📰 Valve вырашыла адмовіцца ад баявога пропуску ў Dota 2.
Набліжаецца 10-я гадавіна выхаду Dota 2, да якой Valve актыўна рыхтуецца, не абышлося і без перагляду дзевяцігадовай гісторыі гульні (у прыватнасьці, кампаніі перагледзела свой падыход да баявых пропускаў):
«Большасьць гульцоў у Dota 2 не купляюць пропуск і не атрымліваюць яго ўзнагароды.
Рэакцыя суполкі на "Новыя гарызонты" пераканала нас, што ў доўгатэрміновай пэрспэктыве і для гульні, і для гульцоў будзе лепш, калі мы станем працаваць менш над касьметычнымі ўзнагародамі для баявога пропуску і больш — над разнастайнымі цікавымі абнаўленьнямі.
Пазбавіўшы цыкл абнаўленьняў і выпуску кантэнту ад часовых і структурных рамак баявога пропуску, мы можам вярнуцца да таго фармату працы, які знаёмы нам лепш за ўсё: пошуку разнастайных ідэяў, якія мы будзем дасьледаваць разам з вамі»
Абнаўленьне да The International 2023 цяпер наўмысна ня будуць называць Battle Pass, каб зрабіць акцэнт на турніры, а ня на касьметычных узнагародах.

❤18
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Fairyship Games паказалі трэйлер ролевага баевіка Testament: The Order of High-Human.
Testament — прыгодніцкі экшэн ад першай асобы з элемэнтамі RPG і мэтроідваніі, дзеяньне якога адбываецца ў постапакаліптычным фэнтэзійным сьвеце.
Ён прапануе зьмешаны бой з рознымі магчымасьцямі камбінацыяў мяча і магіі!
Рэліз адбудзецца 13 ліпеня на PC.
У рамках фэстывалю гульняў у Steam, даступна дэма-вэрсія гульні.

🔥5
📰 У сеціва зьлілі мапы будучай Call of Duty — вы дакладна іх ведаеце.
Інсайдар CoD Perseus паказаў рэмэйкі мапаў Terminal и Scrapyard, якія ўсе памятаюць яшчэ з арыґінальнай гульні 2009-га году. Цяпер пераробленая мапа аэрапорту і звалцы зьявяцца ў новай Modern Warfare 3 (2023).
🤔А на якой мапе вы бы пабегалі ў новым выданьні COD?
Дарэчы, з 22 па 26 чэрвеня ў Call Of Duty: Modern Warfare II (2022) пройдзе акцыя зь бясплатным доступам да мультыплэера. Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ.

🔥8🥱2👍1
📰 Electronic Arts падзяляе свае студыі: спартыўныя гульні будуць вырабляцца асобна
Цяпер гульнявы гігант будзе падзелены паміж двума арґанізацыямі: EA Sports і EA Entertainment. У першую ўвойдуць распрацоўшчыкі спартыўных гульняў, а ў другой апынуцца ўсе астатнія (у тым ліку Respawn, BioWare і Maxis). Такі шлях дасьць, на думку кіраўніцтва, большую творчую свабоду супрацоўнікам:
«Такая эвалюцыя нашай кампаніі яшчэ больш пашырыць крэатыўныя магчымасьці нашых супрацоўнікаў, а гэтак жа дазволіць прымаць больш хуткія рашэньні адносна распрацовак. Дадаткова, гэтыя крокі паскораць наш бізнэс, стымулююць рост і прынясуць доўгатэрміновую каштоўнасьць для нашых людзей, гульцоў і суполак!» — заявіў гендырэктар EA Эндру Ўілсан.
Дарэчы, не выключана, што нядаўняя інфармацыя аб перадачы распрацоўкі й падтрымкі Star Wars: The Old Republic ад BioWare іншай студыі зьвязана менавіта з дадзенай рэарґанізацыяй.

👍5🤔4
📰 Падводзім вынікі Nintendo Direct 2023.
21 чэрвеня Nintendo правяла сваю ўласную прэзентацыю гульняў, якія ў першую чаргу, неўзабаве, выйдуць на Switch.
Паглядзець сапраўды ёсьць на што, да прыкладу: новая Super Mario Bros, рэмэйк Super Mario RPG (1996), парты Vampire Survivors, зборніка арыґінальных Metal Gear Solid і шматлікае іншае!
Сабралі для вас усё самае цікавае, у адным артыкуле!
#NintendoDirect

