This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Steam атрымаў новае буйное абнаўленьне.
Valve абвясьціла аб выпуску новай вэрсіі кліента Steam, якая значна перапрацавала інтэрфейс праґрамы і нутрагульнявога аверлэя:
🔹Палепшаны візуальны складнік і падвышана зручнасьць карыстаньня Steam праз абнаўленьне дыялогавых вокнаў, мэню, шрыфтоў і колераў (зьмены адбыліся ў тым ліку ў мэнэджары скрыншотаў, дасягненьнях і інш);
🔹Панэль апавяшчэньняў стала больш карыснай (і больш падобнай на такую з мабільнай прылады);
🔹Цалкам перароблены нутрагульнявымі аверлэй і дададзена новая панэль прылад, гэтак жа зараз акно з аверлэем можна замацоўваць па-над экранам з гульнёй;
🔹У аверлэі зьявіўся нататнік, у якім можна рабіць запісы, фарматаваць тэкст і ўстаўляць малюнкі;
🔹Кантролер зараз зьяўляецца часткай аверлэя пры падлучэньні ґеймпада;
🔹Вэрсіі Steam для Mac і Linux атрымалі магчымасьць уключэньня апаратнага паскарэньня;
🔹Мноства іншых, драбнейшых зьмен і выпраўленьняў.

🔥14👍1
📰 Starfield будзе самай "не забагаванай" гульнёй Bethesda.
Кіраўнік Microsoft Game Studios Мэт Буці запэўніў гульцоў, што ў Starfield на рэлізе будзе менш за ўсё багаў сярод гульняў Bethesda!
Паводле яго словаў, на працягу распрацоўкі гульню тэставала неверагодна вялікая колькасьць людзей, і калі меркаваць па іх справаздачах, то гульня магла б выйсьці нават сёньня.
Ён заявіў, што знаёмы з актуальнымі праблемамі гульні й іх ня так ужо й шмат, аднак у дэталі не ўдаваўся.
Не гледзячы на тое, што Bethesda заўсёды славілася сваімі багамі (якія заўсёды выпраўляюць гульцы рознымі "Unofficial patch"), у гэты раз сытуацыя сапраўды можа быць іншай, асабліва калі ўзяць да ўвагі скандальную Redfall, тэхнічныя праблемы якой сурʼёзна "падмачылі" рэпутацыю Microsoft.
Нагадаем, што рэліз Starfield адбудзецца ўжо 6 верасьня.

😁15🤔9🤣6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Зьявіўся першы тызер-трэйлер мультсэрыяла паводле Dead Cells.
Дзеяньне мультсэрыяла адбываецца на праклятай выспе, якая была заражана дзіўнай чумой. Кароль гэтай зямлі паспрабаваў стварыць лекі, але яны ператварылі ўсё насельніцтва ў жудасных пачвар! Празь некаторы час, прароцтва пра героя, што пазбавіць выспу ад праклёну пачынае спраўджвацца!
Стварэньнем сэрыяла па папулярнай гульні займаецца француская студыя Animation Digital Network, якая плянуе стварыць 10 серый працягласьцю прыкладна па сем хвілін.
Прэм'ера адбудзецца ў 2024 годзе.

❤🔥10
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Guacamelee! Super Turbo Championship Edition, Guacamelee! 2.
Guacamelee! — гульня ў жанры экшн, дзе ТАБЕ трэба будзе змагацца са злыднем Карласам Калакам і яго шматлікай нежыцьцю дзеля выратаваньня прэзыдэнцкай дачкі! Будуць і кураняты.
Guacamelee! 2 — адпраўляйцеся ў Мексісусьвет у доўгачаканым працягу супэрхіта Guacamelee! Праходзьце новыя намаляваныя ўручную ўзроўні, прабіваючы сабе шлях да перамогі. Рэжым сумеснай гульні ўчатырох, новыя прыёмы, дзёрзкія босы, удвая больш ворагаў і на 300% больш курэй!
❗️Забраць гульні можна да 22 чэрвеня.

