📰 У стварэньні Alan Wake 2 актыўна ўжываюць прыём "зьмешанага відэа".
Журналісты выданьня Play Magazine наведалі Remedy Entertainment, дзе пагутарылі з распрацоўшчыкамі й на свае вочы ўбачылі ўнутраную "кухню" Alan Wake 2.
Галоўнай тэмай, якую журналісты абмяркоўвалі з распрацоўшчыкамі стаў прыём «зьмешанага відэа», які дазваляе зьмешваць гульнявыя кадры з рэальнымі, у здымках якіх бяруць удзел жывыя акторы (падобным актыўна карысталіся ў гульні Control).
Распрацоўнікі выкарыстоўваюць дадзены прыём ня толькі для таго, што б лепш пагрузіць гульца ў атмасфэру хорару, але й дзеля лепшага разуменьня сьціраньня грані паміж рэальнасьцю й кашмарам.
Творчы дырэктар Remedy Сэм Лэйк заяўляе, што шматлікія эфэкты для рэальных кадраў ствараліся без дапамогі кампутара, так да прыкладу эфэкт калейдаскопа дасягаўся пры дапамозе лінзы якую ставілі перад камэрай, каламутную выяву ствараў ґель для валасоў нанесены на абʼектыў, а дым стваралі цыгарэты.
Нагадаем, што гульня выходзіць 17 кастрычніка 2023 г.

👍10⚡5
📰 Чаго баяцца распрацоўшчыкі хорараў?
Выданьне Game informer узяло інтэрвію ў знакамітых стваральнікаў ня меней знакамітых хорараў, з мэтай даведацца адкуль яны чэрпаюць натхненьне й чаго баяцца самі:
▫️Сэм Барлоў, адзін са стваральнікаў Silent Hill: Shattered Memories, распавёў гісторыю зь дзяцінства (якое ён правёў у Танзаніі), калі яму было 5, некалькі малпаў прабраліся на іх падворак і ганялі хлопчыка вакол басэйна, у той час як яго бацькі толькі сьмяяліся зь яго спробаў уцячы ад жывёл. Гэты досьвед ён паспрабаваў узнавіць у гульні, пажадаўшы дадаць валасатых монстраў, якія ходзяць на карачках (адсюль жа ўзята лякацыя з басэйнам).
▫️Сіндзі Мікамі (стваральнік Resident Evil і The Evil Within), лічыць, што самую вялікую небясьпеку для чалавека ўяўляе іншы чалавек, што ён й паспрабаваў падкрэсьліць працуючы над The Evil Within, дзе для яго ключавымі словамі былі "боль" і "катаваньні", што адлюстравана ў вялікай колькасьці ланцугоў і дроту.
▫️Макота Сібата (стваральнік серыі Fatal Frame), заявіў, што ўжо шмат гадоў мае кантакты з рэальнымі прывідамі, якія пераадычна наведваюць яго й яго сямʼю (некаторыя з гэтых кантактаў і ляглі ў аснову сюжэтных момантаў яго гульняў).
▫️Юсуф Мапара (распрацоўшчык Darkest Dungeon II), сам не перажываў такія траўматычныя гісторыі, але баіцца, што стаў прычынай такой для сваёй дачкі. Падчас аддаленай працы, Мапара захапіўся стварэньнем фізыкі сьцякаючай плоці ў монстра з назовам "Дзіцё ўраджаю" і занадта позна заўважыў, што яго 7-і гадовая дачка ўзрушана глядзіць на экран.

Game Informer
What Scares Horror Game Developers
We spoke to horror game developers about what they’re afraid of.
😱10
📰 Інсайдэр прадставіў новую інфармацыю аб Silent Hill The Short Message.
Інсайдэр Dusk Golem падзяліўся дэталямі аб сюжэце Silent Hill: The Short Message (якая на дадзены момант вядомая пад кодавай назвай Project Sakura).
Як і было вядома раней, галоўнай гераіняй стане самотная й замкнёная ў сабе студэнтка Аніта, адзінай сяброўкай якой зьяўляецца дзяўчына Мая, аднак сяброўства гераінь пачала згасаць, пасьля зьяўленьня ў Аніты новых "звычак" якія зьвязаны з прычыненьнем шкоды сабе й цікавасьці да шок-кантэнту.
У вадзін дзень Майю знаходзяць мёртвай. Усе лічаць, што яна наклала на сябе рукі, аднак хтосьці працягвае актыўна адпраўляць паведамленьні зь яе акаўнтаў у сацыяльных сетках. Аніта хоча раскрыць таямніцу й адпраўляецца да месца гібелі сяброўкі.
Dusk Golem заяўляе, што інфармацыя актуальная для зборкі 2020 году й адносіцца толькі да завязкі асноўнага сюжэту.
Прычынаў не верыць дадзенаму інсайдэру няма, т.я. раней ён публікаваў скрыншоты Sileht Hill: The Short Message, якія досыць хутка былі выдаленыя па патрабаваньні Konami, што ўскосна пацьвярджае іх сапраўднасьць.

