Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Сацыяльная ММОRPG Palia пераходзіць у бэту.

Распрацоўнікі з Singularity 6 (у якой працуюць былыя супрацоўнікі Blizzard і Riot Games) абвясьцілі, што 10 жніўня ўсе жадаючыя змогуць нарэшце прыняць удзел у бэта-тэставаньні іх «утульнай MMO», якая чэрпае натхненьне з такіх гульняў як Stardew Valley, Animal Crossing і трохі The Legend of Zelda.

Таксама, распрацоўшчыкі абʼявілі, што 18 ліпеня яны правядуць прэзентацыю гульні, на якой раскажуць пра ўсе новаўвядзеньні.

Дата паўнавартаснага рэлізу невядома, гульня знаходзіцца ў распрацоўцы ўжо каля двух гадоў і ствараецца для PC і Nintendo Switch.
9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз мітычнай прыгоды Oxenfree 2 Lost Signals.

Тэлевізары ўключаюцца й выключаюцца. Самалёты зьбіваюцца з курса. Радыёстанцыі ня могуць вяшчаць з-за перашкод. У прыбярэжным мястэчку Камене незвычайныя электрамагнітныя хвалі раптам умешваюцца ў працу электрычнага й радыёабсталяваньня. Райлі Паверлі неахвотна вяртаецца ў родны горад, каб вывучыць гэтую загадку, але знаходзіць нашмат больш, чым чакала… .

Крытыкам гульня спадабалася, яе адзнака на OpenCritic складае 72%, на Metacritic, PC-вэрсію ацанілі ў 75 балаў, PS5 — 79, Switch — 84.

У гульні адзначаюць цікавую эмацыйную гісторыю, атмасфэру з прыемным мастацкім стылем і саўндтрэкам. Больш строгія водгукі называюць сіквел сумней арыґінала, адзначаючы, што ён страціў сваю магію.

Кошт гульні ў Steam — $19.99 (да 19 ліпеня дзейнічае зьніжка ў 25%).
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У 2024-м нас можа чакаць Assassin's Creed у Японіі

На старонцы Арысы Лагунзад, якая займаецца развіцьцём бізнесу Ubisoft, зьявіліся допісы пра пошук японскіх партнэраў «для вялікага блокбастара 2024-га».
Раней ужо былі зьвесткі пра распрацоўку Assassinʼs Creed RED, якая, верагодна, будзе пра фэадальную Японію.

Вядома, што за гульню адказвае каманда Odyssey. Сюжэт гульні будзе адбывацца вакол самураяў і ніндзя, зь вялікім упорам на стэлс.

Нагадаем, што раней Ubisoft заяўлялі, што працуюць адразу над дзесяцьцю гульнямі серыі.
🔥12👍3
📰 Нечакана, у старых відэакарт знайшлася перавага перад новымі ў Counter-Strike 2.

Карыстальнік Reddit пад нікам RePacked выявіў цікавую перавагу ва ўладальнікаў старых Radeon R9 290 і GeForce GTX 780 перад навейшымі відэакартамі.

Як можна ўбачыць са скрыншота, ва ўладальнікаў дадзеных відэакарт, адбываецца некарэктны рэндарынг дыму, з-за чаго зьявілася магчымасьць бачыць ворагаў скрозь яго.

Са словаў уладальнікаў састарэлых сыстэм, гульня ў іх працуе стабільна, у 60 fps, што прымушае некаторых фанатаў гульні задацца пытаньнем, ці можна выкарыстоўваць дадзены баг у якасьці легальнага чыта (дарэчы, ці ведае пра яго Valve, пакуль не ясна).

Нагадаем, Counter-Strike 2 знаходзіцца на стадыі тэставаньня з красавіка 2023 году й павінна выйсьці ў рэліз гэтым летам.
😁16👍3
📰 «Паспрабуем не аблажацца» — Larian падзяіліся новымі падрабязнасьцям Baldurʼs Gate 3, а мы сабралі іх ўсе для вас!

Да рэлізу Baldurʼs Gate 3 засталіся тыдні й Larian працягвае (а дакладней сканчае) знаёміць гульцоў з гульнёй і гісторыяй стварэньня тых ці іншых гульнявых асаблівасьцяў.

Сабралі для вас усё самае цікавае, што публікавалася пра будучую CRPG, пачынаючы з апошняга Panel from Hell (07.07.23).

