Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Electronic Arts падзяляе свае студыі: спартыўныя гульні будуць вырабляцца асобна

Цяпер гульнявы гігант будзе падзелены паміж двума арґанізацыямі: EA Sports і EA Entertainment. У першую ўвойдуць распрацоўшчыкі спартыўных гульняў, а ў другой апынуцца ўсе астатнія (у тым ліку Respawn, BioWare і Maxis). Такі шлях дасьць, на думку кіраўніцтва, большую творчую свабоду супрацоўнікам:

«Такая эвалюцыя нашай кампаніі яшчэ больш пашырыць крэатыўныя магчымасьці нашых супрацоўнікаў, а гэтак жа дазволіць прымаць больш хуткія рашэньні адносна распрацовак. Дадаткова, гэтыя крокі паскораць наш бізнэс, стымулююць рост і прынясуць доўгатэрміновую каштоўнасьць для нашых людзей, гульцоў і суполак!»заявіў гендырэктар EA Эндру Ўілсан.

Дарэчы, не выключана, што нядаўняя інфармацыя аб перадачы распрацоўкі й падтрымкі Star Wars: The Old Republic ад BioWare іншай студыі зьвязана менавіта з дадзенай рэарґанізацыяй.
👍5🤔4
📰 Падводзім вынікі Nintendo Direct 2023.

21 чэрвеня Nintendo правяла сваю ўласную прэзентацыю гульняў, якія ў першую чаргу, неўзабаве, выйдуць на Switch.

Паглядзець сапраўды ёсьць на што, да прыкладу: новая Super Mario Bros, рэмэйк Super Mario RPG (1996), парты Vampire Survivors, зборніка арыґінальных Metal Gear Solid і шматлікае іншае!

Сабралі для вас усё самае цікавае, у адным артыкуле!

#NintendoDirect
8👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз шутэра Trepang2, натхнёнага сэрыяй F.E.A.R.

Trepang2, вар’яцкі й крывавы шутэр ад першай асобы ў сьвеце далёкай будучыні, зробіць вас бясстрашным ваяром! Ворагі пашкадуюць, што яны нарадзіліся на сьвет, убачыўшы, як вы ўхіляецеся ад куль і пакідаеце за сабой адны разбурэньні ў гэтай ліхаманкавай стралялцы ня для слабанярвовых!

Сярэдні рэйтынг гульні на Metacritic 76/100 (у Steam — 96%). Журналісты адзначаюць вельмі захапляльны ґеймплэй і сапраўды моцны ўплыў F.E.A.R. Дадаткова аглядальнікі хваляць босаў, мэханіку стральбы й ШІ.
Сярод мінусаў — кароткі і нічым не адметны сюжэт.

Кошт гульні — $29.99.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
9👍4
📰 Котка і Чалавек-павук — лідары сярод гульцоў на PlayStation.

Sony паказала цікавую справаздачу пра сэрвіс PlayStation Plus і яго карыстальнікаў:

▫️Самыя папулярныя гульні: Stray і Spider-Man: Miles Morales.
▫️У сярэднім адзін падпісант згуляў у 7,4 гульні. Больш за ўсё (па колькасьці страчаных гадзінаў) нагулялі ў Японіі.
▫️Часьцей за ўсё падпісанты PS Plus гулялі ў панядзелак.
▫️Ghost of Tsushima — лепшая гульня для збору трафеяў на думку гульцоў.

Дарэчы, 20 чэрвеня ў PlayStation Plus сталі даступныя каля 20 гульняў, сярод якіх Far Cry 6 і Deus Ex: Mankind Divided.
16👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз ролевага экшэна Final Fantasy XVI.

Падзеі Final Fantasy XVI разгортваюцца ў зусім новым сьвеце пад назвай Валістэя. Па гэтым сьвеце раскіданыя Мацярынскія крышталі — велізарныя крышталёвыя горы, якія даруюць навакольным землям бласлаўленьне. Аднак зьяўленьне пошасьці пад назвай Гніль пагражае зьнішчыць гэты сьвет. Галоўны герой гульні, Клайв Росьфілд, адпраўляецца ў нялёгкае падарожжа, дзе на яго шляху ўстаюць ня толькі монстры, але й людзі.