🔥7👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Мабільная Devil May Cry Peak Of Combat выйшла ў стадыю адкрытай бэты.
Мабільная Devil May Cry прапануе карыстальнікам прыняць удзел у захапляльным сюжэце аб новым уварваньні дэманаў, дзейнічаючы сумесна з упадабанымі гэроямі арыґінальнай гульні (у дадзены момант гэта як мінімум Дантэ, Нэра й Вяргілія).
Рэжысэр франшызы Хідэакі Іцуна, у вадным з інтэрвію запэўніваў, што каманда прарабіла тытанічную працу па ўзнаўленьні баявой сыстэмы на партатыўных прыладах, каб кожны ґеймер змог адчуць «дʼябальскі крутую» атмасфэру Devil May Cry!
Бэта будзе доўжыцца каля пяці тыдняў і даступная ўсім, акрамя жыхароў Японіі й Віетнама (усталяваць гульню можна тут (зь Беларусі можа быць таксама недаступна!)).
Калі вы зусім незнаёмыя з сэрыяй Devil May Cry, то раім гэтае відэа да прагляду!

👍9👀2❤1
🎂 Віншуем нашых сяброў зь беларускамоўнага Minecraft-сэрвэра UNIJA, з днём народзінаў!
Сёньня споўнілася роўна год з дня адкрыцьця крутога беларускамоўнага сэрвэра UNIJA, з чым мы й віншуем яго стваральнікаў і гульцоў!
Усім аматарам Minecraft, якія яшчэ не азнаёміліся з дадзеным сэрвэрам раім гэта зрабіць:
Сайт: https://unija.by
Версыя: Java 1.20.1, Bedrock 1.20.0.01+
ІР сэрверу: Java [m.unija.by];
Bedrock [b.unija.by:25628]

🥰21❤3👍1
📰 Над Mortal Kombat 1 працуе «Камітэт па фаталіці».
Творчы кіраўнік NetherRealm Эд Бун, даў інтэрвію
PlayStation Access, дзе падрабязьней распавёў аб працэсе стварэньня фаталіці для перазапуску Mortal Kombat.
Бун нагадаў, што дзеяньне новай гульні будуць адбывацца ў практычна новым-старым сьвеце, дзе знаёмыя ўсім пэрсанажы возьмуць на сябе зусім іншыя ролі, робячы гульню цікавей для старых гульцоў і прывабней для новых.
Што да фаталіці, то ў NetherRealm ёсьць паўнавартасны, «Камітэт фаталіці», які ґенэруе ідэі й стварае іх раскадроўкі, а затым адпраўляе Буну на зацьвярджэньне.
Многія фаталіці спэцыяльна робяць гіпэрбалізаванымі, т.я. яны павінны выклікаць сьмех, а ня жах. У тэставаньні рэакцыі таксама прымае ўдзел вышэйзгаданы камітэт, і іншыя супрацоўнікі студыі.
Інтэрвіюеры таксама крыху распыталі Эда Буна, пра мэханіку камеа-байцоў. Гэтую ідэю падказала каманда дызайнэраў, якая захацела дадаць кожнаму герою якога-небудзь маленькага памагатага (прапаноўвалася да прыкладу дадаць Соне Блэйд дрона), дадзеная ідэя спадабалася Буну, але не зусім у такім выглядзе, эвалюцыя думкі прывяла да таго, што зараз у бой можна на кароткі час прыцягнуць іншага героя які або нанясе шкоду суперніку або выканае парнае фаталіці.
Рэліз Mortal Kombat 1 адбудзецца 19 верасьня на PS5, Xbox Series, PC і Nintendo Switch.

