Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі Frostpunk 2 распавялі аб найбліжэйшых плянах і стане гульні.

На мінулым PC Gaming Show, 11 bit studios паказалі новы трэйлер Frostpunk 2 (нажаль безь якія-небудзь ґеймплэйных кадраў), нядаўна, у дапаўненьне да роліку імі быў апублікаваны кароткі выклад таго, што на дадзены момант нам можна ведаць пра гульню, а таксама некаторыя пляны на будучыню:

🔸Усе ключавыя мэханікі ўжо інтэґраваныя і ў поўнасьцю працоўным стане;
🔸Распрацоўнікі задалі высокі прыярытэт на тэставаньне гульні па за межамі студыі;
🔸Паказы гульні для прэсы адбудуцца на gamescom (у жніўні) і ў туры па ЗША, у верасьні;
🔸Ґлябальная дэманстрацыя гульнявога працэсу таксама адбудзецца ў пачатку восені;
🔸Гульня выйдзе ў першай палове 2024 году.
👍14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз адвенчуры The Bookwalker: Thief of Tales.

Займальная прыгода, дзе вы гуляеце за былога пісьменьніка Эцьена Квіста, які валодае здольнасьцю пагружацца ў сьвет кніг. Перамяшчайцеся паміж рэальнасьцю й старонкамі, каб завалодаць леґендарнымі артэфактамі!

Гульня ўжо пасьпела заняць трэцяе месца ў разьдзеле "Папулярныя навінкі" у Steam, сабраўшы пры гэтым 98% станоўчых водгукаў.

Кошт гульні ў Steam — $8.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
12👍2
📰 Пра Minecraft рыхтуюць фільм. Здымкі ўжо ў гэтым жніўні

Ролю галоўнага героя выконвае — Джэйсан Момоа, зорка «Гульні тронаў»
Рэжысэрам выступіць Джарэд Хес («Апошні чалавек на Зямлі»).

Паведамляецца, што стужка распавядзе пра падарожжа каманды, якая будзе змагацца з цмокам. Ці будзе гэта анімацыйны квадратны сьвет — невядома. Здымкі пачнуцца 7 жніўня ў Новай Зэляндыі.

Прэмʼера «Майнкрафта» заплянавана на 4 красавіка 2025 году.
🤯18🤡5👍2
​​📰 Філ Спенсер даў клятву выпускаць Call of Duty на PlayStation.

Працягваюцца слуханьні Фэдэральнай гандлёвай камісіі ЗША па ўгодзе паміж Microsoft і Activision Blizzard. Перад камісіяй паўстаў кіраўнік Xbox Філ Спенсер.

Сьпенсер запэўнівае, што ўладальнікі PlayStation складаюць велізарную аўдыторыю Call of Duty і кампанія не зьбіраецца пазбаўляць іх гульняў серыі, у чым ён прысягнуў перад судом (адзіны хто, па яго меркаваньню, можа гэта зрабіць — сама Sony).

Асобна вартая ўвагі, апублікаваная перапіска кіраўнікоў Xbox і PlayStation, зь якога становіцца зразумела, што кампанію зусім не турбуе зьнікненьне Call of Duty з плятформы, яны проста не жадаюць, каб угода адбылася.

Гэтак жа зь цікавага — Microsoft набыла ZeniMax і Bethesda, т.я. карпарацыі стала вядома, што Starfield павінна была стаць эксклюзівам PlayStation (+PC), дадзеная купля была неабходна кампаніі, каб заставацца канкурэнтаздольнай.
Пакуль што, паводле словаў Спенсера, ня вырашаным застаецца пытаньне з эксклюзіўнасьцю The Elder Scrolls VI, аднак яе рэліз адбудзецца не раней за 2028 год.
😁9👍3
Вітаю)
Параю вам тэлеґрам-канал, у якім вы зможаце знайсьці цікавую інфаграфіку, мапы й тэсты на розныя розныя геаграфічныя тэмы. Запрашаем!

Спасылка: t.me/planetaziamla
9🔥2👍1
📰 Стваральнікі Discord расказалі аб разьвіцьці манэтызацыі ў плятформе.

У сваім блёгу каманда Discord падзялілася плянамі на разьвіцьцё платных функцыяў у плятформе.

Адным з найблізкіх новаўвядзеньняў стануць мэдыя-каналы на сэрвэрах, у якія змогуць заходзіць толькі платныя падпісанты. У такіх каналах уладальнікі сэрвэра змогуць дзяліцца эксклюзіўнымі кантентам.
У будучыні, распрацоўшчыкі падумваюць дадаць функцыю крамы, што дазволіць сэрверам прадаваць розныя лічбавыя тавары.

