Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз рэмэйку FRONT MISSION 1 (1995).
FRONT MISSION 1st: Remake — атмасфэрная тактычная пакрокавая RPG, дзе вам трэба будзе кіраваць Ванзерамі — магутнымі баявымі машынамі. Станьце адважным пілётам, што баразьніць абшары небясьпечных палёў бітваў, дзе кожны стратэгічны манеўр абуджае сапраўдныя рэаліі вайны!
Кошт гульні ў Steam — $34.99 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
Праект таксама даступны на Nintendo Switch, PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox One, Xbox Series.

⚡9👍1👌1
📰 Sony выпадкова раскрыла сакрэтныя дадзеныя аб распрацоўцы сваіх гульняў і посьпехах чужых.
У рамках судовага разгляду паміж Microsoft і Фэдэральнай гандлёвай камісіяй ЗША, Sony падала суду шэраг дакумэнтаў, якія супрацоўнікі кампаніі не знайшлі час адрэдагаваць, тым самым даўшы публіцы цікавую інфармацыю:
🔹На стварэньне The Last of Us Part II было выдаткавана 220 мільёнаў даляраў (без выдаткаў на рэкляму), а распрацоўвала гульню *200 чалавек на поўнай стаўцы (*колькасьць у "пік" распрацоўкі);
🔹На стварэньне Horizon Forbidden West выдаткавана 212 мільёнаў даляраў (без выдаткаў на рэкляму), а працавала над гульнёй каля 300 чалавек;
🔹У ЗША за 2021 год даход PlayStation ад гульняў Call of Duty склаў 800 мільёнаў даляраў, а па ўсім сьвеце — 1,5 мільярдаў (без уліку нутрагульнявых пакупак);
🔹Гульцы Call of Duty марнуюць на серыю ў сярэднім 116 гадзін у год (але ёсьць і тыя хто аддаваў гульні каля 300 гадзін);
🔹У дадзены момант, паміж Sony і Activision існуе дамова аб выпуску Call of Duty на PlayStation, але яе тэрміну хопіць толькі на гульню, рэліз якой заплянаваны на канец 2023 году.

The Verge
FTC v. Microsoft: all the news from the big Xbox courtroom battle
Microsoft won its case against the FTC on June 11th.
👍9❤1
📰 Адвакат Microsoft назваў год выхаду новай The Elder Scrolls, але ёсьць нюанс.
Нядаўняе слуханьне з нагоды ўгоды Microsoft і Activision Blizzard працягвае актыўна абмяркоўвацца ў сеціве. Новай падставай для размоў стала заява адваката Microsoft, якая закранула серыю The Elder Scrolls.
Адвакат заявіў, што "The Elder Scrolls 16" выйдзе ў рэліз у 2026 годзе.
Мала верагодна, што ў 2026-м годзе мы ўбачым ажно 16-ю частку Старажытных скруткаў, а вось 6-ю можам.
Што цікава, дадзенае акно рэлізу, не супадае з заявай Філа Спэнсэра, які раней казаў, што The Elder Scrolls 6 выйдзе не раней за 2028 год.

