Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Чартоўскі добрая кава – канал пра сусветнае і беларускае кіно. Вас чакаюць апошнія навіны, свежыя трэйлеры, рэцэнзіі і афіша імпрэзаў. Далучайцеся!

https://t.me/kinakava
9
​​📰Microsoft усё ж такі купіць Activision Blizzard. Зрабілі для вас невялікую храналёгію.

Угода стала адной з асноўных падзеяў ня толькі гульнявай, але й фінансавай сфэры. У чым уласна была праблема й чаму яе называюць «угодаю году»?

▫️18 студзеня 2022 году Microsoft абвясьціла аб рашэньні купіць Activision Blizzard, якой належаць правы на вядомыя гульнявыя франшызы Call of Duty, Warcraft, Diablo, Overwatch, Hearthstone і Candy Crush. Сума — 68,7 млрд даляраў.

▫️Антыманапольныя рэгулятары з ЗША й Вялікабрытыніі адразу скептычна паставіліся да ўгоды. Кампанія Sony наогул заявіла, што такое набыцьцё нашкодзіць канкурэнцыі на гульнявым рынку.

▫️Вялікабрытынія ініцыявала расьсьледаваньне з-за страху, што Call Of Duty стане эксклюзівам для гульнявых плятформаў Microsoft.

▫️26 красавіка брытанскі антыманапольны рэгулятар заблякаваў угоду. Ведамства палічыла, што такая купля нашкодзіць рынку воблачнага ґеймінгу й разнастайнасьці выбару гульцоў. Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША таксама вынесла забарону на набыцьцё.

▫️У Microsoft заявілі, што пададуць апэляцыю. Activision вырашыла падтрымаць Microsoft у аспрэчваньні рашэньня. Кампанія заявіла, што блакаваньнем Вялікабрытынія пакажа сябе як «неспрыяльнае месца для вядзеньня бізнэсу».

▫️15 траўня Эўракамісія дазволіла Microsoft набыць Activision Blizzard, аднак з саступкай: 10-гадоў ліцэнзійных пагадненьняў для канкурэнтаў. Акрамя таго, угоду ўхвалілі й рэгулюючыя органы ў Саудаўскай Арабіі, Бразыліі, Чылі, Сэрбіі, Японіі й Паўднёвай Афрыцы.

▫️Microsoft афіцыйна абвясьціла аб завяршэньні набыцьця да 18 ліпеня 2023 году. На шляху засталіся толькі Брытанія й ЗША.
12 ліпеня суд у Каліфорніі адмовіў амэрыканскаму рэгулятару ў запыце на часовую судовую забарону ўгоды. Тым самым ЗША дазволілі Microsoft купіць гульнявага гіганта.

Верагодна цяпер Microsoft пойдзе на некаторыя саступкі, але кампанія цалкам можа завяршыць зьліцьцё й без адабрэньня органаў Вялікай Брытаніі. Раней ужо меркавалася, што Activision Blizzard можа проста на час пакінуць брытанскі рынак.
👍11👎3
​​📰 Знакамітая Troika Games плянавала стварыць Baldurʼs Gate 3 яшчэ ў 2003 годзе.

Пра гэта расказаў Цім Кейн, адзін са стваральнікаў Fallout і іншых ня менш знакамітых гульняў (пра яго, Troika Games і іх праектах мы пісалі раней).
Кейн знайшоў у сваіх матэрыялах чарнавы канцэпт Baldurʼs Gate III ад 2003 году, яго плянавалі прапанаваць Wizards of the Coast пасьля адмовы каманды ад выпуску DLC для Greyhawk: The Temple of Elemental Evil.

Па ідэі Troika Games, гэта была RPG з аднакарыстальніцкай сюжэтнай гульнёй і шматкарыстальніцкімі функцыямі (PvP-арэны, каапэратыўная гульня й PvPvE кантэнт з хуткасным выкананьнем квэстаў, плюс інструмэнт для карыстацкіх узроўняў). Дзеяньне гульні адбывалася б у Браме Балдура ад першай асобы (у баі камэра б пераходзіла ў выгляд ад трэцяй).

