Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Dungeon of Naheulbeuk: The Amulet of Chaos.

The Dungeon of Naheulbeuk: The Amulet of Chaosадпраўляйцеся ў дурацкі фэнтэзійны сусьвет The Dungeon of Naheulbeuk. Узначальце каманду шалапутных і нязграбных герояў у гэтай эпічнай і складанай тактычнай ролевай гульні. Вас чакаюць прыгоды, поўныя гумару, сюрпрызаў і недарэчных сытуацыяў.

❗️Забраць гульню можна да 6 ліпеня.
8👍2
📰 Рэліз Baldurʼs Gate III перанесьлі на тэрмін раней, чым плянавалася.

Larian абвясьцілі аб зьмене даты рэлізу ролевай гульні Baldurʼs Gate III, яе перанесьлі з 31 жніўня на 3 жніўня (аднак карыстальнікам PlayStation 5 пашанцавала менш, рэліз гульні на дадзенай кансолі адбудзецца 6 верасьня).

Акрамя даты рэлізу, Baldurʼs Gate чакаюць і іншыя зьмены. Цяпер у гульні будзе шэсьць спадарожнікаў (іх шэрагі папоўніў тыфлінг-барбар Карла).
Сьпіс рас таксама стаў больш, зараз на рэлізе, у гульні будзе 11 рас з 31 падрасай (новымі сталі раса цмоканароджанага й паўорка). Колькасьць клясаў павялічыцца да 12 плюс 46 падклясаў (новым стане кляс Манаха).

Дадатковыя падрабязнасьці аб гульні абяцаюць расказаць на Panel From Hell: Reveal Showcase 7 ліпеня.
🔥12👍3
​​📰 Valve забараніла публікаваць у Steam гульні створаныя ШІ.

Valve забараніла публікацыю гульняў, якія ўтрымоўваюць у сабе кантэнт створаны пры дапамозе штучнага інтэлекту.
Цяпер перад публікацыяй прадукта, распрацоўшчыкі павінны даказаць, што яны зьяўляюцца ўладальнікамі кантэнту.

Пра гэта распавёў вэтэран гульнявой індустрыі Сайман Карлес, які спрабаваў апублікаваць раньнюю вэрсію сваёй гульні, у якой сапраўды некаторыя асэты былі часова зґенераваны ШІ, аднак Valve яму адмовілі:

«Паколькі юрыдычнае права ўласнасьці на матэрыялы, створаныя штучным інтэлектам, не сфармуляваны, мы ня можам апублікаваць вашу гульню, пакуль яны ўтрымоўваюць рэсурсы, створаныя ШІ. Прынамсі датуль, пакуль вы ня зможаце пацьвердзіць права валоданьня на ўсе тэхналёгіі, якія прадстаўлены ў вашай гульні».

Дарэчы, пасля паўторнай адпраўкі гульні, публікацыя была зноў адхіленая, нягледзячы на адсутнасць згенераванага ШІ-кантэнту.

Невядома таксама ці закрануць зьмены ўжо выпушчаныя прадукты (некаторыя зь якіх былі цалкам створаны ШІ).
👍21👎3🤔3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Annapurna Interactive анансавалі гульню, у сусьвеце «Бегляга па лязе».

Blade Runner 2033: Labyrinth — першая гульня ў сусьвеце «Бегляга па лязе» Рыдлі Скота за апошнія 25 гадоў (папярэдняя гульня выйшла ў далёкім 1997-м годзе)!
Дзеяньне праекта будзе адбывацца паміж падзеямі арыґінальнага фільма й яго сіквела 2017 году, сюжет будзе будавацца вакол наступстваў блэкаўту, які адбыўся ў 2022-м.

Рэліз гульні адбудзецца на PC і кансолях, падрабязнасьці Blade Runner 2033: Labyrinth абяцаюць раскрыць пазьней.
👍18🔥3👀1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі RoboCop Rogue City анансавалі закрытае тэставаньне гульні.