👍14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Layers of Fear (2023).
Палатно ў чаканьні апошніх рысак. Выканаўцы галоўнай ролі чакаюць на сцэне. Раману не хапае толькі апошняга разьдзела. Прыйшоў час сутыкнуцца са сваімі страхамі апошні раз.
Гэта вянчаючая праца серыі Layers, у якую ўвайшлі Layers of Fear 2016 году, нараўне зь яго пашырэньнем «Спадчына» і пазьнейшым працягам Layers of Fear 2. Выпрабуйце новую гульнявую мэханіку, новыя страхі й новы разьдзел пад назвай «Апошняя нататка», у якой гісторыя арыґінальнага Layers of Fear раскрываецца з пункту гледжаньня антаганіста, жонкі Мастака. Страх і варʼяцтва чакаюць вас!
Зараз гульню можна набыць са зьніжкай у 15%, за $16.99.

🤔6👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Avowed плянавалася як адказ Obsidian творам Bethesda.
Кіраўнік Obsidian Фергюс Уркхарт прызнаўся, што першапачаткова студыя задумвала Avowed як спробу стварыць "свой Skyrim", аднак у выніку яны зразумелі, што гэта ідзе ў разрэз з асноўнай формулай кампаніі і сэрыяй Pillars of Eternity (у сьвеце якой адбываецца дзеяньне гульні).
Obsidian прыйшла да высновы, што лепш за ўсё ў іх атрымліваецца ствараць невялікія гульні, кожны сантымэтар якіх напоўнены вялікімі і маленькімі гісторыямі (The Outer Worlds, Pillars of Eternity і Tyranny гэтаму прыклады).
Таму гульцы могуць быць упэўненыя, што іх чакаюць займальныя гадзіны, у гутарках з кампаньёнамі і беганіне па ўнікальных дадатковых заданьнях!
Нагадаем, рэліз Avowed адбудзецца на PC і Xbox Series у 2024 годзе.

❤8👍3😢1🥱1
🎁 Зараз у GOG, можна бясплатна забраць Sigma Theory: Global Cold War.
Sigma Theory: Global Cold War — пакрокавая стратэгічная гульня ў футурыстычнай ґлябальнай халоднай вайне ад узнагароджаных стваральнікаў Out There. Набярыце атрад спэцыяльных аґентаў і кіруйце сваім разьведвальным аґенцтвам, каб забясьпечыць кантроль над сінгулярнасьцю!
❗️Забраць гульню можна да 19 чэрвеня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.

👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Interactive апублікавалі ґеймплейны трэйлер нядаўна анансаванай Star Trek: Infinite.
Star Trek: Infinite будзе ўяўляць зь сябе стратэгію, пабудаваную на спрошчаных мэханіках Stellaris, у якой гульцам прапанавана ўзяць пад сваё кіраваньне адну з чатырох фракцыяў Star Trek, гэта — Абʼяднаная фэдэрацыя плянэт, Рамуланская зорная імпэрыя, Кардасіянскі зьвяз і Клінгонская імпэрыя. Кожная зь іх мае свае асаблівасьці, сюжэты, місіі і шматлікае іншае.
Рэліз павінен адбыцца гэтай восеньню.

👍5🤔1
📰 Тод Говард назваў Starfield сумесьсю Red Dead Redemption, The Elder Scrolls і Fallout.
Ґеймдызайнэр Bethesda Тод Говард, у вадным з апошніх інтэрвію, параўнаў Starfield з Red Dead Redemption II ад Rockstar.
Аднолькавай рысай дзьвюх гульняў ён лічыць глыбокі й прапрацаваны сьвет, у якім можна пражыць цікавае віртуальнае жыцьцё, у RDR 2 — жыцьцё злачынца на Дзікім Захадзе, у Starfield — жыцьцё касьмічнага дасьледніка, з усімі яго асаблівасьцямі (у тым ліку, часам, самотным знаходжаньнем на пустыннай плянэце).
Дадаткова Говарда адзначыў, што новая гульня Bethesda шмат бярэ ад культавых серый кампаніі (The Elder Scrolls і Fallout), у прыватнасьці — асноўныя мэханікі й адчуваньне тэмпу гульнявых падзеяў.
Starfield выходзіць 6 верасьня на PC і Xbox Series (на якой яна дарэчы будзе працаваць толькі ў 30 FPS, гэта робіцца нібы для паляпшэньня візуальнага складніку праекта).