Крытыкі ў захапленьні ад гульні! На Opencritic гульню ацанілі ў 90/100, на Metacritic 88/100.
Журналісты хваляць баявую сыстэму (якая можа не спадабаецца фанатам серыі), эмацыйныя сюжэтныя падзеі, навакольны сьвет і цікавыя рашэньні, закліканыя прыцягнуць новых гульцоў.

Мінусам гульні называюць сумныя дадатковыя квэсты.

Кошты (толькі PS5): Звычайнае выданьне — $69.99$
Deluxe Edition — $99.99.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
3👍2🔥1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Hunter Call of the Wild і Idle Champions of the Forgotten Realms.

(*)The Hunter Call of the Wildпазнаёмцеся з захапляльным сімулятарам паляваньня і станьце часткай яго жывапіснага і рэалістычнага сьвету. Акунуцца ў атмасфэрную адзіночную кампанію або адпраўляйцеся на паляваньне разам зь сябрамі!

Idle Champions of the Forgotten Realmsгэта стратэгічная гульня, дзеяньне якой адбываецца ў сьвеце Dungeons & Dragons. Яна абʼядноўвае пэрсанажаў з усяго мультысусьвету D&D у адну ґрандыёзную прыгоду!

❗️Забраць гульні можна да 29 чэрвеня.
(*) The Hunter Call of the Wild недаступна ў Беларусі.
👍7😐1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Clockwork Revolution — плагіят ці творчае натхненьне?

На Xbox Games Showcase, аўтары Wasteland 3 анансавалі ролевую гульню Clockwork Revolution, якую тут жа абвінавацілі ў плагіяце.

Гульню параўналі з BioShock Infinite і адзначылі моцнае падабенства мастацкіх стыляў. Дадаткова "дроваў у вагонь" падкінуў карыстальнік Twitter Butmac, які назваўся былым прадусарам трэйлераў BioShock Infinite і параўнаў у пастах сваю працу з кадрамі трэйлера (пазьней пасты былі схаваныя).

На падставе інфармацыі ад Butmac, IGN выпусьцілі сваё параўнаньне дэбютнага трэйлера Clockwork Revolution з BioShock, у якім відаць сапраўды даволі вялікае падабенства.
Microsoft усё адмаўляе, заяўляючы, што ўсе супадзеньні выпадковыя і акрамя таго гульня ўжо зараз мае мноства адрозьненьняў ад Infinite.

Асобна адзначым, што не гледзячы на скандал, праект не страціў папулярнасьць, паколькі многім гульцам хацелася б бачыць больш праектаў у стылістыцы Bioshock.
🤔10👀1
📰 Тод Говард распавёў новыя падрабязнасьці Starfield.

Тод Говард даў новае, разгорнутае інтэрвію аб Starfield.
Пастараліся абраць самае галоўнае:

🔹У гульні будзе больш за тысячу плянэт, але разумнае жыцьцё будзе толькі на 10%;
🔹У гульні ня будзе наземнага транспарту (гэта зроблена спэцыяльна, каб гульцы дасьледавалі кожны закутак плянэты, аднак зусім без анічога карыстальнікаў не пакінуць, будзе даступны нейкі boost-pack);
🔹Плянэты без разумнага жыцьця пастараліся зрабіць максымальна цікавымі, каб усяліць у гульца дух першаадкрывальніка;
🔹Над многім плянэтамі папрацавалі ўручную, але без працэдурнай ґенэрацыі не абышлося, аднак Говард запэўніў, што якасьць плянэт была адной з найважнейшых задач Bethesda;
🔹Некаторыя плянэты будуць складацца толькі з аднаго біёма, а некаторыя — адразу зь некалькіх;
🔹Гульцам прыйдзецца рыхтавацца да ўмоў на плянэтах — да ўзроўню радыяцыі, тэмпэратуры, надворʼя, у адваротным выпадку, гэта будзе мець нэґатыўныя наступствы;
🔹Ролевая сыстэма ў гульні выйдзе на новы ўзровень сярод гульняў Bethesda, дазваляючы вашаму пэрсанажу мяняцца ня толькі ў лічбах на інтэрфейсе але і характарам у залежнасьці ад выбару;
🔹Уступіць у рамантычныя адносіны можна будзе толькі з чатырма асноўнымі NPC-спадарожнікамі, у кожнага зь якіх будзе ўласны сюжэт;
🔹Кастамізацыя будзе ўплываць і на інтэр'ер караблёў, бо ўсе яны складаюцца з асобных модуляў, якія можна замяняць;
🔹У гульні ня будзе рэжыму прадукцыйнасьці для кансоляў, т.я. кампанія не жадае ахвяраваць візуальным складнікам. Bethesda пастаралася зрабіць так, каб рэжым 30 fps працаваў карэктна і выглядаў адпаведна.