👍8👌3
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Grime.
Grime — бязьлітасны прыгодніцкі ролевы экшэн, у якім вам неабходна ўзброіцца зброяй якая мутуе, зьнішчыць ворагаў і паглынуць іх астанкі чорнай дзіркай, каб умацаваць сваё ёмішча, пакуль вы рвеце на часткі сьвет анатамічных інтрыг!
❗️Забраць гульню можна да 13 ліпеня.

❤9👍2
📢 Creative Assembly расказалі аб эгіпецкіх кіраўніках новай Total War Pharaoh.
Рэліз Total War: Pharaoh адбудзецца ў кастрычніку гэтага году й распрацоўшчыкі актыўна дзеляцца новымі падрабязнасьцямі будучай стратэгіі. У гэты раз патэнцыйным гульцам падалі інфармацыю пра кіраўнікоў эгіпецкіх фракцыяў:
▫️Рамсес — малады й амбіцыйны вайскавод, землі якога разьмяшчаюцца на Сінайскім паўвостраве. Ён самы юны кіраўнік, што дае яму пэўныя бонусы ў параўнаньні зь іншымі лідэрамі;
▫️Сэці — поўная супрацьлегласьць Рамсеса, жорсткі й няўмольны, які разумее толькі адну мову — мову вайны (у чым ён сапраўды разьбіраецца, бо свае "палітычныя ачкі" ён набраў у сутычках зь мясцовымі плямёнамі)!
▫️Таўсэрт — уладальніца вострага розуму й ведаў, а таксама выдатны дыплямат, але на старце яна мае не самыя выгадныя пазыцыі, т.я. знаходзіцца на мяжы з ваяўнічым Сэці.
▫️Аменмес — кіраўнік Поўдня. Значна менш магутны й уплывовы кіраўнік, які па меркаваньні шматлікіх не падыходзіць на ролю фараона, аднак разьмяшчэньне яго земляў дае Аменмесу доступ да залатых прыіскаў Эгіпта, што можа істотна пераламаць ход вайны!

👍7
📢 NetherRealm Studios выпусьцілі новы трэйлер перазапуску Mortal Kombat 1.
Ролік цалкам прысьвечаны клану Лін Куэй — выдуманай арґанізацыі, у якую ўваходзяць наёмныя забойцы Саб-Зіра, Сайракс, Сэктар і Смоўк.
Дадаткова, NetherRealm правяла стрым Kombat Kast, на якім паказалі бой Джоні Кейджа й Саб-Зіра:
🔸Ролік №1
🔸Ролік №2
Дарэчы, зь відэа стала вядома, што Джоні больш ня мае містычэскіх здольнасьцяў, замест іх ён атрымаў розныя таленты адзін зь якіх, да прыкладу, дазваляе яму блакаваць адмысловыя атакі.
Рэліз Mortal Kombat 1 адбудзецца 19 верасьня на PS5, Xbox Series, PC і Nintendo Switch.
Ролік цалкам прысьвечаны клану Лін Куэй — выдуманай арґанізацыі, у якую ўваходзяць наёмныя забойцы Саб-Зіра, Сайракс, Сэктар і Смоўк.
Дадаткова, NetherRealm правяла стрым Kombat Kast, на якім паказалі бой Джоні Кейджа й Саб-Зіра:
🔸Ролік №1
🔸Ролік №2
Дарэчы, зь відэа стала вядома, што Джоні больш ня мае містычэскіх здольнасьцяў, замест іх ён атрымаў розныя таленты адзін зь якіх, да прыкладу, дазваляе яму блакаваць адмысловыя атакі.
Рэліз Mortal Kombat 1 адбудзецца 19 верасьня на PS5, Xbox Series, PC і Nintendo Switch.
YouTube
Mortal Kombat 1 - Official Lin Kuei Trailer
A Lin Kuei’s flame will not be easily smothered. Challenge one, fight many.
Buy your copy now: https://www.mortalkombat.com
It's In Our Blood. Discover a reborn Mortal Kombat Universe created by Fire God Liu Kang. Mortal Kombat 1 ushers in a new era of…
Buy your copy now: https://www.mortalkombat.com
It's In Our Blood. Discover a reborn Mortal Kombat Universe created by Fire God Liu Kang. Mortal Kombat 1 ushers in a new era of…
👍7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Blizzard прадставіла першы сэзон Diablo 4 — «Сэзон чумы».
У Санктуарыі распаўсюдзіўся новы від псуты Ліліт — па заражаных землях блукаюць зварʼяцелыя чумныя монстры, якія забіваюць без разбору. Толькі вы зможаце даць ім адпор, утаймаваць сілу гэтай жудаснай гнюсі, знайсьці крыніцу згубнай энэрґіі й пакласьці канец чуме!
У новым "Сэзоне чумы" гульцоў чакае новы сюжэт, сіла (заснаваная на новай мэханіцы выкарыстаньня чумных сэрцаў), новыя леґендарныя прадметы, монстры й бос — Варшан Паглынуты.
Сэзон стартуе 18 ліпеня.
Таксама ў сэзонах будуць баявыя пропускі, пра якія мы пісалі раней.