😁17😐1
Forwarded from Новы сьвет. Альбо нейкая Minecraft Цывілізацыя
Minecraft - гэта ўнікальная магчымасць ажыццявіць свае думкі і мары, стварыць свой свет так, як толькі прыйдзе ў галаву. У некаторым сэнсе адчуць сябе маленькім, трошкі квадратным, але Богам. Асабліва моцна гэта можна адчуць ў анлайн-гульне, на серверах, бо ніякі блок, альбо добра зроблены моб не ўдыхне жыццё ў гульнявую прастору так, як гэта зробіць гулец.
Кхм, да чаго гэта я? Сумуючы па сябрах, якія ў рэчаіснасці былі раскіданыя фізычнай адлегласцю, страчаных знаёмых, альбо нават проста аб нейкай творчасці, у мяне з'явілася ідэя зрабіць тое, чым я цягам доўгага часу займаўся некалькі год таму - Minecraft сервер.
Але яны бываюць розныя, сапраўды незвычайныя, і мае рукі ствараюць толькі сервера аднога тыпу: Minecraft Цывілізацыя, з вёскамі, гарадамі, гільдыямі, дзяржавамі, і іхнай гісторыяй. Пры тым усё гэта ствараюць, пішуць гісторыю сусвету - выключна гульцы. Мне здаецца гэта сапраўды захапляе, тым больш, што амбіцыі людзей могуць прапанаваць сюжэт нічым не хужэйшы за літаратурныя сагі! У рэчаіснасці, у некаторым сэнсе.
Мае інструменты Кагрынака гатовыя, цуд стварэння пачаўся. Але, хацеў бы папярэдзіць. Пасля стварэння, усё будзе належыць вам, паважаныя. І якая будучыня чакае гэты свет у скрыне - залежыць выключна ад вас. Ці стане ён Шырам, дзе маленькія хобіты будуць разам праводзіць вечар за вечарам, насалоджваючыся ўтульным воксельным светам і беларускай мовай, ці будзе ён аб'яднаны адным Імператарам, альбо феадальнай коўдрай з дзюрамі? Можа яго чакае знішчэнне рэлігійнай сектай, якая паўплывае на саму рэчаіснасць?
Адказ на гэта даць можаш толькі ты, чытач, і твае дзеянні. Бо адказнасць за ўсё, і воля абіраць належыць табе!
P.S: Гэта я спрабаваў натхняльна распавесці пра першы беларускамоўны вайскова-палітычны (калі па расейску) сервер у кубіках. Калі хочаце дапамагчы ў яго стварэнні, бо доўгі час мелі адносіны з наладамі, Java, фандам-вікі, дыскордам, стварэннем графікі, альбо яшчэ чым заўгодна, што на вашу думку можа спатрэбіцца ў гэтай справе - прапаную далучацца да чаціка!

🔥20👍1
📰 Інсайдэры: Ubisoft робіць рэмейк Assassinʼs Creed IV Black Flag
Вядома, што праект знаходзіцца на раньнім этапе вытворчасьці й стартуе толькі празь некалькі гадоў. Распрацоўвае рэмэйк сынгапурская Студыя Ubisoft, якая працавала ў арыґінальнай Black Flag над візуалізацыяй акіяна.
У свой час, 4-я частка Assassinʼs Creed пра піратаў сабрала мноства станоўчых водгукаў і лічыцца многімі адной зь лепшых у серыі.
Дарэчы, кампанія плануе распрацоўваць яшчэ 11 новых гульняў пра асасінаў:
Напрыклад Ubisoft Sofia, вядомая па распрацоўцы Assassinʼs Creed III: Liberation і Assassinʼs Creed Rogue, прадставіла Project Nebula — гульню, якая будзе мець тры розных сьвету: Індыю, імпэрыю ацтэкаў і Міжземнаморʼе.
Ubisoft Chengdu прадставіла Project Raid — бясплатную каапэратыўную гульню для 4 гульцоў. Плянуецца, што ўсе пэрсанажы гульні будуць з сусьвету Assassinʼs Creed.

🤔6🤣5👍1
📰 Стваральнік серыі Fable ацаніў трэйлер новай гульні
Легендарны Пітэр Малінье распавёў, што ў яго цяпер высокія чаканьні й пахваліў трэйлер за атмасфэру абсурду й сьмяхотнасьці.
Аднак, асобна распрацоўшчык адзначыў, што ў прэзентацыі практычна не паказалі ґеймплэй.
Малінье таксама прызнаўся, што яму спадабалася зьяўленьне Рычарда Айоаді (у ролі апавядальніка), якога ён назваў «ідэальным выбарам».
Нягледзячы на станоўчы водгук старога распрацоўшчыка, новая Fable часта падвяргаецца крытыцы, адным не падабаецца галоўная гераіня прадстаўленая ў трэйлеры, іншыя абвінавачваюць распрацоўшчыкаў з Playground Games у падробцы ґрафікі (што апошнія, дарэчы, успрынялі як камплімэнт).

