Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Зараз у GOG можна бясплатна забраць Ancient Enemy.

Ancient Enemyуяўляе сабой ролевую картачную бітву, дзеяньне якой адбываецца ў разбураным сьвеце, дзе сілы зла ўжо атрымалі перамогу. Зьнішчайце скажоных ворагаў з дапамогай мноства загавораў і здольнасьцей дзеля таго каб перамоч самага жудаснага зь іх!

❗️Забраць гульню можна да 29 чэрвеня (можа спатрэбіцца VPN).
👍11👌1
📰 Рэмайстар GTA які ўсе чакалі

Блоґер «12thHour » паказаў, як павінна была выглядаць San Andreas Definitive Edition (канцэпт быў зроблены на Unreal Engine 5).

Нагадаем, раней Rockstar выпусцілі пераробленыя версіі старых GTA, аднак геймеры раскрытыкавалі перавыданне гульняў, абвінаваціўшы распрацоўшчыкаў у непавазе да легендарных гульняў.
8🤯3
📰 Журналісты пачалі публікаваць першыя агляды Payday 3.

Журналісты некаторых вядомых выданьняў атрымалі доступ да будучага шутэра Payday 3 і зараз, актыўна дзеляцца сваімі ўражаньнямі.

Прадстаўнік IGN здолеў апрабаваць некалькі заданьняў і знайшоў вельмі шмат падабенстваў з Payday 2, адзначыўшы, што зараз гэта не такі "мясны" шутар як раней, цяпер ворагаў стала менш, але ўзровень іх ШІ вырас у разы, робячы іх больш небясьпечнымі.
Eurogamer засяродзіліся на стэлс-місіях, аб паляпшэньні якіх распрацоўшчыкі казалі раней, яны сапраўды сталі лепш, зараз пры зьдзяйсьненьні дробных памылак, вораг не паднімае трывогу адразу, а спрабуе праверыць камэры й знайсьці вас самастойна.

У цэлым, крытыкі засталіся задаволены гульнёй. Па іх меркаваньні яна разьвівае ідэі і напрацоўкі мінулых гульняў, імкнучыся парадаваць старых фанатаў, аднак, не забываючы гэтак жа працаваць на новую аўдыторыю.
Дадатковымі фарбамі праект павінен будзе зайграць пасьля пераводу яго на UE5 (што здарыцца ўжо пасьля рэлізу гульні).

Рэліз гульні адбудзецца 21 верасьня на PC і кансолях.
🔥11
Хочам параіць канал пра Формулу-1 па-беларуску — Formuła Pieramohi! Калі вы цікавіцеся гэтым спортам, то дакладна знойдзеце безліч цікавостак для сябе: расклад заездаў, вынікі гонак, фотаздымкі, статыстыку і мноства іншага.

https://t.me/formula_pieramohi
🔥8
📰 Вось так выглядаюць канцэпт-арты Half Life 2: Episode 3.

Відарысы былі выратаваны ад зьнішчэньня пасьля пераезду ў новы офіс Valve і прададзеныя.
Акрамя Half Life, там прадстаўлены арты для Left 4 Dead, сьпін-офу Dota пад назовам Underlords, і мітічную гульню ад Valve пра касьмічных піратаў — Stars of Blood. Таксама ёсьць згадка Counter-Strike: Source 2.

Арты Episode 3 у васноўным складаюцца з пустынных ляндшафтаў, з разьбітымі караблямі і цытадэльлю камбайнаў. Увесь архіў можна спампаваць ТУТ.

Дарэчы, самі арты сталі вядомыя пасьля фільма пра адмененыя гульні Valve. Паглядзець яго можна на ютубе ПА СПАСЫЛЦЫ.
16🤯2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Blumhouse Productions прадставілі першы трэйлер фільма Five Nights at Freddyʼs.

Фільм ідзе па пятах за ахоўнікам, які пачаў працаваць у «Freddy Fazbear's Pizza». У першую ж зьмену ён усьведамляе, што ўсё ня так проста, як здаецца, і аніматронікі, якія забаўляюць дзяцей днём, ноччу выходзяць паўдзельнічаць ва ўласных, злавесных гульнях.

У галоўных ролях:

Джош Хатчэрсан («Галодныя гульні») — ахоўнік Майк Шміт;
Элізабэт Лэіл («Ты») — Ванэса;
Мэцью Лілард («Скубі-Ду», «Крык») — адзін з заснавальнікаў «Freddy Fazbear's Pizza» Уільям Афтан.

Прэмʼера адбудзецца 27 кастрычніка.
У выпадку посьпеху карціны, стваральнікі абяцаюць выпусьціць працяг (кампанія ўжо мае пэўныя ідэі на яшчэ два фільмы).
👍9❤‍🔥3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 На PlayStation выйшла сюжэтнае дапаўненьне Final Transmission, для The Callisto Protocol.

У гэтым апошнім разьдзеле гульні вірус Біяфаг пагражае распаўсюдзіцца за сьцены турмы Чорнага Жалеза. Гульцы павінны прайсьці праз закінутую турму ў апошняй, адчайнай спробе атрымаць дадзеныя Малера й загладзіць сваю віну!

Акрамя новай сюжэтнай кампаніі, гульцоў чакаюць новыя ворагі, босы й зброя.

