📰 Halo Infinite памірае.
Карыстальнікі сайта Steamсharts, зьвярнулі ўвагу на катастрафічныя "жыцьцёвыя" паказчыкі, мабыць ужо былога твару кансоляў Xbox — Halo Infinite.
На піку сваёй папулярнасьці, колькасьць актыўных гульцоў дасягнула адзнакі звыш 250 000, але ўжо больш за год, у гульні не атрымоўваецца прыцягнуць да сябе нават 10 000, у сярэднім у гульню гуляе каля 3000 чалавек. Зыходзячы з дадзеных лічбаў становіцца ясна, што Halo Infinite страціла практычна 98% гульцоў.
Дарэчы, у самой 343 Industries гэтак жа ня ўсё гладка, за гэты год, студыю пакінула некалькі высокапастаўленых супрацоўнікаў, апошнім стаў Джозэф Стэйтэн, які дзевяць гадоў быў творчым дырэктарам серыі Halo.

😢8👀4👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Electronic Arts анансавала EA Sports UFC 5.
EA афіцыйна анансавала працяг спартовага файтынга UFC 4 (2020). Інфармацыю аб праекце абяцаюць падаць у верасьні, на дадзены момант, кампанія абмежавалася адным толькі лягатыпам.
Аматараў серыі запрашаюць падпісацца на афіцыйную рассылку, каб атрымліваць навіны аб UFC 5, а таксама цікавыя дэталі аб распрацоўцы.
Асобна Electronic Arts адзначыла, што падтрымка папярэдняй гульні серыі будзе зьменшацца, па меры ўцягваньня ў распрацоўку новай гульні большай колькасьці людзей.

👍8
📰 Фанат стварыў у Terraria кампутар, які рэальна працуе.
Хлопец з YouTube-каналу From Sсratch, стварыў у гульні Terraria паўнавартасны 32-бітны кампутар, на якім запусьціў клон Pong.
Тактавая частата такога кампутара прыкладна роўная 5 кГц, а апэратыўная памяць складае 96 Кб.
Праца адняла ў яго больш за 6 месяцаў. З інструмэнтара ім былі скарыстаны мэханізмы самой Terraria, а гэтак жа мод WireHead (які дазваляе гульнявым электрасхемам працаваць хутчэй).
Па словах аўтара, ён не зьбіраецца абмяжоўвацца адной толькі Pong, наступнай на чарзе павінна стаць спрошчаная вэрсія Doom.

🤯17👍4❤2🆒2😱1
📰 Denuvo дабратворна ўплывае на гульнявую індустрыю.
Такую заяву зрабілі прадстаўнікі кампаніі Irdeto, якая з 2018 году валодае скандальнавядомай антыпірацкай абаронай Denuvo:
«Тэхналёгіі барацьбы зь пірацтвам прыносяць карысьць ня толькі выдаўцам, але й гульцам. Яны абараняюць інвэстыцыі й азначаюць, што выдаўцы могуць укласьці грошы ў наступную гульню. Але людзі звычайна мала думаюць пра гэта. Верыце ці не, але ўсе мы ґеймеры, мы любім гульні, нам падабаецца быць іх часткай. Мы распрацоўваем тэхналёгіі, каб зрабіць галіну лепш!»
Кампанію часта абвінавачваюць у тым, што іх Denuvo значна зьніжае гульнявую прадукцыйнасьць, на што галоўны апэрацыйны дырэктар Irdeto па відэагульнях Стыў Хʼюін заявіў, што гэта ўсё не праўда. Тэстары прадукцыйнасьці ня маюць у сваім распараджэньні дзьве аднолькавыя вэрсіі гульні (адну з абаронай іншую без), яны тэстуюць так ці інакш розныя вэрсіі, якія ўжо ўтрымоўваюць пэўныя выпраўленьні.
Каб даказаць, што тэхналёгіі Denuvo ніяк не зьмяншаюць прадукцыйнасьць, кампанія плянуе выдаваць давераным СМІ для параўнаньня дзьве вэрсіі гульні: з Denuvo і без, што павінна пакласьці канец розным інсінуацыям.

