Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У раньні доступ выйшла олдскульная стратэгія Xenonauts 2.

Узначальце ґлябальнае супраціўленьне іншаплянэтнаму ўварваньню. Кіруйце сваімі ваярамі у пакрокавых баях, будуйце сетку схаваных баз і камандуйце зьнішчальнікамі, каб перамагаць цывілізацыю, якая разьвіта значна больш, чым мы!

Кошт гульні $19.99 (да 25 ліпеня, дзейнічае зьніжка ў 25%).
👍11
📰 Журналіст Kotaku правёў 11 хвілін у рэдактары пэрсанажа Baldurʼs Gate 3.

Выданьне Kotaku апублікавала на сваім сайце 11-хвілінны ролік, у якім можна ўбачыць мноства магчымасьцяў новага нутрагульнявoга рэдактара пэрсанажа.

Журналіст выданьня прадэманстраваў абноўлены інтэрфейс гульні, анімацыі руху, якія прайграюцца пры выбары расы й клясы, а таксама шырокую варыятыўнасьць рагоў, хвастоў, плям, шнараў і іншага.
Аднак (як і ў раньнім доступе) "выцягваць" насы й іншае, як у якім-небудзь The Sims 4 нажаль нельга.

Рэліз Baldur's Gate 3 адбудзецца 3 жніўня на PC і 6 верасьня на PS5.
З-за пераносу даты рэлізу на больш раньні тэрмін, уладальнікі Deluxe-выданьня (на сёньня гэта ўсе хто купілі/купяць гульню ў раньнім доступе) ня змогуць пачаць гуляць на 72 гадзіны раней, як гэта было заяўлена.
🤩6🔥4🌚3👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Square Enix анансавала канцэрт з аркестрам па серыі Nier.

Square Enix сумесна з AWR Music Productions анансавалі канцэртны тур прысьвечаны серыі Nier —Concert 12024 [the end of data].

Спэцыяльна для мерапрыемства стваральнік Nier Ёка Таро напісаў эпізод з 2B і 9S, таму фанаты могуць ізноў чакаць зьяўленьні іх улюбёных герояў!
Гэтак жа, у выкананьні сымфанічнага аркестра й хору прагучаць сольныя партыі Эмі Эванс і Джʼнік Ніколь, якія запісвалі вакал для арыґінальнага саўндтрэку гульні.

Расклад тураў:
▫️24 студзеня 2024 — Лос-Анджэлес (Peacock Theater);
▫️3 лютага 2024 — Чыкага (Rosemont Theatre);
▫️10 лютага 2024 — Бэрлін (Tempodrom);
▫️17 лютага 2024 — Барсэлёна (Auditori Forum);
▫️23 лютага 2024 — Парыж (Palais des Congres);
▫️16 сакавіка 2024 — Бангкок (Prince Mahidol Hall);
▫️30 сакавіка 2024 — Арлянда (Dr. Phillips Center).
5👍2
📰 Blizzard пачне выпускаць свае гульні ў Steam.

Blizzard афіцыйна абвясьціла аб хуткім выхадзе сваіх гульняў у Steam, пакуль размова ідзе толькі аб Overwatch 2, старонка якой ужо зьявілася ў краме Valve (рэліз — 10 жніўня).
Такое адбудзецца ўпершыню, да гэтага ўсе гульні кампаніі распаўсюджваліся выключна праз Battle.net (рэгістрацыя ў якім будзе па-ранейшаму абавязковай).

Кіраўнік Blizzard Майк Ібара паведаміў, што рады супрацоўнічаць з Valve, а сама Blizzard заўсёды чула галасы сваіх фанатаў, якія шмат разоў прасілі выпускаць гульні й у Steam.

Аб далейшых плянах кампанія абяцае расказаць у будучыні.
👍18🎉5👎1
📰 Непаўналетніх ґеймераў з Брытаніі хочуць пазбавіць лутбоксаў.

Брытанская арґанізацыя Ukie сумесна зь Міністэрствам культуры, СМІ й Спорту (DCMS) апублікавалі збор рэкамэндацыяў закліканых абараніць непаўналетніх карыстальнікаў ад лубоксаў і падобных мэханік у гульнях.

Аўтары рэкамэндацыяў прапануюць абмежаваць магчымасьць пакупкі лутбоксаў, пры дапамозе «бацькоўскага кантролю». Для таго, каб дарослыя надалі больш увагі гэтай праблеме, плянуецца запусьціць інфармацыйна-асьветніцкую кампанію. Дадаткова, распрацоўшчыкаў прапануюць абавязаць паказваць шанцы выпадзеньня таго ці іншага прадмета да пакупкі лутбокса.