❤8👍1
📰 Рэмайстар/рэмэйк Red Dead Redemption ня міт.
Пра гэта ў падкасьце Sacred Symbols распавёў былы рэдактар IGN Колін Марыярці, спасылаючыся на свае крыніцы, якія нібыта паказалі яму абноўленую першую Red Dead Redemption.
Ён лічыць, што гульню анансуюць прыкладна ў жніўні.
Дадаткова словы інсайдэра пацьвярджае "Карэйскі камітэт па рэйтынгу й адміністраваньні гульняў", які нядаўна выдаў новы ўзроставы рэйтынг Red Dead Redemption.
Нагадаем, раней хадзіла чутка, што Rockstar рыхтавала рэмайстар першай RDR, але з-за крытыкі GTA: The Trilogy праект нібыта скасавалі, але відаць, абноўленая гісторыя Джона Марстана, усё ж можа дабрацца да сучасных прылад.

🙏15❤1
📰 Valve растлумачыла сваю палітыку ў дачыненьні да кантэнту створанага ШІ.
Нядаўна ў сеціве распаўсюдзілася інфармацыя аб тым, што Valve не дапусьціла да рэлізу ў Steam раньнюю вэрсію гульні, у стварэньні якой выкарыстоўваўся штучны інтэлект. Цяпер кампанія падрабязьней растлумачыла сваё стаўленьне да выкарыстаньня нейрасетак і іншага.
Valve не зьбіраецца абмяжоўваць распрацоўшчыкаў, якія выкарыстоўваюць кантэнт створаны ШІ ў сваіх гульнях, але для кампаніі важна, каб правы валоданьня гэтым кантэнтам былі аформлены правільна, пацьвярджаючы, што дадзеная кампанія / чалавек сапраўды мае правы на яго выкарыстаньне.
Карпарацыя вітае й заахвочвае інавацыі (кампанія ў прынцыпе лічыць, што тэхналёгія штучнага інтэлекту можа шмат чаго даць індустрыі), таму правілы для праверкі кантэнту Steam будуць актыўна мадэрнізавацца каб пазьбегнуць непрыемных інцыдэнтаў у будучыні, але й самі распрацоўнікі не павінны забываць аб аўтарскім праве й правілах ліцэнзаваньня кантэнту.

👍13
📰 11 bit studios запрашае ґеймераў паесьці піцы, зарабіць ґрошай і апрабаваць новую The Alters.
11 bit studios (стваральнікі Frostpunk і This War of Mine) запрашаюць ґеймераў наведаць свой офіс у Варшаве, дзе іх чакае піца, напоі й тэставаньне новай (анансаванай летась) The Alters, дадаткова, тэсьціроўшчыкам абяцаюць заплаціць па 188 злотых.
Тэставаньне пройдзе 15-16 ліпеня, ахвочыя прыняць удзел павінны запоўніць спэцыяльную форму. Колькі ўсяго плянуецца адабраць тэсьціроўшчыкаў не вядома.
Нагадаем, сама The Alters уяўляе зь сябе касьмічную прыгоду, якая апавядае аб простым працоўным Яне Дольскі, які аказваецца на бязьлюднай плянэце й стварае ў дапамогу сабе альтэраў (альтэрнатыўныя вэрсіі яго самога), якія неўзабаве аказваюцца не бяздушнымі працоўнымі, а паўнавартаснымі асобамі!
Дата рэлізу не называецца.

🥰16😁1
📰 Just Cause: Mobile больш не выйдзе на мабільныя плятформы
Кампанія Square Enix заявіла, што спыняе працу над мабільнай Just Cause. Гульня была ў распрацоўцы з 2020 году.
Мабільны экшн быў даступны ў некаторых рэгіёнах у статусе раньняга доступу. Гульня мела сюжэтную кампанію й сумесныя місіі на чатырох гульцоў. Акрамя гэтага, быў і мультыплэер на 30 чалавек.
Just Cause: Mobile распрацоўваўся на Unreal Engine 4. Паглядзець як выглядала гульня можна ТУТ.