🤡14👍2😁1
📰 Вядомыя распрацоўшчыкі баяцца посьпеху Baldurʼs Gate 3.
Вядомыя распрацоўшчыкі зь ня менш знакамітых студыяў загадзя пачалі баяцца посьпеху Baldurʼs Gate 3 (а калі дакладней, баяцца, што гульня падыме плянку для RPG).
Тэма пачалася з Залаўера Нэльсана (з Strange Scaffold), ён лічыць, што гульню нельга ставіць у "стандарт" жанру, т.я. Larian мела спэцыфічны вытворчы працэс, які многія ня змогуць сабе дазволіць (гульню стваралі з 2017 году, маючы за плячыма вялізны досьвед, пасьпяховы раньні доступ, мноства супрацоўнікаў і дарагую франшызу).
Распрацоўнік лічыць, што параўноўваць іншыя гульні ў жанры RPG з Baldurʼs Gate 3 будзе няправільна й гэта загадзя асудзіць іх на правал (асабліва гэта датычыцца гульняў ад невялікіх каманд па 10-50 чалавек).
З гэтым меркаваньнем пагадзіліся Джош Соер (Obsidian), Крыс Бальзэр (Blizzard), Коці Крэйвен (Epic Games) і некаторыя іншыя.
Дарэчы, Baldurʼs Gate III выходзіць на PC ужо 3 жніўня. Вэрсія для PlayStation 5 стане даступная 6 верасьня.
А дзякуючы мядзьведзю, гульня зноў увайшла ў топ 5 продажаў у Steam.

😁12🤡12🤣2
📢 EA анансавала гульню аб Чорнай пантэры (Marvel).
EA афіцыйна пацьвердзіла, што ў распрацоўцы знаходзіцца аднакарыстальніцкая гульня ад трэцяй асобы аб Чорнай пантэры.
Над гульнёй працуе студыя Cliffhanger Games, якую стварылі спэцыяльна для дадзенага праекта. Штат супрацоўнікаў быў укамплектаваны вэтэранамі індустрыі, якія працавалі над такімі праектамі як Middle-earth: Shadow of Mordor, Halo Infinite і God of War.
Цяпер тайтл знаходзіцца на раньняй стадыі вытворчасьці й інфармацыі практычна няма. Распрацоўнікі абяцаюць аўтэнтычны для сусьвету Marvel сьвет і поўную свабоду дзеяньняў.

👍7✍1👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Гульня ад аўтараў FEAR пасьля выдаленьня са Steam зьявілася ў GOG цалкам бясплатна.
У 2014 годзе студыя Blackpowder Games (вядомая як стваральнікі F.E.A.R. і The Operative: No One Lives Forever) выпусьцілі шутэр Betrayer, які па невядомых прычынах, некалькі гадоў таму быў зьняты з продажу.
Цяпер гульня зноў пачала распаўсюджвацца, праўда ў GOG і зусім бясплатна.
Дзеяньне Betrayer адбываецца ў 1604 годзе ў Вірджыніі, дзе ў выніку загадкавай катастрофы ўсе пасяленцы й індзейцы ператварыліся ў прывідаў! Гулец (у ролі жаўнера каланіяльнай арміі) павінен даведацца прычыны таго, што адбылося!

❤9🤔1
📰 Фанат Starfield стварыў зборнік інфармацыі аб гульні на 1071 старонку.
Карыстальнік Reddit пад нікам Gokamo стварыў і апублікаваў 1071-старонкавы дакумэнт (гэта больш за 86 тысяч слоў), у якім сабраў усю вядомую на сёньняшні дзень інфармацыі аб Starfield.
Першыя 460 старонак дакумэнта зьмяшчаюць інфармацыю якая была абвешчана да прэзентацыі Bethesda 2023, астатнія старонкі прысьвечаны актуальным зьвесткам, якія былі ўзяты з прэзентацый (у тым ліку Starfield Direct) і інтэрвію.
Усё гэта суправаджаецца скрыншотамі й канцэптамі, якія зьяўляліся ў інтэрнэце пачынаючы з 2018 году, а для больш зручнага чытаньня, дакумэнт быў разьбіты на разьдзелы.
Праца заняла ў аўтара больш за год і зараз ягоныя «пальцы баляць», але ён рады прадставіць публіцы свой «кампендыюм», хоць і разумее, што мала хто рэальна яго прачытае цалкам, аднак ён будзе рады, калі яго праца дапаможа камусьці знайсьці канкрэтную інфармацыю!
Нагадаем, рэліз Starfield адбудзецца 6 верасьня на PC і Xbox Series.