Гульня павінна была будавацца на зьмененых правілах D&D (без Інэлекту й Мудрасьці, а гэтак жа магчымасьці выбару атрыбутаў, бо яны б ґенэраваліся на падставе расы й кляса й расьлі аўтаматычна пры атрыманьні ўзроўню). Клясы былі б усё, за выключэньнем палядзіна (распрацоўшчыкі хацелі каб усе пэрсанажы першапачаткова былі нэўтральнага сьветапогляду які зьмяняўся б паходу гульні).

Канцэпт Baldurʼs Gate 3 адправілі ў Wizards of the Coast і больш пра яго анічога ня чулі, а праз час (у 2005) Troika Games была зачынена.
😢7👍1
📰 Зьявіўся сайт, дзе можна абнавіць старыя вэрсіі Windows ад 95 да 2000

Прыхільнікі рэтра-кампутараў стварылі незалежны праект Windows Update Restored, які дапаможа абнавіць вельмі старыя сыстэмы. Іх сайт дае доступ да даўно забытых (і страчаных) старонках Windows Update. Як заяўляе каманда, іх праект можа дапамагчы тым людзям, хто ўсталёўвае й абнаўляе сыстэмы з Windows 95, NT 4.0, 98, Me, 2000 і XP.

Спампаваць і абнавіць старыя сыстэмы можна на сайце Windows Update (які заяўляецца клонам арыґінальнага сайту 1997-га году). Для доступу спатрэбіцца як мінімум Internet Explorer 5.

Стваральнікі праекту папярэджваюць, што сайт не афіцыйны й яго трэба выкарыстоўваць толькі на свой страх і рызыку.
🔥18👍1
📰 Распрацоўнікі Immortals of Aveum апублікавалі скрыншоты навакольнага сьвету гульні.

Ascendant Studios падзялілася наборам скрыншотаў навакольнага сьвету Immortals of Aveum. Па словах распрацоўшчыкаў, на кадрах паказаны раён Lucium, разьмешчаны непадалёк ад зоны актыўных баёў, які можа пахваліцца прыгожымі вёсачкамі й мудраґелістымі каменнымі будынкамі.

Рэліз Immortals of Aveum заплянаваны на 22 жніўня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

Мінімальныя патрабаваньні:
▫️Працэсар: Intel Core i7-9700 ці AMD Ryzen 7 3700X;
▫️Відэакарта: Nvidia GeForce RTX 2080 Super або AMD RX 5800XT з 8 Гб апэратыўнай памяці.

Рэкамендаваныя патрабаваньні
▫️Працэсар: Intel Core i7-12700 ці AMD Ryzen 7 5700X;
▫️Відэакарта: Nvidia GeForce RTX 3080Ti з 12 Гб апэратыўнай памяці або AMD Radeon 6800XT з 16 Гб апэратыўнай памяці.
8🤔1
📰 Microsoft плянуе адмовіцца ад падпіскі Xbox Live Gold.

Партал Windows Central раней часу апублікаваў (і потым выдаліў) пляны Microsoft па зьмене падпіскі Xbox Live Gold, якая існуе ужо 21 год (пачынаючы з 2002-а).

Замест Xbox Live Gold з 1 верасьня ў рамках Game Pass зьявіцца новая частка — Core (кошт застаецца ранейшым — 9,99 даляраў у месяц і 59,99 даляраў у год). Game Pass Core запатрабуецца аформіць усім тым, хто жадае атрымаць доступ да мультыплэера на кансолях Xbox.

Акрамя гэтага, паведамляецца, што Microsoft больш ня будзе праводзіць раздачы бясплатных гульняў — іх заменіць пастаянны каталёг які складаецца з 25 праектаў (сьпіс з часам будзе павялічвацца, а доступ да ўжо атрыманых гульняў захаваецца).

Згодна з крыніцай, усіх падпісантаў Gold перавядуць на Game Pass Core аўтаматычна.

Upd.
Інфармацыя была афіцыйна пацьверджана, зьмены набудуць моц 14 верасьня.
🤔9👍2
Калі вы любіце гульні ў стылі RPG, то вам спадабаецца новая гульня "TalesOfMeadows". Гэта гульня прывядзе вас у Тураў, адзін з найстаражытнейшых і найважнейшых гарадоў Беларусі, дзе вы будзеце адчуваць змрочную й захапляльную атмасфэру, бачыць рэалістычную баявую сыстэму, знаёміцца з героямі й падзеямі з гісторыі Беларусі, а таксама насоладжвацца прыгожым і дэталёвым ґрафічным афармленьнем. Калі вы ўжо гулялі ў "Вядзьмар 3" і хацелі б пабачыць нешта падобнае, але зь беларускай тэматыкай, то "TalesOfMeadows" — гэта тое, што вам трэба. Рэліз заплянаваны на верасень-кастрычнік 2023.