На астатніх плятформах (PC, Xbox), рэліз адбудзецца 29 чэрвеня.
Кошт DLC на PS4/PS5 — $14.99.
👍6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз Story of Seasons: A Wonderful Life.

Пускайце карані на сваёй новай фэрме ў мірным мястэчку Forgotten Valley. Удыхніце жыцьцё ў зямлю, гадуючы ўраджай і разводзячы жывёл, знайдзіце каханьне сярод прыязных жыхароў гэтай цудоўнай зямлі!

Распрацоўнікам гульні зьяўляецца Marvelous Inc. — стваральнікі легендарнай Harvest Moon (якой дэ-факта й зьяўляецца сэрыя Story of Seasons).

Кошт гульні — $29.99.
Гульня таксама даступна на Nintendo Switch і PlayStation 5, Xbox Series.
6🤔2👍1
📰 EA прадставіла кадры прататыпа The Sims 5.

EA і Maxis правялі прэзентацыю Behind The Sims, на якой акрамя 4-й часткі, знайшлося месца й так званаму Project Rene (The Sims 5).
Распрацоўнікі паказалі некалькі кадраў прататыпа гульні й абмеркавалі ход распрацоўкі.

У новай частцы гульцам абяцаюць прадставіць новую сыстэму асьвятленьня й рэалістычную ґрафіку, гэтак жа будзе перагледжаны "эмацыйны фон" сімаў (распрацоўшчыкі хочуць, каб зьмены настрою й яго прычыны былі яшчэ больш зразумелымі й гнуткімі).
Зьмяненьні закрануць таксама ШІ, напрыклад зараз усе жыхары горада будуць мець свой распарадак дня, а не бязмэтна блукаць недалёка ад гульца.

Таксама распрацоўшчыкі пацьвердзілі, што сыстэма налад прадметаў з папярэдніх частак цалкам вернецца ў новую гульню (гульцы змогуць дэталёва наладжваць фрызуру, колер валасоў, адзеньня й мэблі).

Праект знаходзіцца на дастаткова раньняй стадыі распрацоўкі й дата рэлізу не вядома.
Раней паведамлялася аб наяўнасьці ў гульні своеасаблівага каапэратыва.
12🤔6
📰 Унутраныя праблемы ва Frostpunk 2 стануць яшчэ больш разбуральнымі.

Распрацоўнікі Frostpunk 2 паступова пачынаюць расказваць новыя падрабязнасьці сіквела. Апошняя інфармацыя тычыцца фракцыяў і ўнутранага напружаньня горада.

Гісторыя сіквела будзе пачынацца ва ўжо дастаткова разьвітым горадзе, т.я. распрацоўшчыкам цікава засяродзіць свае сілы на прапрацоўцы ня толькі вонкавых але й унутраных пагроз.

Унутраныя праблемы будуць ствараць розныя фракцыі, якія як правіла абʼяднаны вакол нейкага лідэра, амбіцыі якога могуць каштаваць жыцьця ўсім!
Распрацоўнікі прыкладаюць максымальныя намаганьні, каб стварыць цікавы й напружаны ґеймплэй, што адлюструе ў сабе ўвесь цяжар фармаваньня грамадзтва ў экстрымальных умовах.
Фракцыі й узаемадзеяньне зь імі — выдатны й наглядны таму прыклад.

Нагадаем, рэліз Frostpunk 2 павінен адбыцца ў першай палове 2024 году.
👍11👀2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз гульні ад былых супрацоўнікаў CD PROJEKT RED — SlavicPunk: Oldtimer.

Гэта ізамэтрычны шутэр, заснаваны на творах вядомага польскага пісьменьніка Міхала Галкоўскага ў жанрах навуковай фантастыкі й фэнтэзі. Прыватны дэтэктыў Янус спрабуе раскрыць справу аб скрадзеных даных і змагаецца з унутранымі дэманамі!

У дадзены момант гульня мае не вельмі шмат водгукаў у Steam, з усіх іх, 58% станоўчыя. Праект хваляць за атмасфэру й баявую сыстэму, але лаюць за багі.

Кошт гульні — $19.99 (да 13 ліпеня гульню можна набыць са зьніжкай у 30%, за $13.99).
👍141
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Сёньня стартуе летні распродаж Steam 2023.

«Лета, лета, лета — час, каб расслабіцца й адпачыць зь Летнім распродажам у Steam

Беларускі геймер і Valve нагадваюць вам, што сёньня, 29.06, а 20:00 пачнецца адзін з найбуйнейшых, традыцыйных распродажаў у Steam!

Карыстальнікаў чакаюць тысячы цікавых прапаноў (у тым ліку зьніжкі на Pharaoh: A New Era, Sekiro: Shadows Die Twice, Sifu, Total War: WARHAMMER III і інш.), а таксама магчымасьць стварыць новы значок для свайго профілю (карткі для крафта якога, ужо павінны былі пачаць зьяўляцца ў інвэнтары актыўных пакупнікоў).

Мерапрыемства скончыцца 13 ліпеня.
Асобна варта згадаць, што цалкам верагодна, акрамя традыцыйнага распродажу, варта чакаць традыцыйных збояў у працы крамы, таму ў некаторых, Steam можа часова не працаваць.
🔥19