Студыя Teyon абвясьціла, што з 3 па 9 ліпеня пройдзе тэставаньне RoboCop: Rogue City.
Прыняць удзел змогуць тыя, хто падасьць заяўку на ўдзел, пры гэтым распрацоўнікі адзначаюць, што запрашаць будуць ня ўсіх, а толькі ўладальнікаў PC з пэўнымі характарыстыкамі (у васноўным гэта характарыстыкі якія падыходзяць пад мінімальныя сыстэмныя патрабаваньні), гэтак жа патэнцыйнаму гульцу павінна быць ня менш за 18 гадоў і ён/яна павінен быць гатовы падпісаць NDA.

Нагадаем, дзеяньне гульні разгортваецца паміж другой (1990 г.) і трэцяй (1993 г.) часткай фільмаў пра Рабакопа (ролю якога выконвае Піцер Уэлер), гульцам трэба будзе расьсьледаваць злачынствы й зьнішчаць небясьпечныя элемэнты на вуліцах Дэтройта!

Рэліз заплянаваны на верасень, для PS5, Xbox Series і PC.
8👍4
​​📰 Стваральнікі правальнай The Lord of the Rings: Gollum больш ня будуць рабіць гульні.

Нямецкая кампанія Daedalic Entertainment абʼявіла аб закрыцьці свайго гульнявога падразьдзяленьня ў Гамбурґу.
Прадстаўнікі кампаніі заяўляюць аб "важным паваротным моманце для Daedalic Entertainment", т.я. зараз кампанія цалкам прысьвеціць сябе выдавецкай дзейнасьці.

У бліжэйшы час пройдзе рэструктурызацыя, гульні якія знаходзіліся ў распрацоўцы (сярод іх дарэчы была яшчэ адна гульня ў сусьвеце Толкіна) былі скасаваныя, гэтак жа некаторых супрацоўнікаў чакае звальненьне (прыкладна 25 чалавек з 90).

У свой час Daedalic Entertainment выпускала папулярныя гульні (Edna & Harvey, Deponia, Ken Follettʼs The Pillars of the Earth і інш), але ў апошнія некалькі гадоў, студыю нагнала "чорная паласа", цалкам правалілася стратэгія A Year of Rain і экранізацыя The Pillars of the Earth (што прывяло да зачыненьня філіялаў у Паўночным Рэйне-Вэстфаліі й Мюнхэне), апошнім ударам стала The Lord of the Rings : Gollum, за якую распрацоўшчыкам літаральна прыйшлося папрасіць прабачэньня.
👍10😢4😁3
📢 Дарожная мапа рэлізаў на ліпень, ад Беларускага геймера.

Лета ў самым разгары, і многія задаюцца пытаньнем «У што б пагуляць?», на гэтае пытаньне мы й паспрабуем адказаць!
Нягледзячы на традыцыйнае "летняе" зацішша, зусім без навінак індустрыя нас не пакіне!
У гэтым месяцы як мінімум варта чакаць: новую інтэрактыўную гісторыю The Expanse: A Telltale Series; эшэн з дыназаўрамі Exoprimal; прыгодніцкую гульню для Switch Pikmin 4 і інш.

#мапа_рэлізаў
#mapa_relizaŭ
🔥19👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз рэмэйку FRONT MISSION 1 (1995).

FRONT MISSION 1st: Remake — атмасфэрная тактычная пакрокавая RPG, дзе вам трэба будзе кіраваць Ванзерамі — магутнымі баявымі машынамі. Станьце адважным пілётам, што баразьніць абшары небясьпечных палёў бітваў, дзе кожны стратэгічны манеўр абуджае сапраўдныя рэаліі вайны!

Кошт гульні ў Steam — $34.99 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
Праект таксама даступны на Nintendo Switch, PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox One, Xbox Series.
9👍1👌1
📰 Sony выпадкова раскрыла сакрэтныя дадзеныя аб распрацоўцы сваіх гульняў і посьпехах чужых.