Telegraph
Nintendo Direct 2023
Шоў пачалося з прэзентацыі дапаўненьня для Pokémon Scarlet/Violet DLC The Hidden Treasure of Area Zero Дапаўненьне будзе разьбіта на дзьве часткі: Першая — The Teal Mask (восень 2023), дзеяньне якога будзе праходзіць на фэстывалі, у рамках якога гульцу будзе…
❤8👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз шутэра Trepang2, натхнёнага сэрыяй F.E.A.R.
Trepang2, вар’яцкі й крывавы шутэр ад першай асобы ў сьвеце далёкай будучыні, зробіць вас бясстрашным ваяром! Ворагі пашкадуюць, што яны нарадзіліся на сьвет, убачыўшы, як вы ўхіляецеся ад куль і пакідаеце за сабой адны разбурэньні ў гэтай ліхаманкавай стралялцы ня для слабанярвовых!
Сярэдні рэйтынг гульні на Metacritic 76/100 (у Steam — 96%). Журналісты адзначаюць вельмі захапляльны ґеймплэй і сапраўды моцны ўплыў F.E.A.R. Дадаткова аглядальнікі хваляць босаў, мэханіку стральбы й ШІ.
Сярод мінусаў — кароткі і нічым не адметны сюжэт.
Кошт гульні — $29.99.
❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

⚡9👍4
📰 Котка і Чалавек-павук — лідары сярод гульцоў на PlayStation.
Sony паказала цікавую справаздачу пра сэрвіс PlayStation Plus і яго карыстальнікаў:
▫️Самыя папулярныя гульні: Stray і Spider-Man: Miles Morales.
▫️У сярэднім адзін падпісант згуляў у 7,4 гульні. Больш за ўсё (па колькасьці страчаных гадзінаў) нагулялі ў Японіі.
▫️Часьцей за ўсё падпісанты PS Plus гулялі ў панядзелак.
▫️Ghost of Tsushima — лепшая гульня для збору трафеяў на думку гульцоў.
Дарэчы, 20 чэрвеня ў PlayStation Plus сталі даступныя каля 20 гульняў, сярод якіх Far Cry 6 і Deus Ex: Mankind Divided.

❤16👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз ролевага экшэна Final Fantasy XVI.
Падзеі Final Fantasy XVI разгортваюцца ў зусім новым сьвеце пад назвай Валістэя. Па гэтым сьвеце раскіданыя Мацярынскія крышталі — велізарныя крышталёвыя горы, якія даруюць навакольным землям бласлаўленьне. Аднак зьяўленьне пошасьці пад назвай Гніль пагражае зьнішчыць гэты сьвет. Галоўны герой гульні, Клайв Росьфілд, адпраўляецца ў нялёгкае падарожжа, дзе на яго шляху ўстаюць ня толькі монстры, але й людзі.
Крытыкі ў захапленьні ад гульні! На Opencritic гульню ацанілі ў 90/100, на Metacritic 88/100.
Журналісты хваляць баявую сыстэму (якая можа не спадабаецца фанатам серыі), эмацыйныя сюжэтныя падзеі, навакольны сьвет і цікавыя рашэньні, закліканыя прыцягнуць новых гульцоў.
Мінусам гульні называюць сумныя дадатковыя квэсты.
Кошты (толькі PS5): Звычайнае выданьне — $69.99$
Deluxe Edition — $99.99.

❤3👍2🔥1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: The Hunter Call of the Wild і Idle Champions of the Forgotten Realms.
(*)The Hunter Call of the Wild — пазнаёмцеся з захапляльным сімулятарам паляваньня і станьце часткай яго жывапіснага і рэалістычнага сьвету. Акунуцца ў атмасфэрную адзіночную кампанію або адпраўляйцеся на паляваньне разам зь сябрамі!
Idle Champions of the Forgotten Realms — гэта стратэгічная гульня, дзеяньне якой адбываецца ў сьвеце Dungeons & Dragons. Яна абʼядноўвае пэрсанажаў з усяго мультысусьвету D&D у адну ґрандыёзную прыгоду!
❗️Забраць гульні можна да 29 чэрвеня.
(*) The Hunter Call of the Wild недаступна ў Беларусі.

👍7😐1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Clockwork Revolution — плагіят ці творчае натхненьне?
На Xbox Games Showcase, аўтары Wasteland 3 анансавалі ролевую гульню Clockwork Revolution, якую тут жа абвінавацілі ў плагіяце.
Гульню параўналі з BioShock Infinite і адзначылі моцнае падабенства мастацкіх стыляў. Дадаткова "дроваў у вагонь" падкінуў карыстальнік Twitter Butmac, які назваўся былым прадусарам трэйлераў BioShock Infinite і параўнаў у пастах сваю працу з кадрамі трэйлера (пазьней пасты былі схаваныя).
На падставе інфармацыі ад Butmac, IGN выпусьцілі сваё параўнаньне дэбютнага трэйлера Clockwork Revolution з BioShock, у якім відаць сапраўды даволі вялікае падабенства.
Microsoft усё адмаўляе, заяўляючы, што ўсе супадзеньні выпадковыя і акрамя таго гульня ўжо зараз мае мноства адрозьненьняў ад Infinite.
Асобна адзначым, што не гледзячы на скандал, праект не страціў папулярнасьць, паколькі многім гульцам хацелася б бачыць больш праектаў у стылістыцы Bioshock.