P.S.
Канал гульні вядзецца па расейску, але яе стваральнік запэўніў мяне, што гульня мае афіцыйны пераклад на беларускую мову.
👍416🔥2👏1🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Payday 3 прадэманстравалі мэханіку стэлса.

Распрацоўнікі з Starbreeze Studios падзяліліся сьвежым трэйлерам Payday 3, у якім паказалі місію з мастацкай ґалерэяй, якая разумее пад сабой утойлівае праходжаньне.

Акрамя самога стэлса, у роліку можна ўбачыць утоеныя забойствы, варыянт аглушэньня ахоўнікаў і невялікае міні-дзеяньне, якое заключаецца ў неабходнасьці правесьці мышшу па правільнай траекторыі, каб выразаць у вітрыне адтуліну для выманьня каштоўнасьцяў.

Нагадаем, Payday 3 выходзіць 21 верасьня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Трохі аб непрыемным — распрацоўшчыкі пацьвердзілі, што для гульні давядзецца пастаянна быць падключаным да інтэрнэту.
👍9
📰 Шутар з дыназаўрамі ад Capcom дрэнна стартаваў у Steam.

Exoprimal — новы шутар пра барацьбу з дыназаўрамі створаны Capcom (ён выйшаў у рэліз 14 ліпеня) паказаў найгоршы старт у Steam з усіх апошніх гульняў кампаніі.

Нягледзячы на даволі станоўчыя водгукі (каля 75%) пікавы онлайн складае ня больш за 5000 чалавек (што прыкметна ніжэй чым у іншых гульняў кампаніі, для параўнаньня, у рэмэйк Resident Evil 4 гуляе каля 170 000 чалавек, а ў Street Fighter 6 каля 71 000).

Гульцы станоўча ацанілі баявую сыстэму, але многія вельмі нэґатыўна адклікаюцца аб мікратранзакцыях, якіх у гульні сапраўды шмат і гэта ўсё пры кошце ў $59,99.
🌚9😢1
📰 Sega плянуе ствараць рэмэйкі клясычных гульняў серыі Sonic.

Апэрацыйны дырэктар SEGA Юкіо Сугіна, падчас інтэрвію выданьню Famitsu заявіў, што ў кампаніі хочуць сумяшчаць выпуск новых гульняў з рэмэйкамі, у асаблівасьці гэта датычыцца гульняў пра знакамітага вожыка.

Па словах Сугіна, перамовы аб рэмэйку ўжо ідуць і кампанія плянуе разгледзець кожную гульню серыі паасобку, вызначыўшы іх патэнцыял, а таксама зацікаўленасьць у іх сярод ґеймераў.

Што да новых гульняў, то ў канцы гэтага году адбудзецца рэліз плятформера Sonic Superstars. Яго ствараюць для PC, Xbox, PlayStation і Nintendo Switch.
🥱94🤡3🦄2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Прыгодніцкі баявік En Garde выходзіць у рэліз, у жніўні.

En Garde! —гэта разбойніцкая экшн-гульня! Ваюйце зь бязьлітаснымі стражнікамі й гнюснымі дваранамі ў дынамічных і відовішчных баях. Выкарыстоўвайце навакольнае асяродзьдзе, свой розум і клінок, каб падаць ім усім урок і даведацца пра гісторыю знакамітай авантурысткі Адаліі дэ Валадор!

Рэліз адбудзецца 16 жніўня.
🔥5👍3👌1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У раньні доступ выйшла олдскульная стратэгія Xenonauts 2.

Узначальце ґлябальнае супраціўленьне іншаплянэтнаму ўварваньню. Кіруйце сваімі ваярамі у пакрокавых баях, будуйце сетку схаваных баз і камандуйце зьнішчальнікамі, каб перамагаць цывілізацыю, якая разьвіта значна больш, чым мы!

Кошт гульні $19.99 (да 25 ліпеня, дзейнічае зьніжка ў 25%).
👍11
📰 Журналіст Kotaku правёў 11 хвілін у рэдактары пэрсанажа Baldurʼs Gate 3.