🔥7❤4🤔4👍2🤣1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Змрочная стратэгія Gord выйдзе ў рэліз 8 жніўня.
Выдавецтва Team17, сумесна з Covenant. Dev, абвясьцілі [дарэчы зрабілі яны гэта дастаткова эфэктным трэйлерам], што змрочная стратэгія Gord, заснаваная на славянскай міталёгіі, выйдзе ўжо 8 жніўня, на РС, Xbox Series і PlayStation 5.
У гульні, карыстальнікам трэба будзе будаваць, разьвіваць і абараняць сваю вёску ад жахлівых монстраў, якія з кожным днём становяцца толькі мацней!
Перадзаказ ужо даступны, па кошце ў $34.99.
❗️ Недаступна на тэрыторыі Беларусі.

👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Новым лідэрам у чартах Steam стаў нізкапаліганальны шутэр BattleBit Remastered.
15 чэрвеня адбыўся рэліз нізкапаліганальнага онлайн-шутэра ад першай асобы BattleBit Remastered, бітвы ў якім разьлічаны на 254 гульца.
За першыя дні продажаў гульня сабрала каля 90% станоўчых водгукаў! Гульцы лічаць, што распрацоўшчыкі здолелі ўзяць лепшае з такіх гульняў як Battlefield і Squad, стварыўшы пры гэтым свой, сапраўды цікавы прадукт.
На момант напісаньня допіса, BattleBit Remastered узначаліла чарт лідэраў продажаў Steam сярод платных гульняў [пікавы онлайн — 38 тысяч чалавек, яна саступае толькі CS:GO].
Распрацоўнікі BattleBit не чакалі такой папулярнасьці й ў падзяку панізілі кошт гульні амаль ва ўсіх рэгіёнах (у Беларусі яе можна набыць за $12.99).
✅ Заяўлены афіцыйны пераклад на беларускую мову.

❤🔥35👍6🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вітаю спадарства!
Працягваем расказваць вам пра пераклады вядомых гульняў на беларускую мову. Сёньня на чарзе (зноў) пераклад Grand Theft Auto San Andreas, ад каманды «Гурт "Пяць"».
Каманда была заснавана ў жніўні мінулага году й ужо мае пэўныя напрацоўкі, зь якімі, пры жаданьні вы можаце азнаёміцца!
У будучыні каманда плянуе заняцца перакладам GTA: Vice City і GTA III !
У дадзены момант, у каманду патрабуюцца: людзі якія валодаюць клясычным правапісам | праґрамісты | тыя хто калі-небудзь займаліся модамі на San Andreas. (калі жадаеце далучыцца, зьвяртайцеся ў Discord)
Спасылкі:
Discord;
Telegram;
YouTube.

🔥21👍4❤🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Aliens Dark Descent абзавялася новым сюжэтным трэйлерам.
Атрадны аднакарыстальніцкі экшэн у культавым сусьвеце «Чужых» абзавёўся новым сюжэтным трэйлерам.
Ксенаморфы ачуліся і ваш карабель церпіць крушэньне! Ці здолееце вы і ваш атрад выжыць?
Рэліз гульні адбудзецца 20 чэрвеня на PC, PlayStation і Xbox.

❤4😐1
📰 PlayStation Access паказалі новыя ґеймплэйныя кадры Cyberpunk 2077 Phantom Liberty.
YouTube-канал PlayStation Access падзяліўся 12-хвілінным ролікам з ґеймплэем новага DLC Phantom Liberty для Cyberpunk 2077!
У ім можна ўбачыць новыя навыкі, транспарт, зброю і аднаго з галоўных новых пэрсанажаў — аґента Саламона Рыда, у выкананьні актора Ідрыса Эльбы.
Нагадаем, Phantom Liberty выйдзе ў рэліз 26 верасьня і перанясе нас у зусім новы раён Найт-Сіці, дзе знаёмы ўсім Cyberpunk 2077 (па запэўненьні распрацоўнікаў) ператворыцца ў шпіёнскі трылер!
Таксама, акрамя новай тэхнікі, зброі і іншага, у гульні зьявіцца новая канцоўка для асноўнага сюжэту.