Раім да чытаньня!
103🥰1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Train Valley 2

Train Valley 2 пабудуйце самыя вялікія й складаныя чыгуначныя сеткі на сьвеце! Вас чакае ўсё, што вы любілі ў арыгінальным Train Valley, і нават больш. Маштабы буйней, а задачы мудраґелісьцей — Даліна яшчэ ніколі не здавалася такой велізарнай!

❗️Забраць гульню можна да 20 ліпеня.
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Firefly анансавала абноўленае выданьне легендарнай Stronghold.

Вітаем вас, сір! Ваша крэпасьць чакае вас. Разьвівайце свае землі й абложвайце замкі калярытных супернікаў у «сімулятары замка», які заклаў асновы жанру. Гуляйце ў клясычную RTS з новай ґрафікай, палепшаным гульнявым працэсам і Steam-мультыплэерам у абноўленай Stronghold: Definitive Edition!

Рэліз адбудзецца ўжо 7 лістапада.
9👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Новая гульня ад стваральнікаў Life is Strange выходзіць ужо ў лістападзе.

Ролевы экшэн Banishers: Ghosts of New Eden, ад аўтараў Life is Strange выходзіць у рэліз 7 лістапада, на PC, Xbox Series і PS5.

Дзеяньне гульні разгортваецца ў 1695 годзе, у горадзе Нью-Ідэн, галоўныя героі — закаханыя паляўнічыя на прывідаў Антэя Дуартэ й Рэд Макрей, якія пакляліся абараняць жывых ад душ, што не атрымалі спачын.
Чарговае заданьне заканчваецца траґедыяй: Антэя гіне й сама становіцца адной зь ненавісных ёй зданяў. У захопленай нежыцьцю паўночнаамэрыканскай глыбінцы закаханыя адчайна шукаюць спосаб выратаваць Антэю… .
🤔5❤‍🔥3
📢 IGN апублікавалі ґеймплэй Pathfinder: Gallowspire Survivors.

Выданьне IGN запісала каля 20 хвілін гульнявога працэсу Pathfinder: Gallowspire Survivors, якую відавочна натхняла Vampire Survivors.
У роліку можна ўбачыць розныя мэханікі: сыстэму кампаньёнаў, некалькі здольнасьцяў, а таксама першага боса.

Pathfinder: Gallowspire Survivors — новая гульня ў жанры roguelite, дзеяньне якой адбываецца ва ўлюбёным фэнтэзійным сьвеце Pathfinder. Увайдзіце ў Галоўспайр — легендарную вежу цемры, разам са сваім бясстрашным кампаньёнам. Зьнішчайце полчышчы ворагаў, паляпшайце свой арсэнал і перамагайце босаў, каб запячатаць старажытнага караля нежыці!

Рэліз заплянаваны на гэты год.
👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Новы футбольны сімулятар ад EA Sports выйдзе 29 верасьня.

EA Sports прадставіла падрабязнасьці аб будучым футбольным сімулятары FC 24, рэліз якога адбудзецца 29 верасьня 2023 г. на PlayStation 5, Xbox Series, PlayStation 4, Xbox One, Nintendo Switch і PC.

На вокладцы гульні, у гэты раз красуецца Эрлінг Холан — нападаючы клюба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі.

Па словах распрацоўшчыкаў, у новай гульні карыстальнікаў чакае больш за 19 000 ліцэнзійных гульцоў, больш за 700 каманд і больш за 30 ліг, а ў Ultimate Team упершыню будуць даступныя жанчыны-футбалісткі (гэтак жа зараз зьявіліся гішпанская й галяндзкая прафэсійныя жаночыя лігі).

Асобна распрацоўшчыкі расказалі аб новай магчымасьці аднаўляць моманты з рэальных матчаў, якія могуць стаць своеасаблівымі задачамі на паўтарэньне.
🗿9👍2👎1🥴1
📰 Сьвята будучых навінак «Next Fest 2023» у Steam, апынулася самым папулярным за яго гісторыю.

Чэрвеньскі «Next Fest» стаў самым наведваемым за ўсю гісторыю мерапрыемства! Па статыстыцы Valve, у ім прынялі ўдзел 11,4 мільёна карыстальнікаў.

Аднымі з самых папулярных дэма-вэрсіяў сталі:

🔹House Flipper 2;
🔹Lies of P;
🔹Viewfinder;
🔹Warhaven;
🔹Wizard with a Gun;
🔹Little Kitty, Big City;
🔹Sea of Stars;
🔹Hammerwatch II;
🔹The Invincible;
🔹Thronefall і іншыя (поўны сьпіс можна паглядзець тут).
6👍3
Чартоўскі добрая кава – канал пра сусветнае і беларускае кіно. Вас чакаюць апошнія навіны, свежыя трэйлеры, рэцэнзіі і афіша імпрэзаў. Далучайцеся!

https://t.me/kinakava
9
​​📰Microsoft усё ж такі купіць Activision Blizzard. Зрабілі для вас невялікую храналёгію.