Нагадаем, рэліз Starfield адбудзецца 6 верасьня, уладальнікі пашыранага выданьня атрымаюць доступ 1 верасьня.
🔥11🤔321👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі Frostpunk 2 распавялі аб найбліжэйшых плянах і стане гульні.

На мінулым PC Gaming Show, 11 bit studios паказалі новы трэйлер Frostpunk 2 (нажаль безь якія-небудзь ґеймплэйных кадраў), нядаўна, у дапаўненьне да роліку імі быў апублікаваны кароткі выклад таго, што на дадзены момант нам можна ведаць пра гульню, а таксама некаторыя пляны на будучыню:

🔸Усе ключавыя мэханікі ўжо інтэґраваныя і ў поўнасьцю працоўным стане;
🔸Распрацоўнікі задалі высокі прыярытэт на тэставаньне гульні па за межамі студыі;
🔸Паказы гульні для прэсы адбудуцца на gamescom (у жніўні) і ў туры па ЗША, у верасьні;
🔸Ґлябальная дэманстрацыя гульнявога працэсу таксама адбудзецца ў пачатку восені;
🔸Гульня выйдзе ў першай палове 2024 году.
👍14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз адвенчуры The Bookwalker: Thief of Tales.

Займальная прыгода, дзе вы гуляеце за былога пісьменьніка Эцьена Квіста, які валодае здольнасьцю пагружацца ў сьвет кніг. Перамяшчайцеся паміж рэальнасьцю й старонкамі, каб завалодаць леґендарнымі артэфактамі!

Гульня ўжо пасьпела заняць трэцяе месца ў разьдзеле "Папулярныя навінкі" у Steam, сабраўшы пры гэтым 98% станоўчых водгукаў.

Кошт гульні ў Steam — $8.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
12👍2
📰 Пра Minecraft рыхтуюць фільм. Здымкі ўжо ў гэтым жніўні

Ролю галоўнага героя выконвае — Джэйсан Момоа, зорка «Гульні тронаў»
Рэжысэрам выступіць Джарэд Хес («Апошні чалавек на Зямлі»).

Паведамляецца, што стужка распавядзе пра падарожжа каманды, якая будзе змагацца з цмокам. Ці будзе гэта анімацыйны квадратны сьвет — невядома. Здымкі пачнуцца 7 жніўня ў Новай Зэляндыі.

Прэмʼера «Майнкрафта» заплянавана на 4 красавіка 2025 году.
🤯18🤡5👍2
​​📰 Філ Спенсер даў клятву выпускаць Call of Duty на PlayStation.

Працягваюцца слуханьні Фэдэральнай гандлёвай камісіі ЗША па ўгодзе паміж Microsoft і Activision Blizzard. Перад камісіяй паўстаў кіраўнік Xbox Філ Спенсер.

Сьпенсер запэўнівае, што ўладальнікі PlayStation складаюць велізарную аўдыторыю Call of Duty і кампанія не зьбіраецца пазбаўляць іх гульняў серыі, у чым ён прысягнуў перад судом (адзіны хто, па яго меркаваньню, можа гэта зрабіць — сама Sony).

Асобна вартая ўвагі, апублікаваная перапіска кіраўнікоў Xbox і PlayStation, зь якога становіцца зразумела, што кампанію зусім не турбуе зьнікненьне Call of Duty з плятформы, яны проста не жадаюць, каб угода адбылася.

Гэтак жа зь цікавага — Microsoft набыла ZeniMax і Bethesda, т.я. карпарацыі стала вядома, што Starfield павінна была стаць эксклюзівам PlayStation (+PC), дадзеная купля была неабходна кампаніі, каб заставацца канкурэнтаздольнай.
Пакуль што, паводле словаў Спенсера, ня вырашаным застаецца пытаньне з эксклюзіўнасьцю The Elder Scrolls VI, аднак яе рэліз адбудзецца не раней за 2028 год.
😁9👍3
Вітаю)
Параю вам тэлеґрам-канал, у якім вы зможаце знайсьці цікавую інфаграфіку, мапы й тэсты на розныя розныя геаграфічныя тэмы. Запрашаем!