😱9😢4
📰 У стварэньні Alan Wake 2 актыўна ўжываюць прыём "зьмешанага відэа".
Журналісты выданьня Play Magazine наведалі Remedy Entertainment, дзе пагутарылі з распрацоўшчыкамі й на свае вочы ўбачылі ўнутраную "кухню" Alan Wake 2.
Галоўнай тэмай, якую журналісты абмяркоўвалі з распрацоўшчыкамі стаў прыём «зьмешанага відэа», які дазваляе зьмешваць гульнявыя кадры з рэальнымі, у здымках якіх бяруць удзел жывыя акторы (падобным актыўна карысталіся ў гульні Control).
Распрацоўнікі выкарыстоўваюць дадзены прыём ня толькі для таго, што б лепш пагрузіць гульца ў атмасфэру хорару, але й дзеля лепшага разуменьня сьціраньня грані паміж рэальнасьцю й кашмарам.
Творчы дырэктар Remedy Сэм Лэйк заяўляе, што шматлікія эфэкты для рэальных кадраў ствараліся без дапамогі кампутара, так да прыкладу эфэкт калейдаскопа дасягаўся пры дапамозе лінзы якую ставілі перад камэрай, каламутную выяву ствараў ґель для валасоў нанесены на абʼектыў, а дым стваралі цыгарэты.
Нагадаем, што гульня выходзіць 17 кастрычніка 2023 г.

👍10⚡5
📰 Чаго баяцца распрацоўшчыкі хорараў?
Выданьне Game informer узяло інтэрвію ў знакамітых стваральнікаў ня меней знакамітых хорараў, з мэтай даведацца адкуль яны чэрпаюць натхненьне й чаго баяцца самі:
▫️Сэм Барлоў, адзін са стваральнікаў Silent Hill: Shattered Memories, распавёў гісторыю зь дзяцінства (якое ён правёў у Танзаніі), калі яму было 5, некалькі малпаў прабраліся на іх падворак і ганялі хлопчыка вакол басэйна, у той час як яго бацькі толькі сьмяяліся зь яго спробаў уцячы ад жывёл. Гэты досьвед ён паспрабаваў узнавіць у гульні, пажадаўшы дадаць валасатых монстраў, якія ходзяць на карачках (адсюль жа ўзята лякацыя з басэйнам).
▫️Сіндзі Мікамі (стваральнік Resident Evil і The Evil Within), лічыць, што самую вялікую небясьпеку для чалавека ўяўляе іншы чалавек, што ён й паспрабаваў падкрэсьліць працуючы над The Evil Within, дзе для яго ключавымі словамі былі "боль" і "катаваньні", што адлюстравана ў вялікай колькасьці ланцугоў і дроту.
▫️Макота Сібата (стваральнік серыі Fatal Frame), заявіў, што ўжо шмат гадоў мае кантакты з рэальнымі прывідамі, якія пераадычна наведваюць яго й яго сямʼю (некаторыя з гэтых кантактаў і ляглі ў аснову сюжэтных момантаў яго гульняў).
▫️Юсуф Мапара (распрацоўшчык Darkest Dungeon II), сам не перажываў такія траўматычныя гісторыі, але баіцца, што стаў прычынай такой для сваёй дачкі. Падчас аддаленай працы, Мапара захапіўся стварэньнем фізыкі сьцякаючай плоці ў монстра з назовам "Дзіцё ўраджаю" і занадта позна заўважыў, што яго 7-і гадовая дачка ўзрушана глядзіць на экран.

Game Informer
What Scares Horror Game Developers
We spoke to horror game developers about what they’re afraid of.
😱10
📰 Інсайдэр прадставіў новую інфармацыю аб Silent Hill The Short Message.
Інсайдэр Dusk Golem падзяліўся дэталямі аб сюжэце Silent Hill: The Short Message (якая на дадзены момант вядомая пад кодавай назвай Project Sakura).
Як і было вядома раней, галоўнай гераіняй стане самотная й замкнёная ў сабе студэнтка Аніта, адзінай сяброўкай якой зьяўляецца дзяўчына Мая, аднак сяброўства гераінь пачала згасаць, пасьля зьяўленьня ў Аніты новых "звычак" якія зьвязаны з прычыненьнем шкоды сабе й цікавасьці да шок-кантэнту.
У вадзін дзень Майю знаходзяць мёртвай. Усе лічаць, што яна наклала на сябе рукі, аднак хтосьці працягвае актыўна адпраўляць паведамленьні зь яе акаўнтаў у сацыяльных сетках. Аніта хоча раскрыць таямніцу й адпраўляецца да месца гібелі сяброўкі.
Dusk Golem заяўляе, што інфармацыя актуальная для зборкі 2020 году й адносіцца толькі да завязкі асноўнага сюжэту.
Прычынаў не верыць дадзенаму інсайдэру няма, т.я. раней ён публікаваў скрыншоты Sileht Hill: The Short Message, якія досыць хутка былі выдаленыя па патрабаваньні Konami, што ўскосна пацьвярджае іх сапраўднасьць.