🤔10👀1
📰 Тод Говард распавёў новыя падрабязнасьці Starfield.
Тод Говард даў новае, разгорнутае інтэрвію аб Starfield.
Пастараліся абраць самае галоўнае:
🔹У гульні будзе больш за тысячу плянэт, але разумнае жыцьцё будзе толькі на 10%;
🔹У гульні ня будзе наземнага транспарту (гэта зроблена спэцыяльна, каб гульцы дасьледавалі кожны закутак плянэты, аднак зусім без анічога карыстальнікаў не пакінуць, будзе даступны нейкі boost-pack);
🔹Плянэты без разумнага жыцьця пастараліся зрабіць максымальна цікавымі, каб усяліць у гульца дух першаадкрывальніка;
🔹Над многім плянэтамі папрацавалі ўручную, але без працэдурнай ґенэрацыі не абышлося, аднак Говард запэўніў, што якасьць плянэт была адной з найважнейшых задач Bethesda;
🔹Некаторыя плянэты будуць складацца толькі з аднаго біёма, а некаторыя — адразу зь некалькіх;
🔹Гульцам прыйдзецца рыхтавацца да ўмоў на плянэтах — да ўзроўню радыяцыі, тэмпэратуры, надворʼя, у адваротным выпадку, гэта будзе мець нэґатыўныя наступствы;
🔹Ролевая сыстэма ў гульні выйдзе на новы ўзровень сярод гульняў Bethesda, дазваляючы вашаму пэрсанажу мяняцца ня толькі ў лічбах на інтэрфейсе але і характарам у залежнасьці ад выбару;
🔹Уступіць у рамантычныя адносіны можна будзе толькі з чатырма асноўнымі NPC-спадарожнікамі, у кожнага зь якіх будзе ўласны сюжэт;
🔹Кастамізацыя будзе ўплываць і на інтэр'ер караблёў, бо ўсе яны складаюцца з асобных модуляў, якія можна замяняць;
🔹У гульні ня будзе рэжыму прадукцыйнасьці для кансоляў, т.я. кампанія не жадае ахвяраваць візуальным складнікам. Bethesda пастаралася зрабіць так, каб рэжым 30 fps працаваў карэктна і выглядаў адпаведна.
Нагадаем, рэліз Starfield адбудзецца 6 верасьня, уладальнікі пашыранага выданьня атрымаюць доступ 1 верасьня.

YouTube
Todd Howard Answers YOUR Starfield Questions - Kinda Funny Xcast Ep. 143
This episode is sponsored by BetterHelp — go to http://betterhelp.com/kindafunny to get 10% off your first month.
Starfield Game Director Todd Howard joins the show to answer your questions from Xbox and Bethesda summer direct.
Time Stamps -
00:00:00 …

🔥11🤔3✍2❤1👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі Frostpunk 2 распавялі аб найбліжэйшых плянах і стане гульні.
На мінулым PC Gaming Show, 11 bit studios паказалі новы трэйлер Frostpunk 2 (нажаль безь якія-небудзь ґеймплэйных кадраў), нядаўна, у дапаўненьне да роліку імі быў апублікаваны кароткі выклад таго, што на дадзены момант нам можна ведаць пра гульню, а таксама некаторыя пляны на будучыню:
🔸Усе ключавыя мэханікі ўжо інтэґраваныя і ў поўнасьцю працоўным стане;
🔸Распрацоўнікі задалі высокі прыярытэт на тэставаньне гульні па за межамі студыі;
🔸Паказы гульні для прэсы адбудуцца на gamescom (у жніўні) і ў туры па ЗША, у верасьні;
🔸Ґлябальная дэманстрацыя гульнявога працэсу таксама адбудзецца ў пачатку восені;
🔸Гульня выйдзе ў першай палове 2024 году.

👍14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз адвенчуры The Bookwalker: Thief of Tales.
Займальная прыгода, дзе вы гуляеце за былога пісьменьніка Эцьена Квіста, які валодае здольнасьцю пагружацца ў сьвет кніг. Перамяшчайцеся паміж рэальнасьцю й старонкамі, каб завалодаць леґендарнымі артэфактамі!
Гульня ўжо пасьпела заняць трэцяе месца ў разьдзеле "Папулярныя навінкі" у Steam, сабраўшы пры гэтым 98% станоўчых водгукаў.
Кошт гульні ў Steam — $8.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).