Паколькі ўсё гэта толькі рэкамэндацыі, кантраляваць лутбоксы, па ідэі, будуць самі распрацоўшчыкі. Ukie жа плянуе проста зьбіраць статыстычныя дадзеныя, каб наглядна ўбачыць выніковасьць такіх мер.
👍172
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз дынамічнага рагаліка Ember Knights.

Ember Knights — дынамічны рагалік для 1-4 гульцоў, у якім вы гуляеце за легендарных рыцараў, апошнюю іскру надзеі на перамогу над злым чарадзеем Праксісам і яго ордамі нечысьці. Выкарыстоўвайце зброю ды навыкі й стварайце сінэргіі з магутнымі рэліквіямі!

У Steam гульня атрымала вельмі станоўчыя водгукі, яе рэкамэндуе 91% пакупнікоў. Карыстальнікі хваляць многія элемэнты гульні, асобна вылучаючы прыемную ґрафіку й баявую сыстэму.

Кошт у Steam — $10.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 25%).
Гульня таксама даступна на Xbox One і PlayStation 4.
👍132
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Elder Scrolls Online і Murder by Numbers.

Murder by Numbersвырашайце піксельныя галаваломкі, каб знайсьці падказкі. Выкарыстоўвайце гэтыя доказы пры допыце сьведкаў. Знайдзіце свой шлях да праўды й раскрыйце таямніцу адліку забойстваў!

(*) The Elder Scrolls Online — далучайцеся да больш чым 22 мільёнаў гульцоў і адкрыйце для сябе непадобныя ні на што іншае прыгоды ў знакамітым сусьвеце Старых скруткаў!

❗️Забраць гульні можна да 27 ліпеня.
(*) TESO недаступна на тэрыторыі Беларусі!
8👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана гульня The Walking Dead Betrayal натхнёнай Among Us.

Здрадзьце сваім сябрам у гэтай гульні на 5-8 чалавек аб супрацоўніцтве й сацыяльным падмане ў сусьвеце «The Walking Dead». Працуйце разам, каб выжыць, але нікому не давярайце! У здраднікаў так шмат спосабаў сабатаваць каманду! Ваюйце зь мерцьвякамі, але бойцеся жывых!

Дата рэлізу не называецца, але 10 жніўня пачнецца бэта-тэст, на ўдзел у якім ужо можна адпраўляць заяўкі.
👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Pikmin 4 для Nintendo Switch.

Пазнаёмцеся зь Пікмінамі: маленькімі, падобнымі на расьліны істотамі з выдатнымі здольнасьцямі, якіх вы можаце вырошчваць, зрываць і з дапамогай якіх перамагаць ворагаў! Выкарыстоўвайце мініятурную моц вашага Пікміна (і трохі стратэгіі), каб дасьледаваць гэтую таямнічую плянэту ў пошуках вашай каманды й скарбаў!

Крытыкі прыйшлі ў захапленьне ад новай Pikmin! На Metacritic і OpenCritic яе ацанілі ў 88 балаў.
Па словах журналістаў, новая Pikmin 4 зьяўляецца годным працягам серыі, а Nintendo так і зусім нанова вынайшла «формулу гульні» зьмяшаўшы Pikmin са Stardew Valley і некаторымі іншымі праектамі.

Кошт гульні — $59,99.
👍8🔥1
📰 Insomniac Games распавялі аб працы над Венамам, у Marvelʼs Spider-Man 2.

Insomniac Games далі інтэрвію Entertainment Weekly, у якім шмат часу адвялі сімбіёнту Венаму!

Венам будзе мець адну з ключавых роляў у новым Marvelʼs Spider-Man 2 і Піцер Паркер (пад кіраваньнем гульца) будзе мець моцны ўплыў на яго станаўленьне!

Асоба сімбіёнта ўсё яшчэ застаецца загадкай, але са словаў распрацоўшчыкаў, вялікую ролю ў стварэньні пэрсанажа адыграў Тоні Тод (актор які працаваў над такімі фільмамі як «Кэндзімен», «Пункт прызначэньня» і інш).
Ён ня толькі падарыў свой голас пэрсанажу, але й здолеў паказаць ідэальнага, новага Венама, які ўвасабляе ўсё тое, што ставіцца ў процівагу Піцеру Паркеру — адчуваньне сілы, страху й бязьмежнай велічы!

