанам, які заяўляў раней, што гульня атрымае назоў Modern Warfare III (яе рэліз дарэчы, па запэўненьні яго крыніц, адбудзецца 10 лістапада 2023 году. Бэта-тэставаньне гульні павінна пачацца 6 кастрычніка на кансолях PlayStation і 12 кастрычніка на іншых.

Афіцыйна гульня не анансаваная, хаця Activision ня раз пацьвярджала, што працуе над новай гульнёй серыі.
👍2🤔1
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Dungeon of the ENDLESS

Dungeon of the ENDLESSгэта гульня ў жанры Rogue-Like Dungeon-Defense, у якой гулец і яго каманда герояў павінны абараняць ґенэратар свайго разьбітага карабля, дасьледуючы падзямельле, якое пастаянна пашыраецца, сутыкаючыся з хвалямі монстраў і асаблівымі падзеямі, спрабуючы знайсьці выхад!

❗️Забраць гульню можна да 27 ліпеня.
Колькасьць копіяў гульні абмежавана! За бясплатную гульню, калекцыйныя карткі не выдаюць!
👍121