❤12👍2
📰 Пра Minecraft рыхтуюць фільм. Здымкі ўжо ў гэтым жніўні
Ролю галоўнага героя выконвае — Джэйсан Момоа, зорка «Гульні тронаў»
Рэжысэрам выступіць Джарэд Хес («Апошні чалавек на Зямлі»).
Паведамляецца, што стужка распавядзе пра падарожжа каманды, якая будзе змагацца з цмокам. Ці будзе гэта анімацыйны квадратны сьвет — невядома. Здымкі пачнуцца 7 жніўня ў Новай Зэляндыі.
Прэмʼера «Майнкрафта» заплянавана на 4 красавіка 2025 году.

🤯18🤡5👍2
📰 Філ Спенсер даў клятву выпускаць Call of Duty на PlayStation.
Працягваюцца слуханьні Фэдэральнай гандлёвай камісіі ЗША па ўгодзе паміж Microsoft і Activision Blizzard. Перад камісіяй паўстаў кіраўнік Xbox Філ Спенсер.
Сьпенсер запэўнівае, што ўладальнікі PlayStation складаюць велізарную аўдыторыю Call of Duty і кампанія не зьбіраецца пазбаўляць іх гульняў серыі, у чым ён прысягнуў перад судом (адзіны хто, па яго меркаваньню, можа гэта зрабіць — сама Sony).
Асобна вартая ўвагі, апублікаваная перапіска кіраўнікоў Xbox і PlayStation, зь якога становіцца зразумела, што кампанію зусім не турбуе зьнікненьне Call of Duty з плятформы, яны проста не жадаюць, каб угода адбылася.
Гэтак жа зь цікавага — Microsoft набыла ZeniMax і Bethesda, т.я. карпарацыі стала вядома, што Starfield павінна была стаць эксклюзівам PlayStation (+PC), дадзеная купля была неабходна кампаніі, каб заставацца канкурэнтаздольнай.
Пакуль што, паводле словаў Спенсера, ня вырашаным застаецца пытаньне з эксклюзіўнасьцю The Elder Scrolls VI, аднак яе рэліз адбудзецца не раней за 2028 год.

😁9👍3
Вітаю)
Параю вам тэлеґрам-канал, у якім вы зможаце знайсьці цікавую інфаграфіку, мапы й тэсты на розныя розныя геаграфічныя тэмы. Запрашаем!
Спасылка: t.me/planetaziamla

❤9🔥2👍1
📰 Стваральнікі Discord расказалі аб разьвіцьці манэтызацыі ў плятформе.
У сваім блёгу каманда Discord падзялілася плянамі на разьвіцьцё платных функцыяў у плятформе.
Адным з найблізкіх новаўвядзеньняў стануць мэдыя-каналы на сэрвэрах, у якія змогуць заходзіць толькі платныя падпісанты. У такіх каналах уладальнікі сэрвэра змогуць дзяліцца эксклюзіўнымі кантентам.
У будучыні, распрацоўшчыкі падумваюць дадаць функцыю крамы, што дазволіць сэрверам прадаваць розныя лічбавыя тавары.
Такім чынам Discord плянуе пачаць больш цесную канкурэнцыю з пляцоўкамі накшталт Patreon, а гэтак жа забясьпечыць сябе больш стабільнай крыніцай прыбытку (з моманту стварэньня Discord сапраўды доўгі час працаваў у страту).

🤔12🤡3👍2💔2👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Дапаўненьне для дапаўненьняў. ЕА анонсавалі The Sims 4: Horse Ranch Expansion Pack.
EA анансавала новую порцыю дадатковага кантэнту для Sims 4, адным з будучых DLC стане Horse Ranch Expansion Pack, які прапануе гульцам пасяліць сваю гульнявую сямʼю на ранча і заняцца разьвядзеньнем коней, а таксама міні-авечак і міні-козаў.
Рэліз DLC адбудзецца 22 ліпеня (Кошт — $ 39,99).
Нагадаем, што гэта не першае DLC, якое дадае ў гульню жывёл, раней адбыўся выхад Cats & Dogs Expansion Pack (якое дадае катоў і сабак) і My First Pet Stuff (хамякі пацукі й вожыкі), а пазьней выйшла «фэрмэрскае» дапаўненьне Cottage Living (якое дадае курэй, трусоў, кароваў, лісіц і лам).

🥴8👏1🤡1