YouTube
Cyberpunk 2077: Phantom Liberty Feels Like A Whole New Game
Cyberpunk 2077: Phantom Liberty truly feels like a whole new game - not just an incredible expansion to Liberty City, but an entire reworking of the world and rules that refreshes every part of the base game. In our Cyberpunk 2077: Phantom Liberty gameplay…
👍11❤2
📰 Хідэа Кадзіма заявіў аб жаданьні пакінуць нашу плянэту.
На фэсьце Tribeca, які прайшоў нядаўна, адбыўся паказ дакумэнтальнага фільма аб Хідэа Кадзіме. На прэмʼеры было дастаткова шмат розных знакамітасьцяў індустрыі, сярод іх быў сам Кадзіма і прадзюсер Summer Game Fest Джэф Кілі, які пасьпеў пагутарыць са знакамітым ґеймдызайнэрам.
Кілі пацікавіўся плянамі Кадзімы на будучыню і атрымаў незвычайны адказ:
«Я хачу выйсьці ў адкрыты космас. Я хачу адправіцца ў адкрыты космас і стварыць гульню, у якую можна гуляць у космасе... Таму, калі ласка, хто-небудзь адпраўце мяне ў космас».
Насамрэч, такое жаданьне не павінна дзівіць, бо Кадзіма заўсёды славіўся сваімі эксьперыментатарскім падыходам да распрацоўкі гульняў (у мінулым ён удзельнічаў у распрацоўцы гульні Boktai: The Sun is in Your Hand, дзе картрыдж гульнявой зброі зараджаўся ад сонечнай энэрґіі, гэтак жа да гэтага ён жадаў стварыць гардкорны праект, дзе ў выпадку сьмерці героя, гульня самазьнішчалася).

❤🔥8👎2😁2👍1🤡1
📰 Стваральнікі Dead Island 2 распавялі аб будучых абнаўленьнях гульні.
Стваральнікі Dead Island 2 выпусьцілі сьвежы патч і разам зь ім падзяліліся плянамі на разьвіцьцё гульні.
Акрамя новых касьметычных прадметаў, якія ўжо дададзены ў гульню, распрацоўшчыкі абвясьцілі аб Twitch Drops, дзе да 9 ліпеня можна атрымаць новыя бонусы (за прагляд абяцаюць як мінімум адну эксклюзіўную зброю), акрамя гэтага, анансавана два DLC:
🔹Haus — «Як мільярдэр рыхтуецца да зомбакаліпсісу? Правільна! Стварае сьмяротны тэхнакульт, са здаровым украпленьнем распусты і крыві!»
Рэліз — 4 квартал 2023 г.
🔹Фестываль SOLA — «Сардэчна запрашаем на фэстываль SOLA, дзе тусоўшчыкі Лос-Анджэлеса могуць пракласьці шлях да экстазу й выратаваць плянэту за адзін рэйв!»
Рэліз — 2 квартал 2023 г.
Калі вы набылі Season Pass, то ўсе гэтыя дапаўненьні адразу зьявяцца ў вашай гульні!

👍9👀1
📰 У Steam пачаўся фэстываль дэма-вэрсіяў «Next Fest».
У Steam пачаўся ўжо традыцыйны фэстываль «Next Fest», на якім прадстаўлена сотні дэма-вэрсіяў розных гульняў, як вядомых так і не вельмі.
Цікавыя варыянты для азнаямленьня:
▫️Lies of P (будучы Souls Like пра Пінокіа);
▫️Warhaven (free-to-play-PVP у фэнтэзійным сеттынгу, для дзьвюх каманд па 16 чалавек);
▫️House Flipper 2 (працяг знакамітага сімулятара пра будаўніка-рамонтніка);
▫️Eternights (экшэн і сімулятар спатканьняў у вадной асобе);
▫️En Garde! (клясычная і яркая экшэн-прыгода);
▫️Gord (прыгодніцкая стратэгія ў змрочным славянскім сэтынгу);
▫️Wizard with a Gun (каапэратыўная пясочніца-выжываньне ў магічнай пустыні);
▫️SlavicPunk: Oldtimer (славянскі кібэрпанк паводле твораў Міхаіла Галкоўскага).
Фэстываль скончыцца 26 чэрвеня (аднак многія дэма застануцца і пасьля яго).