👍4🔥1
📰 Larian правялі заключную трансьляцыю Panel From Hell і атрымалі бан з-за мядзьведзя.
Учорашнім вечарам Larian правяла заключную трансьляцыю Panel From Hell перад рэлізам Baldurʼs Gate 3, на якой гульцам афіцыйна прадставілі раней заяўлены кляс Манаха, абноўлены рэдактар пэрсанажа, а таксама расу Цмоканароджанага й Паўорка, у завяршэньне быў апублікаваны рэлізны трэйлер гульні.
Гэтак жа распрацоўшчыкі крыху распавялі аб новым напарніку Dark Urge, якога пры жаданьні можна наладжваць. За дадзеным пэрсанажам крыецца глыбокая гісторыя «абуджэньня», зь якім трэба будзе змагацца (ну калі вы не хочаце, каб герой стаў на шлях жорсткасьці, распусты й ґвалту).
Падчас прэзентацыі (як і ў рэлізным трэйлеры) Larian шмат часу надалі разьвіцьцю адносін паміж пэрсанажамі, у прыватнасьці іх рамантычнай галіны, адну з такіх сцэн, распрацоўшчыкі апублікавалі ў TikTok, гэта была сэксуальная сцэна паміж Астарыёнам і друідам Хальсінам, які па жаданьні гульца прыняў аблічча мядзьведзя, нягледзячы на тое, што сцэна не дэманстравала менавіта адкрытага кантэнту, але гэтага хапіла, каб акаунт Larian быў заблякаваны (пасьля выдаленьня роліка, акаўнт вярнулі).
Baldurʼs Gate 3 выйдзе 3 жніўня на PC і 6 верасьня на PS5.

😁16💘5👍1🫡1🦄1
📰 Стваральнікі Payday 3 раскрылі новыя падрабязнасьці гульні:
🔻У гульцоў ня будзе рэґенэрацыі здароўя.
🔻Даступныя 4 узроўні складанасьці: нармальная, складаная, вельмі складаная й Overkill.
🔻Будуць новыя тыпы ворагаў, напрыклад, кідальнікі гранат: са сьветлавымі й сьлёзатачывымі гранатамі.
🔻Браня руйнуецца й складаецца з асобных сегментаў, якія не аднаўляюцца пры пашкоджаньні.
Нагадваем, Payday 3 выйдзе 21 верасьня на кансолях новага пакаленьня й PC.

👍6
📢 Electronic Arts прысьвяцілі новы трэйлер Immortals of Aveum сюжэту й магіі.
Сьвет Авеўм знаходзіцца ў стане вайны, у якой пяць каралеўстваў ваююць за кантроль над магіяй. Галоўны гэрой гульні ўладальнік рэдкай здольнасьці — магчымасьці кіраваць усімі трыма колерамі магіі (чырвонай, сіняй і зялёнай), ну й так, як і належыць шматлікім гульням, лёс сьвету будзе залежаць ад яго (вас)!
Immortals of Aveum выйдзе 22 жніўня на Xbox Series, PlayStation 5 і РС.