Такім чынам Discord плянуе пачаць больш цесную канкурэнцыю з пляцоўкамі накшталт Patreon, а гэтак жа забясьпечыць сябе больш стабільнай крыніцай прыбытку (з моманту стварэньня Discord сапраўды доўгі час працаваў у страту).
🤔12🤡3👍2💔2👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Дапаўненьне для дапаўненьняў. ЕА анонсавалі The Sims 4: Horse Ranch Expansion Pack.

EA анансавала новую порцыю дадатковага кантэнту для Sims 4, адным з будучых DLC стане Horse Ranch Expansion Pack, які прапануе гульцам пасяліць сваю гульнявую сямʼю на ранча і заняцца разьвядзеньнем коней, а таксама міні-авечак і міні-козаў.

Рэліз DLC адбудзецца 22 ліпеня (Кошт — $ 39,99).

Нагадаем, што гэта не першае DLC, якое дадае ў гульню жывёл, раней адбыўся выхад Cats & Dogs Expansion Pack (якое дадае катоў і сабак) і My First Pet Stuff (хамякі пацукі й вожыкі), а пазьней выйшла «фэрмэрскае» дапаўненьне Cottage Living (якое дадае курэй, трусоў, кароваў, лісіц і лам).
🥴8👏1🤡1
📰 The Lord of the Rings можа стаць адной з найбуйнейшых гульнявых франшыз.

У аўторак Embracer Group абвясьцілі аб буйным пляне рэструктурызацыі, у выніку якога некаторыя гульнявыя студыі будуць зачыненыя, а некаторыя праекты адменены.
Але прадстаўнікі студыі запэўнілі, што гэта не закране гульні, на якія студыі ўскладае вялікія надзеі, да такіх праектаў і адносіцца The Lord of the Rings, які павінен стаць граалем Embracer (у распрацоўцы, дарэчы, ужо знаходзіцца некалькі гульняў).

Нагадаем, летась Embracer Group выкупіла правы на сусьвет Дж. Р. Р. Толкіна за 395 млн долараў.
🌚10😱3👀1
📰 Распрацоўнікі Skyblivion зрабілі справаздачу аб прагрэсе праекта.

Распрацоўнікі ґлябальнай мадыфікацыі Skyblivion, што пераносіць на рухавік Скайрым 4-ю частку Старажытных скруткаў, расказлі аб выніках васьмігадовай працы над праектам.

На дадзены момант завершана праца над шасьцю зь дзевяці рэгіёнаў Сірадзіла, мапа сьвету скончана прыкладна на 83%, падзямельля адноўлены прыкладна на 40%.
У дадзены момант праца актыўна вядзецца над напаўненьнем сьвету (квэсты, інтэрʼеры і інш.), а таксама над лякацыямі за межамі мапы (пляны Аблівіёна й падобнае).

Распрацоўшчыкі заяўляюць, што іх праца, гэта не проста перанос гульні 2006 году на новы рухавічок, гэта практычна паўнавартасны ААА-праект, які прыўнясе шмат новага, а таксама будзе распаўсюджвацца бясплатна (плянуецца распаўсюджваць яго праз Steam, для ўладальнікаў арыґінальных гульняў).

Рэліз павінен адбыцца ў 2025 годзе.
🔥21🫡7🤔2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Верагодна самы рэалістычны шутар зьявіўся ў Steam

Каапэратыўны шутар «Six Days in Fallujah» ўжо называюць адной з самых гардкорных гульняў. Распрацоўшчыкі абяцаюць высокарэальстычны гэймплэй, дзе можна змагацца толькі ў камандзе! Дадаткова заяўлена, што над праектам, у ролі кансультантаў, працавалі больш за 100 марскіх пехацінцаў ЗША, якія ўдзельнічалі ў апэрацыі ў Фулуджу (на гісторыі якой і створана гульня).

Six Days in Fallujah мае дастаткова доўгую і не простую гісторыю. Яе анансавалі ў далёкім 2009-ым годзе, але да рэлізу тады яна так і не дабралася, з прычыны супярэчлівага характару.

Цяпер гульня знаходзіцца ў раньнім доступе і мае 82% станоўчых водгукаў. Гульцы хваляць шутэр за рэалістычную і напружаную атмасфэру і лаюць за множныя недапрацоўкі, рэкамэндуючы іншым карыстальнікам пачакаць перад пакупкай нейкі час.