❤7
🎁 Зараз у GOG, можна бясплатна забраць Eschalon: Book 2.
Eschalon: Book 2 — Вярніцеся ў сусьвет Eschalon у гэтым працягу ганараванай шматлікімі узнагародамі RPG 2007 году! Над усім сьветам навісла пагроза вайны, і адзіная надзея на выратаваньне крыецца ў сакрэтах вашага мінулага. Не прапусьціце другую частку эпічнай трылёгіі!
❗️Забраць гульню можна да 22 чэрвеня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
Eschalon: Book 2 — Вярніцеся ў сусьвет Eschalon у гэтым працягу ганараванай шматлікімі узнагародамі RPG 2007 году! Над усім сьветам навісла пагроза вайны, і адзіная надзея на выратаваньне крыецца ў сакрэтах вашага мінулага. Не прапусьціце другую частку эпічнай трылёгіі!
❗️Забраць гульню можна да 22 чэрвеня.
‼️Калі не адчыняецца старонка гульні, аўтарызуйцеся на сайце GOG, клікніце на спасылку, а затым правярайце гульню ў бібліятэцы.
❤4👍2
📢 Адбыўся рэліз Aliens: Dark Descent.
Адпраўляйцеся ў новую захапляльную прыгоду Aliens: Dark Descent, гэтай каманднай аднакарыстальніцкай гульні ў культавай франшызе «Alien». Узначальце сваіх салдат у рэжыме рэальнага часу, каб спыніць новы і жахлівы тып ксенаморфаў на плянэце Лета.
На Opencritic гульня мае адзнаку ў 76 балаў, у Steam гульню рэкамэндуе 89% карыстачоў.
Aliens: Dark Descent называюць адной зь лепшых гульняў у сусьвеце «Чужых», а таксама адзначаюць цікавыя жанравыя рашэньні.
Галоўныя ворагі — ксенаморфы, сапраўды палохаюць і прымушаюць абдумваць кожнае рашэньне, бо памылкі тут фатальныя.
Галоўны мінус праекета — багі.
Крытыкі настойліва рэкамедуюць азнаёміцца з гульнёй, але раяць пачакаць хаця б месяц, пакуль распрацоўшчыкі паправяць памылкі.
Кошт гульні — $29.99.

👍4🗿2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Для Baldur's Gate 3 выйшаў бясплатны прыквел Blood in Baldur's Gate.
Larian Studios выпусьцілі бясплатны прыквел да Baldurʼs Gate III, пад назовам Blood in Baldurʼs Gate. Яго дзеяньне разгортваецца за 15 гадоў да падзеяў асноўнай гульні.
Гульнявы працэс уяўляе зь сябе своеасаблівы дэтэктыў з дасьледаваньнем лякацый, пошукам доказаў, допытам сьведак (расьсьледаваць нам, дарэчы, трэба будзе забойства).
Журналісты PC Gamer лічаць, што Blood in Baldurʼs Gate заклікана ня толькі патрымаць цікавасьць да рэлізу гульні, але і намякае на вяртаньне культавага злыдня Джона Айрэнікуса, (яны прыйшлі да такой высновы адлічыўшы 34 дні адведзеныя на расьсьледаваньні, якія прывядуць нас у 24 ліпеня — гадавіну сьмерці Дэвіда Ўорнера — актора агучкі дадзенага пэрсанажа).
Нагадаем, рэліз самой Baldur's Gate 3 адбудзецца ўжо 31 жніўня, на PC і PS5 (вэрсія для Xbox выйдзе пазьней).