🔥7👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Мабільная Devil May Cry Peak Of Combat выйшла ў стадыю адкрытай бэты.
Мабільная Devil May Cry прапануе карыстальнікам прыняць удзел у захапляльным сюжэце аб новым уварваньні дэманаў, дзейнічаючы сумесна з упадабанымі гэроямі арыґінальнай гульні (у дадзены момант гэта як мінімум Дантэ, Нэра й Вяргілія).
Рэжысэр франшызы Хідэакі Іцуна, у вадным з інтэрвію запэўніваў, што каманда прарабіла тытанічную працу па ўзнаўленьні баявой сыстэмы на партатыўных прыладах, каб кожны ґеймер змог адчуць «дʼябальскі крутую» атмасфэру Devil May Cry!
Бэта будзе доўжыцца каля пяці тыдняў і даступная ўсім, акрамя жыхароў Японіі й Віетнама (усталяваць гульню можна тут (зь Беларусі можа быць таксама недаступна!)).
Калі вы зусім незнаёмыя з сэрыяй Devil May Cry, то раім гэтае відэа да прагляду!

👍9👀2❤1
🎂 Віншуем нашых сяброў зь беларускамоўнага Minecraft-сэрвэра UNIJA, з днём народзінаў!
Сёньня споўнілася роўна год з дня адкрыцьця крутога беларускамоўнага сэрвэра UNIJA, з чым мы й віншуем яго стваральнікаў і гульцоў!
Усім аматарам Minecraft, якія яшчэ не азнаёміліся з дадзеным сэрвэрам раім гэта зрабіць:
Сайт: https://unija.by
Версыя: Java 1.20.1, Bedrock 1.20.0.01+
ІР сэрверу: Java [m.unija.by];
Bedrock [b.unija.by:25628]

🥰21❤3👍1
📰 Над Mortal Kombat 1 працуе «Камітэт па фаталіці».
Творчы кіраўнік NetherRealm Эд Бун, даў інтэрвію
PlayStation Access, дзе падрабязьней распавёў аб працэсе стварэньня фаталіці для перазапуску Mortal Kombat.
Бун нагадаў, што дзеяньне новай гульні будуць адбывацца ў практычна новым-старым сьвеце, дзе знаёмыя ўсім пэрсанажы возьмуць на сябе зусім іншыя ролі, робячы гульню цікавей для старых гульцоў і прывабней для новых.
Што да фаталіці, то ў NetherRealm ёсьць паўнавартасны, «Камітэт фаталіці», які ґенэруе ідэі й стварае іх раскадроўкі, а затым адпраўляе Буну на зацьвярджэньне.
Многія фаталіці спэцыяльна робяць гіпэрбалізаванымі, т.я. яны павінны выклікаць сьмех, а ня жах. У тэставаньні рэакцыі таксама прымае ўдзел вышэйзгаданы камітэт, і іншыя супрацоўнікі студыі.
Інтэрвіюеры таксама крыху распыталі Эда Буна, пра мэханіку камеа-байцоў. Гэтую ідэю падказала каманда дызайнэраў, якая захацела дадаць кожнаму герою якога-небудзь маленькага памагатага (прапаноўвалася да прыкладу дадаць Соне Блэйд дрона), дадзеная ідэя спадабалася Буну, але не зусім у такім выглядзе, эвалюцыя думкі прывяла да таго, што зараз у бой можна на кароткі час прыцягнуць іншага героя які або нанясе шкоду суперніку або выканае парнае фаталіці.
Рэліз Mortal Kombat 1 адбудзецца 19 верасьня на PS5, Xbox Series, PC і Nintendo Switch.