Выданьне Kotaku апублікавала на сваім сайце 11-хвілінны ролік, у якім можна ўбачыць мноства магчымасьцяў новага нутрагульнявoга рэдактара пэрсанажа.

Журналіст выданьня прадэманстраваў абноўлены інтэрфейс гульні, анімацыі руху, якія прайграюцца пры выбары расы й клясы, а таксама шырокую варыятыўнасьць рагоў, хвастоў, плям, шнараў і іншага.
Аднак (як і ў раньнім доступе) "выцягваць" насы й іншае, як у якім-небудзь The Sims 4 нажаль нельга.

Рэліз Baldur's Gate 3 адбудзецца 3 жніўня на PC і 6 верасьня на PS5.
З-за пераносу даты рэлізу на больш раньні тэрмін, уладальнікі Deluxe-выданьня (на сёньня гэта ўсе хто купілі/купяць гульню ў раньнім доступе) ня змогуць пачаць гуляць на 72 гадзіны раней, як гэта было заяўлена.
🤩6🔥4🌚3👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Square Enix анансавала канцэрт з аркестрам па серыі Nier.

Square Enix сумесна з AWR Music Productions анансавалі канцэртны тур прысьвечаны серыі Nier —Concert 12024 [the end of data].

Спэцыяльна для мерапрыемства стваральнік Nier Ёка Таро напісаў эпізод з 2B і 9S, таму фанаты могуць ізноў чакаць зьяўленьні іх улюбёных герояў!
Гэтак жа, у выкананьні сымфанічнага аркестра й хору прагучаць сольныя партыі Эмі Эванс і Джʼнік Ніколь, якія запісвалі вакал для арыґінальнага саўндтрэку гульні.

Расклад тураў:
▫️24 студзеня 2024 — Лос-Анджэлес (Peacock Theater);
▫️3 лютага 2024 — Чыкага (Rosemont Theatre);
▫️10 лютага 2024 — Бэрлін (Tempodrom);
▫️17 лютага 2024 — Барсэлёна (Auditori Forum);
▫️23 лютага 2024 — Парыж (Palais des Congres);
▫️16 сакавіка 2024 — Бангкок (Prince Mahidol Hall);
▫️30 сакавіка 2024 — Арлянда (Dr. Phillips Center).
5👍2
📰 Blizzard пачне выпускаць свае гульні ў Steam.

Blizzard афіцыйна абвясьціла аб хуткім выхадзе сваіх гульняў у Steam, пакуль размова ідзе толькі аб Overwatch 2, старонка якой ужо зьявілася ў краме Valve (рэліз — 10 жніўня).
Такое адбудзецца ўпершыню, да гэтага ўсе гульні кампаніі распаўсюджваліся выключна праз Battle.net (рэгістрацыя ў якім будзе па-ранейшаму абавязковай).

Кіраўнік Blizzard Майк Ібара паведаміў, што рады супрацоўнічаць з Valve, а сама Blizzard заўсёды чула галасы сваіх фанатаў, якія шмат разоў прасілі выпускаць гульні й у Steam.

Аб далейшых плянах кампанія абяцае расказаць у будучыні.
👍18🎉5👎1
📰 Непаўналетніх ґеймераў з Брытаніі хочуць пазбавіць лутбоксаў.

Брытанская арґанізацыя Ukie сумесна зь Міністэрствам культуры, СМІ й Спорту (DCMS) апублікавалі збор рэкамэндацыяў закліканых абараніць непаўналетніх карыстальнікаў ад лубоксаў і падобных мэханік у гульнях.

Аўтары рэкамэндацыяў прапануюць абмежаваць магчымасьць пакупкі лутбоксаў, пры дапамозе «бацькоўскага кантролю». Для таго, каб дарослыя надалі больш увагі гэтай праблеме, плянуецца запусьціць інфармацыйна-асьветніцкую кампанію. Дадаткова, распрацоўшчыкаў прапануюць абавязаць паказваць шанцы выпадзеньня таго ці іншага прадмета да пакупкі лутбокса.

Паколькі ўсё гэта толькі рэкамэндацыі, кантраляваць лутбоксы, па ідэі, будуць самі распрацоўшчыкі. Ukie жа плянуе проста зьбіраць статыстычныя дадзеныя, каб наглядна ўбачыць выніковасьць такіх мер.
👍172