Угода стала адной з асноўных падзеяў ня толькі гульнявай, але й фінансавай сфэры. У чым уласна была праблема й чаму яе называюць «угодаю году»?

▫️18 студзеня 2022 году Microsoft абвясьціла аб рашэньні купіць Activision Blizzard, якой належаць правы на вядомыя гульнявыя франшызы Call of Duty, Warcraft, Diablo, Overwatch, Hearthstone і Candy Crush. Сума — 68,7 млрд даляраў.

▫️Антыманапольныя рэгулятары з ЗША й Вялікабрытыніі адразу скептычна паставіліся да ўгоды. Кампанія Sony наогул заявіла, што такое набыцьцё нашкодзіць канкурэнцыі на гульнявым рынку.

▫️Вялікабрытынія ініцыявала расьсьледаваньне з-за страху, што Call Of Duty стане эксклюзівам для гульнявых плятформаў Microsoft.

▫️26 красавіка брытанскі антыманапольны рэгулятар заблякаваў угоду. Ведамства палічыла, што такая купля нашкодзіць рынку воблачнага ґеймінгу й разнастайнасьці выбару гульцоў. Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША таксама вынесла забарону на набыцьцё.

▫️У Microsoft заявілі, што пададуць апэляцыю. Activision вырашыла падтрымаць Microsoft у аспрэчваньні рашэньня. Кампанія заявіла, што блакаваньнем Вялікабрытынія пакажа сябе як «неспрыяльнае месца для вядзеньня бізнэсу».

▫️15 траўня Эўракамісія дазволіла Microsoft набыць Activision Blizzard, аднак з саступкай: 10-гадоў ліцэнзійных пагадненьняў для канкурэнтаў. Акрамя таго, угоду ўхвалілі й рэгулюючыя органы ў Саудаўскай Арабіі, Бразыліі, Чылі, Сэрбіі, Японіі й Паўднёвай Афрыцы.

▫️Microsoft афіцыйна абвясьціла аб завяршэньні набыцьця да 18 ліпеня 2023 году. На шляху засталіся толькі Брытанія й ЗША.
12 ліпеня суд у Каліфорніі адмовіў амэрыканскаму рэгулятару ў запыце на часовую судовую забарону ўгоды. Тым самым ЗША дазволілі Microsoft купіць гульнявага гіганта.

Верагодна цяпер Microsoft пойдзе на некаторыя саступкі, але кампанія цалкам можа завяршыць зьліцьцё й без адабрэньня органаў Вялікай Брытаніі. Раней ужо меркавалася, што Activision Blizzard можа проста на час пакінуць брытанскі рынак.
👍11👎3
​​📰 Знакамітая Troika Games плянавала стварыць Baldurʼs Gate 3 яшчэ ў 2003 годзе.

Пра гэта расказаў Цім Кейн, адзін са стваральнікаў Fallout і іншых ня менш знакамітых гульняў (пра яго, Troika Games і іх праектах мы пісалі раней).
Кейн знайшоў у сваіх матэрыялах чарнавы канцэпт Baldurʼs Gate III ад 2003 году, яго плянавалі прапанаваць Wizards of the Coast пасьля адмовы каманды ад выпуску DLC для Greyhawk: The Temple of Elemental Evil.

Па ідэі Troika Games, гэта была RPG з аднакарыстальніцкай сюжэтнай гульнёй і шматкарыстальніцкімі функцыямі (PvP-арэны, каапэратыўная гульня й PvPvE кантэнт з хуткасным выкананьнем квэстаў, плюс інструмэнт для карыстацкіх узроўняў). Дзеяньне гульні адбывалася б у Браме Балдура ад першай асобы (у баі камэра б пераходзіла ў выгляд ад трэцяй).

Гульня павінна была будавацца на зьмененых правілах D&D (без Інэлекту й Мудрасьці, а гэтак жа магчымасьці выбару атрыбутаў, бо яны б ґенэраваліся на падставе расы й кляса й расьлі аўтаматычна пры атрыманьні ўзроўню). Клясы былі б усё, за выключэньнем палядзіна (распрацоўшчыкі хацелі каб усе пэрсанажы першапачаткова былі нэўтральнага сьветапогляду які зьмяняўся б паходу гульні).