Кошт гульні — $24.99.
👍13🤡1🥴1🌚1
📰 Insomniac Games прадставілі загалоўную тэму Marvel's Spider-Man 2.

Insomniac Games, у рамках дзесяцігадовага юбілею выставы The Game Awards прадставілі музычную кампазыцыю Greater Together, за аўтарствам Джона Паесана (кампазытара першай гульні).

На самім мерапрыемстве яе выканаў аркестар, у суправаджэньні з кадраў будучай гульні.
Загалоўная тэма ўжо стала даступна на сэрвісах Spotify і Apple Music. Вэрсію ў выкананьні аркестра можна паслухаць тут (заўв. нажаль якасьць не самая лепшая, т.я. афіцыйнай трансьляцыі арґанізатары мерапрыемства не вялі).

Нагадаем, рэліз гульні адбудзецца 20 кастрычніка на PS5 (ужо даступна перадзамова ($69,99)).
12
🎁 Зараз у GOG можна бясплатна забраць Ancient Enemy.

Ancient Enemyуяўляе сабой ролевую картачную бітву, дзеяньне якой адбываецца ў разбураным сьвеце, дзе сілы зла ўжо атрымалі перамогу. Зьнішчайце скажоных ворагаў з дапамогай мноства загавораў і здольнасьцей дзеля таго каб перамоч самага жудаснага зь іх!

❗️Забраць гульню можна да 29 чэрвеня (можа спатрэбіцца VPN).
👍11👌1
📰 Рэмайстар GTA які ўсе чакалі

Блоґер «12thHour » паказаў, як павінна была выглядаць San Andreas Definitive Edition (канцэпт быў зроблены на Unreal Engine 5).

Нагадаем, раней Rockstar выпусцілі пераробленыя версіі старых GTA, аднак геймеры раскрытыкавалі перавыданне гульняў, абвінаваціўшы распрацоўшчыкаў у непавазе да легендарных гульняў.
8🤯3
📰 Журналісты пачалі публікаваць першыя агляды Payday 3.

Журналісты некаторых вядомых выданьняў атрымалі доступ да будучага шутэра Payday 3 і зараз, актыўна дзеляцца сваімі ўражаньнямі.

Прадстаўнік IGN здолеў апрабаваць некалькі заданьняў і знайшоў вельмі шмат падабенстваў з Payday 2, адзначыўшы, што зараз гэта не такі "мясны" шутар як раней, цяпер ворагаў стала менш, але ўзровень іх ШІ вырас у разы, робячы іх больш небясьпечнымі.
Eurogamer засяродзіліся на стэлс-місіях, аб паляпшэньні якіх распрацоўшчыкі казалі раней, яны сапраўды сталі лепш, зараз пры зьдзяйсьненьні дробных памылак, вораг не паднімае трывогу адразу, а спрабуе праверыць камэры й знайсьці вас самастойна.

У цэлым, крытыкі засталіся задаволены гульнёй. Па іх меркаваньні яна разьвівае ідэі і напрацоўкі мінулых гульняў, імкнучыся парадаваць старых фанатаў, аднак, не забываючы гэтак жа працаваць на новую аўдыторыю.
Дадатковымі фарбамі праект павінен будзе зайграць пасьля пераводу яго на UE5 (што здарыцца ўжо пасьля рэлізу гульні).

Рэліз гульні адбудзецца 21 верасьня на PC і кансолях.
🔥11
Хочам параіць канал пра Формулу-1 па-беларуску — Formuła Pieramohi! Калі вы цікавіцеся гэтым спортам, то дакладна знойдзеце безліч цікавостак для сябе: расклад заездаў, вынікі гонак, фотаздымкі, статыстыку і мноства іншага.

https://t.me/formula_pieramohi
🔥8
📰 Вось так выглядаюць канцэпт-арты Half Life 2: Episode 3.

Відарысы былі выратаваны ад зьнішчэньня пасьля пераезду ў новы офіс Valve і прададзеныя.
Акрамя Half Life, там прадстаўлены арты для Left 4 Dead, сьпін-офу Dota пад назовам Underlords, і мітічную гульню ад Valve пра касьмічных піратаў — Stars of Blood. Таксама ёсьць згадка Counter-Strike: Source 2.

Арты Episode 3 у васноўным складаюцца з пустынных ляндшафтаў, з разьбітымі караблямі і цытадэльлю камбайнаў. Увесь архіў можна спампаваць ТУТ.

Дарэчы, самі арты сталі вядомыя пасьля фільма пра адмененыя гульні Valve. Паглядзець яго можна на ютубе ПА СПАСЫЛЦЫ.
16🤯2👍1