Immortals of Aveum™ | Unpacked
Delve into Immortals of Aveum’s spellbinding first-person combat, master all three colors of magic to suit how you want to play, discover how to customize your spellcasting with 25 unique Spells, over 80 Talents, and hundreds of pieces of magical gear, and…
👍6🌚1
Прыгажосць навокал трэба вучыцца заўважаць, бо толькі прапускаючы кожны момант праз сябе мы сапраўды ўлюбляемся ў жыццё.
Шэры кардынал на працягу ў сёй гісторыі чалавецтва — гэта паштовыя маркі. Гэтыя маленькія кавалачкі паперы нясуць у сабе малюнкі эпохі і могуць расказаць многае аб краіне, яе лёсу і тым, чым яна ганарылася на працягу пэўных гістарычных эпох.
Філатэлія — гэта маленечкі крок у магчымасць уявіць сябе жыхаром ужо неіснуючых дзяржаў, а таксама проста цікавае захапленне.
Але ні філатэлія, ні гісторыя ў цэлым немагчымыя без філасофіі — рэчы такой знаёмай, і ў той жа час, абсалютна незразумелай. Дзякуючы ёй людзі перажывалі ідэялогіі, нават самі таго не ўяўляючы.
Менавіта пра гэтыя рэчы спрабуе (часам нават цікава) пісаць аўтар гэтага канала.
Раім падпісацца!

Telegram
Філатэлосаф
Трошкі аб філатэліі і трошкі аб філасофіі (у адміна нездаровая цяга да літары Ф).
Відавочна па-беларуску (а інакш, навошта мы тут усе сабраліся?)

❤9
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Вось так выглядае Dark Souls III на рухавіку Unreal Engine 5.
Карыстальнік Youtube пад нікім «Jonx0r» стварыў на Unreal Engine 5 пэўны "рэмайстар" Dark Souls III. Зараз, прынамсі, гатовыя «Могілкі попелу» і навакольлі Храму агню.
У сьвежым роліку аўтар дэманструе працуючую баявую сыстэму, на прыкладзе бою з Гундзірам (арыґінальны бой з самой гульні можна паглядзець тут).
Для стварэньня баявой мэханікі выкарыстоўвалі плагін Tempest Combat Framework (які даступны Unreal Marketplace).
Са словаў распрацоўшчыка гэта шчэ не цалкам завершаны варыянт.
Нажаль дадзеная праца ня больш чым дэманстрацыя магчымасьцяў UE5 і згуляць у яе наўрад ці калі-небудзь атрымаецца.
🤔А ў якую гульню вы бы хацелі пагуляць на новым рухавічку? Ці магчыма убачыць рэмэйк?

👍4⚡3
📰 Halo Infinite памірае.
Карыстальнікі сайта Steamсharts, зьвярнулі ўвагу на катастрафічныя "жыцьцёвыя" паказчыкі, мабыць ужо былога твару кансоляў Xbox — Halo Infinite.
На піку сваёй папулярнасьці, колькасьць актыўных гульцоў дасягнула адзнакі звыш 250 000, але ўжо больш за год, у гульні не атрымоўваецца прыцягнуць да сябе нават 10 000, у сярэднім у гульню гуляе каля 3000 чалавек. Зыходзячы з дадзеных лічбаў становіцца ясна, што Halo Infinite страціла практычна 98% гульцоў.
Дарэчы, у самой 343 Industries гэтак жа ня ўсё гладка, за гэты год, студыю пакінула некалькі высокапастаўленых супрацоўнікаў, апошнім стаў Джозэф Стэйтэн, які дзевяць гадоў быў творчым дырэктарам серыі Halo.

😢8👀4👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Electronic Arts анансавала EA Sports UFC 5.
EA афіцыйна анансавала працяг спартовага файтынга UFC 4 (2020). Інфармацыю аб праекце абяцаюць падаць у верасьні, на дадзены момант, кампанія абмежавалася адным толькі лягатыпам.
Аматараў серыі запрашаюць падпісацца на афіцыйную рассылку, каб атрымліваць навіны аб UFC 5, а таксама цікавыя дэталі аб распрацоўцы.
Асобна Electronic Arts адзначыла, што падтрымка папярэдняй гульні серыі будзе зьменшацца, па меры ўцягваньня ў распрацоўку новай гульні большай колькасьці людзей.

👍8
📰 Фанат стварыў у Terraria кампутар, які рэальна працуе.
Хлопец з YouTube-каналу From Sсratch, стварыў у гульні Terraria паўнавартасны 32-бітны кампутар, на якім запусьціў клон Pong.
Тактавая частата такога кампутара прыкладна роўная 5 кГц, а апэратыўная памяць складае 96 Кб.
Праца адняла ў яго больш за 6 месяцаў. З інструмэнтара ім былі скарыстаны мэханізмы самой Terraria, а гэтак жа мод WireHead (які дазваляе гульнявым электрасхемам працаваць хутчэй).
Па словах аўтара, ён не зьбіраецца абмяжоўвацца адной толькі Pong, наступнай на чарзе павінна стаць спрошчаная вэрсія Doom.