Канцэпт Baldurʼs Gate 3 адправілі ў Wizards of the Coast і больш пра яго анічога ня чулі, а праз час (у 2005) Troika Games была зачынена.
😢7👍1
📰 Зьявіўся сайт, дзе можна абнавіць старыя вэрсіі Windows ад 95 да 2000

Прыхільнікі рэтра-кампутараў стварылі незалежны праект Windows Update Restored, які дапаможа абнавіць вельмі старыя сыстэмы. Іх сайт дае доступ да даўно забытых (і страчаных) старонках Windows Update. Як заяўляе каманда, іх праект можа дапамагчы тым людзям, хто ўсталёўвае й абнаўляе сыстэмы з Windows 95, NT 4.0, 98, Me, 2000 і XP.

Спампаваць і абнавіць старыя сыстэмы можна на сайце Windows Update (які заяўляецца клонам арыґінальнага сайту 1997-га году). Для доступу спатрэбіцца як мінімум Internet Explorer 5.

Стваральнікі праекту папярэджваюць, што сайт не афіцыйны й яго трэба выкарыстоўваць толькі на свой страх і рызыку.
🔥18👍1
📰 Распрацоўнікі Immortals of Aveum апублікавалі скрыншоты навакольнага сьвету гульні.

Ascendant Studios падзялілася наборам скрыншотаў навакольнага сьвету Immortals of Aveum. Па словах распрацоўшчыкаў, на кадрах паказаны раён Lucium, разьмешчаны непадалёк ад зоны актыўных баёў, які можа пахваліцца прыгожымі вёсачкамі й мудраґелістымі каменнымі будынкамі.

Рэліз Immortals of Aveum заплянаваны на 22 жніўня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

Мінімальныя патрабаваньні:
▫️Працэсар: Intel Core i7-9700 ці AMD Ryzen 7 3700X;
▫️Відэакарта: Nvidia GeForce RTX 2080 Super або AMD RX 5800XT з 8 Гб апэратыўнай памяці.

Рэкамендаваныя патрабаваньні
▫️Працэсар: Intel Core i7-12700 ці AMD Ryzen 7 5700X;
▫️Відэакарта: Nvidia GeForce RTX 3080Ti з 12 Гб апэратыўнай памяці або AMD Radeon 6800XT з 16 Гб апэратыўнай памяці.
8🤔1
📰 Microsoft плянуе адмовіцца ад падпіскі Xbox Live Gold.

Партал Windows Central раней часу апублікаваў (і потым выдаліў) пляны Microsoft па зьмене падпіскі Xbox Live Gold, якая існуе ужо 21 год (пачынаючы з 2002-а).

Замест Xbox Live Gold з 1 верасьня ў рамках Game Pass зьявіцца новая частка — Core (кошт застаецца ранейшым — 9,99 даляраў у месяц і 59,99 даляраў у год). Game Pass Core запатрабуецца аформіць усім тым, хто жадае атрымаць доступ да мультыплэера на кансолях Xbox.

Акрамя гэтага, паведамляецца, што Microsoft больш ня будзе праводзіць раздачы бясплатных гульняў — іх заменіць пастаянны каталёг які складаецца з 25 праектаў (сьпіс з часам будзе павялічвацца, а доступ да ўжо атрыманых гульняў захаваецца).

Згодна з крыніцай, усіх падпісантаў Gold перавядуць на Game Pass Core аўтаматычна.

Upd.
Інфармацыя была афіцыйна пацьверджана, зьмены набудуць моц 14 верасьня.
🤔9👍2
Калі вы любіце гульні ў стылі RPG, то вам спадабаецца новая гульня "TalesOfMeadows". Гэта гульня прывядзе вас у Тураў, адзін з найстаражытнейшых і найважнейшых гарадоў Беларусі, дзе вы будзеце адчуваць змрочную й захапляльную атмасфэру, бачыць рэалістычную баявую сыстэму, знаёміцца з героямі й падзеямі з гісторыі Беларусі, а таксама насоладжвацца прыгожым і дэталёвым ґрафічным афармленьнем. Калі вы ўжо гулялі ў "Вядзьмар 3" і хацелі б пабачыць нешта падобнае, але зь беларускай тэматыкай, то "TalesOfMeadows" — гэта тое, што вам трэба. Рэліз заплянаваны на верасень-кастрычнік 2023.

P.S.
Канал гульні вядзецца па расейску, але яе стваральнік запэўніў мяне, што гульня мае афіцыйны пераклад на беларускую мову.
👍416🔥2👏1🤔1