🤯18❤2
📰 Распрацоўшчыкі This War of Mine не плянуюць ствараць сіквел.
11 bit studios, у інтэрвію выданьню Donald.pl заявілі, што не плянуюць ствараць сіквел This War of Mine, інакш ім прыйшлося б ствараць адно й тое ж, але ў другі раз.
«Мы думалі аб гэтым шмат разоў, але ў нас ні разу не зьявілася гэтак жа моцная ідэя для наступнай часткі This War of Mine. Нам падабаецца падыход "гульні, заснаваныя на ідэях". Таму для нас найважнейшая ідэя кожнай гульні, яе пасыл. Гэта можа здацца дзіўным, але, калі мы пачыналі працу над Frostpunk 2, галоўным было разважаньне аб тым, якая ідэя будзе ляйтматывам Frostpunk 2. Такі падыход вельмі рызыкоўны, але ў выпадку посьпеху, я спадзяюся, мы зможам ствараць гульні, якія вельмі складана скапіяваць.»
Нагадаем, This War of Mine выйшла ў рэліз 13 лістапада 2014 г., гульня ўяўляе сабой сімулятара выжываньня з элемэнтамі стэлс-экшэна, дзе гулец кіруе групай звычайных грамадзян, у горадзе які ахоплены вайной.

👏11😢1
📰 Стваральнікі Silent Hill Ascension раскрылі новыя дэталі гульні.
Распрацоўнікі Silent Hill: Ascension сумесна з IGN расказалі некаторыя новыя падрабязнасьці будучага масава-інтэрактыўнага трылера.
Silent Hill: Ascension раскажа гісторыі некалькіх галоўных герояў, кожны зь якіх, мае за сабой псыхалягічныя траўмы й уласных "монстраў" (адсюль жа будзе паходзіць і іх дызайн, які можна апісаць словамі — ґвалт, панаваньне й апантанасьць).
Распрацоўшчыкі падкрэсьліваюць, што ў Ascension можна будзе назіраць калектыўную траўму, якая будзе закранаць цэлую супольнасьць і нават перадавацца нашчадкам.
Кампазытарам Silent Hill: Ascension стаў канадзкі музыка Кевін Кі, які абапіраецца на працы Акіры Ямаокі з арыґінальнай гульні.
Рэліз Silent Hill: Ascension чакаецца сёлета але без дакладнай даты. Гульня па запэўненьні стваральнікаў прапануе мільёнам гульцоў вырашаць лёс герояў, тым самым прымушаючы сюжэт мяняцца кожны рэальны дзень і фармуючы новы выніковы канон.

👍18
📰 GOG, зусім без прычынна, прадставілі калекцыю гульняў зь мядзьведзямі.
Крама відэагульняў GOG, нечакана прадставіла калекцыю гульняў зь мядзьведзямі. Сьцьвярджаецца, што яе сабралі без усялякай прычыны й Larian зь яе Baldurʼs Gate III, тут зусім не прычым:
«Некаторыя зь іх будуюць будынкі, некаторыя змагаюцца з вамі, а некаторыя займаюцца іншымі рэчамі. Які б занятак з удзелам мядзьведзя вы б не абралі, знайсьці яго можна тут!»
У калекцыю, акрамя самой Baldurʼs Gate 3, гэтак жа ўвайшлі: Pillars of Eternity, The Witcher 3: Game of the Year, RimWorld, The Elder Scrolls (пачынаючы з Morrowind), Cult of the Lamb, Pathfinder, LumbearJack і некаторыя іншыя (хоць мала верагодна, што нейкая зь іх можа пахваліцца ТАКІМ кантэнтам).

😁20👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Сацыяльная ММОRPG Palia пераходзіць у бэту.
Распрацоўнікі з Singularity 6 (у якой працуюць былыя супрацоўнікі Blizzard і Riot Games) абвясьцілі, што 10 жніўня ўсе жадаючыя змогуць нарэшце прыняць удзел у бэта-тэставаньні іх «утульнай MMO», якая чэрпае натхненьне з такіх гульняў як Stardew Valley, Animal Crossing і трохі The Legend of Zelda.
Таксама, распрацоўшчыкі абʼявілі, што 18 ліпеня яны правядуць прэзентацыю гульні, на якой раскажуць пра ўсе новаўвядзеньні.
Дата паўнавартаснага рэлізу невядома, гульня знаходзіцца ў распрацоўцы ўжо каля двух гадоў і ствараецца для PC і Nintendo Switch.