У рамках судовага разгляду паміж Microsoft і Фэдэральнай гандлёвай камісіяй ЗША, Sony падала суду шэраг дакумэнтаў, якія супрацоўнікі кампаніі не знайшлі час адрэдагаваць, тым самым даўшы публіцы цікавую інфармацыю:

🔹На стварэньне The Last of Us Part II было выдаткавана 220 мільёнаў даляраў (без выдаткаў на рэкляму), а распрацоўвала гульню *200 чалавек на поўнай стаўцы (*колькасьць у "пік" распрацоўкі);
🔹На стварэньне Horizon Forbidden West выдаткавана 212 мільёнаў даляраў (без выдаткаў на рэкляму), а працавала над гульнёй каля 300 чалавек;
🔹У ЗША за 2021 год даход PlayStation ад гульняў Call of Duty склаў 800 мільёнаў даляраў, а па ўсім сьвеце — 1,5 мільярдаў (без уліку нутрагульнявых пакупак);
🔹Гульцы Call of Duty марнуюць на серыю ў сярэднім 116 гадзін у год (але ёсьць і тыя хто аддаваў гульні каля 300 гадзін);
🔹У дадзены момант, паміж Sony і Activision існуе дамова аб выпуску Call of Duty на PlayStation, але яе тэрміну хопіць толькі на гульню, рэліз якой заплянаваны на канец 2023 году.
👍91
📰 Адвакат Microsoft назваў год выхаду новай The Elder Scrolls, але ёсьць нюанс.

Нядаўняе слуханьне з нагоды ўгоды Microsoft і Activision Blizzard працягвае актыўна абмяркоўвацца ў сеціве. Новай падставай для размоў стала заява адваката Microsoft, якая закранула серыю The Elder Scrolls.

Адвакат заявіў, што "The Elder Scrolls 16" выйдзе ў рэліз у 2026 годзе.

Мала верагодна, што ў 2026-м годзе мы ўбачым ажно 16-ю частку Старажытных скруткаў, а вось 6-ю можам.
Што цікава, дадзенае акно рэлізу, не супадае з заявай Філа Спэнсэра, які раней казаў, што The Elder Scrolls 6 выйдзе не раней за 2028 год.
😁17😐1
Minecraft - гэта ўнікальная магчымасць ажыццявіць свае думкі і мары, стварыць свой свет так, як толькі прыйдзе ў галаву. У некаторым сэнсе адчуць сябе маленькім, трошкі квадратным, але Богам. Асабліва моцна гэта можна адчуць ў анлайн-гульне, на серверах, бо ніякі блок, альбо добра зроблены моб не ўдыхне жыццё ў гульнявую прастору так, як гэта зробіць гулец.

Кхм, да чаго гэта я? Сумуючы па сябрах, якія ў рэчаіснасці былі раскіданыя фізычнай адлегласцю, страчаных знаёмых, альбо нават проста аб нейкай творчасці, у мяне з'явілася ідэя зрабіць тое, чым я цягам доўгага часу займаўся некалькі год таму - Minecraft сервер.

Але яны бываюць розныя, сапраўды незвычайныя, і мае рукі ствараюць толькі сервера аднога тыпу: Minecraft Цывілізацыя, з вёскамі, гарадамі, гільдыямі, дзяржавамі, і іхнай гісторыяй. Пры тым усё гэта ствараюць, пішуць гісторыю сусвету - выключна гульцы. Мне здаецца гэта сапраўды захапляе, тым больш, што амбіцыі людзей могуць прапанаваць сюжэт нічым не хужэйшы за літаратурныя сагі! У рэчаіснасці, у некаторым сэнсе.

Мае інструменты Кагрынака гатовыя, цуд стварэння пачаўся. Але, хацеў бы папярэдзіць. Пасля стварэння, усё будзе належыць вам, паважаныя. І якая будучыня чакае гэты свет у скрыне - залежыць выключна ад вас. Ці стане ён Шырам, дзе маленькія хобіты будуць разам праводзіць вечар за вечарам, насалоджваючыся ўтульным воксельным светам і беларускай мовай, ці будзе ён аб'яднаны адным Імператарам, альбо феадальнай коўдрай з дзюрамі? Можа яго чакае знішчэнне рэлігійнай сектай, якая паўплывае на саму рэчаіснасць?