🤯17👍4❤2🆒2😱1
📰 Denuvo дабратворна ўплывае на гульнявую індустрыю.
Такую заяву зрабілі прадстаўнікі кампаніі Irdeto, якая з 2018 году валодае скандальнавядомай антыпірацкай абаронай Denuvo:
«Тэхналёгіі барацьбы зь пірацтвам прыносяць карысьць ня толькі выдаўцам, але й гульцам. Яны абараняюць інвэстыцыі й азначаюць, што выдаўцы могуць укласьці грошы ў наступную гульню. Але людзі звычайна мала думаюць пра гэта. Верыце ці не, але ўсе мы ґеймеры, мы любім гульні, нам падабаецца быць іх часткай. Мы распрацоўваем тэхналёгіі, каб зрабіць галіну лепш!»
Кампанію часта абвінавачваюць у тым, што іх Denuvo значна зьніжае гульнявую прадукцыйнасьць, на што галоўны апэрацыйны дырэктар Irdeto па відэагульнях Стыў Хʼюін заявіў, што гэта ўсё не праўда. Тэстары прадукцыйнасьці ня маюць у сваім распараджэньні дзьве аднолькавыя вэрсіі гульні (адну з абаронай іншую без), яны тэстуюць так ці інакш розныя вэрсіі, якія ўжо ўтрымоўваюць пэўныя выпраўленьні.
Каб даказаць, што тэхналёгіі Denuvo ніяк не зьмяншаюць прадукцыйнасьць, кампанія плянуе выдаваць давераным СМІ для параўнаньня дзьве вэрсіі гульні: з Denuvo і без, што павінна пакласьці канец розным інсінуацыям.

🤡14👍2😁1
📰 Вядомыя распрацоўшчыкі баяцца посьпеху Baldurʼs Gate 3.
Вядомыя распрацоўшчыкі зь ня менш знакамітых студыяў загадзя пачалі баяцца посьпеху Baldurʼs Gate 3 (а калі дакладней, баяцца, што гульня падыме плянку для RPG).
Тэма пачалася з Залаўера Нэльсана (з Strange Scaffold), ён лічыць, што гульню нельга ставіць у "стандарт" жанру, т.я. Larian мела спэцыфічны вытворчы працэс, які многія ня змогуць сабе дазволіць (гульню стваралі з 2017 году, маючы за плячыма вялізны досьвед, пасьпяховы раньні доступ, мноства супрацоўнікаў і дарагую франшызу).
Распрацоўнік лічыць, што параўноўваць іншыя гульні ў жанры RPG з Baldurʼs Gate 3 будзе няправільна й гэта загадзя асудзіць іх на правал (асабліва гэта датычыцца гульняў ад невялікіх каманд па 10-50 чалавек).
З гэтым меркаваньнем пагадзіліся Джош Соер (Obsidian), Крыс Бальзэр (Blizzard), Коці Крэйвен (Epic Games) і некаторыя іншыя.
Дарэчы, Baldurʼs Gate III выходзіць на PC ужо 3 жніўня. Вэрсія для PlayStation 5 стане даступная 6 верасьня.
А дзякуючы мядзьведзю, гульня зноў увайшла ў топ 5 продажаў у Steam.

😁12🤡12🤣2
📢 EA анансавала гульню аб Чорнай пантэры (Marvel).
EA афіцыйна пацьвердзіла, што ў распрацоўцы знаходзіцца аднакарыстальніцкая гульня ад трэцяй асобы аб Чорнай пантэры.
Над гульнёй працуе студыя Cliffhanger Games, якую стварылі спэцыяльна для дадзенага праекта. Штат супрацоўнікаў быў укамплектаваны вэтэранамі індустрыі, якія працавалі над такімі праектамі як Middle-earth: Shadow of Mordor, Halo Infinite і God of War.
Цяпер тайтл знаходзіцца на раньняй стадыі вытворчасьці й інфармацыі практычна няма. Распрацоўнікі абяцаюць аўтэнтычны для сусьвету Marvel сьвет і поўную свабоду дзеяньняў.

👍7✍1👎1