Спасылка: t.me/planetaziamla
9🔥2👍1
📰 Стваральнікі Discord расказалі аб разьвіцьці манэтызацыі ў плятформе.

У сваім блёгу каманда Discord падзялілася плянамі на разьвіцьцё платных функцыяў у плятформе.

Адным з найблізкіх новаўвядзеньняў стануць мэдыя-каналы на сэрвэрах, у якія змогуць заходзіць толькі платныя падпісанты. У такіх каналах уладальнікі сэрвэра змогуць дзяліцца эксклюзіўнымі кантентам.
У будучыні, распрацоўшчыкі падумваюць дадаць функцыю крамы, што дазволіць сэрверам прадаваць розныя лічбавыя тавары.

Такім чынам Discord плянуе пачаць больш цесную канкурэнцыю з пляцоўкамі накшталт Patreon, а гэтак жа забясьпечыць сябе больш стабільнай крыніцай прыбытку (з моманту стварэньня Discord сапраўды доўгі час працаваў у страту).
🤔12🤡3👍2💔2👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Дапаўненьне для дапаўненьняў. ЕА анонсавалі The Sims 4: Horse Ranch Expansion Pack.

EA анансавала новую порцыю дадатковага кантэнту для Sims 4, адным з будучых DLC стане Horse Ranch Expansion Pack, які прапануе гульцам пасяліць сваю гульнявую сямʼю на ранча і заняцца разьвядзеньнем коней, а таксама міні-авечак і міні-козаў.

Рэліз DLC адбудзецца 22 ліпеня (Кошт — $ 39,99).

Нагадаем, што гэта не першае DLC, якое дадае ў гульню жывёл, раней адбыўся выхад Cats & Dogs Expansion Pack (якое дадае катоў і сабак) і My First Pet Stuff (хамякі пацукі й вожыкі), а пазьней выйшла «фэрмэрскае» дапаўненьне Cottage Living (якое дадае курэй, трусоў, кароваў, лісіц і лам).
🥴8👏1🤡1
📰 The Lord of the Rings можа стаць адной з найбуйнейшых гульнявых франшыз.

У аўторак Embracer Group абвясьцілі аб буйным пляне рэструктурызацыі, у выніку якога некаторыя гульнявыя студыі будуць зачыненыя, а некаторыя праекты адменены.
Але прадстаўнікі студыі запэўнілі, што гэта не закране гульні, на якія студыі ўскладае вялікія надзеі, да такіх праектаў і адносіцца The Lord of the Rings, які павінен стаць граалем Embracer (у распрацоўцы, дарэчы, ужо знаходзіцца некалькі гульняў).

Нагадаем, летась Embracer Group выкупіла правы на сусьвет Дж. Р. Р. Толкіна за 395 млн долараў.
🌚10😱3👀1
📰 Распрацоўнікі Skyblivion зрабілі справаздачу аб прагрэсе праекта.

Распрацоўнікі ґлябальнай мадыфікацыі Skyblivion, што пераносіць на рухавік Скайрым 4-ю частку Старажытных скруткаў, расказлі аб выніках васьмігадовай працы над праектам.

На дадзены момант завершана праца над шасьцю зь дзевяці рэгіёнаў Сірадзіла, мапа сьвету скончана прыкладна на 83%, падзямельля адноўлены прыкладна на 40%.
У дадзены момант праца актыўна вядзецца над напаўненьнем сьвету (квэсты, інтэрʼеры і інш.), а таксама над лякацыямі за межамі мапы (пляны Аблівіёна й падобнае).

Распрацоўшчыкі заяўляюць, што іх праца, гэта не проста перанос гульні 2006 году на новы рухавічок, гэта практычна паўнавартасны ААА-праект, які прыўнясе шмат новага, а таксама будзе распаўсюджвацца бясплатна (плянуецца распаўсюджваць яго праз Steam, для ўладальнікаў арыґінальных гульняў).

Рэліз павінен адбыцца ў 2025 годзе.
🔥21🫡7🤔2👍1