Адказ на гэта даць можаш толькі ты, чытач, і твае дзеянні. Бо адказнасць за ўсё, і воля абіраць належыць табе!

P.S: Гэта я спрабаваў натхняльна распавесці пра першы беларускамоўны вайскова-палітычны (калі па расейску) сервер у кубіках. Калі хочаце дапамагчы ў яго стварэнні, бо доўгі час мелі адносіны з наладамі, Java, фандам-вікі, дыскордам, стварэннем графікі, альбо яшчэ чым заўгодна, што на вашу думку можа спатрэбіцца ў гэтай справе - прапаную далучацца да чаціка!
🔥20👍1
📰 Інсайдэры: Ubisoft робіць рэмейк Assassinʼs Creed IV Black Flag

Вядома, што праект знаходзіцца на раньнім этапе вытворчасьці й стартуе толькі празь некалькі гадоў. Распрацоўвае рэмэйк сынгапурская Студыя Ubisoft, якая працавала ў арыґінальнай Black Flag над візуалізацыяй акіяна.
У свой час, 4-я частка Assassinʼs Creed пра піратаў сабрала мноства станоўчых водгукаў і лічыцца многімі адной зь лепшых у серыі.

Дарэчы, кампанія плануе распрацоўваць яшчэ 11 новых гульняў пра асасінаў:

Напрыклад Ubisoft Sofia, вядомая па распрацоўцы Assassinʼs Creed III: Liberation і Assassinʼs Creed Rogue, прадставіла Project Nebula — гульню, якая будзе мець тры розных сьвету: Індыю, імпэрыю ацтэкаў і Міжземнаморʼе.

Ubisoft Chengdu прадставіла Project Raid — бясплатную каапэратыўную гульню для 4 гульцоў. Плянуецца, што ўсе пэрсанажы гульні будуць з сусьвету Assassinʼs Creed.
🤔6🤣5👍1
📰 Стваральнік серыі Fable ацаніў трэйлер новай гульні

Легендарны Пітэр Малінье распавёў, што ў яго цяпер высокія чаканьні й пахваліў трэйлер за атмасфэру абсурду й сьмяхотнасьці.
Аднак, асобна распрацоўшчык адзначыў, што ў прэзентацыі практычна не паказалі ґеймплэй.

Малінье таксама прызнаўся, што яму спадабалася зьяўленьне Рычарда Айоаді (у ролі апавядальніка), якога ён назваў «ідэальным выбарам».

Нягледзячы на станоўчы водгук старога распрацоўшчыка, новая Fable часта падвяргаецца крытыцы, адным не падабаецца галоўная гераіня прадстаўленая ў трэйлеры, іншыя абвінавачваюць распрацоўшчыкаў з Playground Games у падробцы ґрафікі (што апошнія, дарэчы, успрынялі як камплімэнт).
8👍1
📰 Рэмайстар/рэмэйк Red Dead Redemption ня міт.

Пра гэта ў падкасьце Sacred Symbols распавёў былы рэдактар IGN Колін Марыярці, спасылаючыся на свае крыніцы, якія нібыта паказалі яму абноўленую першую Red Dead Redemption.
Ён лічыць, што гульню анансуюць прыкладна ў жніўні.

Дадаткова словы інсайдэра пацьвярджае "Карэйскі камітэт па рэйтынгу й адміністраваньні гульняў", які нядаўна выдаў новы ўзроставы рэйтынг Red Dead Redemption.

Нагадаем, раней хадзіла чутка, што Rockstar рыхтавала рэмайстар першай RDR, але з-за крытыкі GTA: The Trilogy праект нібыта скасавалі, але відаць, абноўленая гісторыя Джона Марстана, усё ж можа дабрацца да сучасных прылад.
🙏151
📰 Valve растлумачыла сваю палітыку ў дачыненьні да кантэнту створанага ШІ.

Нядаўна ў сеціве распаўсюдзілася інфармацыя аб тым, што Valve не дапусьціла да рэлізу ў Steam раньнюю вэрсію гульні, у стварэньні якой выкарыстоўваўся штучны інтэлект. Цяпер кампанія падрабязьней растлумачыла сваё стаўленьне да выкарыстаньня нейрасетак і іншага.