❤9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз мітычнай прыгоды Oxenfree 2 Lost Signals.
Тэлевізары ўключаюцца й выключаюцца. Самалёты зьбіваюцца з курса. Радыёстанцыі ня могуць вяшчаць з-за перашкод. У прыбярэжным мястэчку Камене незвычайныя электрамагнітныя хвалі раптам умешваюцца ў працу электрычнага й радыёабсталяваньня. Райлі Паверлі неахвотна вяртаецца ў родны горад, каб вывучыць гэтую загадку, але знаходзіць нашмат больш, чым чакала… .
Крытыкам гульня спадабалася, яе адзнака на OpenCritic складае 72%, на Metacritic, PC-вэрсію ацанілі ў 75 балаў, PS5 — 79, Switch — 84.
У гульні адзначаюць цікавую эмацыйную гісторыю, атмасфэру з прыемным мастацкім стылем і саўндтрэкам. Больш строгія водгукі называюць сіквел сумней арыґінала, адзначаючы, што ён страціў сваю магію.
Кошт гульні ў Steam — $19.99 (да 19 ліпеня дзейнічае зьніжка ў 25%).

📰 У 2024-м нас можа чакаць Assassin's Creed у Японіі
На старонцы Арысы Лагунзад, якая займаецца развіцьцём бізнесу Ubisoft, зьявіліся допісы пра пошук японскіх партнэраў «для вялікага блокбастара 2024-га».
Раней ужо былі зьвесткі пра распрацоўку Assassinʼs Creed RED, якая, верагодна, будзе пра фэадальную Японію.
Вядома, што за гульню адказвае каманда Odyssey. Сюжэт гульні будзе адбывацца вакол самураяў і ніндзя, зь вялікім упорам на стэлс.
Нагадаем, што раней Ubisoft заяўлялі, што працуюць адразу над дзесяцьцю гульнямі серыі.

🔥12👍3
📰 Нечакана, у старых відэакарт знайшлася перавага перад новымі ў Counter-Strike 2.
Карыстальнік Reddit пад нікам RePacked выявіў цікавую перавагу ва ўладальнікаў старых Radeon R9 290 і GeForce GTX 780 перад навейшымі відэакартамі.
Як можна ўбачыць са скрыншота, ва ўладальнікаў дадзеных відэакарт, адбываецца некарэктны рэндарынг дыму, з-за чаго зьявілася магчымасьць бачыць ворагаў скрозь яго.
Са словаў уладальнікаў састарэлых сыстэм, гульня ў іх працуе стабільна, у 60 fps, што прымушае некаторых фанатаў гульні задацца пытаньнем, ці можна выкарыстоўваць дадзены баг у якасьці легальнага чыта (дарэчы, ці ведае пра яго Valve, пакуль не ясна).
Нагадаем, Counter-Strike 2 знаходзіцца на стадыі тэставаньня з красавіка 2023 году й павінна выйсьці ў рэліз гэтым летам.

😁16👍3
📰 «Паспрабуем не аблажацца» — Larian падзяіліся новымі падрабязнасьцям Baldurʼs Gate 3, а мы сабралі іх ўсе для вас!
Да рэлізу Baldurʼs Gate 3 засталіся тыдні й Larian працягвае (а дакладней сканчае) знаёміць гульцоў з гульнёй і гісторыяй стварэньня тых ці іншых гульнявых асаблівасьцяў.
Сабралі для вас усё самае цікавае, што публікавалася пра будучую CRPG, пачынаючы з апошняга Panel from Hell (07.07.23).
Раім да чытаньня!

Telegraph
Baldur's Gate 3 — фінішная прамая.
Зьбярыце атрад і вярніцеся ў Забытыя Каралеўства. Вас чакае гісторыя аб сяброўстве й здрадзе, выжываньні й самаахвяраваньні, аб салодкім клічы абсалютнай улады! Panel from Hell 7 ліпеня распрацоўшчыкі гульні правялі заключнае шоў Panel from Hell, на якім…
⚡10❤3🥰1