Marvelʼs Spider-Man 2 выходзіць у рэліз 20 кастрычніка пакуль толькі на PS5.
👍82
📰 Diablo IV ізноў у цэнтры скандалу.

У Diablo IV стартаваў «Сэзона чумы» які прыўнёс у гульню мноства новых праблем.

Гульцы сутыкнуліся зь вялізнымі чэргамі й тэхнічнымі праблемамі, а таксама са штучным паслабленьнем сваіх пэрсанажаў і зацягваньнем ґеймплэя.
Асобна многіх абурыла сыстэма баявых пропускаў, якая дазваляе зарабіць нутрагульнявую данатную валюту (плятыну), але ў колькасьці якой не хопіць на новы пропуск для наступнага сэзона (адзін такі пропуск каштуе $10 або 1000 плятыны, а зарабіць распрацоўшчыкі даюць толькі 666).

Сваю незадаволенасьць гульцы выплюхнулі на сайтах па тыпу Metacritic, літаральна разграміўшы рэйтынгі гульні. Акрамя гневу, многія выказваюць сваё шчырае расчараваньне, паколькі шмат хто сапраўды верыў распрацоўшчыкам, якія абяцалі, што Diablo IV перасягне мінулыя гульні стаўшы самай кантэнтанапоўненай і "адпаліраванай", аднак Blizzard падманула ўсе гэтыя чаканьні.

Праблемы абнаўленьня й першага сэзона распрацоўшчыкі абяцаюць выправіць (праўда на працягу месяца), а ўсім хто скардзіцца на нуду ад новага кантэнту, рэкамэндуюць «узяць перапынак і пайсьці пагуляць у нешта яшчэ».
🤡10👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана гульня Skull Island: Rise of Kong, якую ўжо запісалі ў правалы году.

GameMill Entertainment і IguanaBee анансавалі новую гульню пра Кінг-Конга пад назовам Skull Island: Rise Of Kong, у якой гульцам прапануюць стаць Конгам і прайсьці шлях помсты, змагаючыся за свой законны трон караля выспы Чэрапа!

На канале IGN (на момант напісаньня допіса) трэйлер мае 1 200 падабаек супраць 9 200 непадабайкаў. Гульню ўжо завуць чарговым правалам, кажучы, што гэта відавочна гульня году, праўда 2006-а, іншыя й зусім параўноўваюць яе з правальнай The Lord of the Rings, называючы Конга валасатым Голумам.

Не дадае гульні балаў і кошт у $40 за звычайнае й у $50 за пашыранае выданьні.

Рэліз Skull Island: Rise of Kong заплянаваны на восень, для PC, PS5, PS4, Xbox One, Xbox Series і Switch.
🌚5👍32
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Такой мапы DUST_2 вы яшчэ не бачылі!

Ютубер пад нікам Nic узнавіў знакамітую мапу з Counter-Strike на Unreal Engine 5. Блоґер паказаў гульнявы працэс, нібы ён запісаны з камэры на шлеме.
Да дасканаласьці яшчэ далёка, але сама мапа выглядае выдатна. Nic працягвае працаваць над анімацыямі гульцоў, гукамі зброі й дэталізацыяй.

На жаль, калі мапа будзе гатовая, мы ня зможам на ёй пагуляць. Ютубер не зьбіраецца рабіць яе агульна даступнай, але тым ня менш, гэта добрая дэманстрацыя магчымасьцяў Unreal Engine 5.
🥴9👍31
📰 500 найлепшых відэагульняў усіх часоў, адабраных дзякуючы матэматыцы

Партал IGN апублікаваў сьпіс 500 найлепшых відэагульняў усіх часоў, складзены з выкарыстаньнем розных рэйтынгаў і матэматычных разьлікаў.

Каб стварыць сьпіс, былі ацэнены 80 сьпісаў гульняў, якія былі апублікаваныя за 30 гадоў. Пры ацэнцы ўлічвалася шмат фактараў, адзін зь якіх: «як часта гульня зьяўлялася ў розных сьпісах.

Найвялікшай гульнёй ў сьвеце стала — The Legend Of Zelda: Breath Of The Wild ад Nintendo. За ёй ідуць Тэтрыс і арыґінальная The Last Of Us.

Паводле IGN, для завяршэньня ўсіх гульняў у сьпісе спатрэбіцца каля 10 000 гадзін (416 дзён).
🤡18👍8🤔63