👍8👌3
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Grime.
Grime — бязьлітасны прыгодніцкі ролевы экшэн, у якім вам неабходна ўзброіцца зброяй якая мутуе, зьнішчыць ворагаў і паглынуць іх астанкі чорнай дзіркай, каб умацаваць сваё ёмішча, пакуль вы рвеце на часткі сьвет анатамічных інтрыг!
❗️Забраць гульню можна да 13 ліпеня.

❤9👍2
📢 Creative Assembly расказалі аб эгіпецкіх кіраўніках новай Total War Pharaoh.
Рэліз Total War: Pharaoh адбудзецца ў кастрычніку гэтага году й распрацоўшчыкі актыўна дзеляцца новымі падрабязнасьцямі будучай стратэгіі. У гэты раз патэнцыйным гульцам падалі інфармацыю пра кіраўнікоў эгіпецкіх фракцыяў:
▫️Рамсес — малады й амбіцыйны вайскавод, землі якога разьмяшчаюцца на Сінайскім паўвостраве. Ён самы юны кіраўнік, што дае яму пэўныя бонусы ў параўнаньні зь іншымі лідэрамі;
▫️Сэці — поўная супрацьлегласьць Рамсеса, жорсткі й няўмольны, які разумее толькі адну мову — мову вайны (у чым ён сапраўды разьбіраецца, бо свае "палітычныя ачкі" ён набраў у сутычках зь мясцовымі плямёнамі)!
▫️Таўсэрт — уладальніца вострага розуму й ведаў, а таксама выдатны дыплямат, але на старце яна мае не самыя выгадныя пазыцыі, т.я. знаходзіцца на мяжы з ваяўнічым Сэці.
▫️Аменмес — кіраўнік Поўдня. Значна менш магутны й уплывовы кіраўнік, які па меркаваньні шматлікіх не падыходзіць на ролю фараона, аднак разьмяшчэньне яго земляў дае Аменмесу доступ да залатых прыіскаў Эгіпта, што можа істотна пераламаць ход вайны!

👍7
📢 NetherRealm Studios выпусьцілі новы трэйлер перазапуску Mortal Kombat 1.
Ролік цалкам прысьвечаны клану Лін Куэй — выдуманай арґанізацыі, у якую ўваходзяць наёмныя забойцы Саб-Зіра, Сайракс, Сэктар і Смоўк.
Дадаткова, NetherRealm правяла стрым Kombat Kast, на якім паказалі бой Джоні Кейджа й Саб-Зіра:
🔸Ролік №1
🔸Ролік №2
Дарэчы, зь відэа стала вядома, што Джоні больш ня мае містычэскіх здольнасьцяў, замест іх ён атрымаў розныя таленты адзін зь якіх, да прыкладу, дазваляе яму блакаваць адмысловыя атакі.
Рэліз Mortal Kombat 1 адбудзецца 19 верасьня на PS5, Xbox Series, PC і Nintendo Switch.
Ролік цалкам прысьвечаны клану Лін Куэй — выдуманай арґанізацыі, у якую ўваходзяць наёмныя забойцы Саб-Зіра, Сайракс, Сэктар і Смоўк.
Дадаткова, NetherRealm правяла стрым Kombat Kast, на якім паказалі бой Джоні Кейджа й Саб-Зіра:
🔸Ролік №1
🔸Ролік №2
Дарэчы, зь відэа стала вядома, што Джоні больш ня мае містычэскіх здольнасьцяў, замест іх ён атрымаў розныя таленты адзін зь якіх, да прыкладу, дазваляе яму блакаваць адмысловыя атакі.
Рэліз Mortal Kombat 1 адбудзецца 19 верасьня на PS5, Xbox Series, PC і Nintendo Switch.
YouTube
Mortal Kombat 1 - Official Lin Kuei Trailer
A Lin Kuei’s flame will not be easily smothered. Challenge one, fight many.
Buy your copy now: https://www.mortalkombat.com
It's In Our Blood. Discover a reborn Mortal Kombat Universe created by Fire God Liu Kang. Mortal Kombat 1 ushers in a new era of…