Valve не зьбіраецца абмяжоўваць распрацоўшчыкаў, якія выкарыстоўваюць кантэнт створаны ШІ ў сваіх гульнях, але для кампаніі важна, каб правы валоданьня гэтым кантэнтам былі аформлены правільна, пацьвярджаючы, што дадзеная кампанія / чалавек сапраўды мае правы на яго выкарыстаньне.

Карпарацыя вітае й заахвочвае інавацыі (кампанія ў прынцыпе лічыць, што тэхналёгія штучнага інтэлекту можа шмат чаго даць індустрыі), таму правілы для праверкі кантэнту Steam будуць актыўна мадэрнізавацца каб пазьбегнуць непрыемных інцыдэнтаў у будучыні, але й самі распрацоўнікі не павінны забываць аб аўтарскім праве й правілах ліцэнзаваньня кантэнту.
👍13
📰 11 bit studios запрашае ґеймераў паесьці піцы, зарабіць ґрошай і апрабаваць новую The Alters.

11 bit studios (стваральнікі Frostpunk і This War of Mine) запрашаюць ґеймераў наведаць свой офіс у Варшаве, дзе іх чакае піца, напоі й тэставаньне новай (анансаванай летась) The Alters, дадаткова, тэсьціроўшчыкам абяцаюць заплаціць па 188 злотых.

Тэставаньне пройдзе 15-16 ліпеня, ахвочыя прыняць удзел павінны запоўніць спэцыяльную форму. Колькі ўсяго плянуецца адабраць тэсьціроўшчыкаў не вядома.

Нагадаем, сама The Alters уяўляе зь сябе касьмічную прыгоду, якая апавядае аб простым працоўным Яне Дольскі, які аказваецца на бязьлюднай плянэце й стварае ў дапамогу сабе альтэраў (альтэрнатыўныя вэрсіі яго самога), якія неўзабаве аказваюцца не бяздушнымі працоўнымі, а паўнавартаснымі асобамі!

Дата рэлізу не называецца.
🥰16😁1
📰 Just Cause: Mobile больш не выйдзе на мабільныя плятформы

Кампанія Square Enix заявіла, што спыняе працу над мабільнай Just Cause. Гульня была ў распрацоўцы з 2020 году.

Мабільны экшн быў даступны ў некаторых рэгіёнах у статусе раньняга доступу. Гульня мела сюжэтную кампанію й сумесныя місіі на чатырох гульцоў. Акрамя гэтага, быў і мультыплэер на 30 чалавек.

Just Cause: Mobile распрацоўваўся на Unreal Engine 4. Паглядзець як выглядала гульня можна ТУТ.
😱9😢4
📰 У стварэньні Alan Wake 2 актыўна ўжываюць прыём "зьмешанага відэа".

Журналісты выданьня Play Magazine наведалі Remedy Entertainment, дзе пагутарылі з распрацоўшчыкамі й на свае вочы ўбачылі ўнутраную "кухню" Alan Wake 2.

Галоўнай тэмай, якую журналісты абмяркоўвалі з распрацоўшчыкамі стаў прыём «зьмешанага відэа», які дазваляе зьмешваць гульнявыя кадры з рэальнымі, у здымках якіх бяруць удзел жывыя акторы (падобным актыўна карысталіся ў гульні Control).
Распрацоўнікі выкарыстоўваюць дадзены прыём ня толькі для таго, што б лепш пагрузіць гульца ў атмасфэру хорару, але й дзеля лепшага разуменьня сьціраньня грані паміж рэальнасьцю й кашмарам.

Творчы дырэктар Remedy Сэм Лэйк заяўляе, што шматлікія эфэкты для рэальных кадраў ствараліся без дапамогі кампутара, так да прыкладу эфэкт калейдаскопа дасягаўся пры дапамозе лінзы якую ставілі перад камэрай, каламутную выяву ствараў ґель для валасоў нанесены на абʼектыў, а дым стваралі цыгарэты.

Нагадаем, што гульня выходзіць 17 кастрычніка 2023 г.
👍105